Можна шмат пераконваць хлопчыкаў і дзяўчынак, як гэта важна (і неабходна) быць заўсёды паслухмянымі, не сваволіць... Гаварыць, а словы не пакідаючы аніякага следу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. "Бадзірог» — кніга В. Зуёнка, якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайных гісторый.
Новая кніга В. Зуёнка - «Па ельнічку, па бярэзнічку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзін зборнік, а адначасова два. Свайго роду кніжка ў кніжцы. Найперш, канечне, гэта жартаўлівыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускія грыбы. А з другога боку — гэта даведнік. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёміўшыся з каляровымі ілюстрацыямі -«грыбнымі партрэтамі» — лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой. Пойдзеш у лес, ужо ніколі не зблытаеш ядомы з ядавітым. А падасінавіка ад мухамора тым больш лёгка адрозніш.
Кніжка «Па ельнічку, па бярэзнічку...» нарадзілася з любасці аўтара да прыроды. Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павінна быць наша роднае слова, а кнігі - выхавацелямі.
Да такіх высноў прыйшоў пісьменнік, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскага вопыту. В.Зуёнак выдаў для дзяцей зборнікі паэзіі “Вясйлы калаўрот”(1965), “Жылі-былі пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сілы набірацца”(1974), “Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).
Выдатны гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на каток і не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца і за адказам пайшоў да таты цудоўны і вясёлы. Цікавы таксама і верш “Як дазнаўся...”: маленькі хлопчык дазнаўся, што мядзведзь нічога не робіць, ясі толькі мёд ды маліну, спіць зімой і ніколі не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершы раскрываюць сутнасць дзіцячай логікі і мыслення, нібы піша сам малы.
Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка
Кантакт з «дарослым» чытачом напачатку даваўся цяжэй. В. Зуёнак адстойваў глыбокую канцэпцыю мастацкай творчасці, якая б уключала права паэта на непаспешлівасць, грунтоўнасць творчага пошуку, вынашанасць думкі і пачуцця.
Першы зборнік «дарослай» лірыкі «Крэсіва» з'явіўся ў 1966 г. Ён адкрываўся наступным вершам:
Мільёны год.
мільёны год
Да сонца
3 цемсні ірвуся.
Мільёны год,
мільёны год
Іду.
Іду —
I не спынюся
На ніве смерці і жыцця
Мне вечна
юным бьшь аратым.
Бо ўсіх пачаткаў
Я — працяг
I ўсіх працягаў
Я — пачатак .
Паэт нібыта ўзнаўляў нейкі старажытны міф пра вечнага аратага, міф, які ў сваім духоўна-практычным значэнні дайшоў да нашых дзён, блізкі нам сваім высакародным сэнсам. Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў В. Зуёнка не супярэчылі праўдзе жыцця, у асэнсаванні якога ён імкнуўся да шырокіх абагульненняў, да стварэння ёмістых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: "Ралля - аснова, // Зерне ўток няспынна // Кідаю я рукою агрубелай, - // І тчэцца, тчэцца мудрая тканіна — // Жыццё..."
У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы, як "Добры прыезд", , "Вясновая казка", "Стары цецярук", якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, ўсіх яго насельнікаў. У вялікім і малым праяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат. Вершы гаварылі пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне. Другая кніга «Крутаяр» (1969) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый: маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх по-глядах на жыццё, выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы на дынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязі з пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнаку як паэту па-ранейшаму характэрны шчаслівая непаспешлівасць, некаторая нават замаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды чалавечага перажывання.
На сэрцы - неспакою камень;
А раптам я паміж сяброў
Хаджу — апошні магіканін,
Што вылез з прашчурскіх бароў?
Тут трывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як за сяброў, якія, магчыма. залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум «прашчурскіх бароў».
Тэме сяброўства прысвечаны і такія вершы як “Я ўчора вельмі любіў...”, “Па – сяброўску...” і інш.
Паэзія В. Зуёнка рознымі шляхамі, але ўвесь час развіваецца па лініі ўзбагачэння духоўнага свету лірычнага героя. Пра гэта, між іншым, сведчыць любоўная лірыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.
Буду
садам тваім па вясне.
Буду
ў полі сцяжынкан забытай:
Перапёлка
на золку засне —
Прыбягай дажынаць сваё жыта
Буду
цёплаю муравой
На тваіх лугах-сенажацях.
Буду
ў Нёмана сіні сувой.
Як русалку, цябе спавіваць я.
Буду
раніцай легкім дымком
Над страхой тваёй віцца ў просінь.
Буду
ціхім дамавіком
Сны жаданыя у хату прыносіць."'
« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»
Лірыка кахання дапамагае глыбей і паўней адчуць і пазнаць багацце душы і прыгажо сць чалавечых адносін у іх унутранаіі паўнаце і шматграннасці. Сюды можна аднесці такія вершы як “Абяцаю ночы бяссонныя...”, “Нахіляўся, як дзікі лясун...”, “Аднойчы”, “Яшчэ схіляецца ў журбе...”, “Водгук вясны”, “Імправізацыя”, “Госці – ўспаміны...” і інш.
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы
Паэтычны свет В. Зуёнка, адлюстраваны ў яго лірыцы 60-х гадоў, прасякнуты непадробнай сапраўднасцю - сапраўднасцю чалавечых пачуццяў. Вельмі плённым этапам росту, інтэнсіўных пошукаў і адкрыццяў сталі для яго не толькі 60-я гады, але і перыяд 70-х (нягледзячы на з'явы застою), калі ўзнялася цана на аўтэнтычнасць пачуцця, вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: ад зерняў праўды — да праўды зерня, да новай, больш глыбокай канцэпцыі рэчаіснасці. Найбольш чуйныя да запатрабаванняў часу паэты ўжо не маглі задавальняцца абяцаннем непасрэднасці. Эмпірычнае засваенне новых з'яў саступае месца імкненню ўлавіць сутнасць сучасных канфліктаў. 70-я гады, першая палова 80-х і наступны перыяд у творчасці В. Зуёнка адзначаны паглыбленнем характару духоўнасці. Яна ўбірае ў сябе значныя пласты народнага вопыту, адчуванне прыроды, паглыбляе асэнсаванне чалавека. Думка становіцца больш філасафічнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з'яў, жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасці аб'екта паэзіі ўсё часцей выступае не асобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, важная праблема, лёс і гісторыя народа.
Прыкметным набыткам у гэтым напрамку пошукаў стала кніга «Сяліба» (1973), якая ўключала вершы і паэму аднайменнай назвы. У гэтай кнізе аўтар яшчэ больш наблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. Перад намі паэт, лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на "апісанне" свету. Яму рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жьшця, смерці, гісторыі, над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты. Асаблівасці формы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі. Вершам В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.
Ідэал паэта — свабодны чалавек, не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.
В. Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіс-насці, якая знаходзіць адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове.
Змешчаная ў зборніку паэма «Сяліба» (1965—1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць і драматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, - наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Яго можна лічыць другім «я» паэта, параднёным з ім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.
«Сяліба» пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, — разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура, — у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
Калі гаварыць пра напрамак мастацкіх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў, дык трэба адзначыць, што позірк яго скіраваны ў глыбіню жыцця, на пазнанне яго сутнасці, раз-гадку ісціны ў апошняй інстанцыі. Вынікам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974—1979 гг. «Маўчанне травы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлі выяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнага жыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна і маральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы і часе.