Смекни!
smekni.com

Гісторыя этнаграфіі Беларусі (стр. 4 из 4)

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на болып высокай ступені сацыяльнаэканамічнага развіцця (панавалі жывёлагадоўля і земляробства, выкарыстоўваўся метал, у той час як мясцовае насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам), перамагалі яго і асімілявалі. Выключэннем было насельніцтва Індыі і Кітая. Індаеўрапейцы з'яўляліся вынаходнікамі кола і калёснага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана міграцыяй, іх рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў і земляробаў. Індаеўрапейцы прынеслі і больш высокую форму грамадскай арганізацыі – патрыярхат.

Пастулова ў выніку міграцыі і змешвання з карэнным насельніцтвам, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства і нават падабенства і пераўтвараліся ў мазаіку народаў, іх культур і моў. Некаторыя даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія з'явіліся вынікам змяшэння^ праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам. Да індаеўрапейцаў адносяцца народы, якія гавораць цяпер на славянскіх, германскіх, балцкіх, італійскіх (раманскіх), кельцкіх, індаіранскіх, грэчаскай, армянскай і албанскай мовах, прычым славяне, балты і германцы з'яўляюцца найболып блізкімі паміж сабой. Магчыма, яны развіліся ад адзінага продка паўночнай групы індаеўрапейцаў.

3 тэрыторыі ПаўднёваУсходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор'я індаеўрапейцы мігрыравалі ў двух асноўных напрамках: першы на захад і паўночны захад, у Заходнюю Еўропу; другі на поўнач, у Сярэднюю і Паўночную Еўропу. У ІІІІІ тысячагоддзі да н.э. на вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі адбываецца фарміраванне адной з галін індаеўрапейскай мазаікі народаў балтаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). На поўдні і паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі, сарматамі і іншымі плямёнамі, на поўначы і паўночным усходзе іх суседзямі былі фінаугорскія плямёны, на захадзе – славяне і германцы.

У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (32 тыс. гг. да н.э. IVV стст. н.э.).

Балты, якія прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроўя, засвойвалі мясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н.э. адбываўся працэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыі апошняга: «чыстых» этнасаў не існуе, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешвання народаў. Першапачаткова балты пасяліліся ў Папрыпяцці і Падняпроўі, а на поўначы Беларусі яшчэ тысячу гадоў мела ўплыў фінаугорскае насельніцтва. 3 рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (32 тыс. гг. да н.э. 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на рыбалоўстве, паляванні і збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы займаліся плужным земляробствам. Плуг вядомай канструкцыі, які дайшоў да нас у малюнках таго часу, быў знойдзены ў тарфяніку каля в. Капланавічы ў Клецкім раёне.

Індаеўрапейцы пакланяліся агню і сонцу. Агню надавалася значэнне ачышчальнай сілы, з ім асацыіраваўся чырвоны колер. Праяўленнем культу агню быў звычай пасыпаць цела нябожчыка мінеральнай чырвонай охрай, якая потым пераходзіла на косці, і пры раскопках робіцца ўражанне, быццам косці спецыяльна малявалі.

3 дзейнасцю індаеўрапейцаў звязваюць арнамент, якім упрыгожвалі посуд, адбіткі шнура, накручанага на палачку. Такі арнамент называўся шнуравым, а археалагічная культура – культурай шнуравой керамікі. Яе арэалы распаўсюджання ахоплівалі вялікія тэрыторыі Еўропы, у тым ліку і землі Беларусі. 3 сярэдзіны бронзавага веку тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэал культур сярэднедняпроўскай, вісланёманскай, шнуравой керамікі Палесся, а таксама паўночнабеларускай.

Выкарыстанне больш эфектыўных бронзавых прылад працы, поспехі ў зямляробстве і жывёлагадоўлі стварылі ўмовы для накаплення багацця асобнымі сем'ямі, што было прывабай для іншых. Грабяжы і разбоі сталі адной з форм узбагачэння. Таму асноўным тыпам пасяленняў балтаў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тыс. Па даных археолагаў.на адным гарадзішчы жыло ў сярэднім ад 50 да 75 чалавек. Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць у памерах ад 50 да 75 тыс. чалавек. 3 развіццём земляробства гарадзішчы змяніліся адкрытымі селішчамівёскамі, дзе жылі некалькі вялікіх, а потым і малых сем'яў.

Трэба адзначыць, што неалітычнае насельніцтва Беларусі не было поўнасцю асімілявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і культурныя традыцыі. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі. Але на болыпай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная болыпасць назваў рэк (Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Ула, Усяжа, Эса і інш.) захавалі карані і характэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, г.зн. балцкіх, мовах. Можна прыгадаць і іншыя назвы, якія адносяцца да балцкай гідраніміі: Асвея, Дрысвяты, Лосвіда, Муйса, Нарач, Усвяча і інш. Найболып часта сустракаюцца гідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны (Мена, Ольса, Серуч, Уса) і Сожа (Рэхта, Рэста, Сноў, Туросна).

Паходжанне тэрміна «балты» звязваюць з лацінскай назвай вострава на поўначы Еўропы (ВаШа, Ваісіа), які апісаў Пліній Старэйшы (I ст. н.э.). Словы з коранем «балты» сустракаюцца ў германскага храніста Адама Брэменскага (ІІст.), у прускіх хроніках, старажытнарускіх і беларускалітоўскіх летапісах XIV–XVI стст. У навуковы ўжытак тэрмін «балты» ўведзены нямецкім лінгвістам Г. Несельманам у 1845 г.

Літаратура

1. У.А. Лобач «Этнаграфія Беларусі»

2. М.Ф.Піліпенка В.К. Бандарчык «Энтыклапедычная бібліятэка Беларусь»