Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт
на тэму:"Беларускае дойлiдства".
Выканаў: Рыбальчанка Сяргей Алегавiч
студэнт 1-ага курсу,
ХТ i Т (ПА i САI)
Праверыў:
1999 г.
Змест
- Уводзiны
- Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.
- У старажытнай цагельнi. 9-17 ст.
- Станаўленне беларускага кафлярства.
Гiсторыя кафлянай печы.
- Будаўнiчая арцель.
- Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў.
- Заключэнне
Уводзiны.
За часы свайго iснавання беларускi народ стварыў выдатную i самабытную спадчыну. Архiтэктура, якой i прысвячаецца дадзеная работа, з’яўляецца яе састаўной часткай i займае сярод помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры асобнае месца. Чаму? Менавiта ў архiтэктуры больш чым у якой iншай сферы чалавечай дзейнасцi адлюстравана ўся гiсторыя чалавецтванне толькi яго iдэалогiя, сацыяльна-палiтычнае жыцце, але i эканамiчнае развiцце грамадства.
Нягледзечы на вялiкiя страты падчас шматлiкiх разбуральных войнаў, на Беларусi захавалася мноства непаўторных па сваей прыгажосцi i арыгiнальнаму архiтэктурнаму рашэнню помнiкаў. Мэта маей работы — прасачыць гiсторыю развiцця будаўнiцтва на пркацягу з 9 па 17 ст. Выявiць уплыў эканамiчнага стану краiны i яе палiтычных адносiн, адносiн з iншымi дзяржавамi на развiццё будаўнiцтва. Разгледзець эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Паспрабаваць зрабiць агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў. Расказаць гiсторыю кафлянай печы, закрануўшы станаўленне беларускага кафлярства. Таксама асвяцiць часткова дзейнасць будаўнiчых арцеляў i паспрабаваць разгледзець асаблiвасцi будавання беларускiх шэдэўраў архiтэктуры, якiя па сённяшнi дзень цiкавяць сваёй прыгажосцю i арыгiнальнасцю шматлiкiх турыстаў.
I. Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.
Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей.
У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi.
У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа. Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам iванам. iснуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы. Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты. Пачатковы выгляд яго значна змянiўся пасля рамонту ў 19 ст. Храм мае невялiкiя памеры. Разам з полацкай архiтэктурнай школай iснавала iншая, больш прагрэсiўная па сваiм будынкам-гродзенская. Прыкладам работы вучняў гэтай школы з’уляецца Каложская царква. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем «Князь Вiтаўт пасялiў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, якi называўся Каложай. »Няўмольны час нанес значныя страты гэтаму ўнiкальнаму помнiку. У сярэдзiне 19 ст. бераг быў падмыты вадой i ўся паўднёвая сцяна, а з ёй i частка усходняй абрынулiся ў Нёман. Будынак адносiцца да шасцiслупных храмаў крыжовакупальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася цэгла i плiнфа. Я лiчу, што цiкава будзе даведацца пра фасад царквы:паверхня сцен адпалявана рознакаляровымi камяннёвымi крыжамi. »Часам здаецца, што сцены ўпрыгожаны каменнымi i керамiчнымi ўстойкамi цёплых колераў, зiхацяць каштоўнымi камянямi асаблiва пасля веснавога дажджу, калi ў сонечных праменнях на керамiчных плiнфах i валунах успыхваюць каляровыя вясёлкi. » Гродзенскiя майстры будавалi не толькi бажнiцы. Яны ўзвялi мураваны князскi палац, рэшткi якога захавалiся на Замкавай гары ў Гродне.
