Смекни!
smekni.com

Концепт женщины в белорусском и немецком языках (стр. 2 из 6)

На глыбінным узроўні парэміі рэпрэзентуюць цэлыя сітуацыі сацыякультурнага характару, аднак ў павярхоўнай структуры можна назіраць толькі іх айсберг.

Асноўная інфармацыя, рэлевантная для адэкватнага тлумачэння парэміі, размяшчаецца ў глыбіннай структуры і складае глыбінны сэнс парэміі, які складаецца з сацыякультурных сэнсаў, ці сацыякультурэм. Гэтыя сацыякультурныя сэнсы фарміруюць змест канцэпта – ментальнай адзінкі, якая шырэй за семантыку слова, ці фразеалагізма, веданне канцэпта неабходна для адэкватнай семантызацыі фразеалагізмаў, і ў першую чаргу парэмій.

РАЗДЗЕЛ ІІ. ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ У ПАРЭМІЯЛОГІІ

Фразеалагічны фонд мовы – найкаштоўнейшая крыніца звестак аб культуры і менталітэце народу, у іх замацаваны ўяўленні народа аб міфах, звычаях, абрадах, рытуалах, норавах, паводзінах і г.д. Фразеалагізмы заўсёды ўскосна адлюстроўваюць погляды народа, грамадскі лад, ідэалогію сваёй эпохі. Парэміі – гэта стэрэатыпы народнай свядомасці, якая фарміруецца ў пэўны прамежак часу пад уплывам сацыякультурных фактараў.

ІІ.1. Асноўныя паняцці лінгвакультуралогіі

Узнікае неабходнасць вызначыць набор асноўных паняццяў, якія характарызуюць у сукупнасці мадэль лінгвакультурнай рэчаіснасці.

Культурны фон – характарыстыка намінатыўных адзінак (слоў і фразеалагізмаў), якія абазначаюць з’явы сацыяльнага жыцця і гістарычныя падзеі.

Культурныя семы – больш дробныя і больш універсальныя, чым слова, семантычныя адзінкі, семантычныя прыкметы. Напрыклад, у слове “лапці” можна выдзеліць такія культурныя семы: абутак сялян, плецены з лыка бяросты ці вяровак.

Два вышэй ахарактарызаваныя віды культурнай інфармацыі нядрэнна вывучаны лінгвакраіназнаўствам.

Культурная спадчына – перадача культурных каштоўнасцей, інфармацыі, якія маюць значэнне для культуры.

Культурная традыцыя – інтэгральная з’ява, якая выражае сацыяльна стэрэатыпізаваны калектыўны досвед, які акумулюецца і ўзнаўляецца ў грамадстве.

Культурная прастораформа існавання культуры ў свядомасці яепрадстаўнікоў. Культурная прастора суадносная з кагнітыўнай прасторай (індывідульнай і калекыўнай), таму што яе фарміруе сукупнасць усіх індывідуальных і калектыўных прастор усіх прадстаўнікоў дадзенай культурна-нацыянальнай супольнасці. Так, існуе беларуская культурная прастора, нямецкая культурная прастора і інш.

Культурны фонд– гэта комплекс ведаў, нейкі светапогляд у вобласці нацыянальнай і сусветнай культуры, якімі валодае тыповы прадстаўнік той ці іншай культуры. Але гэта не прымета-прыналежнасць асобы, а сукупнасць тых базавых адзінак, якія ўключаны ў дадзеную нацыянальную культуру.

Ментальнасць– гэта светасузіранне ў катэгорыях і формах роднай мовы, якое злучае у сабе інтэлектуальныя, духоўныя і валявыя якасці нацыянальнага характару ў яго тыповых праяўленнях. Адзінкай ментальнасці лічыцца канцэпт дадзенай культуры. Ментальнасць – гэта спосаб бачання свету, яна зусім не ідэнтычная ідэалогіі. Гэта той узровень грамадскай свядомасці, на якім думка не аддзелена ад эмоцый і ад латэнтных звычак; гэта той нябачны мінімум духоўнага адзінства людзей, без якога немагчыма арганізацыя ўсякага грамадства. Ментальнасць народу актуалізуецца ў найбольш важных культурных канцэптах мовы.

