Смекни!
smekni.com

Віталь Вольскі (стр. 3 из 3)

Усе адбылося на працягу, можа, адной дзесятай хвіліны, але зрок здолеў зафіксаваць гэты момант і ўтрымаць яго ў памяці.

Доўга глядзеў я на тое месца, дзе стаяў алень, і думаў, ці бачыў я яго сапраўды, ці гэта мне здалося, такім мімалетным было яго з’яўленне.

Свежыя адбіткі вострых капытоў на тым месцы сведчылі, што гэта было не здань, а жывы, рэальны алень.

Перад гэтым я неаднойчы знаходзіў у лесе яго сляды, але дзікі алень ніколі яшчэ не траполяў мне на вочы. Цяпер я ўпершыню ўбачыў яго, жывога, на волі, і нават тады, калі зусім гэтага не чакаў...

Нашто сому вусы? (З кнігі “Палессе”)

Стары рыбак прывязаў сома вяроўкай да кармы і пусціў у воду.

Сом хацеў адразу нырнуць, але вяроўка не пускала.

Сом заварушыў сваімі вусамі нібы шчупальцамі. Ен вывучае абстаноўку, дзе апынуўся. Асабліва дбайна абмацвае вяроўку, якая не дае яму адплысці далека ад лодкі.

– Вось нашто патрэбны сому яго вусы,– тлумачыць стары рыбак.– Бачытэ?

– Вусы служаць яму як органы дотыку,– дадае Прохар Іванавіч.– Ен абмацвае імі усе, да чаго можа дакрануцца.

– Ці многа ў Гарыне самоў? – пытаюся я.

– Есць у нас самы. Есць. Пакуль што хапае. Яшчэ не звяліся,– адказвае рыбак.– Нават у горадзе, пад вялікім мастом, на сярэдзіне ракі, жыве стары сом у глыбокай яміне. Па ўсім відаць, вялікі. Кожным ранкам, на світанні, сом усплывае на паверхню, а потым зноў апускаецца на глыбіню, на самае дно ў сваю яміну.

– Нічога дзіўнага,– сказаў Прохар Іванавіч.– Сом любіць трымацца аднаго сталага месца, рухаецца ен мала. Ляжыць у сваей яміне і чакае, калі здабыча сама прыплыве да яго.

– А чым ен корміцца?

– Есць усякую жыўнасць – і рыб, і жаб, і качанят, і наогул усе мясное, што апынецца ў вадзе каля ямы. Жыцце ў яго самотнае, любіць ен быць на адзіноце. Толькі ў час нерасту збіраюцца самы сутак на трое, ці каля гэтага, у невялікія чароды. Зімою ляжыць сом у сваей яме на дне і нічога не есць.

– Спрабавалі мы яго злавіць не адзін раз, але не ўдавалася,– дадаў рыбак.– Хітры, асцярожны стары гультай! Ен жыў у яме пад мостам, яшчэ як я быў малады. Няхай і надалей жыве, калі так! Няхай!

Рака робіцца усе шырэйшая. Шумяць маторы нашых лодак, шуміць успененая імі вада. Пакуль мы плывем, стары рыбак расказвае цікавую гісторыю, якую я потым запісаў з яго слоў па-свойму.