Можна зрабіць наступны вынік, таго што арнамент славянкіх народаў мае некатарае падабенства:
- віды арнаменту(геаметрычны, раслінны і г.д) ;
- арнамент выкарыстоўваўся не толькі для упрыхожвання прадметаў быта але ж і для адзення;
- насычаная каляровая гама вышытых кампазіцый;
- многія матывы арнамента падобны, напрыклад, у форме
ромба, круга, разеткі , адлюстроўвалася сонца - знак
цеплыні, жыцця і г.д.;
- на вышыўку вялікі ўплыў зрабілі старажытнаславянскія
арнаментальныя традыцыі - гэта аснова падабенства
славянскага арнаменту;
- арнамент славянскіх народаў мае фальклорны характар.
1.2Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
Арнаментам (ад лацінскага ornamentum – упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю, тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні і г.д. Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькі свайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вока прыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злых сіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсавае значэнне іх асобных матываў [17, с.12].
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
1. Геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.).
2. Раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас, акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.).
3. Анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігур рэальных або фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба і дэльфін, змяя, матылёк, сфінкс і г.д.).
4. Прыродны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі, арэол пламені, сонца, месяц, зоркі іг.д.) [15,с.35].
5. Геральдычныя матывы: гербы і іх элементы, найбольш цэннымі якасцямі якіх з'яўляюца прастата і лаканізм, і якія ў апошні час шырока выкарыстоўваюцца пры распрацоўке таварных знакаў [10 , с.34].
Выкарыстоўваюцца таксама так званыя комплексныя матывы, – матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым. Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя надпісы, напрыклад, арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы.
У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
Сімвалічныя матывы, напрыклад, трохвугольніксімвалізуе горы; круг, спіраль - сонца або месяц; круг, які падзелен надвае сінусоідай – знак інь-янь – абазначае непадзельнасць жаночага і мужчынскага пачаткаў [8, с.145].
1.2.2 Кампазіцыя арнаменту і яе асноўныя матывы
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
Сярод вышэй адзначаных матываў пануючае становішча займаюць геаметрычныя, бытаванне якіх у той ці іншай ступені прасочваецца на Беларусі паўсюдна. Важнай умовай атрымання вышыванага геаметрычнага арнаменту з'яўлялася выкарыстанне льняной даматканкі, перапляценне нітак якой утварала дробна-сятчатую структуру з роўнымі строгімі лініямі папярочна-падоўжных напрамкаў [ 6, с.107].
Традыцыйны геаметрычны арнамент беларускай народнай вышыўкі, падобна да арнаменту іншых усходнеславянскіх народаў, не вызначаўся асаблівай разнастайнасцю састаўных элементаў. Яго асноўнымі фігурамі былі ромбы, квадраты, крыжы, разеткі, зоркі, трохвугольнікі, прамыя і ламаныя лініі [1 , с.103].
Сярод пералічаных элементаў цэнтральнае месца адводзілася ромбу. Звычайна ён з'яўляўся стрыжнем кампазіцыі, вакол якога групаваліся астатнія фігуры. Семантыка ромбу вельмі разнастайная: 1) ромб (ці квадрат) ускладняўся прадаўжэннем двух сумежных бакоў, якія ўтвараюць верхні і ніжні вуглы; прадаўжэннем усіх чатырох бакоў у абодвух напрамках (малюнак 1.2.2.1); дапаўненнем двума, трыма ці большай колькасцю паралельных і роўных (грабеньчатых) адрэзкаў, размешчаных на ўнутраных і вонкавых баках (малюнак 1.2.2.2; малюнак 1.2.2.3); злучэннем парамі грабеньчатых адрэзкаў (малюнак 1.2.2.4). Нярэдка прадоўжаныя бакі ўскладняліся ромбамi па ўсіх вуглах. Узнікала крыжа-падобная рамбічная канструкцыя (малюнак 1.2.2.5).
Вядучая роля ромба ў беларускім геаметрычным вышываным арнаменце дасягалася не толькі разнастайнасцю форм унутранага малюнка, закончанасцю контураў, але і кантрастным вылучэннем яго на фоне іншых матываў ці, наадварот, аднастайным запаўненнем акаляючага фону.
Акрамя рамбічных фігур у геаметрычных узорах беларускай народнай вышыўкі значнае месца займаў крыж. Часцей за ўсё гэта касы роўнаканцовы крыж, абазначаны лінеарна або шырокай палосай. Ён можа быць упісаны ў іншыя фігуры або складаць самастойны рапорт арнаментальнай кампазіцыі.
Устойлівым матывам з'яўляецца ўпамянутая вышэй ромба- крыжападобная канструкцыя (малюнак 1.2.2.6). Розныя прапорцыі паміж велічынёй цэнтральнага бакавых ромбаў даюць мноства варыяцый.
Значнае месца ў беларускай вышыўцы займае матыў, які ўмоўна можна назваць разеткай. Гэта могуць быць васьмівугольныя зоркі, упісаныя ў ромб ці апісаныя вакол яго (малюнак 1.2.2.7).
У раслінна-геаметрычных узорах трансфармацыя разеткі вядзе да стварэння стылізаванай кветкі з пялёсткамі мяккіх круглявых контураў (малюнак 1.2.2.8).
