Смекни!
smekni.com

Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча (стр. 3 из 4)

Даданая частка часу можа размяшчацца перад галоўнай часткай, у сярэдзіне або пасля яе: Пакуль Сцёпка гойсаў па вакоіцы з сябрамі, Мірон Патапавіч на адзіноце думаў пра сваё. За пагоркам, як схавалася з вачэй вёска, угледзелі раптам чалавека. Вечарам, калі на небе запальваліся першыя зоры, падарожнікі спыніліся на начлег. Яны прыехалі ў райцэнтр ужо тады, калі лунала над яго нешырокімі цяністымі вуліцамі ўрачыстая песня аркестра. Дамоў Сяргей паехаў надвячоркам, калі пачалі гусцець прыцемкі.


Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці

Сярод складаназалежных сказаў з даданай часу заўважаецца семантычны падзел, сэнс якога заключаецца ў адносінах адначасовасці ці неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі сказа.

З такім падзелам непасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных слоў для сувязі галоўнай і даданай частак.

Нступныя прыклады могуць праілюстраваць наяўнасць адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах:

Ты шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];

Іхнія вочы былі такія глыбокія і такія добрыя, якія бываюць толькі ў чалавечай маці, калі яна глядзіць на сваё дзіця [1; С. 43];

Калі яны падыходзілі да круга гонару, на ім кідалі павады на рукі слугам два чалавекі [1; С. 93];

Калі дзеці падышлі да Загорскіх, Мусатаў ужо сядзеў перад імі [1; С. 93];

І гэта адбывалася ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дні паншчыны [1; С. 111];

Перш за ўсё ён перстаў залічваць вознікам дарогу, калі яны вярталіся паражняком [1; С. 113];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];

Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 131];

Сонца ўзыходзіла за спінаю, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];

Прайшлі і тыя шчаслівыя дні, калі ўсе былі побач [1; С. 154];

Алма спакойна сядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];

Адносіны адначасовасці ў складаназалежных сказах перадаюцца з дапамогай спецыяльных злучнікаў і злучальных слоў. Так, часцей за ўсё такія адносіны выражаюцца сродкамі злучніка калі:

Калі Павел і Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях [1; С. 18];

Заўважыла яшчэ тады, калі ён проста і натуральна падаў ёй руку [1; С. 161];

Аднакласнік Алесеў адарваўся ад ежы і, калі Алесь праходзіў паўз яго, акінуў позіркам [1; С. 332];

А ўлетку, калі ён жыў у Загоршчыне, бацька вазіў яго то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];

Таму Міхаліна нават узрадавалася, калі перад мазуркай убачыла ля калоны двух сяброў [1; С. 351];

Абуджаліся раней за сонца, сустракалі ўсход, праводзілі сонца, калі яно, нізкае, адбіваецца ў вокнах [1; С. 154];

Вёска спала, калі Лапата ехаў вуліцай [1; С. 122];

Прыйдзе, калі цябе няма, і давай шныпарыць [1; С. 132];

Выйшлі з двара надвячоркам, калі ўздоўж вуліцы наскрозь ружавеў ад сонца пыл [1; С. 133];

Другім па частаце ўжывання злучнікам, з дапамогай якога ажыццяўляецца сувязь даданай часткі з галоўнай у складаназалежным сказе, з’яўляецца злучнік пакуль. Так, зафіксавана некалькі прыкладаў ужывання названага злучніка:

Пакуль на бабінцы рыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];

І нічога, нічога ж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1; С. 226];

Пакуль крамы бацькоўскі тавар бяруць, паходзім, паслухаем [1; С. 274];

Акрамя таго, зафіксаваны адзінкавы выпадак ужывання злучніка як у названых абставінах: Дзяўчына была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць[1; С. 27];

Акрамя адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах з даданай часткай часу, у творы "Каласы пад сярпом тваім" былі зафіксаваны сказы аналагічнай будовы з адносінамі неадначасовасці.

Адносіны неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];

Яго не адпусцілі нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];

І таму натоўп радасна выбухнуў, калі нехта кінуў [1; С. 117];

Выкладчык, перад тым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332];

Ды ён, пасля яе хулы на Бога, і сапраўды быў апошнім выратаваннем [1; С. 170];

А потым, калі Карсіканец сапраўды загрымеў, з Пецярбургу прыехаў рэвізор [1; С. 181];

У адрозненні ад складаназалежных сказаў з адносінамі адначасовасці, сказы, што выражаюць неадначасовасць падзей маюць больш разнастайныя сродкі для выражэння гэтых адносін. Так, для ажыццяўлення названай функцыі выкарыстоўваецца часціца толькі, як толькі:

