Ранні этап станаўлення беларускага барока завяршыўся фарміраваннем характэрнага базілікальнага аднаапсіднага тыпу храма з двухвежавым фасадам: касцёл у Дзятлаве (1624), касцёл брыгітак у Гродне (1642 - 1656), касцёл у Вішневе каля Валожына (1637 - 1641) і інш.
Але хутка на Беларусі будуюцца касцёлы з бязвежавымі галоўнымі фасадамі, дзе канцэнтраваліся асноўныя сродкі выразнасці, што, як вядома, было характэрна для італьянскага барока (касцёлы бернардзінцаў і францысканцаў у Гродне, дамініканцаў у Мінску і Навагрудку і інш.).
Позняму беларускаму барока побач з надзвычайнай маляўнічасцю і пластычнасцю, багаццем святлаценю ўласцівы стромкасць і лёгкасць, хвалістыя абрысы вежаў і франтонаў. У мастацтвазнаўстве яно атры-мала назву "віленскае барока". Найбольш выразна рысы позняга бела-рускага барока выявіліся ў культавых пабудовах уніятаў XVIII ст. Сафійскі сабор у Полацку (перабудаваны ў 1738 - 1750 гг.), цэрквы і манастыры ў Беразвеччы (каля Глыбокага), Барунах (каля Ашмян), Талачыне, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах (каля Слоніма), Васкрасенская царква ў Віцебску і інш. У меншай ступені характарыстыкі "віленскага барока" знайшлі ўвасабленне ў каталіцкім будаўніцтве другой паловы XVIII ст.: касцелы ў Слонше, Лужках і Германавічах (каля Шаркаўшчыны), касцелы дамшіканцау у Смалянах (каля Оршы) і Дунілавічах (каля Паставау).
Да ліку пабудоў грамадзянскага прызначэння адносяцца адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі. 3 увядзеннем гарадскога самакіравання на аснове магдэбургскага права на рыначных плошчах, побач з крамамі і гасціннымі дварамі, будаваліся ратушы розных памераў і планіроўкі. Пераважалі ратушы са.діматярусныш вежамі, завершанымі разнастайнымі купалаш ці шпілямі. Частка памяшкан-нлў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад хлебныя крамы, склады тавараў прыезджых купцоў, памяшканнідля апрацоукі сукнаў у іх хавалі гарадскія вагі і бочкі, якімі мералі збожжа ( бочка мерная"). У ратушы знаходзіліся канцылярыя самакіравання, гарадская казна, архіў з кнігамі адміністрацыйных прадшсанняў рады і яе судовых рашэнняў, граматы з прывілеямі, выдадзенымі грраду. Найболып вядомымі з'яўляюцца будынкі Мінскай, Нясвркскан, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Слонімскай, Чавускан, Чачэрскан і Шклоўскай ратуш. Болыпасць гэтых будынкаў не захавалася.
XVI ст. На яго першым паверсе размяшчаліся школа, гасцёўня, аптэка і друкарня. Відавочна, на першым паверсе ў т.зв. канвікце (бурсе) жылі вучні. На другім па-версе знаходзіліся келлі манахаў, капліца, апартаменты рэктара. Парадныя пакоі былі распісаны фрэскамі. Над галоўным уваходам знаходзілася вежа, а на ёй - гадзіннік і званы. Мураваныя будынкі калегіума мінскіх езуітаў мясціліся на Саборнай плошчы (у адным з іх пасля перабудовы ў 1968 г. у чатырохпавярховы гмах размяшчалася сярэдняя спецыяльная музычная школа).
Ствараліся таксама выдатныя палацавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя плыні - барока, ракако, класіцызм. Для палацавых пабудоў характэрна спецыфічная кампазіцыя з пара-дным дваром, анфіладяай планіроўкай, багатай дэкаратыўнай апрацоўкай фасада і інтэр'ера. Іх веліч і прыгажосць дапаўнялі паркавыя ансамблі. Магнацкія рэзідэнцыі сапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў пышнасці архітэктуры, аксесуарах іх унутранага ўбрання. Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н), Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызен-гаўза ў Гродне і інш.
