Смекни!
smekni.com

Драматургія Івана Мележа (стр. 5 из 5)

Заключэнне

Такім чынам, станаўленне драматургіі прайшло вялікі шлях. Беларуская драматургія ў сваім развіцці прайшла шлях ад сінкрытычнага абраду да народнага і прафесіянальнага тэатра.

Сучасная ж п’еса – гэта вынік творчага пошуку, які яднае мастацкую традыцыю з наватарствам, раскрыццём, пераасэнсаваннем, а часам і мастакоўскім пераадоленнем новых рэалій.

П’еса заўсёды актуальная сваёй праблематыкай і зместам, палемічна завостраная, напоўненая балючымі пытаннямі, трывогамі і надзеямі свайго часу. Драматургія ніколі не цуралася бягучага, хуткаплыннага зменлівага ў жыцці. Яна здаўна выкарыстоўвала неад’емную сваю здольнасць – адгукацца на падзеі часу, уплываць на свядомасць гледача. Сцэна была і застаецца не толькі люстрам чалавечых характараў і страсцей, але і скрыжаваннем розных пунктаў гледжання, месцам палемікі, дыспутаў, спрэчак, роздуму ўслых. Такой сцэнай і была на працягу доўгага часу айчынная беларуская драматургія. На гэтай сцэне плённа і творча працаваў І. Мележ.

У 1981 годзе, ў Кішынёве, адзначаны прызам Усесаюзнага фестывалю тэлевізійных спектакляў і літаратурных праграм «Дрэва сяброўства» Інтэнсіўныя мастацкія пошукі Івана Мележа ў сярэдзіне пяцідзесятых абумовілі яго устойлівую цікавасць да драматургіі. Яго п'еса «Пакуль маладыя» ставілася на сцэне тэатра імя Янкі Купалы і атрымала прыязныя водгукі друку як у Беларусі, так і за межамі рэспублікі, у прыватнасці ў Маскве, а таксама ў Эстоніі, дзе купалаўцы паказвалі свой спектакль па п'есе Івана Мележа ў час Трэцяй Прыбалтыйскай тэатральнай вясны (1958). Па драме «Дні нараджэння» былі пастаўлены п'есы Магілёўскім драматычным тэатрам у 1958 годзе, а ў 1959 – тэатрам імя Янкі Купалы. Тэлебачанне, кіно, а таксама тэатр вельмі цесна супрацоўнічалі, імкнуліся сваёй мовай, сваімі вобразнымі сродкамі аднавіць у формах мастацтва творчасць І. Мележа.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Бугаёў, Д. Вернасць прызванню [Тэкст]: творчая індывідуальнасць Івана Мележа. – Мінск: Навука, 1977. – 241 с.

2 Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія [Тэкст]: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мінск: Маст. літ., 2000. – 158 с.

3 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Т.3 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 952 с.

4 Гніламёдаў, У. Новы этап пошукаў // Гніламёдаў У. Іван Мележ [Тэкст]: Нарыс жыцця і творчасці. – Мінск: Нар. асвета, 1984. – 128 с., іл. – (Нар. Пісьменнікі БССР).

5 Іван Мележ // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы. У 4 т. – Т. 2. – Мінск: Выш. шк., 2002. – С. 156 – 198.

6 Кулешов, Ф.И. Подвиг художника[Тэкст]: литературный путь И. Мележа. – Минск: Изд-во БГУ им. В.И. Ленина, 1982. – 185 с.

7 Липс, Ю. Происхождение вещей. – Москва: Худ. лит., 1958. – 380 с.

8 Мележ, І. Збор твораў [Тэкст]: У 10 т. Т. 2. Нарысы; П’есы. – Мінск: Маст. літ., 1980. – 400 с., 4 л. іл.

9 Мележ, І. Знайсці сябе // Мележ І. Жыццёвыя клопаты [Тэкст]: Літаратурная крытыка, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1975. – С. 392 – 411.

10 Мележ, І. Калі гартаеш старонкі // Мележ І. Жыццёвыя клопаты [Тэкст]: Літаратурная крытыка, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1975. – С. 158 – 162.

11 Мележ, І. Наказ перажытага // Мележ І. Жыццёвыя клопаты [Тэкст]: Літаратурная крытыка, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1975. – С. 559 – 567.

12 Рагойша, В.П. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.–Мінск: Навука, 1963. – С. 98.

13 Сачанка, Б. Іван Паўлавіч / Успаміны пра Івана Мележа [Склад. Л.Я. Пятрова-Мележ]. – Мінск: Маст. літ., 1982. – С. 306–328.

14 Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка. – Мінск: БДУ імя У.І. Леніна, 1976. – 120 с.