Яно, гэтае, не сказаць каб ужо абсалютна немагчымае, аднак жа малаверагоднае ў канкрэтных абставінах аповесці, выратаванне, спатрэбілася аўтару для таго, каб праз пасляваенны лёс удзячнай Івану італьянкі паказаць, наколькі значны адбітак у свядомасці простых людзей многіх краін пакінуў подзвіг воінаў, якія вызвалялі Еўропу ад карычневай чумы. Іван Цярэшка пры ўсёй сціпласці свайго гераізму ў супрацьстаянні гітлераўцам успрымаецца ў шэрагах гэтых воінаў.
Гэтая думка нездарма прама, адкрыта публіцыстычна падкрэсліваецца ў эпілогу. Яна з'яўляецца адным з галоўных ідэйных цэнтраў твора, буйным планам вылучае яго інтэрнацыянальныя матывы, што ў сваю чаргу па-новаму высвечвае ўсе падзеі аповесці, з асаблівай сілай выяўляючы сапраўдную змястоўнасць, глыбінную гуманістычную сутнасць «Альшйскай балады». Твор, задуманы як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці, сілу сапраўднага кахання, і пісаўся са спадзяваннем на актывізацыю гуманістычных маральных урокаў вайны супраць фашызму.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бугаеў Дз. Я., Верціхоўская Н, Верціхоўская В. Вывучэнне творчасці В. Быкава ў школе. – Мн., 2005;
2. Бугаёў Дз. Праўда і мужнасць таленту: Кніга пра В.Быкава. — Мн., 1987. — дапоўненае выд. — 1995;
3. Станулевіч І. Ваеннае каханне вачамі В.Быкава // Роднае слова. —2000. — № 9. — с.8-12;
4. Быкаў Васіль. Праўдай адзінай. - Мн., 1984;
5. Бугаеў Дз. Шматграннасць. – Мн. – 1970;
6. Залоска Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым. — Мн., 1995;
7. Афанасьеў І. Помніць, каб жыць // Полымя. —1987. — № 8. — с.204-208;
8. Локун В. Быкаўская праўда вайны //Локун В. Да новых вышынь. — Мн., 1991. — с.3-94;
9. Шагалов А. Повести о войне. — М., 1989;
10.Буран Б. В.Быкаў: Нарыс творчасці. — Мн., 1976.