Смекни!
smekni.com

Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст. (стр. 1 из 2)

Рэферат па тэма: Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст.


Адукацыя. Літаратура. Станавленне буржуазнага грамадства паскорыла працэсы дэмакратызацыі культурнага жыцця і магчымасці насельніцтва Беларусі для атрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняў рашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іх новыя педагагічныя кадры. Аднак яе вынікі ў Беларусі былі менш значнымі, чым у цэнтральных губернях Расіі. Пасля падаўлення паўстання1863 г. і амаль да канца XIX ст. на Беларусі дзейнічалі "Часовыя правілы для народных школ", якія былі распрацаваны пры М. Мураўёве і зацверджаны Аляксандрам II 18 мая 1864 г. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства і чыноўнікаў. Прадугледжвалася выкладанне ў школе граматыкі, арыфметыкі, навучанне Закону Божаму. Падручнікі для школ Паўночна-Заходняга краю ў адрозненні ад адпаведных падручнІкаў для ўнутраных губерняў уключалі разделы па краязнаўству (гісторыі і геаграфіі краю).

У 1864 г. за ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслачская і Маладзечанская прагімназіі. На Беларусі былі ліквідаваны польскія школы, амаль усе прыват-ныя вучылішчы. У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. 3 пасад звальнялі мясцовых настаўнікаў каталіцкага веравызнання, на іх месцы запрашаліся асобы з Расіі. Але, нягледзячы на гэта, грамадства патрабавала развіцця адукацыі. Фарміраваліся агульныя падыходы да арганізацыі вучэбнай справы. Навучальныя ўстановы розных ведамстваў былі падпарадкаваны ў сваёй большасці Міністэрству народнай асветы. На вёсцы пачатковая школа была прадстаўлена народнымі і двухкласнымі пачатковымі вучылішчамі. У гарадах адукацыйнымі ўстановамі ніжэйшага тыпу з'яўляліся адна-, двух-, трох- чатырохкласныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія вучылішчы.

У канцы XIX ст. сярэднюю адукацыю давалі 13 гімназій, 3 прагімназіі, Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус, духоўныя і настаўніцкія семінарыі. 3-за высокай платы за навучанне сярэднІя навучальныя ўстановы для працоўнага насельніцтва былІ недаступныя. Да канца XIX ст. сярэдняя школа заставалася ўстановай для прывілеяваных саслоўяў. Найболыш масавамі з'яўляліся пачатковыя школы, колькасць якіх на рубяжы стагоддзяў складала 1400. Дзейнічалі таксама 20 павятовых вучылішчаў.

На такім агульнаадукацыйным фоне адбывалася развіццё беларускай культуры. Трэба адзначыць, што ў тагачаснай культуры выразна адбіліся супярэчнасці эпохі. 3 аднаго боку, фарміравалася новае сацыякультурнае асяроддзе, у якІм усё большае месца займала інтэлігенцыя. У гэты час значнымІ тыражамі выйшлі пераклады прац Тэна, Гільдэбрана, Кона, Шапэнгаўэра. Яны сведчылі аб цікавасці да новых накірункаў філасофскай думкі. У расійскай гуманітарнай навуцы з'явіліся вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё гісторыі, філасофіі, культуралогіі, сацыялогіі: В. Ключэўскі, У. Салаўёў і іншыя.

Культурнае жыццё ў беларускіх губернях развІвалася пад уплывам суседніх славянскіх і іншых еўрайпейскіх культур. Найбольшае ўздзеянне на развіццё культуры беларускага народа аказала, безумоўна, руская культура. "Адбітак рускай культуры - пісаў М. Багдановіч, - ляжыць на духоўнай творчасці кожнага народа Расіі, яна з'яўляецца для іх агульнай глебай, збліжаючы змест іх культур, іх ідэйных і літаратурных плыняў".

3 другога боку, пошук новых філасофскіх ідэй, канцэпцый уладкавання грамадства, накірункаў мастацкай творчасці адбываўся ва ўмовах масавай неадукаванасці насельніцтва, яго нізкага культурнага ўзроўню. У канцы XIX ст. у беларускіх губернях колькасць адукаванага насельніцтва складала ўсяго 22%.

Вядучае месца ў духоўным жыцці народа займала мастацкая літаратура. Паэты, пісьменнікі актыўна ўплывалі на развіццё дэмакратычнай думкі, фарміраванне ідэі сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Многія літаратурныя творы былі тэматычна звязаны з паўстаннем 1863 г. Да іх перш за ўсё адносіцца публіцыстыка К. Каліноўскага (1838-1864). Яна прадстаўлена пракламацыямі, газетай "Мужыцкая праўда" і "Лістамі з-пад шыбеніцы", у якіх аўтар выкрываў палітыку расійскага ўрада, заклікаў сялян да паўстання, марыў аб стварэнні дэмакратычнай народнай дзяржавы, выступаў за захаванне уніятскай царкы. К. Каліноўскі вядомы як паэт. Да нас дайшоў адзін твор, які складаецца з двух вершаў "Марыська чарнаброва, лубка мая" і "Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці".

У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 1863 г. асноўным жанрам у беларускай літаратуры з'яўлялася ананімная вершаваная "гутарка", набліжаная да фальклору. Узорам такіх твораў з'яўляецца "Гутарка Данілы са Сцяпанам", “Сход", "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць - не ведаем" і інш. Яны адлюстроўвалі настрой беларускага сялянства, напісаны жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.

Новае ажыўленне ў развіцці беларускай літаратуры пачалося ў канцы 80-х гадоў з прыходам у яе пісьменнікаў-дэмакратаў - Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш.

