Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.
Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, які існаваў дваццаць гадоў (1771-1791). У тэатры працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор і балет. Балетная трупа была пад-рыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклі суправаджала капэла Агінскага. Збор нот, твораў, што выконваліся на розных сцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах - Полыпчы і Целя-ханах), налічваў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і г.д.). Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а так-сама твораў М.К. Агінскага ("Зменены філосаф", "Елісейскія палі" і інш.). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю - з выхадам вялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталій коннікаў і водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі. Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказваць адна-часова два фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі. Пры тэатры працаваў спецыяльны піратэхнік - майстар па феерверках. Не менш цікавы і вядомы быў Нясвіжскі тэатр, звязаны з імем Францішкі Уршулі. Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта, сярод якіх "Дасціпнае каханне", "Суддзі пазбаўленага розуму", "Каханне нараджаецца з погляду" і інш. П'есы ставіліся ў спецыяльнай тэатральнай зале Нясвіжскага замка, у летняй рэзідэнцыі Радзівілаў Альбе, у "зялёным" тэатры і палацы пад назвай "Кансаляцыя", амфітэатр якой на прырод-ным узгорку быў разлічаны на тысячу глядачоў. Спачатку тэатр Радзівілаў з'яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены кня-жацкай сям'і, сваякі, госці, выхаванцы кадэцкай школы. У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпа-ведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты "Агатка" і оперы "Войт альбанскага паселішча" напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта - Мацей Радзівіл.
Акрамя тэатраў у Слоніме і Нясвіжы ў другой палове XVIII ст. прыгонныя і прыватныя тэатры працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама "плы-вучы тэатр" на баржах на Агінскім канале. Талія і Мельпамена -музы грэчаскай міфалогіі, якія апекавалі камедыю і трагедыю, натхнялі беларускіх артыстаў.
Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два налрамкі. Першы - мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі - жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Але і ў першым і ў другім напрамках адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцо-вай школай, захаванне мясцовых традыцый, выпрацоўка свайго ідэалу і мастацкіх прынцыпаў.
У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой ўласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характарнасць тыпажу, шырокае выка-рыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арна-менту, у тым ліку і расійскага). У найболып ранніх творах XVI ст. ("Маці Боская Адзігітрыя" са Случчыны, "Маці Боская Іерусалімская" з Брэстчыны) прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб'ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з'яўляецца імкненне да перадачы аб'ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя ("Нара-джэнне Багародзіцы", "Апосталы Лука і Сымон", "Пакланенне веш-чуноў" з Брэстчыны).
У XVIII ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока ("Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст" з Брэстчыны, "Аўрамій і Меркурый Смаленскія" і інш.). У барочным іканапісе вялікая ўвага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх іканапісных школ: магілёўскай, полацка-віцебскай, палескай, гродзенскай, слуцка-мінскай. Магілёўская школа, напрыклад, характа-рызавалася стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай прыглуша-насцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ў гродзенскай прык-метны ўплыў польскага жывапісу XVI - XVII стст. Але, нягледзячы на некаторае адрозненне, для ўсіх іх характэрны рысы, якія і складаюць беларускую іканапісную школу.
У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.
Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс. У XVI ст. тут таксама прыкметны ўплыў рэнесанснага стылю - імкненне да перадачы аб'ёму, перспектывы, святлоценявой і колеравай мадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага жывапісу пераходнага перыяду з'яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага Богаяўленскага манастыра (каля Оршы). Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэты пакрывала амаль усе сцены. 1 хаця яшчэ дамінуюць статычнасць і фрагментарнасць малюнка, ужо адчуваецца імкненне авалодаць тэхнікай перадачы руху, спробы адлюстраваць у кампазіцыі прастору і аб'ём. Цікавымі кампанентамі ману-ментальнага жывапісу XVII ст. насычаны роспіс мураванага Богаяўленскага сабора ў Магілёве (1633 - 1636), Святадухаўскай царквы Тупічэўскага ма-настыра ў г.Мсціслаўлі (70 сцэн на біблейскія і евангельскія сюжэты).
Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з'яў-ляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669 - 1672) - "Но-вазапаветная Троіца". Фігуры Бога-Айца і Бога-Сына размешчаны на сіне-блакітным фоне купала. Твары мадэліраваны пастэльнымі танамі з найтанчэйшымі нюансамі колеру. Адзенне персанажаў традыцыйна чырвона-карычневага, жоўтага і сіняга колеру, свабодныя складкі, светлапаветранае асяроддзе, кампазіцыя і іншыя асаблівасці "Нова-запаветнай Троіцы" сведчаць аб высокіх мастацкіх каштоўнасцях помніка беларускага жывапісу.
3 перамогай контррэфармацыі ў манументальным жывапісе распаў-сюджваецца стыль барока. Яму характэрна прасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. У другой палове XVII ст. створаны буйныя фрэскавыя цыклы (Станіславаўскі касцёл у Магілёве, Успенскі касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі, езуіцкі касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродне).
Папулярным відам станковага жывапісу ў XVI - XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца своеасаблівыя родавыя галерэі (Канстанціна Тызенгаўза ў Паставах, пры Полацкім езуіцкім калегіуме, партрэтныя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.). У архіўным пераліку 1779 г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх - партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі і інш.
Таленавітым мастаком і гравёрам XVI - пачатку XVII ст. з'яў-ляўся Тамаш Макоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая Радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага княства Літоўскага. У 1613 г. у Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа, народныя звычаі, курныя сялянскія хаты, раскоша магнацкіх палацаў, гандаль з Заходняй Еў-ропай праз Кролевец (цяпер Калінінград) і Рыгу. На карце Макоўскага пазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. пера-выдавалася ў Амстэрдаме на лацінскай і французскай мовах (зараз карта захоўваецца ва універсітэцкай бібліятэцы г. Упсала ў Швецыі).
Тамаш Макоўскі з'яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія кнііі. Налрыклад, кніга К.Дарагастайскага пра конегадоўлю "Гішка" выдадзена ў Кракаве ў 1603 г. з 50 гравюрамі Макоўскага, на якіх коні, частка збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і наваколля. У кнізе "Вандроўкі князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім", надрукаванай у Брунсбергу на лацінскай мове, змешчаны партрэт падарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Серыя гравюр Т.Макоўскага "Асада Смаленска" прысвечана падзеям 1609 -1611 гг., калі пад кіраўніцтвам ваяводы М.Шэіна рускае войска і насельніцтва абаранялі горад на працягу 20 месяцаў.
Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылі і працавалі ў XVIII ст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў. Лічыцца, што ён з'яўляецца аўтарам карціны "Тайная вячэра" для галоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф Ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.