Палац Тызенгаўза ў Гродне быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. (1760 - 1770) архітэктарамі Ю. Мёзерам (нямецкі архітэктар на службе ў Тызенгаўза) і італьянцам Дж. Сакам (прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму, прыдворны архітэктар графа А. Тызенгаўза, а потым галоўны архітэктар каралеўскіх мануфактур у ВКЛ). Палац размяш-чаўся на плошчы, да якой быў павернуты галоўным фасадам. Гэта аднапавярховы мураваны будынак, П-падобны ў плане, накрыты высокім дахам з невялікімі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў. Будынак упрыгожваў бельведэр - круглая, авальная пабудова, шмат-гранная ў плане, з зашклёнымі ці адкрытымі праёмамі, завершаная купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Зялёны колер сцен, белыя ляпныя дэталі фасада добра спалучаліся з чырвоным колерам даху.
Планіроўка палаца была змешанай - у цэнтральнай частцы анфіладная, а ў крылах - калідорная. Парадныя залы былі аздоб-лены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі. Да паўднёва-ўсходняга боку палаца быў прыбудаваны тэатр Тызенгаўза. 3 гэтага ж боку палаца прафесарам Ж.Э.Жыліберам з Ліёна быў ство-раны батанічны сад, які па разнастайнасці, рэдкасці і колькасці відау раслін не саступаў лепшым садам Еўропы. Пасля далучэння Беларусі да Расіі з пачатку XIX ст. ён стаў рэзідэнцыяй губернатара.
У Слоніме аднапавярховы палац Агінскіх налічваў 116 пакояў і залаў.
У Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі Радзівілаў мелася болып за 300 пакояў і 12 вялікіх залаў. Самымі багатымі скарбамі былі напоўнены Каралеўская, Залатая, Мармуровая, Гетманская, Рыцарская, Паляўнічая і іншыя залы. Каменныя лесвіцы, упрыго-жаныя меднымі парэнчамі, вялізныя прыхожыя, завешаныя старадаўнімі карцінамі, партрэтамі гетманаў Радзівілаў, дыванамі і габеленамі, паркеты з чырвонага, чорнага і лімоннага дрэва, багатая мэбля, зброя, упрыгожаная інкрустацыяй золатам і серабром, маршальскія жэзлы, гетманскія булавы, поўныя камплекты рыцарскіх даспехаў, скульптуры з мармуру, сабранага з усяго свету, васковыя фігуры гістарычных асоб, скульптуры 12 апосталаў у рост чала-века, выкананыя з золата і серабра, кованыя срэбныя сталы, падсвечнікі болып чым метровай вышыні з каштоўных металаў, сярэбраны коўш "вагой 82 залатнікі, вышыні 5 вяршкоў", пазалочаныя балея і рукамыйнік, старадаўні фарфор, фамільнае золата і серабро - гэтыя і многія іншыя гістарычныя і мастацкія каштоўнасці Радзівілаў былі створаны не адным пакаленнем беларусаў, болыпасць з якіх за сваю працу на паноў мелі "лапці, торбу, хлеб з мякінай, цемру кур-най хаты...". Паводле слоў пісьменніка У.Сыракомлі, які пра-цаваў ва ўпраўленні гаспадаркай Радзівілаў, сяляне плацілі сваім гаспадарам за ўсё: за карыстанне зямлёй, за лес, за пчол, за рыбу, а магчыма, "і за само паветра".
Другая палова XVIII ст. - час росквіту дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва на беларускіх землях. Сярод выдатных дасягненняў майстроў: посуд урэцкай і налібоцкай шкляных мануфактур, мірскія і слуцкія дываны, карэліцкія габелены і сусветна-вядомыя слуцкія паясы, што вырабляліся ў радзівілаўскай "персіярні" пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага.
Мануфактура ў Слуцку па вытворчасці паясоў была заснавана па загаду князя Міхала Казіміра Радзівіла ў канцы XVI ст.1 Слуцкія паясы, вытканыя з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, упрыгожваліся ўзорным шляком і беларускім раслінным арнаментам з кветак слуцкага краю - незабудак, валошкаў і інш. Арнамент амаль ніколі не паўтараўся. Лепшыя майстры ўмелі рабіць двух- і чатырох-баковыя паясы. На кожным баку быў свой малюнак. Адзін і той жа пояс выкарыстоўвалі як будзённы, святочны, вясельны і жалобны. Паводле падлікаў даследчыкаў, усяго было выраблена каля 10 тыс. унікальных, непаўторных слуцкіх паясоў.
Такія асноўныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях у другой палове XVI - XVIII стст.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002.
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999.
3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003.
4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000.
5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992.
6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998.
7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000.
8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999.
9. К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: "Беларусь", 1988.
10. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003.
11. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994.
12. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.
13. Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.
14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001.