Смекни!
smekni.com

Беларускае мастацтва. Жывапic (стр. 1 из 5)

Miнiстэрства адукацыi РБ

Беларускi унiверсiтэт iнфарматыкi i радыеэлектронiкi

Кафедра беларускай мовы

Рэферат па тэме :

" Беларускае мастацтва . Жывапic ."

Выканаў :

студэнт групы 821704

Кузняцоў Д.В.

1 9 9 8

ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI

Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню, новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека сучаснага выгляду - краманьенца.

У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і адпаведнымі абрадамі.

Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што, магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.

Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.

У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны. Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі, скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі. Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён, стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).

У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва) да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца, паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).

У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.

Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася, выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару. Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях Расіі.

У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты, нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.

У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).

Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд, крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры, разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях людзей эпохі бронзы.

Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы. Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю паверхню сасуда.

Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21 - 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам, адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).

Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю, Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.

Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы. Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і магічных абрадах.

У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць. Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.

Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н. э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.

Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі карысталіся ў побыце.

Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).

З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в. Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг асаблівасцей.

Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных відаў адносяцца заколкі і фібулы ( прыстасаванні для зашпільвання адзення ). Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты, лунніцы. Гэтыя віды ўпрыгожванняў мелі разнастайную форму, якая мянялася ў межах утылітарнага ўжытку, і вызначаліся багатым дэкорам, своеасаблівымі тэхнікамі выканання. Часта ў вырабач выкарыстоіваліся розныя насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі. Ваўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі сімваламі сонца, месяца, асобных свяцілаў і сведчылі аб устойлівых і дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце і яго пабудове. З цягам часу назіраецца іх паступовае ўскладненне і ўсё большая зашыфраванасць, асабліва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб узмацненні значэння вераванняў ( касмаганічны культ, абогатварэнне сіл прыроды ), набыцці імі ролі вядучага стымулу ў развіцці мастацтва.