У канцы XVIII ст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацылй стану, а рэалізм - бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму лылю ў выяўленчым мастацтве - класіцызму.
Архітэктура. У XVI - першай палове XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаван-няў у стылі барока'. Як і раней, беларускі феадальны горад меў тыповую забудову: умацаваны за-мак - рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка і размешчаны вакол замка гандлёва-рамесны пасад пад аховай замкавых сцен. Замак з'яў-ляўся цэнтрам горада і галоўнай яго архітэктурна-будаўнічай дамінантай.
Не быў выключэннем з гэтага правіла і Мінск, у якім у другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы:
1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка. Мінскі замак быў пабу-даваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным валам (месцамі да 10 м і вышэй) і апаясаны глыбокім ровам, напоўненым вадой. Замак часта гарэў, але зноў адбудоўваўся;
2) Нізкі рынак, альбо Стары (Нізкі) горад, - цэнтральнае гандлёвае месца, якое знаходзілася ў балоцістай мясціне, перад паўднёвай сця-ной замка, на беразе вусця р.Нямігі, дзе цяпер прыпынак транспарту на плошчы 8 Сакавіка і дзе праходзіць вуліца ад праспекта Машэрава да Свіслачы і знаходзіцца Петрапаўлаўская царква;
3) Высокі рынак, альбо Верхні горад, размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна, Інтэрнацыянальная, Рэ-валюцыйная і інш. Архітэктурны ансамбль рынка ўключаў гандлёвую плошчу, ,крамы, Казьмадзям'янаўскі кляштар, Святадухаўскую драўляную царкву, ратушу;
4) Траецкае прадмесце знаходзілася на левым беразе р.Свіслач (раён вуліц Старавіленскай, Багдановіча, Янкі Купалы), насупраць замка і Нізкага рынку. На тэрыторыі прадмесця знаходзіліся рынак з гандлёвай плошчай, крамы, жылыя кварталы;
5) Татарскае (Ракаўскае) прадмесце было заселена палоннымі крымскімі татарамі і знаходзілася ў раёне цяперашніх вуліц Аст-роўскага, Вызвалення, Дзімітрава, а таксама на месцы, дзе сёння размешчаны Дом кнігі і гасцініца "Юбілейная". Тэрыторыя паміж Татарскай слабадой і Свіслаччу называлася Татарскімі агародамі.
Да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з абвастрэн-нем сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага становішча ўнутры Вялікага княства Літоўскага ў сувязі з заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі і наступленнем контррэфармацыі. Праваслаўныя, католікі і уніяты імкнуліся засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам па-будовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў. Ідэйнае і рэлігійнае саперйіцтва стымулявала мураванае будаўніцтва. У першай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, на месцы драўля-най Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскі кляштар (у змененым выглядзе захаваўся да нашых дзён - у ім да нядаўняга часу размяшчаўся Белсаўпраф), а побач з ім (цяпер вул. Энгельса) -дамініканскі касцёл і кляштар. У сярэдзіне XVII ст. насупраць будынка базыльянскага мужчынскага кляштара быў пабудаваны базыльянскі жаночы кляштар. Будынкі мінскіх базыльян уяўлялі сабой адзіны архітэктурны комплекс з кампазіцыйным цэнтрам - царквой Свя-тога Духа. На Высокім рынку былі пабудаваны таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў (да нядаўняга часу ў гэтых будынках размяшчаўся архіў), касцёл і кляштар бернардзінак (зараз - гэта праваслаўны сабор на плошчы Свабоды, у кляштарных будынках - жылыя дамы).
У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, якія знаходзіліся на старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяпе-рашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальнай і праспектам Ф.Скарыны). У 1612 - 1613 гг. у раёне вуліцы Ракаўскай, ля Нямігі, на сродкі і стараннем праваслаў-най шляхты і гараджан пачалося будаўніцтва мураванай Петрапаў-лаўскай царквы і манастыра. Праз некалькі гадоў царква і манастыр былі пабудаваны (царква існуе і сёння). У горадзе вялося таксама будаўніцтва асабнякоў багатых гараджан і крамаў.
Да сярэдзіны XVIII ст. быў архітэктурна закончаны ансамбль Са-борнай плошчы Верхняга горада. У 1709 - 1710 гг. на заходнім баку гэтай плошчы пабудаваны езуіцкі касцёл, кляштар і мураваныя будынкі калегіума. У 1750 г. з правага боку касцёла была вымура-вана ў стылі барока, як і касцёл, трох'ярусная гарадская вежа з гадзіннікам (зараз яна не існуе). Кафедральны касцёл быў часткова перабудаваны ў 1951 г. іўім размяшчалася спартыўнае таварыства "Спартак" (цяпер адноўлены як касцёл).
Галоўнай архітэктурна-будаўнічай дамінантай Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляны за-мак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва. Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па пра-ектах якога былі створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы - за-мак, касцёл і калегіум езуітаў.
