Беларускі тлумачальны слоўнік дае аналагічныя азначэнні дадзеных паняццяў: “Дачка – 1) асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў; 2)дарослая дзяўчына шлюбнага ўзросту”. “Дзяўчына – 1) асоба жаночага полу ва ўзросце, пераходным ад малалецтва да юнацтва, 2) такая асоба, што дасягнула палавой спеласці, але яшчэ не ўступіла ў шлюб”. Як бачым, абсалютна супадаюць гэтыя словы у сваіх лексіка-семантычных варыянтах другога парадку. Менавіта ў гэтых значэннях яны і ўжываюцца ў парэміях, прысвечаных фазе жыцця “ДЗЯЎЧЫНА”.
ІV. 1. 1. Як у нямецкай, так і ў беларускай культурах дачка разглядалася як непажаданае дзіця, з-за якога сям’я мае цяжкасці. З наступных прыказак можна зрабіць выснову, што дочкі ў параўнанні з сынамі былі непаўнавартаснымі дзяцьмі:
- AneinzigenSohn soll man scheuen, an einzige Tochter soll man freuen.
- Besser ein Sohn als zwei Töchter.
- Ein Haus voller Töchter ist wie ein Keller voll saurem Bier.
- Eine kranke Tochter ist besser als ein gehängter Sohn.
- Viele Söhne, viel Segen. Viele Töchter, viel Unheil.
- Каб столькі было дочачак, як у хаце досачак, а сынкоў – колькі ў хаце сучкоў.
Параўнаем апошнія дзве парэміі. Сэнс іх аднолькавы, аднак яны адрозніваюцца поводле сваёй якасці. Нямецкая прыказка выкарыстоўвае форму стварэння кантрасту, што надае ёй большую прамалінейнасць і выразнасць дзякуючы метафарычнаму сказу. У беларусаў выказванне, наадварот, больш мягкае, выказнік выражаны формай дзеяслова ўмоўнага ладу. Гэты сказ становіца за кошт гіпербалы больш выразным. Так, у гэтым можна заўважыць асаблівасць беларусаў, якія баяцца пакрыўдзіць блізкіх, таму і выкарыстоўваюць моўныя сродкі, каб паказаць сваё нежаданне мець у сям’і дочак.
Негатыўныя адносіны да дзіцяці жаночага полу грунтаваліся на перспектыве будучага замужжа і звязаных з гэтым для сям’і эканамічных цяжкасцяў. І ў беларускай, і ў нямецкай культурах існуе звычай даваць пасаг дачцэ, якая ўступае ў шлюб. Таму бацькі і сердзяцца на сваіх дачок з-за гэтай неабходнасці:
- Wer viel Töchter auszustatten hat, bei dem schimmelt der Taler nicht.
- Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.
На прыкладзе гэтых дзвюх парэмій можна заўважыць розніцу ў звычаі даваць дачцэ пасаг, у прыватнасці, адрозніваецца форма пасагу. Беларускім дзяўчынам пасаг выдаецца часцей за ўсё не грашыма, а ў выглядзе рэчаў з хатняй гаспадаркі, таму ў беларускіх парэміях робіцца намёк на тое, што дочкі здольныя ўсё павыносіць з бацькоўскай хаты:
- Калі сем дзевак – не нажыва, а зжыва.
- Аддала дачушку, а сама буду, як гаюшка: ні дзяружкі, ні падушкі.
- Аддай дачку ды яшчэ піва бочку.
- Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку.
- Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.
- Гадуй дочкі, а сама хадзі без сарочкі.
- Дочкі вывелі матку з сарочкі.
З пункту гледжання бацькоў не варта ўкладваць зашмат сродкаў у дачку, бо яна ўсё ж такі належыць да другой сям’і:
- Töchter sind wie fahrende Habe.
- Дзеўкаўбацькіўгасцях.
- Дзеўка свайму дому вораг.
- Дзеўкі, што вербы – іх усюды перасаджваюць.
Іншым клопатам для бацькоў была сама неабходнасць аддаць замуж сваю дачку:
- Töchtersindleichtzuerziehen, aber schwer zu verheiraten.
- Умелібацьказмацімянегадаваць, дынеўмелізамужаддаць.
Убеларускайпрыказцынаватгучыцьпапрокзбокудзяўчыны, штопадкрэсліваетое, штоаддацьдачкузамуж – гэтаабавязакбацькоў.
