Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя на тэрыторыі Беларусі.
Беларусь не з'яўляецца прарадзімай чалавецтва. Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыкладна 2,6 млн гадоў таму. Гэта адбылося ў Афрыцы. Мог існаваць і азіяцкі цэнтр паходжання найстаражытных людзей. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор'е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Найбольш працяглы этап станаўлення і развіцця чалавека палеаліт (старажытны каменны век) працягваўся звыш 2 млн гадоў. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі архантрапы (піцекантрапы) і палеаантрапы (неандэртальцы). Да пачатку верхняга палеаліту (прыкладна 40 35 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу. Людзей гэтага часу называюць неаантрапамі ці краманьёнцамі (па назве пячоры КроМаньён у Францыі).
Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы – даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. 32 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўралейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадо^таму (сярэдні палеаліт\ калі на беларускія землі прыйшоў неаядэрталец, творца мусцьерскай стадыі палеаліту, і тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу – неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Ното заріепз), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся. Чаму ўзнікла навуковая палеміка?
У 1926 г. беларускі археолаг К.М. Палікарповіч знайшоў дзве першыя і пакуль адзіныя на Беларусі палеалітычныя стаянкі чалавека – адну каля в. Бердыж (Чачэрскі рн Гомельскай вобл.), другую – на Прыпяці, недалёка ад Мазыра, каля в. Юравічы. Пры раскопках Бердыжскай стаянкі высветлілася, што культурны пласт верхняга палеаліту метрам вышэй быў перакрыты пластом з крэменем болып архаічнага выгляду (апошні, магчыма, быў змыты і перанесены водамі з суседняй болып старажытнай стаянкі). Сярод знаходак гэтага старажытнага пласта Палікарповіч вылучыў некалькі скрабкоў, тыповых прылад мусцьерскай стадыі палеаліту. Акрамя таго, каля Быхава, у раёне Свяцілавіч і іншых месцах Беларусі былі знойдзены вырабы з крэменю – скрабкі, якія мелі мусцьерскі выгляд. Усё гэта дазволіла Палікарповічу зрабіць вывад аб з'яўленні людзей на тэрыторыі Беларусі ў сярэднім палеаліце (100 40 тыс. гг. таму назад).
Аднак у 60 90я гады вучоныяархеолагі (У.Д. Будзько, А.Г. Калечыц і інш.) перагледзелі матэрыялы па палеаліту Беларусі 1 не пагадзіліся з вывадамі К.М. Палікарповіча. У шэрагу прац яны прыйшлі да высновы, што знаходкі Бердыжскай стаянкі не выходзяць за рамкі верхнепалеалітычнай культуры, таму сцвярджаць аб магчымасці з'яўлення людзей на беларускіх землях у сярэднім палеаліце можна толькі ў гіпатэтычным плане.
Разам з тым і ў Бердыжы і ў Юравічах знойдзены тьшовыя прылады і рэшткі фауны верхняга палеаліту. Сёння мы маем некалькі абсалютных дат палеалітычных помнікаў Беларусі, атрыманых метадамі радыекарбоннага датавання. Матэрыялы з Бердыжа далі дзве даты – 23 і 15 тыс. гадоў таму. Юравіцкая стаянка датуецца 26 тыс. гадоў таму. Гэта пакуль што самыя раннія даты, звязаныя са з'яўленнем чалавека на тэрыторыі Беларусі. Яны не выходзяць за рамкі верхняга палеаліту, і з іх трэба сёння пачынаць гісторыю Беларусі.
Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую і Юравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат. Як лічыць беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі, колькасць верхнепалеалітычнага насельніцтва не перавышала сотні чалавек (Загорульскіій Э.М. Начало формнровання населення Белорусснн. Мн., 1996. С. 43).
Умовы для жыцця людзей былі цяжкія. На поўначы Беларусі стаяў ляднік, клімат быў халодны (арктычны), расліннасць бедная, характэрная для арктычнай тундры. Каб выжыць у надзвьгчай суровых умовах прыледніковай зоны, старажытны чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, валодаць спосабамі палявання на буйных жывёл. Тады на тэрыторыі Беларусі вадзіліся маманты, алені, дзікія коні, насарогі, быкі, зубры. Вадаёмы былі царствам вадаплаваючых птушак.
Раскопкі Бердыжскай і Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына. Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання 1 рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзілі ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць