Смекни!
smekni.com

Беларускае дойлiдства (стр. 3 из 3)

IV. Будаўнiчая арцель.

Разглядаючы шэдэўры мураванай архiтэктуры, мiжволi ўзнiкае пытанне: «А як практычна iшла будоўля? Хто абпальваў цэглу, рабiў вапну, цягаў i ўкладваў роўнымi радамi вялiзныя камянi? Колькi людзей удзельнiчала i хто iмi кiраваў? » Каб адказаць на ўсе гэтыя пытаннi, трэба звярнуцца да гiсторыi будаўнiчай справы i будаўнiчай тэхнiкi. На працягу амаль усяго сярэднявечча асноўная колькасць мураваных i драўляных збудаванняў на Беларусi ўзводзiлася мясцовымi рамеснiкамi, што ўваходзiлi ў склад будаўнiчых арцеляў. На тэрыторыi Беларусi мясцовыя самастойныя будаўнiчыя арцелi вядомы з 12 ст. iснавалi яны i пазней, у першай палове 20 ст. Звычайна арцель складалася з некалькiх дзесяткаў высокаквалiфiкаваных муляроў i некалькiх цесляроў, якiя падчас будаўнiцтва падмуркаў i дахаў рабiлi рыштаваннi, будаўнiчыя прылады, вокны i дзверы, а таксама майстроў па вырабе цэглы i нарыхтоўцы вапны. Майстры-цагельнiкi мецiлi сваю прадукцыю спецыяльнымi знакамi, меткамi або клеймамi. У 12 ст. iснавалi князская i манастырская арцелi. iмi кiравалi вопытныя майстры, якiя былi i праектантамi, i выканаўцамi адначасова. На тэрыторыi Беларусi ў гэты час працавала некалькi будаўнiчых арцеляў. Полацкая зямля мела дзве самастойныя арцелi-полацкую i вiцебскую. Полацкую заснавалi кiеўскiя майстры, якiя збудавалi вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра. Зараз у Полацку вядома 10 архiтэктурных помнiкаў, створаных полацкай арцеллю. Вiцебскiя майстры ўзвялi Благавешчанскую царкву i асноўны аб’ём царквы ў Навагрудку. У канцы 12 ст. манументальнае будаўнiцтва ў Полацку ў сувязi з эканамiчнымi абставiнамi спынiлася. Полацкiя дойлiды заснавалi архiтэктурную школу ў Смаленску.

З чаго ж пачыналася будаўнiцтва? Спачатку выбiралi месца для пабудовы. Для храмаў звычайна падбiралi пагоркi, адкуль яго было б добра вiдаць здалёк, ужо на падыходзе к

горада. Пачыналi будаўнiцтва ў дзень, прысвечаны таму святому, чыё iмя павiнен быў атрымаць будучы храм. На будаўнiчай пляцоўцы, недалёк ад месца будоўлi, за год-два да

яе пачатку, рабалi яму, у якой гасiлi вапну. Такiя ямы знойдзены пры раскопках у Мiнску. Калi вапна была гатова, з дапамогай шнура i мернага сажня вызначалi на зямлi план i

пачыналi капаць ямы пад падмуркi. Капалi зямлю драўлянымi рыдлёўкамi, краi якiх былi акаваны жалезам. Пакуль iшлi зямельныя работы, на вазах падвозiлi камянi для падмуркаў, абпаленую цэглу, якую складалi штабялямi. Недалёка ад цэглыляжалi шлiфаваныя камянi для аздобы фасадаў храма. Пасля таго, як былi выкапаны равы для

падмуркаў, пачыналi будаваць. Цiкава, што пры пабудове Полацкай Сафii (11 ст. ) насцiлы рыштаванняў клалiся на круглых жэрдках, а пачынаючы з 12 ст. толькi на прамавугольных

брусах. Калi звярнуцца да малюнка, то можна ўбачыць i тэхналогiю будавання i матэрыялы, а таксама часткова прылады працы. Я лiчу, што трэба таксама адзначыць, што будаўнiцтва вялося толькi ў цёплы перыяд года. Храм узводзiлi прыкладна за два-тры гады. На зiму незакончаныя сцены пакрывалi тоўстым слоем вапнавай рамчыны i пакiдалi да вясны.

Побач, як мы бачым , рамеснiкi абчэсваюць кавалкi колатага камення, выраблялi з iх блокi для пабудовы сцен. Пачынаючы з другой паловы 13 ст. на Беларусi акрамя культавых i грамадзянскiх будынкаў, як я ўжо гаварыў, з каменню i цэглы ўзводзяцца абарончыя збудаваннi — магутныя замкi i вежы. Пераход ла новай будаўнiчай тэхнiкi выклiкаў патрэбу ў прафесiйных дойлiдах, якiх нярэдка запрашалi з iншых краёў. У 16 ст. тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад ВКЛ. З гэтых часоў да канца 13 ст. будаўнiчая тэхнiка Беларусi i Лiтвы знаходзiцца ў вельмi цесным кантакце i прынцыпова адзiная, бо арцелi вандравалi па ўсёй краiне без усялякiх абмежаванняў. У 14-17 ст. колькасць членаў будаўнiчых арцеляў павялiчылася. Напрыклад: "у 1497 г. на будаўнiцтве Вострай Брамы ў Вiльнi пад кiраўнiцтвам майстра працавала 16 майстроў-муляроў, 96 рамеснiкаў-памочнiкаў, 48 цесляроў, 300-400 дапаможных работнiкаў. . . " Цяжкiя будаўнiчыя работы па старадаўняй звычцы праходзiлi пад музыку. У гэты час майстры, якiя выраблялi цэглу, а потым i плiткi для падлогi, выйшлi са складу будаўнiчых арцеляў, працавалi самастойна i прадавалi сваю прадукцыю непасрэдна заказчыку. Акрамя вандроўных будаўнiчых арцеляў ствараюцца цэхi муляроў. Першыя цэхi вядомы з сярэдзiны 16 ст. . Цэхавыя рамеснiкi падзялялiся на майстроў, чаляднiкаў i вучняў. Тэрмiн навучання рамяству ў цесляроў працягваўся чатыры гады.

V. Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў.

Узровень развiцця будаўнiчай тэхнiкi адлюстроўвае, як вядома, тэхнiка кладкi, якая з’яўляецца своеасаблiвай вiзiтнай карткай старажытных дойлiдаў. Са зменамi ў палiтычным плане краiны, з эканамiчным станам яе гаспадаркi, як мы ўжо адзначылi, вiдазмяняецца форма будаўнiцтва, а ад гэтага змяняецца тэхнiка кладкi. Навогул тэхнiка кладкi залежыць ад формы i памераў цэглы i камня, а так сама ад рамчыны, якую выкарыстоўваюць пры будаўнiцтве. На Беларусi, як лiчаць археолагi, iснуе тры вiда кладкi:змешаная (кладка з цэглы i камення), цагляная i каменная (з валуноў i каменных квадратаў). Першы манументальны помнiк — Полацкая Сафiя, пабудаваны тэхнiкай змешанай кладкi. Гэта кладка складаецца з шэрагу валуноў, якiя раздзяляюцца плiнфай, памеры якой вельмi блiзкi да квадрата. На гэтай тэхнiцы кладкi iснавала полацкая школа архiтэктуры. А другая, як мы ўжо гаварылi, гродзенская архiтэктурная школа распрацавала сваю асабiстуютэхнiку кладкi. Даследчыкi называюць яе дэкаратыунай роўнапластовай кладкай. Чаму? Бо асноўная сцяна ўзвадзiлася з плiнфы, акрамя плiнфы ў кладку ўваходзiлi рознакаляровыя каменнi, кафлi, з якiх выкладалi розныя ўзоры. Гэтай тэхналогiяй кладкi пабудавана Барысаглебская царква. У другой палове 13 ст. у архiтэктуры Беларусi адбываецца карэнны пералом. Плiнфу змяняе вялiкая цэгла, якая нясе новыя тыпы кладак. Так, з другой паловы 13 ст. выкарыстоўваецца балтыйская кладка, для якой характэрна чаргаванне дзвух лажкоў i аднаго тычка. Тэхнiкай такой кладкi пабудавана Белая Вежа.