Агульнаэтнічная і рэгіянальная своеасаблівасць вышыванага арнаменту любога тыпу, у тым ліку геаметрычнага, складаецца з некалькіх фактараў. Да іх адносяцца асартымент матываў і іх тыпалагічных варыянтаў, прынцыпы сіметрыі, асаблівасці тэхнічнага выканання і каларыту [19 , с.109].
Разнастайнасць арнаментальных кампазіцый па законам сіметрыі зводзіцца да трох відаў: бардзюры,сеткі, разеткі (медальены).
Бардзюры – пераважны від арганізацыі арнаментальных матываў беларускай народнай вышыўкі. Бардзюр – гэта бясконцы рад фігур, размешчаных уздоўж яго восі і валодаючых адным з відаў сіметрыі [ 21, с.85].
Пры нанясенні геаметрычнага арнаменту ў выглядзе бардзюраў выкарыстоўваліся практычна ўсе віды лічаных аздабляльных швоў па суцэльнай, а таксама разрэджанай тканіне. Аднак традыцыйным і пераважным тэхнічным прыёмам з'яўляўся нацяг, які выконваўся пражай чырвонага колеру [10 , с.112] .
У беларускай народнай вышыўцы выкарыстоўваецца таксама сятчаты арнамент: фігуры на плоскасці размяшчаюцца ўздоўж прамых ці нахіленых восей (прамая ці косая сетка).
На рубяжы стагоддзяў паміж вышываным геаметрычным арнаментам з яго абстрактнымі формамі і выяўленчым раслінным матывам, у цэлым рэалістычным, існаваў даволі вялізны пласт раслінна-геаметрычных узораў [10, с.115] .
Адна з прычын з'яўлення новых узораў – адыход ад строгіх лінейных форм старажытных матываў.
Трансфармацыя геаметрычных узораў у раслінна-геаметрычныя мела пэўныя заканамернасці. Хутчэй змяняліся разеткі і зоркі, якія лёгка ператвараліся ў стылізаваныя кветкі.
Блізкасць да раслінных форм маюць разеткі з плаўнымі круглявымі контурамі пялёсткаў.
Трансфармацыя матываў у розных відах геаметрычнага арнаменту– бардзюрах, медальёнах, сетках – адбывалася з рознай ступенню інтэнсіў-насці [10, с.116].
З'яўленне ў арнаментацыі стылізаванай выявы кветкі прывяло да вылучэння яе ў самастойную фігуру – разетку-кветку.
Самы папулярны матыў расліннай вышыўкі – зігзагападобная ці хвалепадобная галінка з раўнамерна адыходзячымі ў розныя бакі (ці ў адзін бок) геаметрызаванымі разеткамі або плаўнымі круглявымі лісцямі вінаграднай лазы з гронкамі, часам буйнымі яркімі кветкамі, сярод якіх пераважаюць ружы, сустракаюцца лілеі, цюльпаны (малюнак 1.2.2.9) [10, с.118].
Прыкметным у беларускай вышыўцы быў матыў вазона. Ім аздаблялі пераважна ручнікі, нярэдка манішкі мужчынскіх, рукавы жаночых кашуль, фартухі, сустракаецца вазон і ва ўзорах абрусаў, полагаў, падзораў [20, с.120].
Не менш папулярная выява вазы ў форме са складанамадэліраванай ножкай, канічнай дзесяцілопасцевай стапой, з прамым ці адагнутым венчыкам і падоўжна-рэльефнай паверхняй чашы (малюнак1.2.2.10) [18,с.234].
3 пачатку XX сг. матыў вазы паступова змяняецца вазонам – гаршком для кветак.
Сярод раслінных узораў матыў дрэва – адзін з даўнейшых. Звыклым пастаянным элементам прысутнічае ён у арнаменце жаночых :кашуль, фартухоў, ручнікоў.
У канны XIX ст. раслінныя матывы папаўняюцца выявай вянка (малюнак 1.2.2.11). Ім аздаблялі пераважна ручнікі, або навалачкі, надзоры. Прататыпам вянка з'явілася добра знаёмая ў прыкладным мастацтве XVIII ст. выява круглявых люстрана-сіметрычных пальмавых ці лаўровых галін, перавязаных унізе бантам [10, с.122].
Сярод шматлікіх кветкавых матываў вышыванага арнаменту на рубяжы стагоддзяў бясспрэчна дамінуючае становішча займаў матыў ружы.
Распаўсюджаны і матыў вінаграднай лазы. У плаўных лініях гнуткай галіны з буйнымі дэкаратыўнымі лісцямі прасочваецца засваенне рыс барока. Да найбольш характэрных варыянтаў адносіцца матыў лазы з гронкамі вінаграду.
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае таксама арніта-морфныя матывы, якія можна сустрэць на ручніках, фартухах, на жаночых кашулях. Нягледзячы на пэўную абагульненасць вобразаў, прыналежнасць птушак да пэўнага віду праглядаецца ў многіх выпадках вельмі выразна. Гэта пеўні, галубы, індыкі, арлы, сустракаюцца лебедзі, гусі, качкі. Наогул камназіцыі, у якіх прысутнічалі птушкі, як правіла, уключалі і раслінныя матывы. Птушак часта вышывалі на дрэвах-кветках, на квітнеючых галінах, на сцяблах расліны ў вазоне. Вельмі характэрныя ўзоры, дзе арнітаморфныя бардзюры чаргаваліся з расліннымі, прычым арнаментальны рад з птушак складаў звычайна верхні ярус кампазіцыі.