Страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся пад немцамі, прыводзіць С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці “Зона маўчання”.
Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” (разам з раней напісаным творам “Верай і праўдай” яны складаюць трылогію). У апошніх раманах “Зямля не раскажа”, “Верасы”, “Обаль” пісьменнік расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеи ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман “Обаль” пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора – Фруза ЗЗянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова.
Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме хзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”, раман А. Карпюка “Карані”.
Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жацці прысвечан раман Л. Дайнекі “Футбол на замініраваным полі”. Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкінвярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў, Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрдца, адстаяў на полі ў якасці бакавога судзі, на яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць ў сны, клікаць да адказнасці, І не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, “поўз праз дым і агонь з футбольнага замініраванага поля”.
Для беларускай прозы не новай з’яўляецца тэма жыцця сучачнай вёскі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях “Ціхае лета” П. Місько, “Раданіца” А. Кудрвўца, рамане І. Шамякіна “Вазьму твой боль”. Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць”. Павел Кастрыцкі – галоўны герой аповесці – адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючася на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працоўнікаў, вайну, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да раднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі яе самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта – такую думку прыводзіць С. Грахоўскі.
Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна “Матчына хата”. Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях М. Гіля “Тэлеграма з Кавалевіч” і “Дзень пачаўся”.
З Вёскайзвязана пераважная большасць твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” – былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, “хварэючы” і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям’ю баброў. Гэта складаны і няпросты чалавечы характар. Герою твора да ўсяго ёсць справа. Таму і ўступае ён у перастрэлку з браканьерамі. Цяжка паранены, ён, так і не ачуняўшы на працягу трох дзён, памшрае. Перад ім як бы ў сне праходзіць усё жыццё ( вайна, праца ў вёсцы, каханне). Савечанае верай у справядлівасць і чалавечнасць. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і лыбоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаунікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва углядаюцца ц сёнешні дзень, заклікаючы моладзь захаваць “жураўліную радзіму”, вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: “Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога”.
Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В. Казько (“Неруш”, “Выратуй ў памілуй нас, чорны бусел”), І. Пташнікава (“Мсціжы”), В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне над бярозамі”).
У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскац АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш.
Харктэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга.
Мастацкаму ўвасабленню гістарычныхпадзей прысвяціу шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: рамны “хрыстос прызямліўся ў гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чэзенія”. Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускаг народа за сваю незалежнасць ( К. Тарасаў.”Тры жацці Рагнеды”; Л. Дайнека “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”; У. Арлоў. “Ефрасіня Полацкая”, “Дзень, калі ўпала страла”; А. Лойка. “Францыск Скарына” і інш. Кніга В. Чаропкі “Імя ў летепісе” расказвае пра дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка, Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з’яўляецца кніга І. Масляніцы і М. Багадзяжа “Слава і няслаўе” (1995), 34 аповесці якой знакомяць чытыча з Ефрасіняй Полацкай, Соф’яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх звязаны з Беларуссю.
Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад’емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. І ўжо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчы білетам”, П. Пруднікава “Яжовыя рукавіцы”, “Пекла”, Ф. Аляхновіча “У капцюрох ГПУ”, Б. Мікуліча “Аповесць для сябе”. З іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і іх шматлікіх ахвяр.
Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча “Свой дом”, “Пабуджаныя”. У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку аўтара, не здраднікі, а змагары.
У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш.
Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавя- данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.
1.2 Сучасная беларуская паэзія
Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення беларуская паэзiя ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае — вось тая праблематыка, што знаходзiцца ў аснове творчасцi паэтаў. Лiрычны герой сучаснай паэзii — гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.
Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:
1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоўскiiiнш.
2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнiкаў, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанаў, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкаў, У. Някляеў, М. Дукса iiнш.
3. Паэты малодшага пакалення: А. Пiсьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч iiнш.