Важнатаксамадлянямецкіхібеларускіхсем’яўсвоечасоваезамужжа, боневартадочкамдоўга “захоўвацца” у бацькоўскай хаце, тамуштотады ўзнікаепагрозазастаццаўдзеўках. Бацькібаялісягэтага, тамуштоянымусілідалейутрымоўвацьікарміцьдачок:
- Mädchen und Eier soll man nicht zu lange bewahren.
- Frisches Gemüse und junge Mädchen braucht man nicht einzupökeln.
- Äpfel zu Ostern und Mädchen über dreißig schmecken nicht mehr.
- Wenn die Birne reif ist, fällt sie ab.
- Aus Knaben werden Leute, aus Mädchen werden Bräute.
- Калі дачка ў пары, не дзяржы ў двары.
- Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую.
- Маліна не тое, што дзяўчына: чым болей спее, тым смачней бывае.
Заўважым, што ў намецкіх парэміях асабліва распаўсюджана параўнанне дзяўчатна выданне з прадуктамі харчавання, гэтае параўнанне можа з’яўляцца сведчаннем разліковага стаўлення да сваіх дзяцей. Эканамічная падстава выступае на пярэдні план.
А ў беларускіх парэміях асабліва часта падкрэсліваецца, што як для дзяўчыны, так і для яе бацькоў азначае вялікі сорам, калі яна доўга “заседжваецца ў дзеўках”, што падкрэслівае вяршэнства маральных фактараў:
- Як 23, дык замуж пры, а як 25, дык дома сядзь.
- Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.
Сярод нямецкіх парэмій не прадстаўлены эквіваленты з такім жа моцным у экспрэсіўным плане кампанентам. Наадварот, ёсць такія парэміі, якія выступаюць за процілеглую з’яву, напрыклад:
- Wer überschnell heiratet, wird im Leid leben.
- Die warten kann, kriegt auch einen guten Mann.
Іменавітаўгэтайадсутнасціпарэмій, уякіхвыказваўсябдакортымдзяўчынам, якіядоўганеідуцьзамуж, мыбачымспецыфікументальнасцінямецкаганарода, дляякогаізаразпознішлюбабсалютнанармальнаяінаватбольш пажаданаяз’ява, утойчасякубеларускім (большпатрыярхальным) грамадствеісённяназіраеццасяроддзяўчатімкненнехутчэйуступіцьушлюб, не маючы нават эканамічнай базы для стварэння сям’і.
Прычым у беларускіх парэміях часта выказваецца думка аб тым, што важна менавіта наяўнасць мужа, а не яго чалавечыя якасці:
- Хоць за старца, абы не застацца.
- Хадзі за казла, абы з дому спаўзла.
- Замуж хоць у пятніцу.
- Выйсці хоць за лапаць, абы не плакаць.
Толькі адзінкавыя парэміі знаходзяць апраўданне дзяўчатам, якія доўга не ідуць замуж:
- Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець.
- Чым з пустым малаком, дык лепей з вадой.
- Як абы-які, то лепш ніякі.
Яшчэ адной адметнай асаблівасцю беларусаў з’яўляецца тое, што надзяляецца асаблівая ўвага таму, каб шлюб заключаўся паміж прадстаўнікамі аднолькавых саслоўяў:
- Шукае цар царыцы, а пастух пастушыцы.
- Сава сокалу не пара.
- Колькі вутцы не мудрыць, а за лебедзем ёй не быць.
- Сваю роўню вазьмі, то будзе згода.
У нямецкіх сем’ях падобнае меркаванне адсутнічае. Мабыць, яны не звярталі ўвагі на розніцу ў сацыяльным ці матэрыяльным становішчы абранай нявесты ці жаніха, або гэта было зафіксавана заканадаўча ці ў нейкім маральным кодэксе этнасу.
ІV. 1. 2. Што датычыцца першай дэфініцыі слова “дзяўчына” як маладой асобы, то парэміі адлюстроўваюць асаблівасці характару і паводзін дзяўчат. Адзначаецца, што тыповымі для гэтага ўзросту з’яўляецца бесклапотная весялосць і гаманлівасць дзяўчат:
- Man kann eher auf einen Sack Flöhe aufpassen als auf ein Dutzend junge Mädchen.
- Mädchen zu hüten vermag nur der Totengräber.
