Смекни!
smekni.com

Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча (стр. 4 из 4)

Выкладчык, перад тым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332].

Акрамя адзначаных вышэй простых і састаўных злучнікаў для сувязі частак у складаназалежным сказе з даданымі часкамі часу могуць ужывацца і некаторыя часціцы. Так, у зафіксаваным намі матэрыяле, часцей за ўсё для сувязі частак у складаназалежных сказах выкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі:

Аддавалі, бывала, як толькі чатыры гады дзіцяці споўніцца [1; С.18];

А потым, раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С. 25];

І вось, як толькі сын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];

І толькі пачуўся стрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С.279].

Акрамя адзначаных вышэй прыкладаў, можна назваць адзінкавы выпадак ужывання злучніка перш чым:

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105].


2.3 Класіфікацыя сказаў у залежнасці ад адносін паміж часткамі

Даданая частка часу складаназалежных сказаў можа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або да ўсёй галоўнай часткі ў цэлым. Так, сабраны намі матэрыял, утрымлівае сказы з выпадкамі адзначаных вышэй адносін. Дзеля ілюстрацыі факта, калі даданая частка часу паясняе адначасова ўсю галоўную, можна прывесці наступныя прыклады:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не падказала [1; С. 9];

А калі нас не будзе, яна будзе бегчы ўсё далей і далей [1; С. 13];

Паслухайце, пакуль нашы не вярнуцца [1; С. 19];

Яна ж таксама з вуніятаў была, пакуль ад вуніі не адвялі [1; С. 31];

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];

Сонца ўзыходзіла за спіною, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];

Алма спакойна сядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];

Маладую, калі прыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях [1; С. 175];

Буду адбівацца, калі да мяне прыдуць [1; С. 45];

Калі ж гэтае сядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];

І нічога, нічога ж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1; С. 226];

Твар ягоны быў жорсткі, калі ён сказаў сыну [1; С. 234];

Аблічча Раўбіча, калі на яго не глядзеў ніхто з чужых, было зусім не жаночым [1; С. 242];

Звязаўся з мяцежнікамі, калі ў нас тут дваране бунтавалі [1; С. 268].

Значна меншай па колькасці з’яўляецца група сказаў, дзе даданая частка часу паясняе толькі адно слова ў галоўнай частцы. У алежнасці ад часціны мовы, да якой належыць тое ці іншае слова, што стаіць у галоўнай частцы і паясняецца даданай часткай часу, выдзяляюцца некалькі груп. Так, зафіксавана група сказаў, дзе адзначанае слова з’яўляецца прыслоўем. Лексічнае значэнне дадзеных слоў ахоплівае род паняццяў, што паказваюць на час:

Уначы, калі хлопцы ўжо ляжалі ў сваіх ложках, да іх прыйшоў на хвіліну стары Вежа [1; С. 318];

А ўлетку, калі ён жыў у Загоршчыне, бацька вазіў яе то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];

Англічаніна і настаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, калі прадасць ураджай [1; С. 65];

Падлічылі шары позна ўвечары, калі за вокнамі ўжо даўно гарэлі гарадскія агні [1; С. 233];

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233].

Зафіксавана некалькі выпадкаў, калі слова, што паясняецца даданай часткай часу з’яўляецца дзеясловам:

Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца [1; С. 28];

Прыдзе, калі цябе няма, і давай шныпарыць[1; С. 132].

Зафіксаваны выпадкі, калі слова, якое паясняе даданая чатстка часу з’яўляецца назоўнікам. Часцей за ўсё, дадзены назоўнік называе час:

З таго часу, калі бацькі зразумелі, што ад двараніна смярдзіць стайняй [1; С. 242];

Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];

Паскараў усё гэта дзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];

Прайшлі і тыя шчаслівы дні, калі ўсе былі побач [1; С. 154].

Сустракаюцца выпадкі, калі даданая частка часу паясняе не адно слова, а цэлае словазлучэнне ў галоўнай частцы: Было гэта праз некалькі дзён пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад Кароны [1; С. 8].

У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (у нашым выпадку, гэта часцей словы тады, потым ) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова:

Народ сілком скідае ярмо, менавіта тады, калі яно робіцца лягчэйшым [1; С. 320];

А потым, раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С. 25];

І апынуўся на скрыжаванні якраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў біць 12 [1; С. 33];

Яго не адпусцілі нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64].

Наяўнасць у галоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляе галоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай.

Такім чынам, можна прыйсці да высновы пра тое, што большасць прыкладаў складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу належаць да сказаў з расчлянёнай структурай. Зафіксавана толькі невялікая колькасць прыкладаў, якія можна аднесці да групы сказаў нерасчлянённай структуры.