Нясвіжскі замак пабудаваны па стараітальянскай абарончай сістэме, паводле якой каменная сцяна замянялася каменным валам, а вежы пераўтвараліся ў больш нізкія бастыёны, куды ставілі гарматы для абстрэлу перадполля за ровам. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога - для перамяшчэння стралковых атрадаў, якія абаранялі падыходы да крэпасці. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце, які разбіралі пры пагрозе варожага нападзення. Вароты.замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі паверх злучаўся з валам. У замку знаходзіліся атрады прыватнай арміі Радзівілаў.
Галоўны франтон замка Радзівілы ўпрыгожылі сваім гербам і ваеннымі эмблемамі з пышным арнаментам у стылі барока. Арка ўяз-ной вежы вяла ва ўнутраны парадны двор, дзе каменныя пабудовы размяшчаліся па перыметры своеасаблівага кола. Цэнтральны корпус займалі самі Радзівілы. Злева ад яго знаходзіўся трохпавярховы казар-менны дом з высокай дазорнай вежай, справа - двухпавярховае гаспадарчае збудаванне. Другі двор - конны, альбо гаспадарчы, на ім у XVII -пачатку XIX ст. размяшчаліся падземная стайня і яма-бункер для мяд-зведзяў. Трэці двор быў зусім маленькі. Ён злучаўся з навакольным светам сакрэтнымі пераходамі. Мясцовыя легенды сведчаць аб тым, што падземныя хады ішлі да Альбы (летняй рэзідэнцьгі Радзівілаў з каналамі і сажалкамі, на якіх плаваў княжацкі флот) і нават Мірскага замка.
У 1706 г. Нясвіжскі замак быў разбураны шведамі. У 1726 г. яго адбудавалі ў стылі барока. Запрошаны для гэтага архітэктар К.Ждановіч пачаў насыпаць новыя валы. У XVIII ст. быў перабудаваны галоўны корпус палаца. Стварэннем аднаго з лепшых на Беларусі ландшафтных паркаў завяршалася фарміраванне палацава-паркавага ансамбля. 3 таго часу ў асноўных абрысах гэты ансамбль захаваўся да нашых дзён.
У другой палове XVI - першай палове XVII ст. ролю абарончых збудаванняў выконвалі Галыпанскі, Глускі, Заслаўскі, Клецкі,
Койданаўскі, Любчанскі, Лепельскі, Ляхавіцкі, Магілёўскі, Мазырскі, Шклоўскі замкі, Верхні (Горны) і Ніжні (Дольны) замкі Старога Слуцка і Новы замак Новага Слуцка, замкі Старога і Новага Быхава, замак у в.Сма-ляны Аршанскага раёна, дом-крэ-пасць у в.Гайцюнішкі Вора-наўскага раёна, комплекс замкавых умацаванняў у Копысі, Дуброўне, Друі, Іказні і інш.
Працягвалася культавае будаўніцтва. У другой палове XVI -пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в.Чарнаўчыцы (Брэсцкі р-н), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Новы Свержань і Петрапаўлаўскі касцёл у в.Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н), фарны1 касцёл (фара Вітаўта) у Гродне, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёл у в.Гальшаны (Ашмянскі р-н), кальвінскія зборы ў Смаргоні, в.Асташына (Навагрудскі р-н) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі р-н).
У 1587 - 1593 гг. быў пабудаваны Нясвіжскі фарны касцёл - трохнефавая крыжова-купальная базіліка з адной выцягнутай апсідай, па баках якой узведзены двухпавярховыя сакрысціі (памяшканні, прызначаныя для захавання культавага начыння, адзення і, магчыма, кляштарнай казны). Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная алсіда, трансепт2, купал са светлавым ліхтаром, дзве бакавыя каплічкі - вось часткі, з якіх складаецца прасторавая сфера храма. Даследчыкі адносяць Нясвіжскі фарны касцёл разам з аналагічным у Калішы да першых помнікаў барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай: галоўны фасад мае цэнтральную вось сіметрыі, плоскія пілястры размешчаны ў два ярусы. Фасад касцёла быў атынкаваны і пабелены, у яго нішах размешчаны статуі святых. Сярод роспісаў храма налічваецца звыш 40 кампазіцый, сярод якіх "Тайная вячэра", дзе Хрыстос адкрыў апосталам тайну сваёй ахвяры. У касцёле захаваўся старажытны арган, размешчаны на галерэі. У паўпадвальным памяшканні храма, перакры-тым масіўнымі скляпеннямі, знаходзіцца магільны склеп роду Радзівілаў. Касцёл дзейнічае і сёння.
Стыль барока, запазычаны з Італіі, яшчэ доўга спалучаўся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу. Так, касцёлы бернардзінцаў у Гродне (1595 - 1618) і Іўі (каля 1600 г.) побач з плоскімі барочнымі фасадамі мелі гатычныя шматгранныя апсіды, умацаваныя контрфорсамі. Мікалаеўскі касцёл у Міры (1599 -1605) - трохнефавая базіліка з трансептам, цэнтральны неф якой завяршае шмат'ярусная рэне-сансная вежа, з двух бакоў да яе прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы з вітымі ўсходамі, якія кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы.