Смекни!
smekni.com

Беларусоведение (стр. 5 из 6)

Літаратурная мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” літаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская ці якая іншая). Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай у выніку аб яднання Вялікага княства Літоўскага з Полшчай (Люблінская унія 1569г.), хоць і з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, мела вынікам значэнне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамічнае і палітычнае становішча, чым аслабленае ў Лівонскай вайне Вялікае княства Літоўскае. Валодаючы ўнутрапалітычнай ініцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Яна выяўлялася найперш ў імкненні падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэнні каталіцызму, польскай культуры, мовы.

Памеры таго як Княства паступова траціла палітычную самастойнасць і з раўнапраўнага суб екта шматэтнічнай дзяржавы ператваралася ў нацыянальна залежны край польскай улады, пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове.

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калі дакументы Літоўскай метрыкі на працягу XV-XVI стст. напісаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. – пераважна на польскай і часткова лацінскай. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку. У выніку дэнацыяналізацыі і апалячвання ў новых палітычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская літаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становіцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблівы сацыяльны жаргон, у якім польскія рысы перамешваюцца з беларускімі мясцовымі моўнымі асаблівасцямі.

Творы, якія выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стст., беспадстаўна напаўняюцца паланізмамі, прычым не толькі лексічнымі, але і граматычнымі, словаўтваральнымі. Часта ўсе выказванне афармляецца на ўзор польскай статыстыкі. Паводле слоў Я.Ф. Карскага, беларуская літаратурная мова к канцу XVII ст. так паланізавалася, што па свайму лексічнаму складу стала мала адрознівацца ад польскай гаворкі.

Такім чынам, працяглая паланізацыя, вынікам якой стала звужэнне сацыяльнай базы беларускай мовы (складу яе носьбітаў), абмежаванне яе жанравай структуры, нематываванае пранікненне ў беларускі слоўнік паланізмаў, а з другога боку, архаізаванасць самой структуры граматычных і правапісных норм старабеларускай мовы, часта далекіх ад жывой народнай мовы – усе гэта прывяло да заняпаду беларускай літаратурнай мовы старой традыцыі. Яна ўжо не магла задаволіць камунікатыўныя патрэбы тагачаснага грамадства.

Засмечаная і сацыяльна непрэстыжная, беларуская літаратурная мова ўступае пазіцыі польскай мове. І калі яшчэ ў 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч з захапленнем пісаў, што “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною…”, то ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова.

Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусім мала помнікаў на беларускай мове. Гэта асобныя мастацкія творы – ананімныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлікія драматычныя творы – камедыі, інтэрмедыі да школьных драматычных твораў. Спецыфіка гэтых твораў у тым, што яны напісаны ліцінкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапісу. У адрозненне ад традыцыйна-этымалагічнага правапісу кірылаўскіх старабеларускіх выданняў, дзе многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі (аканне, цеканне і інш.) звычайна не адлюстроўваліся, фанетычны прынцып пісьма лацінкай вельмі дакладна перадаваў ўсе асаблівасці беларускага вымаўлення.

Мова драматычных твораў надзвычай блізкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянізмы, не выяўляюцца якія-небудзь кніжныя, архаічныя элементы, тыповыя для старабеларускай пісьменнасці. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкі, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане.

Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасці і нацыянальнай літаратурнай мовы, якая пачала фарміравацца на народна-дыялектнай аснове.

Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі.

Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. ліквідуецца унія - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася. Усе, што знаходзілася над беспісьмовым сялянскім бытам (царква, школа, канцылярыя), павінна было быць рускім.

Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў – беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традіцій можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні “быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?” вырашаюцца праз лес роднай мовы.

Гэтую ісціну першымі ўсвядомілі прадстаўнікі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIX ст. Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Свядома праводзілі яе ў жыцце ў другой палове XIX ст. К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней – Я. Купала, Я. Колас, М. Богдановіч, Цетка, А. Гарун, С. Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” курунку. Іх творчасць, увабраўшая духоўныя здабыткі беларускага народа, і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Такім чынам, сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваей спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменнства).

Працес фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.