Смекни!
smekni.com

Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян (стр. 3 из 3)

Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характаразуюць мясцовую фауну:мядзведзь, воўк, ліса, дзік, заяц, жораў, чапля, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, бран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік “дзеючых асоб” гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету.

Адна з асаблівасцей казак – замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць павдзіны герояў у пэўных сітуацыях. Ліса вызначаецца хітрасцю, і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі жывёламі. Воўк дужы, але вельмі прагны. Неразумны, а таму яго часта абурваюць ліса, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога – незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і разважлівы кот, які дае парады пакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам. Кот і лісіца дзякуючы смеласці і кемлівасці перемагаюць мядзведзя, воўка і дзіка.

Адна з шырока вядомых у рускім, беларускім і ўкраінскім эпасе казка “Церам-церамок” паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яе беларускія варыянты “ Дзедава рукавічка”, “Муха-хахаўка” і інш. Вельмі трапна і красамоўна характарызуюць звяроў. Выкрываючы няроўнасць, панаванне несправядлівасці, народ асуджаў і іншыя заганы тагачаснага грамадства. Удала высмейваюцца ў казцы “ліса-каталічка”ханжаства і крывадушнасць, якімі заўсёды выдзяляліся служкі культу і тыя, хто выстаўляў напаказ сваю “набажнасць”. Знайшоўшы ў пастцы падсмажанае мяса ліса запытала ў мядзведзя:

Кумок-галубок, ці еў ты сёння?

Не, кумка-галубка, не прыйшлося.

Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца – слаўнае снеденне будзе! Сама б з’ела, да сёння серада – мне нельга есці – я каталічка.

Спасіба, кумка-галубка, пойдзем!

Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так ягоабхваціла пастка і падняла ўгару. Ліса тады ўзяла мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:

Кумка- галубка, табе ж серада.

Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць, хто ў гару глядзіць.

Ідэалы народа, яго высокароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імікненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць.разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы “Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі” асуджанцца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў чытача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.

Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца группа камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныя эпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе ўсе дэталі папярэдніх і дапаўняецца нечым новым. З кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца “нарашчэнне” дзеяння.

Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розных з’яў грамадскага жыцця і побыту. Напрыклад, казка “Курка-рабушка” вельмі ўдала перадае іранічныя адносіны народа да служак культу і царквы.

Вывучэнне эпаса ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, зыходзячы з вучэбна-выхаваўчых задач, якія рашае настаўнік на ўроках лтаратуры. Дзеці дзесяці гадоў любяць казкі, шмат іх чулі ад дарослых, па радыё, тэлевізару, чыталі ў пачатковай школе. Яны маюць пэўныя фактычныя веды, пэўную аснову для тэарытычных абагульненняў пра жанравую адметнасць эпасу ў цэлым і казак у прыватнасці.

Казкам адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да ўсяго незвычайнага і яркага, іх здольнасці здзіўляцца, перебольшваць, фантазіраваць. Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць пачуцці юнных чытачоў. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў. Але ён іх пераадольвае. У творах гэтага жанру заўсёды зло караецца, справядлівасць перамагае. Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра дабро і зло; высогкае, сумленнае і агіднае і нізкае; гуманнае і жорсткае.

Народны эпас выхоўвае без надакучлівых павучанняў, проста і натуральна. Ён умацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здобнасці.

Народныя казкі пазбаўлены паглыбленай псіхалагізацыі, у іх няма разгорнутых апісанняў. На першым плане развіццё сюжэта, часам з элементамі прыгод. Героі раскрываюцца праз прамыя характарыстыкі, праз дзеянне і ўчынкі, праз узаемаадносіны з іншымі героямі, праз дыялог. Усё гэта дапамагае дзецям правільна зразумець сэнс казкі.

Школьная праграма арыентуе настаўніка на тое, каб ён вучыў пяцікласнікаў вылучаць эпізоды ў мастацкім творы. “Эпізод, - чытаем у слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, - асобная падзея ў творы, якія мае пэўнае самастойнае значэнне ў развіцці сюжэта або ў характарыстыцы персанажа”. У народным эпасе ланцуг эпізодаў стварае казачны сюжэт, і ў аснове кожнага эпізоду – пэўныя падзеі, пачатак іканец якіх у казцы лягчэй і прасцей успрымаецца вучнямі гэтага ўзросту.

Для казак характэрны ўстойлівы слоўнік: стэрэатыпныя казачныя выразы, устойлівыя эпітэты, сінтаксічныя поўторы, словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, а таксама казачные формулы: зачын, канцоўка, трохразовыя поўторы. Усё гэта надае пэўную эпічнасць матацкаму твору, а таксама спрыяе яго запамінанню, узбагачае мову вучняў.

Для класнага вывучэння (у школах з беларускай мовай навучання) праграма прапануе народныя казкі “Ленінская праўда”, “Лёгкі хлеб”, “Музыка-чарадзей”, літаратурную казку Уладзіміра Дубоўкі “Хто дужэйшы?”, а для самастойнага чытаня – народную казку “Пану навука” і казку Алеся Якімовіча “Каваль Вярнідуб”. Гэтыя творы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю. Дзеці могуць пазнаёміцца з казкай пра жывёл (“Лёгкі хлеб”), з чарадзейнымі казкамі (“Музыка-чарадзей”, Уладзіміра Дубоўкі “Хто дужэйшы?”, Алеся Якімовіча “Каваль Вярнідуб”), з бытавымі(“Ленінская праўда”, “Пану навука”).

Сярод спроб упарадкавання казкавага матэрыялу найбольш удалай уяўляецца класіфікацыя Уладзіміра Пропа, у аснову якой пакладзена “спецыфічная казкавая форма сюжэта”. Ён вылучае: 1) казкі пра жывёл; 2)чарадзейныя; 3)навелістычныя; 4)кумулятыўныя.

Такі падзел не выклікае значных заўваг, але самі назвы жанравых разнавіднасцяў, на нашу думку, патрабуюць карэктавання. Напрыклад, казкі пра жывёл больш правільна было б назваць анімалістычнымі, бо жывёльныя вобразы ў іх – толькі сродкі выражэння культурных сэнсаў.

Літаратура

1.Померанцева Э. Мифологические персонажи в русском фольклоре. – Москва: Наука, 1975

2.Элиадэ Э. Миф о вечном возвращении. – С.-Петербург: Алетейя, 1998

3.Кравцов Н. Проблемы теории фольклора // Проблемы фольклора. – Москва: Наука, 1975

4.Пропп В.Я. Русская сказка. Л., 1984. С. 236.

5.Чыстов К.В. Народные традыцыі і фольклор. Л., 1986. С. 31.

6.Л. Г. Вараг н др. Л., 1979. (Скарочанае абаіначэнне — СУС.)

7.Гусев В. Эстетика фольклора. – Ленинград: Наука, 1967