Менталітэт– катэгорыя, якая адлюстроўвае ўнутраную арганізацыю і дыферэнцыяцыю ментальнасці, склад розуму, склад душы народу. Як паказвае аналіз навуковай літаратуры, пад менталітэтам разумеюць нейкую структуру свядомасці, якая залежыць ад сацыякультурных, моўных, геаграфічных і іншых фактараў. Асаблівасці нацыянальных менталітэтаў праяўляюцца толькі на ўзрозні моўнай, але не канцэптуальнай карціны свету. Кожная з іх – гэта ўнікальнае суб’ектыўнае бачанне рэчаіснасці (якое ўключае аб’екты як непасрэднай, так і апасродкаванай рэальнасці, да якой адносяцца такія кампаненты культуры, як міфы, легенды, рэлігіёзныя ўяўленні).

Лінгвакультурэма– паняцце, уведзенае В.В. Вараб’ёвым. Гэта комплексная міжузроўневая адзінка, якая ўяўляе сабой дыялектычнае адзінства лінгвістычнага і экстралінгвістычнага (паняційнага і прадметнага) зместу. У разуменні Вараб’ёва, лінгвакультурэма ёсць сукупнасць формы моўнага знака, яго зместу і культурнага сэнсу, якімі суправаджаецца дадзены знак [4, с. 34]. Важным у лінгвакультурэме з’яўляецца глыбінны сэнс, які прысутнічае ў значэнні як элемент яго сэнсу.

РАЗДЗЕЛ ІІІ. МОЎНАЯ КАРЦІНА СВЕТУ І ЭМПІРЫЧНАЯ ШТОДЗЁННАЯ СВЯДОМАСЦЬ

Сукупнасць чалавечых ведаў аб аб’ектыўнай рэчаіснасці, зафіксаваныя ў моўнай форме, прынята называць моўнай карцінай свету.

Кожная мова па-свойму адлюстроўвае з’явы і працэсы рэчаіснасці, г.зн. мае свой спосаб канцэптуалізацыі свету. Значэнні, выражаныя ў мове, складаюцца ў нейкую адзіную сістэму поглядаў, у калектыўную філасофію, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы. У комплекс ведаў, замацаваных у мове, абавязкова ўплятаецца культурна-нацыянальны досвед канкрэтнай моўнай супольнасці. Значыць, кожная мова мае асаблівую карціну свету, і чалавек, які карыстаецца пэўнай мовай, павінен арганізоўваць змест свайго выказвання ў адпаведнасці з ёю.

Паняцце карціны свету (у тым ліку і моўнай) грунтуецца на вывучэнні ўяўленняў чалавека аб свеце. Карціна свету – вынік пераапрацоўкі інфармацыі аб навакольным асяроддзі.

З’явы і аб’екты знешняга свету пададзены ў чалавечай свядомасці ў форме ўнутраных вобразаў, пагэтаму карціна свету – гэта сістэма вобразаў. Карціна свету адлюстроўвае рэчаіснасць, а моўная карціна свету з’яўляецца фіксацыяй гэтага адлюстравання. На фарміраванне карціны свету ўплыў аказваюць мова, традыцыі, прырода, выхаванне і іншыя сацыяльныя фактары. Прадстаўнікі кагнітыўнай лінгвістыкі сцвярджаюць, што наша канцэптуальная сістэма, адлюстраваная ў выглядзе моўнай карціны свету, залежыць ад культурнага досведу і непасрэдна звязана з ім. У моўнай карціне свету замацаваны як агульначалавечы, так і нацыянальны грамадска-гістарычны досвед. Менавіта нацыянальны досвед вызначае спецыфічныя асаблівасці мовы на узроўнях лексікі, граматыкі, фразеалогіі. Па прычыне спецыфікі мовы ў свядомасці яе носьбітаў узнікае пэўная моўная карціна свету, праз прызму якой чалавек бачыць свет. Яна фарміруе тып адносін да свету, вызначае нормы чалавечых паводзін у ім.