- Mädchen sind am frommsten, wenn sie in den Spiegel gucken.
- Маладой дзеўцы ўсё смех.
- Дзеўкі ўпарты, як козы.
З-за іх бесклапотнасці і неабдуманасці ім часта можа пагражаць небяспека закахацца:
- Jungfern und Gläser schweben in steter Gefahr.
- Mädchen und Glaswaren laufen leicht Gefahr.
- Alte Häuser und junge Mädchen brennen leicht.
Паводле парэмій можна вызначыць ідэал беларускай прыгажуні. Перш за ўсё, гэта абавязковая наяўнасць касы:
- Дзеўка без касы не мае красы.
- Каса – дзявочая краса, малайцу заноза.
- У дзеўкі думкі ўсе ў касе.
Каса як абавязковы атрыбут дзявочага ўбранства з’яўляецца спецыфічнай асаблівасцю і іншых усходнеславянскіх культур.
Выдзяляюцца і іншыя крытэрыі прыгажосці, а менавіта якасці характару ці паводзіны. У гэтым аспекце ўяўленні абодвух народаў крыху супадаюць:
- Mädchen, dielachen, undHühner, diegackeln, sindkeineSchönheiten.
- Mädchen und gute Gänse gehen zeitig nach Hause.
- Чымдзеўкастражэй, тымянапрыгажэйідаражэй.
Алеякбынеўсхваляласядзявочаяпрыгажосць, галоўнайкаштоўнасцюідлябеларускага, ідлянямецкаганародаўз’яўляеццапрацавітасць. Менавітапагэтамукрытэрыюхлопцывыбіраюцьсабебудучыхжонак:
- Wer ein Mädchen kennen lernen will, muss es in der Arbeitsschürze sehen.
- Ein Mädchen, das liebt den Putz, ist selten etwas nutz. (Je größer des Mädchens Putz, desto weniger ist es selber nutz.)
- Ein Mädchen, das sich kleidet zum Schein, bei diesem ist die Tugend klein.
- Will ein Mädchen achtbar sein, muss es sich der Arbeit freuen.
- Дзеўка не бракоўна, як чорна, а бракоўна, як неправорна.
- Дзеўка прыгожа, ды прасці не можа.
Так яшчэ раз падкрэсліваецца асноўнае назначэнне дзяўчыны – стаць добрай гаспадыняй – і прадвызначаецца яе будучы лёс.
ІV. 2. Па заключэнні шлюбу для дзяўчыны пачынаецца новы перыяд у жыцці, яна становіцца замужняй жанчынай. Сямейнае жыццё жанчыны – гэта асноўная сфера яе жыццядзейнасці, бо:
- Дзявочы век – карочы, замужам даўжэй век.
Быць жонкай – гэта асноўная роля жанчыны і па тым, як жанчына ставіцца да сваёй сям’і, яна расцэньваецца наогул як чалавек. Пагэтаму найбольшая колькасць парэмій, якія рэпрэзентуюць канцэпт “жанчына”, змяшчаюць у сабе менавіта субканцэпт “ЖОНКА”. Жонка – спадарожніца жыцця мужчыны, з астатнімі тыпамі жанчын мужчына звычайна не праводзіць так шмат часу, як з жонкай. Таму ён мае магчымасць назбіраць больш досведу аб жанчыне менавіта ў гэтай фазе яе жыцця. Так як мяркуецца, што мужчыны з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі парэмій аб жанчынах, то менавіта іх жыццёвы досвед становіцца матэрыялам для адпаведных парэмій.
Згодна са слоўнікам ДУДЭНа, “Ehefrau” – гэта “eineverheirateteFrau”. Аднак у парэміях ужываецца пераважна слова „Frau“. Гэтае слова палісемічнае, і адно з яго значэнняў супадае са значэннем слова “Ehefrau“, астатнія значэнні наступныя: “erwachsenePersonweiblichenGeschlechts“ (дарослая асоба жаночага полу)i“Hausherrin, Dame“ (гаспадыня, спадарыня). Ужываецца таксама слова “Hausfrau“, таму што паняцце “Ehefrau“ звужана ў асноўным да значэння “гаспадыня“. І трэцім абазначэннем жанчыны ў гэтай жыццёвай фазе з’яўляецца слова “Weib“, таму што адно з яго значэнняў ёсць “замужняя жанчына“.