У 11-13 ст. у Цэнтральнай i Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавii быў распаўсюджаны тып абаронных збудаванняў. Такiя вежы ў 13 ст. увайшлi ў абарончую сiстэму беларускiх гарадоў. Больш дасканаламу тыпу ўзбраення спрыялi складаныя ваенныя i палiтычныя абставiны. » З усiх старон накацiлася варожая навала. Мангола-татарская арда, зруйнаваўшы многiя ўсходнеславянскiя княствы, закранула часткова i тэрыторыю Беларусi. Татарская арда ўдзельнiчала ў мiжусобных войнах i не раз iх бачылi пад сценамi Навагрудка. Яшчэ большая небяспека пагражала захаду i поўначы. На пачатку 13 ст. частку прыбалтыйскiх плямён i iх земляў захапiў Лiвонскi ордэн, i толькi перамога Аляксандра Неўскага прыпынiла яго экспансiю на ўсход. На былых прускiх землях стаў валадарыць Тэўтонскi ордэн-самы люты вораг славян. » Усе гэта прымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя збудаваннi. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гароднi, Тураве i iнш. гарадах. Але да нашых дзен дайшла толькi Камянецкая крэпасць. Яна знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе ракi Лясной. Складзена вежа з вялiка-памернай цэглы цёмна-чырвонага i жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокiх бакоў мае барозны. Такая цэгла ўжывалася на тэрыторыi Беларусi з 13 да канца 17 ст. i атрымала назву пальчатка. Пры яе будаўнiцтве дойлiды ўпершыню выкарысталi элементы цаглянай готыкi. Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў фiлiал Брэсцкага краязнаўчага музея i стала месцам турысцкiх экскурсiй. У 14 ст. беларускiя землi разам з лiтоўскiмi i большай часткай украiнскiх увайшлi ў новую дзяржаву-ВКЛ. Утварэнне ВКЛ-вынiк унутранага сацыяльнаэканамiчнага i палiтычнага жыцця часткi заходнiх земляў Кiеўскай Русiбыло паскорана iншаземнай агрэсiяй. Толькi разам можна было адбiцца ад крыжацкай i татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру i мову. З ростам эканамiчных адносiн памiж гарадамi ўмацоўваюцца i культурныя сувязi. Бязлiтасная, сацыяльная i нацыянальная барацьба, шматлiкiя войны зрабiлi вялiкi ўплыў на будаўнiцтва гарадоў i архiтэктуру наогул. Вялiкую ўвагу аддавалi будаўнiцтву гарадскiх вежаў, палацаў, абарончых храмаў. У гэты час фармiруецца новая планiровачная структура гарадоў з дзвума адмiнiстратыйнымi цэнтрамi-замкам i вежай. Дарогi, якiя вялi да замка i рынкавай плошчы, з’яўляюцца асноўнымi, мiж iмi ўзнiкае вулiчная сетка з сваiм уласным рэльефам. Вялiкi поспех маюць прыватна-уласнiцкiя гарады-крэпасцi (Несвiж, Быхаў). Пашырэнне будаўнiцтва вызывае ўзрост каменнай пабудовы ў гарадах(ратушы, цэхавыя дамы, купецкiя i гасцiнныя двары). Таксама ў гэты час на захадзе Беларусi пачалi ўставаць, нiбы з-пад зямлi, ганарлiвыя замкi. Адным з першых на Беларусi замкаў з’яўляецца Лiдскi, пабудаваны ў 30 гг. Ен у 15 ст. уяўляў моцную абарончую пабудову. Замкi такога тыпу былi шырока распаўсюджаны на тэрыторыi прыбалтыйскiх зямель. У 16 ст. у Беларусi назiраецца росквiт замкавай архiтэктуры. Гэта было выклiкана частымi набегамi крымскiх татар, магнацкiмi спрэчкамi, сялянскiмi паўстаннямi. Адно з мацнейшых абарончых збудаванняў гэтага часу-замак у мястэчку Мiр. Гэта квадратнае ў плане збудаванне з выступнымi па вуглах вежамi. Замак быў вельмi добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стральбу цяжкiх грамат па паўночнай i заходняй сценах замка. Асновай абароны замка былi вежы, пабудаваныя дзеля таго, каб весцi прыцэльны флангавы агонь. У двары замка меркавалася пабудаваць двух-павярховы палац, але будаўнiцтва так i не было скончана. Чаму? Справа ў тым, што Мiрскi замак у адрозненнi ад гарадскiх, дзяржаўных замкаў быў увесь час уласнай маёмасцю князя iлiнiча, у яго не хапiла грошай i будаўнiцтва было спынена. У 1568 г. Мiрскi замак пераходзiць у рукi князеў Радзiвiлаў i тыя дабудоўваюць замак.