Смекни!
smekni.com

Сучасныя беларускія пісьменнікі (стр. 1 из 7)

ЗМЕСТ

Уводзіны......................................................................................................с.2

1. Сучасная беларуская літаратура:............................................................с.3-7

1.1 Сучасная беларуская проза............................................................с.7-12

1.2 Сучасная беларуская паэзія..............................................................с.12

1.3 Сучасная беларуская драматургія...............................................с.12-13

2. Сучасныя беларускія пісьменнікі:

2.1 Васіль Быкаў..............................................................................с.13-14

2.2 Генрых Далідовіч.......................................................................с.14-16

2.3 Уладзімір Арлоў................................................................................с.16

2.4 Васіль Зуёнак..............................................................................с.16-18

2.5 Адам Глобус.......................................................................................с.18

2.6 Леанід Дранько-Майсюк..........................................................с.18-19

2.7 Вольга Іпатава............................................................................с.19-20

2.8 Раіса Баравікова.........................................................................с.21-22

2.9 Алесь Жук...................................................................................с.22-23

2.10 Анатоль Сыс.............................................................................с.23-24

Вынік...........................................................................................................с.24

Уводзіны

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.
На працягу стагоддзяу беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяуленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняу, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.
Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адпюстравання прыходзiлася асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.
Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак, прыпавесцеi. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавыхрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.

1. СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛIТАРАТУРА

Сучасны этап літаратурнага развіцця. Перабудова і літаратура. Чалавек, жыццё і час у мастацкай творчасці, актуальнасць і надзённасць твораў на сучасную тэму. Агульныя звесткі пра развіццё беларускай літаратуры ў другой палове 80-х — 90-я гг. Адкрыццё праўды пра гісторыю народа i лёс чалавека ў XX ст. Уплыў чарнобыльскай трагедыі на погляды i светаадчуванне беларускіх пісьменнікаў. Трывога літаратуры пра вечныя духоўныя каштоўнасці, захаванне гуманізму.

Традыцыі і наватарства ў сучаснай літаратуры. Эстэтыка-выяўленчыя кірункі, плыні, тэндэнцыі: рэалізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадэрнізм і інш. Сувязь літаратуры з філасофіяй экзістэнцыялізму.

Літаратурна-выдавецкі працэс у сучаснай Беларусі. СМІ ў беларускай культурнай прасторы. Літаратурны перыядычны друк (газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, інш.). Творчыя аб’яднанні і суполкі (“Узлёт”, “Тутэйшыя”, “Бум-Бам-Літ”, “Літаратурнае прадмесце”, інш.). Авангардныя пошукі творчай моладзі. Складанасці і праблемы сучаснага літаратурнага працэсу.

Традыцыя філасафізму і яе ўплыў на сучасную паэзію. Інтэлектуалізацыя мастацкага мыслення. Сучасная паэзія ў спазнанні сутнасці часу, быцця, свету. Біблейска-філасофскія і рэлігійна-хрысціянскія матывы (М. Танк, В. Зуёнак, інш.).

Мадэрнізацыя паэтычнай свядомасці. Найбольш значныя кнігі сучаснай паэзіі, іх уплыў на літаратурны працэс. Прыход у літаратуру другой паловы 80-х — пачатку 90-х гг. новага пакалення паэтаў. Жанравая разнастайнасць беларускай паэзіі. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага i інтымна-псіхалагічнага пачаткаў у сучаснай лірыцы (П. Панчанка, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, інш.).

Спалучэнне асабістага і грамадскага ў паэзіі В. Зуёнка, погляд паэта на эпоху і час, публіцыстычны пафас творчасці. Асэнсаванне надзённых праблем, драматызм светабачання ў кнігах “Лета трывожных дажджоў” (1990), “Чорная лесвіца” (1992). Аналітызм аўтарскай думкі. Разнастайнасць паэтычных рытмаў, інтанацый.

