Смекни!
smekni.com

Сучасныя беларускія пісьменнікі (стр. 2 из 7)

Канцэпцыя мінулага ў раманах Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. Сюжэтныя лініі і архітэктоніка раманаў. Ідэйна-мастацкі змест твораў, характарыстыка асноўных вобразаў. Майстэрства аўтара ў пабудове сюжэта (дынамізм, займальнасць, прыгодніцкія калізіі, інш.).

Тэндэнцыя гістарызму ў паэзіі і прозе Т. Бондар. Адлюстраванне рэальных вобразаў мінулых эпох у рамане “Спакуса”, паэме “Рагнеда”, інш. Раскрыццё на гістарычным матэрыяле вечных праблем чалавечага быцця.

Пашырэнне мастацкага досведу ў сучаснай літаратуры. Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці (В. Казько, У. Рубанаў, А. Казлоў, інш.). Фантасмагорыя і містыка як спосаб мастацкага светаасэнсавання. Антыутопія ў сучаснай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі міфалагічных і казачных сюжэтаў і матываў. Узбагачэнне беларускай фантастыкі. Навукова-фантастычныя гіпотэзы і іх уплыў на мастацкую літаратуру. Жанр фэнтэзі ў сучасным мастацтве. Адметнасць стылістыкі і кампазіцыі фантастычных твораў Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Я. Сіпакова “Блуканні па іншасвеце”.

Фантастычныя карціны ў творах В. Гігевіча “Карабель”, “Палтэргейст”, “Кентаўры” і інш. Героі пісьменніка, іх светаадчуванне і жыццёвыя прынцыпы. Інтэлектуальная і маральна-этычная заглыбленасць прозы В. Гігевіча, яе гуманістычная скіраванасць.

Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, прынцып загадкавасці, вострая інтрыга і інш.). У. Караткевіч i эвалюцыя дэтэктыўнага жанру ў беларускай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі вопыту сусветнай літаратуры: спецыфіка пабудовы сюжэта, аснова канфлікту, праблематыка і асаблівасці аўтарскага аповеду (Г. Марчук, Ю. Станкевіч, М. Клімковіч, М. Адамчык, Л. Рублеўская і інш.).

Агульныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай беларускай драматургіі. Звесткі пра стан сучаснага тэатра i яго рэпертуар (пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Тэатры юнага гледача i iнш.). Пашырэнне тэматыкі і жанравае ўзбагачэнне сучаснай драматургіі (У. Бутрамееў, М. Арахоўскі, інш.). Узмацненне ўвагі да досведу сусветнага драматургічнага i тэатральнага мастацтва. Зварот да вопыту тэатра і драмы абсурду: А. Дзялендзік, Г. Багданава, I. Сідарук i інш. Сучасная п’еса і герменеўтыка. П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі. Гістарычныя рэтраспекцыі ў сучаснай драматургіі (І. Чыгрынаў, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, Р. Баравікова, інш.). Сатыра i гумар у камедыях Г. Марчука, У. Сауліча i інш.

Сацыяльна-маральная завостранасць канфлікту ў п’есах М. Матукоўскага. Праблематыка твораў драматурга, іх жанравая адметнасць. Майстэрства тыпізацыі і камізму ў п’есе “Мудрамер” (1987). Публіцыстычная скіраванасць драмы “Бездань” (1992), выяўленне ў ёй складанасці ўнутранага стану чалавека. Гратэск і парадокс у мастацкай сістэме камедыі “Калізей” (1992).

Агляд драматургіі для дзяцей. “Рыцарская” п’еса (С. Кавалёў, Л. Рублеўская, П. Васючэнка, інш.).

Полілінгвістычнасць літаратуры Беларусі. Стварэнне мастацкіх твораў на розных мовах: рускай, польскай, ідыш, іспанскай, нямецкай, курдскай, армянскай і інш. Літаратурны друк на рускай мове. Пісьменнікі, якія пісалі ці пішуць на дзвюх або некалькіх мовах (А. Адамовіч, Р. Рэлес, Г. Чарказян, інш.). Рускамоўная літаратура Беларусі: В. Блажэнны, А. Дракахруст, А. Сульянаў, М. Чаргінец, А. Папова, С. Алексіевіч, А. Аўруцін, Э. Скобелеў, інш.