Тэрмін “моўная карціна свету” – не больш чым метафара, бо на самай справе спецыфічныя асаблівасці той ці іншай мовы ствараюць для яе носьбітаў не нейкую іншую, непаўторную карціну свету, а толькі спецыфічную афарбоўку аб’ектыўнага свету, абумоўленую нацыянальнай важнасцю нейкіх прадметаў, з’яў і працэсаў, якая вынікае са спецыфікі дзейнасці, ладу жыцця дадзенага народу. Моўная карціна свету ў цэлым супадае з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці ў свядомасці людзей. Але пры гэтым у яе будове захоўваюцца асобныя ўчасткі, да якіх адносіцца і фразеалогія, яна свая ў кожнай мове. Менавіта ў лексіцы і фразеалогіі у найвышэйшай ступені праяўляецца моўная карціна свету пэўнага этнасу, і гэтыя ўзроўні мовы становяцца фундаментам для ўсіх культурных стэрэатыпаў.

Аналіз фразеалогіі дазваляе зразумець, чым адрозніваюцца нацыянальныя культуры, як яны дапаўняюць адна другую на ўзроўні сусветнай культуры.

РАЗДЗЕЛ ІV . РЭПРЭЗЕНТАЦЫЯ САЦЫЯКУЛЬТУРНЫХ СЭНСАЎ У ПАРЭМІЯХ

Парэміі ўяўляюць сабой знакі, якія найбольш насычаны глыбіннай інфармацыяй, яны трансліруюць гістарычна абумоўленыя сацыякультурныя кванты ведаў. Гэтыя кванты ведаў утвараюць глыбінную структуру і інферыруюцца заўсёды, калі ўзнікае неабходнасць іх семантызацыі.

З развіццём кагнітыўнай лінгвістыкі навукоўцы выйшлі на новы міждысцыплінарны ўзровень даследавання, і гэта мае асаблівае значэнне для вывучэння фразеалогіі. Новая парадыгма даследавання дазваляе абапірацца на паняцце рознаўзроўневых прататыпаў, разважаць аб наяўнасці нейкіх базавых ведаў і іх рэпрэзентацыі ў мове. Мова захоўвае веды аб свеце. Сістэма мовы, з’яўляючыся моўнай карцінай свету, аб’ектывуе канцэптуальную сістэму. Пры гэтым канцэптуальная карціна свету больш багатая за моўную. Веды, якія рэпрзентуюцца праз лексічнае значэнне, бядней нават за звычайныя веды індывіда і моўнай супольнасці, таму што ў працэсе наміналізацыі адбіраюцца толькі нейкія значымыя кванты ведаў, якія і прадстаўлены у паверхнаснай структуры.

Кагнітыўны працэс інферэнцыі сацыякультурных сэнсаў дазваляе выдзеліць набор сацыякультурэм, якія складаюць глыбінную структуру парэмій.

Зварот да вывучэння і параўнання канцэпту “ЖАНЧЫНА” у парэміялогіях дзвюх няроднасных моў абгрунтоўваецца, па-першае, тым, што гэты канцэпт шырока прадстаўлены ў парэміях супастаўляемых моў, а па-другое, тым, што гіпатэтычна можна чакаць розныя канфігурацыі сацыякультурэм і асіметрычнасць усяго канцэптуальнага складу парэмій.

ІV. 1. Субканцэпт “ДЗЯЎЧЫНА” мы даследавалі сумесна з субканцэптам “ДАЧКА”, таму што ў парэміях яны ўжываюцца сінанімічна за кошт наяўнасці ў гэтых словах агульных сем. Дыферэнцыяцыя праходзіць толькі па мінісеме “адносіны да бацькоў”. Паводле слоўніка ДУДЭНа слова Mädchen мае значэнні: 1) „einKindweiblichenGeschlechts“ (дзіця жаночага полу); 2) „jungebzw. jüngereweiblichePerson“ (маладая асоба жаночага полу). І гэтыя два значэнні супадаюць адпаведна з двума значэннямі слова Tochter: 1)„eineweiblichePersonimHinblickaufihreleiblicheAbstammungvondenEltern, unmittelbarerweiblicherNachkomme(асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў: непасрэдны нашчадак жаночага полу); 2) „eineerwachseneunverheirateteweiblichePerson“ (дарослая незамужняя асоба жаночага полу).