Смекни!
smekni.com

Сучасныя беларускія пісьменнікі (стр. 5 из 7)

2.3 УЛАДЗІМІР АРЛОЎ

(нар. у 1953 г.)

Арлоў Уладзімір, нарадзіўся 25.08.1953 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачых.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» - карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989).

Пераклаў з расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М.Улашчыка «Была такая вёска» (1989), «Еўфрасння Полацкая» (1992), «Рандэву на манеўрах» (1992), «Пять мужчын у лесничоўцы» (1994),«Таямніцы Полацкай гісторыі» (1994, 2000, 2002), «Рэквіем для бензапілы» (1998), «Адкуль наш род» (1996, 2000), «Сны імператара» (2001), «Ордэн Белай Мышы» (2003), «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» (2003) і інш.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу «Добры дзень,, мая Шыпшына».

2.4 ВАСІЛЬ ЗУЁНАК

(нар. у 1935 г.)

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі. У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы. Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. - сакратар, з 1989 - першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г. Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы - някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, - прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам'е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя - маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" - прэміяй камсамола Беларусі (1974). У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі.

Генрых Далідовіч належыць да таго пісьменніцкага пакалення, актыўнае творчае станаўленне якога прыпала на 1970-я гады. Сярод яркіх прадстаўнікоў "сямідзесятнікаў" добра вядомыя імёны Я. Янішчыц, А. Разанава, В. Іпатавай, А. Жука, В. Гігевіча, С. Законнікава, Т. Бондар, В. Коўтун… Г. Далідовіч - прызнаны мастак-псіхолаг, нястомны даследчык чалавечага жыцця і нашага беларускага мінулага. Ім створаны сапраўды значныя і адметныя творы, і напісаны яны з мастацкай грунтоўнасцю, усхвалявана і смела. Дыяпазон выяўлення творчай асобы пісьменніка шматгранны: яму падуладныя навелістычны жанр і раманны эпас, ён выдатны стыліст, майстар літаратурнага пейзажу.

2.5 АДАМ ГЛОБУС

(нар.у 1958 г.)

Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (скончыў у 1983).

Адам Глобус у друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988), зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989), «Дамавікамерон» (1989), «Тэксты» (2000), «Браслаўская стыгмата» (2001).

Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. З 1987 г. - рэдактар у часопісе «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1988 г.

Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кнігі паэзіі «Парк» (1988) і зборніка апавяданняў «Адзінота на стадыёне» (1989).

2.6 ЛЕАНІД ДРАНЬКО – МАЙСЮК

(нар. у 1957 г.)

Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.

Нарадзіўся Л. Дранько-Майсюк у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Друкаваў свае вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 г. Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, а пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае аддзяленне гэтага інстытута.

У 1982 г. Л. Дранько-Майсюк пачаў працаваць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў Мінску. Ужо першы зборнік паэта "Вандроўнік" (1983) адкрыў нашай літаратуры неардынарнага аўтара са сваім адметным стылем і мастацкім почыркам, удумлівага, духоўна ўзвышанага падарожніка па родным краі. Другая кніга Л. Дранько-Майсюка "Над пляцам" (1986) зместам звязана з Давыд-Гарадком, роднай вуліцай, бацькоўскай хатай, самімі бацькамі. Нямала вершаў гэтага зборніка звернута да жанчыны.

Тэмы радзімы і ўзаемаадносін паэта і паэзіі з'яўляюцца вызначальнымі для зборніка Л. Дранько-Майсюка "Тут" (1990). Акрамя лірычных вершаў і дзвюх невялікіх паэм - "Курасоўшчына" і "Адам Нядзелька" - зборнік уключае і першыя празаічныя спробы аўтара: эсэ-падарожжы, напісаныя ім пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Германіі. Яго проза ў значнай ступені рытмізаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным і натхнёным лірызмам. Ад эсэістыкі пісьменнік прыйшоў да мастацкай прозы і выдаў зборнікі "Проза радости" (1991, Масква) і "Пра тое, як я…" (1992). У апошняй кнізе знайшлі сваё ўвасабленне анекдатычныя сітуацыі, расказаныя не без долі іроніі і гратэскнага перабольшання.

У 1994 і 1995 гг. пабачылі свет зборнікі паэта "Акропаль" і "Стомленасць Парыжам", навеяныя падарожжам па Грэцыі і Францыі. Лірыка кахання ёсць у кожным зборніку Дранько-Майсюка, але найбольш шырока яна прадстаўлена ў названых кнігах. Нізка вершаў "Маёй цудоўнай А" прынесла славу паэту як тонкаму прачуламу лірыку - песняру хараства, жаночай прыгажосці і кахання, а яго верш "У Вашым голасе квітнеюць астры, якіх не бачыў я раней…" стаў амаль класічным. Названы цыкл увайшоў і ў зборнік паэта "Места і Свет" (2000), у якім прадстаўлены яго творы за розныя гады. Лепшае з напісанага Л. Дранько-Майсюком склала яго кнігі выбраных твораў "Гаспода" (1998) і "Вершы. Каханне. Проза" (2003).

Л. Дранько-Майсюк - паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў і ў сваіх творах выключна ўважліва ставіцца не толькі да зместу, але і да іх гучання, адсюль і запатрабаванасць яго твораў беларускімі кампазітарамі. Л. Дранько-Майсюк - аўтар песень пра каханне "Прынц і ружа" (музыка М. Сацуры), "Ты - каралева" (музыка Л. Захлеўнага), "Дон Кіхот" і "Любы князь" (музыка Э. Зарыцкага), "З табою навечна", "Ружа белая" і "Восень у Версалі" (музыка А. Ціхановіча) і пра радзіму "Сон лілей" (музыка І. Начына), "Вязе мой, вязу" (музыка Я. Навуменкі), "Аксаміткі" і "Бульба" (музыка Л. Захлеўнага), "Еўфрасіння" (музыка Я. Паплаўскай). Значны ўклад зрабіў паэт у развіццё дзіцячай песеннай лірыкі. З'явай у беларускай песеннасці стаў альбом З. Вайцюшкевіча "Цацачная крама" на вершы Л. Дранько-Майсюка.