Роля і стан мастацкага перакладу на сучасным этапе. Замежныя пісьменнікі на беларускай мове. Выданне ў 80-я — першай палове 90-х гг. альманахаў, кніжных серый, хрэстаматый па літаратуры народаў свету. Плённы і прадуктыўны перыяд у развіцці сучаснага літаратурнага перакладу. Выхад на беларускай мове кніг Ё.-В. Гётэ, А. Міцкевіча, Дантэ Аліг’еры, Г. Сянкевіча, інш. Пераклады біблейскіх тэкстаў, зробленыя А. Клышкам і В. Сёмухам. Анталогіі польскай паэзіі Я. Чыквіна і А. Лойкі. Пераклад на беларускую мову славутых паэтаў і пісьменнікаў славянскага свету (Т. Шаўчэнкі, А. Пушкіна, С. Ясеніна, Б. Пастарнака, М. Цвятаевай, Л. Стафа, Ч. Мілаша, В. Шымборскай, інш.). Творчая дзейнасць найбольш значных сучасных перакладчыкаў (Я. Семяжон, В. Сёмуха, І. Чарота, Н. Гілевіч, інш.), характарыстыка іх перакладчыцкай манеры. Беларуская школа перакладу.

Беларускае мастацкае слова ў сусветнай культурнай прасторы. Міжнародныя літаратурныя сувязі і кантакты. Уганараванне дзяржаўнымі ўзнагародамі і літаратурнымі прэміямі іншых краін беларускіх пісьменнікаў. Беларуская літаратура ў свеце, выхад анталогій беларускай паэзіі ў Расіі, Балгарыі, Югаславіі, інш. Перакладчыкі і папулярызатары беларускай мастацкай літаратуры за мяжой: Ф. Няўважны, Е. Путрамант, В. Жыдліцкі, Ч. Сэнюх, Н. Вылчаў, С. Паптонеў, Р. Рандаў, В. Сінг, М. Абала, Р. Эўцімава і інш. Беларуская літapaтypa замежжа (М. Сяднёў, Я. Юхнавец, М. Кавыль, А. Бярозка, У. Клішэвіч, інш.). Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Белавежа” ў Польшчы (А. Барскі, Г. Валкавыцкі, Я. Чыквін, Н. Артымовіч, М. Лукша, інш.). Творчасць пісьменнікаў замежжа ў агульнанацыянальным літаратурным кантэксце.

1.1 Сучасная беларуская проза

Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).

Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.

Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.

Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў “Не шукай слядоў сваіх”, , аповесці “Няхай ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія – вясна – восень 1942 г. Галоў-ны герой – беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча, ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць, дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым –

перадавая, баі, удачы і няўдачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей. Паступова прыходзіць воінсккая сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе. Заключны раздзел рамана --першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажунні-грушы, якая засохла на голым полі, Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыццё, на думку аўтара, негледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца.

У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І.Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба” Б.Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям ‘ёй могуць вывесці ў чужую краіну і ператварыць у раба , прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне.

Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на даку- ментальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) — страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў гісторыі беларусаў.

У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны вмвль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, снайперы, стралкі, зенітчыцы, танкісты, дэсантніцы, шафёры, яны прайшлі праз усе выпрабаванні жорсткага часу. На самай страшнай вайне ХХ ст. жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала параненых, а і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты,хадзілі ў разведку. Жанчына забівала ворага, які з нечуванай жорсткасцю знішчаў усё жывое на сваім шляху. “Не жаночая гэта доля – забіваць”, -- згодзімся мы з гераіняй гэтай кнігі. Але вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла ўзяцца за зброю і жанчын. Сабраныя разам расказы жанчын малююць аблічча вайны, гучаць як сведчанні – абвінавачванні фашызму.