Прадстаўніком дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры з'яўляецца Францішак Багушэвіч (1840-1900), які пісаў пад псеўданімамІ Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Спадчына Ф. Багушэвіча багатая і разнастайная ў жанравых адносінах: паэма "Кепска будзе!", вершаванае апавяданне "У астрозе", публіцыстычны маналог "Мая дудка", філасофскі роздум "Праўда", "Думка", прысвячэнне "Яснавяльможнай пані Арэшчысе", байка "Воўк і авечка" і інш. Першы зборнік вершаў "Дудка беларуская" ён надрукаваў у 1891 г. у Кракаве, другі зборнік "Смык беларускі" - у 1894 г. у Познані.

3 1886 г. пачаў друкавацца Янка Лучына (Іван Неслухоўскі, 1851-1897), паэзія якога была звязана з жыццём беларускай вёскі. Найболып вядомы яго твор - верш "Роднай старонцы", у якім аўтар выражае сваю любоў да Радзімы. Вершы Я. Лучыны былі выдадзены ў зборнІку "Вязынка" (1903). 3 яго паэзіі бярэ вытокі беларуская філасофская лірыка.

На фарміраванне светапогляду Адама Гурыновіча (1869-1894) вялікі ўплыў аказалі ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і народнікаў, у тым ліку групы "Гоман", распаўсюджванне марксізму. Ён верыў у "жыццёвае прымяненне" сацыялістычных ідэй, першым у беларускай літаратуры выказаў думку пра агульнасць інтарэсаў рабочых і сялян. А. Гурыновіч сцвярджаў, што літаратура павінна "будзіць у сэрцы думку аб лепшай долі, якой мы не зналі дагэтуль ніколі". У паэзіі ён быў паслядоўнікам Ф. Багушіэвіча і выступаў з пазіцый рэалізму і народнасці. Літаратурныя творы Гурыновіча былі выдадзены пасмяротна.

Я. Лучына і А. Гурыновіч актыўна працавалі ў галіне перакладу. А. Гурыновіч, напрыклад, пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Талстога.

Навука. 3 другой паловы XIX ст. пашыраюцца навуковыя даследаванні гісторыі, мовы, культуры і быту беларусаў. Значную ролю ў вывучэннІ Беларусі адыгралі аддзяленне рускай мовы і славеснасці Расійскай акадэміі навук, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, створанае ў 1864 г. пры Маскоўскім універсітэце, Вольнае эканамічнае таварыства. У 1867 г. у Вільна быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які аб'яднаў вакол сябе мясцовых даследчыкаў. Разгарнулася дзейнасць беларускіх вучоных.

У 1870 г. у Пецярбургу быў выдадзены першы фуядаментальны беларускі слоўнік I. Насовіча (1788-1877). Пачалася публікацыя гістарычных крыніц "Акты Заходняй Расіі”, "Акты Віленскай камісіі" і інш. Значную ролю ў збіранні беларускага фальклору і вывучэнні этнаграфіі Беларусі адыгралі рускія і польскія даследчыкі П. Уладзіміраў, I. Сразнеўскі, А. Сабалеўскі, А. Патабня, М. Федароўскі.

Актыўную дзейнасць па збіранню фальклорна-этнаграфіч-ных матэрыялаў правёў П.В. Шэйн (1826-1900). У 1867 г. ён выдаў адну з першых спецыяльных фальклорных прац у Расіі "Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці", у 1874 г. зборнік "Беларускія народныя песні", які налічваў больш за тысячу песень, "Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю" ў трох тамах (1887-1902).

Выдатным прадстаўніком беларускай этнаграфіі з'яўляўся М.Я НікІфароўскі (1845-1910) - настаўнік народных школ Віцебска. Ён апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Віцебшчыны, сярод іх самая буйная праца на матэрыялах культуры беларусаў XIX ст. “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанні прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)".

Матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт, народныя абрады і іншыя вывучаў этнограф Е.Р. Раманаў (1855-1922). Ён апублікаваў каля 200 прац, болыш за 10 тыс. фальклорных твораў, вёў археалагічныя раскопкІ ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.

У гэты час пачалі друкаваць свае даследаванні гісторыкі М. Доўаар-Запольскі і А.П. Сапуноў.

У канцы XIX ст. у грамадскім жыцці ўсё большую ролю ігралІ прафесійныя, навуковыя, грамадскія таварыствы, саслоўныя і прафесійныя клубы. Ва ўсіх губернскіх і некаторых павятовых гарадах дзейнічалі дваранскія клубы, прафе- сійныя аб'яднанні, дзе праходзілі святочныя сустрэчы, праводзіліся літаратурныя, музычныя вечары. Існавалі прафесій-ныя аб'яднанні медыкаў, чыгуначнікаў, гандляроў, служачых прамысловых прадпрыемстваў, яўрэйскія клубы лавачнікаў.

У большасці гарадоў дзейнічала дабрачыннае "Усерасійскае таварыства імператрыцы Марыі Фёдараўны", якое збірала сродкІ на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, падтрымку беднай вучнёўскай моладзі.

У гарадах Беларусі былі створаны народныя дамы, у якіх працавалі бібліятэкІ, праводзІлІся публічныя лекцыі, забаўляльныя мерапрыемствы. Культурнае жыццё гарадскога насельнІцтва падкрэслівала саслоўную, прафе-сійную, сацыяльную дыферэнцыяцыю ў грамадстве. Культурная, грамадская дзейнасць з'яўлялася прывілеяй заможнай часткі насельнІцтва. Грамадскае жыццё беднаты, рамеснікаў, рабочых было звязана з вуліцай, карчмой, рынкам.