Добразычлівым характарам смеху вызначаецца і гумарэска, або досціп – таксама невялікі апавядальны твор, у якім трапна высмейваюцца прыватныя з’явы, паводзіны людзей. Для гумарэскі не абавязковыя нечаканы камічны вынік, аднаэпізоднасць. Жанравыя межы паміж анекдотам, жартам, гумарэскай невыразныя і нярэдка творы гэтых жанраў у зборніках змешваюцца.
Прыпеўкі.
Прыпеўка – невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырміналогіі і ў першыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены В. Астаповічам.
Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тыма.
Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы.
Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст.
Пазаабрадавыя песні.
Пазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы, - гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, “на міру” і сам-насам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі.
Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.
Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа.
Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці.
Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа.
Балады.
У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі.
Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.
Паводле распрацаванай беларускімі фалькларыстамі класіфікацыі, балады дзеляцца на пяць асноўных груп:
1. Песні з міфалагічнымі матывамі, у якіх тлумачыцца паходжанне раслін, жывёл, каменняў, апавядаецца пра пераўтварэнне чалавека ў расліну, жывёлу, птушку, камень і г. д.;
2. Песні казачнага і легендарнага зместу, у якіх побач з рэальнымі героямі дзейнічаюць персанажы, тыповыя больш да фантастычных казак і легенд;
3. Песні-загадкі, у якіх героі загадваюць, на першы погляд, неверагодныя, невырашальныя загадкі;
4. Песні гульнёва-падарожнага складу, якія характарызуюц-ца своеасаблівай кампазіцыяй – “паўтарэнне з нарастан-нем” і пэўнай умоўнасцю зместу;
5. Песні навелістычнага зместу, у якіх апавядаецца пра неверагодныя падзеі, пераважна драматычнага ці трагічнага характару ў асабістым жыцці людзей. У іх адсутнічае фантастыка. Асноўная тэма – нешчаслівае каханне, здрада, сямейныя канфлікты і інш.
Народны тэатр.
Народны тэатр – адметная з’ява ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Яго вытокі – у глыбокай старажытнасці, звязаны ён з першымі спробамі чалавека да пераўвасаблення. У аснове народнага тэатра, як і ва ўсёй вуснапаэтычнай творчасці, ляжыць працоўная дзейнасць чалавека.
Народны тэатр адыграў вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага народа, бо з’явіўся папярэднікам прафесійнага тэатральнага мастацтва. Гісторыкі народнага тэатра вылучаюць тры асноўныя складаемыя: абрадавыя ігрышчы, народныя драматычныя гульні і ўласна народную драму.
Асобае месца ў гісторыі народнага тэатральнага мастацтва займае батлейка – тэатр лялек, вядомы на Беларусі з XVI ст. Зараз у жывым бытаванні сустракаецца рэдка.
Заключэнне.
Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з’яўлялася і з’яўляецца неад’емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.
Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.
Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.
Прыклады.
Каляндарна-абрадавая паэзія:
Зімовыя песні:
Да ішлі, ехалі калядкі…
У маляваных санёчках,
У кужэльных сарочках.
А санёчкі паламаліся,
А сарочкі памараліся.
Прыехала каляда на белым кані…
Прыехала каляда на белым кані.
Яе конічак – ясен месячык,
Яе дужачка – ясна зорачка,
Яе пужачка – ясна звёздачка,
Яе вазочак з тоўстага лядку,
Яе кажушок з белага сняжку.
Веснавыя песні:
Прыдзі, прыдзі, вясна…
Прыдзі, прыдзі, вясна,
Прыдзі, прыдзі, красна
К нам у таночак.
Прынясі нам збожжа,
Прынясі нам красак,
Каб нам звіць вяночак.
Едзіць вясна, едзіць
На залатым кані
У зялёным саяні,
На сасе седзячы,
Сыру зямлю аручы,
Пправай рукой сеючы,
А смыком скародзячы.
Вязець, вязець вясна,
Вязець, вязець красна
Ясныя дзянёчкі,
Частыя дажджочкі,
Зялёныя травы,
Красныя цвяточкі
Нам на вяночкі.
Ой, вясна мая вясёлая,
Развесяліла ўсе горачкі,
Усе горачкі, усе горачкі-даліначкі,
Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся,
Збіраліся, на мёд-гарэлачку складаліся,
Складаліся, аб помсце пану змаўляліся.
Летнія песні:
У полі жыта палавее,
У багатага душа млее,
Што ў засеку жыта тлее.
А ў беднага радуецца,
А ў беднага радуецца,
Што новы хлеб гатуецца,
Што з багатым зраўнуецца.
Выйшла маці жыта жаці,
Стала сярпы перакладаці.
Няма сярпа залатога –
Жанца маладога.
Вышла свякроў жыта жаці,
Стала сярпы раскладаці.
Прыбыў сярпок залаценькі –
Жанец маладзенькі.
Восеньскія песні:
Ой, восень мая,