Сучасная паэтычная міфатворчасць. Тыпалагізацыя матываў, сувязь з фальклорнай і біблейскай традыцыяй. Вобразы беларускай міфалогіі (М. Танк, Р. Барадулін, А. Мінкін, А. Сыс, інш.).

Прыродацэнтрызм як аснова мыслення сучасных паэтаў. Драматызм вершаў на экалагічную тэматыку.

М. Мятліцкі як летапісец чарнобыльскай трагедыі. Пафас і вобразны свет кніг “Горкі вырай” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Бабчын” (1996), “Хойніцкі сшытак” (1999), “Замкнёны дом” (2005). Паэтычныя маналогі, элегіі, балады, пасланні і інш. Партрэты землякоў-бабчынцаў. Матывы і міфалагемы нядолі, гора, бяды, ліха, смерці. Паэтыка чарнобыльскага пейзажу.

Багацце духоўнага зместу ў лірыцы кахання Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, Г. Бураўкіна, інш. Наватарства ў галіне вершаванай формы i іншыя мастацкія пошукі сучаснай паэзіі.

Лірыка Л. Дранько-Майсюка ў кантэксце эстэтыкі імпрэсіянізму. Адкрыццё паэзіі ў прозе жыцця (зборнік “Вандроўнік”, 1983). Паэтызацыя роднага Палесся (“Тут, у палескай глыбі…”, “Цягне мяне сюды…” і інш.). Бліскучыя вобразныя знаходкі і эстэтычна яркія асацыяцыі. Прыгажосць паэтычнай выяўленчасці (арфейная ўзнёсласць, мілагучнасць слова і інш.). Прынцыпы красы, эстэтызму ў зборніках Л. Дранько-Майсюка “Над пляцам” (1986), “Тут” (1990), “Акропаль” (1994), “Стомленасць Парыжам” (1995). Рэцэпцыя антычнай культуры. Л. Дранько-Майсюк як пясняр кахання (цыкл “Вершы для А.”).

Беларуская паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў, інш. Выяўленне розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. Мастацкія дакументы часу перабудовы: П. Панчанка. “Паэма сораму і гневу”, інш. Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным паэтычным эпасе. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць і публіцыстычнасць паэмы С. Законнікава “Чорная быль”.

Паэмы ў прозе Я. Сіпакова: “Одзіум”, “Хата”, “Ахвярны двор” і інш. “Падарожжа вакол двара” — заключная паэма з ліра-эпічнага цыкла В. Зуёнка “Пяцірэчча”. Драматызацыя паэмнага жанру: творы М. Арочкі, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай, інш. Інтэлектуальная заглыбленасць думкі ў паэмных творах А. Разанава (“Гліна”, “Усяслаў Чарадзей” і інш.). Лірыка-маналагічны характар асобных сучасных паэм. Мадэрнізацыя беларускай паэмы як вынік эстэтычнай рухомасці жанру, актывізацыі асацыятыўнага тыпу мыслення.

Актывізацыя ідэйна-творчых пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчымасцей беларускай прозы 80—90-х гг. Мастацкія набыткі ў жанрах рамана, аповесці i апавядання. Разнастайнасць тэматыкі і праблематыкі сучаснай прозы. Лёс беларускага народа ў XX ст. у асэнсаванні сучаснай прозы (раман В. Карамазава “Бежанцы” і інш.). Трагедыйнае адлюстраванне даваеннага часу: В. Быкаў (“Аблава”) i інш. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў: I. Пташнікаў (“Львы”), I. Шамякін (“Злая зорка”), В. Карамазаў (“Краем Белага шляху”) i інш. Паказ пасляваеннага жыцця ў рамане Г. Далідовіча “Заходнікі”. Даследаванне складаных сацыяльных працэсаў сучаснасці, узмацненне ўвагі да маральна-псіхалагічных, экалагічных і агульначалавечых праблем (I. Шамякін, В. Казько, В. Адамчык, А. Федарэнка i інш.). Тэндэнцыя да звужэння тэкставых рамак празаічных твораў. Сінтэтычнасць і дынамізм жанравых структур. Кніга навел Г. Марчука “Урсула” (2003). Своеасаблівасць літаратурнай прыпавесці (кніга Я. Сіпакова “Тыя, што ідуць”, інш.). Лірычныя мініяцюры Я. Брыля (кнігі “Вячэрняе”, “Пішу як жыву”, “Дзе скарб ваш” і інш.).