І толькі пачуўся стрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С. 279];

Лізагуб паспеў давесці яго да самага акна ў тупіку калідора, і толькі тады Алесь вызваліў локаць [1; С. 334];

І вось, як толькі сын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];

Шырока выкарыстоўваецца ў складаназалежных сказах з адносінамі неадначасовасці і злучнік калі:

Калі ж гэтае сядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];

Калі завознікі паехалі, млынар, трошкі супакоены, пайшоў да імшаніка [1; С. 132];

І нават калі горад знік, вецер яшчэ часамі даносіў водгулле званоў [1; С. 293];

Акрамя таго, зафіксаваныя прыклады сказаў, у якіх адносіны неадначасовасці перадаюцца з дапамогай састаўнога злучніка пасля таго як:

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];

Было гэта праз некалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад "Кароны" [1; С. 8];

Калі гаварыць пра частотнасць ужывання складаназалежных сказаў з даданымі часу ў залежнасці ад адносін паміж часткамі, то трэба адзначыць, што большасць (57, 9%) зафіксаваных у творы сказаў маюць адносіны адначасовасці. Адносіны неадначасовасці назіраюцца толькі ў 42, 1% зафіксаваных на базе твора сказаў.

2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязі паміж часткамі

Зыходзячы з фактычнага матэрыялу, сабранага на базе твора У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", можна зрабіць вывад пра тое, што найбольш распаўсюджаным злучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак у складаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Дадзены факт можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:

Яны пайшлі ў лазню ўдвух, калі стары адчуў набліжэнне смерці [1; С. 11];

А калі нас не будзе, яна ўсё яшчэ будзе бегчы далей і далей, да апошняга далёкага мора [1; С. 13];

Ты шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];

Калі Павел і Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях [1; С. 18];

І апынуўся на скрыжаванні якраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў быць [1; С. 33];

І радасна стала ўсім, калі хлопец выйшаў на бераг і абое пайшлі дахаты [1; С. 34];

Нех толькі пані не лае Выбіцкага, калі ў дзіцяці забаліць галоўка [1; С. 41];

Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];

Яго не адпусцілі нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];

Англічаніна і настаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, калі прадасць ураджай [1; С. 65];

І гэта адбывалася ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала 2 дні паншчыны [1; С. 111];

Вёска спала, калі Лапата ехаў вуліцай [1; С. 122];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала на прызбе [1; С. 130];

Калі завознікі паехалі, млынар пайшоў да імшаніка [1; С. 293];

Сонца села, калі яны звярнулі з загоршчынскай дарогі на вузейшую, якая вяла на Раўбічы [1; С. 136];

Паскараў усё гэта дзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];

Урэшце, калі прыбралі са стала, матуля сказала [1; С. 155];

Калі князь выпадкова аказаўся побач, яна не вытрымала [1; С. 161];

Падлічылі шары позна ўвечары, калі за вокнамі ўжо гарэлі гарадскія агні [1; С. 233].

Таксама дастаткова часта (але значна радзей за папярэднюю групу) ўжываецца дзеля сувязі галоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль. Так, зафіксаваны наступныя прыклады, што пацвярджаюць названы факт:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];

Паслухайце, пакуль нашы не вернуцца [1; С. 19];

Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца [1; С. 28];

Яна ж таксама з вуніятаў была, аж пакуль іх ад вуніі не адвялі [1; С. 31];

І так будзе, пакуль я не знайду таго, каго палюблю [1; С. 63];

Заўтра іх (валасы) падкароцяць, і такімі яны будуць, пакуль ты не станеш сапраўдным мужам [1; С. 79];

Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 138];

Так цягнулася доўга, аж пакуль у Загоршчыне, Азярышчы, Вежы, Святым і іншых вёсках, не зараўлі гарматы [1; С. 159];

Ён сядзеў так і чакаў, аж пакуль старая нянька Яўдоха не падышла да яго [1; С. 171];

І ўвесь час, пакуль ён, знешне спакойны, хаваў яе, прымаў спачувальнікаў і насіў жалобу, у душы яго жыў нясцерпны гнеў [1; С. 172];

Тэкля не магла пачакаць, пакуль паедуць [1; С. 345];

Пакуль на бабінцы рыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];

Звер ніколі не бяжыць з лежкі, пакуль не крычаць загоншчыкі [1; С. 284].

Дастаткова невялікай у колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзе галоўная і даданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як. Да гэтай жа групы можна аднесці сказы з састаўнымі злучнікамі пасля таго як, перад тым як:

Было гэта праз некалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад"Кароны" [1; С. 8];

Дзяўчына была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць [1; С. 27];

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];