Заключэнне

У выніку аналізу мовазнаўчай літаратуры па тэме курсавой, а таксама на шэрагу прыкладаў, што былі сабраны на падставе твора Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" можна прыйсці да наступных вынікаў:

Калі гаварыць пра семантычны падзел, сэнс якога заключаецца ў адносінах адначасовасці ці неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі сказа, то з ім падзелам непасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных слоў для сувязі галоўнай і даданай частак. Адносіны адначасовасці ў складаназалежных сказах перадаюцца з дапамогай спецыяльных злучнікаў і злучальных слоў. У нашым выпадку часцей за ўсё такія адносіны выражаюцца сродкамі злучніка калі. Другім па частаце ўжывання злучнікам, з дапамогай якога ажыццяўляецца сувязь даданай часткі з галоўнай у складаназалежным сказе, з’яўляецца злучнік пакуль.

Акрамя адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах з даданай часткай часу, у творы "Каласы пад сярпом тваім" былі зафіксаваны сказы аналагічнай будовы з адносінамі неадначасовасці. У адрозненні ад складаназалежных сказаў з адносінамі адначасовасці, сказы, што выражаюць неадначасовасць падзей маюць больш разнастайныя сродкі для выражэння гэтых адносін. Так, для ажыццяўлення названай функцыі выкарыстоўваецца часціца толькі, як толькі, злучнік калі.

Найбольш распаўсюджаным злучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак у складаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Таксама дастаткова часта ўжываецца дзеля сувязі галоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль.

Дастаткова невялікай у колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзе галоўная і даданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як, пасля таго як, перад тым як.

Калі гаварыць пра ўжыванне часціц для сувязі частак у складаназалежных сказах, то часцей за ўсё выкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі.

Большасць прыкладаў у сабраным сінтаксічным матэрыяле складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу належаць да сказаў з расчлянёнай структурай. Зафіксавана толькі невялікая колькасць прыкладаў, якія можна аднесці да групы сказаў нерасчлянённай структуры. Значна меншай па колькасці з’яўляецца група сказаў, дзе даданая частка часу паясняе толькі адно слова ў галоўнай частцы. У некаторых зафіксаваных намі складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа.


Спіс літаратуры

1. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Кн.1. Выйсце крыніц. – Мн, "Ураджай", 2002. – 396 с.

2. Киселев А.И. Частицы в современных восточнославянских языках. Мн.: Издательство БГУ, - 1976, - 160 с.

3. Клюсаў Г.Н., Юрэвіч А.Л. Сучасная беларуская пунктуацыя. Мн.: Вышэйшая школа, - 1972, - 280 с.

4. Лепешаў І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. Мн.: народная асвета, - 1981, - 159 с.

5. Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн.: Навука і тэхніка, - 1976. – 264 с.

6. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.: Іздательство БГУ, - 1973, - 240 с.

7. Рагаўцоў В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў. Дыскусійныя пытанні. Мн.: Універсітэцкае, - 2001, - 199 с.

8. Сінтаксіс беларускай мовы. – Мн., - 1993, - 134 с.

9. Тулуш Т. Складаназалежны сказ як сродак інтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання //Роднае слова. – 2008, - №7, С. 45- 50.

10. Тулуш Т.І. Тыпы складаназалежных сказаў як сінтаксічныя сродкі выяўлення інтэнсіфікацыі прыметы ў англійскай і беларускай мовах// Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Серыя 1. Філалогія. – 2008, - №5, С.66 – 75.

11. Шахаб В. Складаназалежны сказ. Праграма падручніка па беларускай мове ў кантэксце вывучэння тэмы// Роднае слова, 1998, - №12, - с.117 – 122.

12. Шэмет Т. Складаназалежны сказ ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем//Весці НАН РБ. Сер. Гуманітарных навук. – 2006, - №1, С.105 – 111.

13. Шэмет Т.Я. Адхіленні ад моўных нормаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы // Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, 24-25 кастрычніка, 2006., г.Мінск, - 2006, - С.17 – 18.

14. Шэмет Т.Я. З гісторыі вывучэння складаназалежных сказаў ускладненай будовы // Сучасныя праблемы беларускага мовазнаўства: Матэрыялы навуковай канферэнцыі. – Мн., 2005, - С.156 – 160.

15. Шэмет Т.Я. Парадак размяшчэння галоўнага і даданага сказаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем // Бел. лінгвістыка. Вып. 55. – Мн., 2005, - С.74 – 78.

16. Шэмет Т.Я. Структура складаназалежных сказаў ускладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. 29-30 кастрычніка 2007 г. // навук. рэдактар А.А. Лукашанец. – Мн, 2007, - С. 231 – 237.

17. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментырыямі. Мн, - Вышэйшая школа, - 1974. – 304 с.

18. Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мн.: Вышэйшая школа, 1969, - 280 с.