Новыя падыходы ў мастацкім асэнсаванні ваеннага мінулага. Трагічная праўда часу ў творах другой паловы 80—90-х гг. (А. Адамовіч, В. Быкаў, I. Шамякін, I. Чыгрынаў і інш.). Проза пра вайну і традыцыі М. Гарэцкага, К. Чорнага, сусветна вядомых пісьменнікаў-гуманістаў Л. Талстога, А. Барбюса, Э. М. Рэмарка, Э. Хемінгуэя і інш. Чалавек і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну ў творах сучасных пісьменнікаў.

Творы, напісаныя на мемуарным матэрыяле, звязаныя з рэпрэсіямі, парушэннем законнасці: М. Бяганская “Мая Галгофа” (1990), Л. Геніюш “Споведзь” (1991), С. Грахоўскі “Такія сінія снягі” (1988), “Зона маўчання” (1990), “З воўчым білетам” (1991), П. Крэнь “Унжлаг” (1999), Б. Мікуліч “Аповесць для сябе” (1987, 1988; поўнае выд. — 1993), П. Пруднікаў “Яжовыя рукавіцы” (1989), “Пекла” (1991).

Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці, сфарміраваныя рознымі ўмовамі і рэаліямі жыцця — вясковага і гарадскога. Матывы лёсу вёскі, роднай зямлі, бацькоўскага кутка ў беларускай літаратуры. Сацыяльныя i маральна-этычныя праблемы ў прозе пра беларускую вёску (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка i iнш.). Праблема адносін чалавека i прыроды — балючы нерв вясковай прозы. Паварот сучаснай беларускай літаратуры ад традыцыйна-вясковай тэматыкі да ўвасаблення гарадской рэчаіснасці. Традыцыя мастацкага урбанізму і творчасць М. Стральцова. Прыход у літаратуру “дзяцей горада”. Горад у сучаснай паэзіі (Г. Булыка, А. Глобус, Л. Рублеўская i інш.). Адлюстраванне урбанізаванага жыцця і побыту ў празаічных творах А. Асташонка, Г. Багданавай i інш. Герой у інтэр’еры горада. Мастацка-выяўленчыя асаблівасці гарадской прозы.

Гістарызм мыслення беларускіх пісьменнікаў. Сінтэз гістарычнай праўды з элементамі мастацкага домыслу. Вызначальныя рысы гістарычнага жанру. М. Багдановіч і развіццё гістарычнай тэмы ў сучаснай літаратуры. Мінулае Беларусі ў творчасці У. Караткевіча, наватарства пісьменніка і яго ўплыў на прадстаўнікоў маладзейшых літаратурных пакаленняў. Кніга “Быў. Ёсць. Буду.”: патрыятычны пафас, асноўныя вобразы і матывы, адметнасць паэтычнага стылю. Рамантызацыя далёкага мінулага, зварот да міфалогіі, легендарнага матэрыялу. Галерэя гістарычных вобразаў у сучаснай літаратуры. Гераічнае і трагічнае ў сучаснай паэзіі пра беларускае мінулае (балады i вершы М. Арочкі, А. Лойкі, Т. Бондар, А. Пісьмянкова i інш.). Адлюстраванне гістарычнага лёсу славян у кнізе Я. Сіпакова “Веча славянскіх балад”, жанравая спецыфіка твораў паэта. Падзеі i вобразы беларускай гісторыі ў празаічных творах сучасных пісьменнікаў (І. Шамякін, В. Iпaтава, Г. Далідовіч, К. Тарасаў, У. Арлоў, В. Чаpoпка, А. Наварыч).