У другой палове 14 ст. балтыйскую кладку змянiла кладка, у якой у кожным раду ў перамешку з тычком пакладзены лажок. Гэтая кладка мае шэраг прывiлей перад балтыйскай , на што ўказваюць многiя даследчыкi. Яна не патрабавала ад цэглы аднолькавых памераў i была даволi нескладаная па сваёй працы. Гатычная кладка характэрна для беларускiх помнiкаў другой паловы 14 ст. - сярэдзiны 16 ст. . Яна вызначалася тым, што чаргаванне лажкоў i тычкоў не заўсёды ўжываецца дакладна. Прыкладам гэтай тэхнiкi кладкi з’яўляецца iшкольдскi касцёл. А з другой паловы 16 ст. побач з гатычнай кладкай пачынае ўжывацца новая, у якой рад тычкоў чаргуецца з радам лажкоў;гэтая кладка была лёгкай, чым гатычная, i шырока выкарыстоўвалася пры будаўнiцтве будынкаў. У лiтаратуры яна атрымала назву рэнесанская. У 17 ст. у беларускiм дойлiдстве ўжывалася галандская кладка, для якой было характэрна чаргаванне радоў з адных тычкоў з радамi з адных лажкоў. Тэхнiкай такой кладкi была пабудавана Сынкавецкая царква i Мураванка. Трэба адзначыць, што правiльны малюнак кладкi 17 ст. , асабiста гэта датычыцца крыжовай i галандскай кладкi, бадай нiколi не выконваўся, бо фасады будынкаў пакрывалi тынкоўкай. Гэта прывяло да выраджэння роўнапластовай кладкi, у якой нiякiх змен у чаргаваннi лажкоў i тычкоў не было. Выконвалася яна з тонкай цэглы (4. 5-5. 5 см). Помнiкi новай магiлёўскай архiтэктурнай школы адраджаюць роўнапластовую кладку. Трэба таксама адзначыць, што « . . . развiццё будаўнiцтва на Беларусi супадае з развiццём будаўнiцтва ў Лiтве, таму што агульнасцю культурнага i эканамiчнага жыцця беларусаў i лiтоўцаў назiраецца на працягу некалькiх стагоддзяў. Найбольш поўныя сведкi аб гэтым у свiх работах па гiсторыi будаўнiцтва i будаўнiчых матэрыялаў Лiтвы прыводзiць В. Левандаўскас. »

Заключэнне

Я раскрыў асаблiвасцi будавання на тэрыторыi Беларусi з 9 па 17 ст. Я разглядзеў эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Здаецца, я зрабiў агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў, расказаў гiсторыю кафлянай печы, а разам з тым i асвяцiў этапы станаўлення беларускага кафлярства, а таксама зрабiў агляд будаўнiчых арцеляў i закрануў iх дзейнасць. Я жадаю скончыць маю работу, словамi Уладзiмiра Караткевiча:

«. . . Няма такой сiлы, каб годна апець рукi тыя, што ствараюць шкло, чароўную керамiку i кафлi, непаўторную старадаўнюю скульптуру. i дойлiдства: вясёлку Каложы, пабудаваную са святла Камянецкую вежу суровыя камянi замкаў-i адметную тыпова беларускую готыку(Мiр i Заслаўль). i барока, пышнае, як лотас. i класiцызм. i непаўторнае драўлянае дойлiцтва, роўнага якому цяжка знайсцi. Тое, калi звычайная мужыцкая сякера паспрачацца з разцом Фiдзiя. . . Няма такой сiлы, каб забаранiць любiць. Пранiкнiцеся любоўю да маёй роднай Беларусi, людзi Велiчна i горда яна таго варта. . . »

ЛІТАРАТУРА:

1. Дойлiдства на Беларусi. (А. М. Марцiшэнка, Л. И. Клiн)

2. Культура Беларусi. (П. Д. Луцiнец, А. А. Пшанюк)

3. Станаўленне беларускага кафлярства. (П. Н. Адаменка)