Культурнае і духоўнае жыццё БССР
ЗМЕСТ
1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.
2. Палітыка беларусізацыі
3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры
4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы
5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці
6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.
7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.
У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з’яўлялася раз-віццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і мала-пісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У новым 1921/1922 навучальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў.
У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у рэспубліцы ўводзілася сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чатырохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей.
Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэмы асветы. Пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу – каля 80 % – складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.
Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для лік-відацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілі губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства «Далоў непісьменнасць». Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы, большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання.
У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта – з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, з 1926 г. уводзілася абавязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў. Пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларус-камоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Узросшы дабрабыт насельніцтва таксама спрыяў павышэнню яго культурных запытаў. У выніку за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.
Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб’яд-наныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх колькасць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475. Кам-плектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпе сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Так, у 1930 г. доля рабочых і сялян сярод студэнтаў складала 86,8 %, з якіх 2, 5 з’яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі. Палова студэнтаў атрымоўвала стыпендыю ў 25 руб.
У 1930 г. выкладчыцкі корпус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) мелі з вышэйшую адукацыяю.
У выніку палітыкі беларусізацыі, да канца 1920-х гадоў з 35 тэх-нікумаў рэспублікі 22 з’яўляліся беларускамоўнымі. Таксама існавалі яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы. З 15 678 выпускні-коў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўні-коў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 – работнікаў культуры, 674 – эканамістаў.
У канцы 1920-х наркам асветы БССР падпісаў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.
У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі.
Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсі-тэт складаўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх ву-чылася 1 250 студэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоў-скі навуковец – прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі.
Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў працу педагагічны факультэт. Пасля вылучэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі ўніверсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інстытуты. Акрамя гэтых трох устаноў, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны ўніверсітэт.
Пры камплектаванні ВНУ захоўваўся класавы падыход, Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны «класава чужыя» і «палітычна непісьменныя» студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Каб забяспечыць перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада пайшла на стварэнне рабочых факультэтаў (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь для падрыхтоўкі да навуання ў ВНУ.
У цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся паспяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені паспрыяў развіццю нацыянальнай культуры.
2. Палітыка беларусізацыі
Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці РКП(б) пасля перамогі над унутранняй контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй увасобілася ў нацыянальнай палітыцы. Працэс рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у БССР у 1920-х гг. набыў назву «беларусізацыя». Яе ініцыятарамі выступілі члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя. У 1922 г. у мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбел-культ) пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча Я. Лёсік узначаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР.
Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перайшла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была абавязковай для вывучання.
Патрэбы ў навуковай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам.
Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з’явілася амністыя былых праціўнікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы
Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім VІІ з’ездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і заклікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе практычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», якая прадугледжвала: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, карэнізацыю – вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партыйных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, сацыяльнага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а усіх астатніх устаноў – за 3 гады.
У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву «беларусізацыя», адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справаводства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрадавыя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння – на беларускай і рускай; грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускай і адной з трох іншых моў.
За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ. Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя – 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасць студэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіралася да канца 1920-х. ггю Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інстытутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры.
У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх нацыянальныя школы – польскія, яўрэйскія, украінскія Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова з’яўлялася абавязковым прадметам. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрываліся факультэты з польска- або яўрэйскамоўным навучаннем.
Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народныя камісары асветы БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі.
Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925–1926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. – ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% ся рэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама пе-райшлі на беларускую мову.