Смекни!
smekni.com

Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры (стр. 3 из 5)

Станаўленне парадыявання як спосабу сатырычнай тыпізацыі адбывалася ў ХХ стагоддзі на аснове абвостранага ўспрымання рэчаіснасі, новага сэнсавага напаўнення традыцыйных жанравых формаў, адваротнага тлумачэння асноўнай ідэйнай думкі арыгіналаў. Так, у вершы Якуба Коласа “Малебен” форма малебну напаўняецца іншым сэнсам і зместам. Замест таго, каб услаўляць цара, маліцца за яго здароўе, як патрабуе жанр, сатырык свядома знізіў яго вобраз. Знарок ужываючы простанародную лексіку, паэт дэгераізаваў цара, панізіў “божага памазаніка” да ўзроўню звычайнага чалавека, які робіць не надта прыстойныя рэчы. Асаблівага камічнага эфекту дасягну аўтар дякуючы трапным параўнанням:

Ці ж цар нам патрэбен?

Патрэбен ён, братцы,

Як прус у аладцы,

Як у мосце дзірка,

Як з гразі зацірка,

Як скула балячцы.

Якуб Колас высмеяў самадзержца, у карыкатурным плане паказаў яго “высокую дзейнасць”, у першую чаргу яго знешнюю палітыку, вайну з Японіяй. У канцы верша аўтар фамільярна назваў цара другім і апошнім Міколам, падкрэсліваючы сваю пагарду да яго:

Пануй, Мікалае,

Часіна такая,

Трымайся прастола,

А будзе вас гола.

Закончан малебен,

Ты нам не патрэбен,

Другі і апошні Мікола!

Верш Янкі Купалы “Ісцінна чорнае трыо” напісаны ў форме размовы Дубровіна, Пурышкевіч і Іліядора, вядомых лідэраў чарнасоценнага руху. Форму іх гутаркі аўтар наўмысна напоўніў такім зместам, каб высмеяць таго, хто заўзята праводзіў палітыку вялікадзяржаўнага шавінізму. Так, Дубровін, звяртаючыся да Пурышкевіча, прамаўляе:

Сып, калега, сып “вовсю”!

Цяпер наша жніва, -

Збунтаваную зямлю

Як стой ашчаслівім.

Пад свой чорны ўчэрнім хрэст

Права і законы,

Наш цяпер кірмаш і фэст,

Баль у нас “чырвоны".

Асаблівага росквіту літаратурная пародыя дасягнула ў 1920-я гады, калі ў паэзію прыйшлі Кандрат Крапіва, Паўлк Трус, Андрэй Александровіч [1; С.213].

У парадыйных творах Кандрат Крапіва звяртаўся да літаратурнага жыцця. Так, у вершы “Нібы сатыра на нібы паэму “Гвалт над формай” Міхася Грамыкі, які імкнуўся для новага зместу вынайсці і новую форму, адмаўляючыся ад рэалістычных традыцый літаратуры. Такі літаратурны занятак быў тады модным сярод значнай часткі маладых паэтаў.К. Крапіва высмеяў бессэнсоўную фарматворчасць, фальшывае разуменне сутнасці наватарства:

І без ліку. І без нормы

Лье Грамыка свае формы...

Скінуў порткі й апранаху:

Кій схапіў ды - бух! З размаху:

“Завастрыў” свой востры “меч”

І пачаў ім “формы” сеч.

Пазней, на жаль, пародыя стала сродкам барацьбы супраць многіх пісменнікаў і паэтаў, абвінавачаных у нацыянальным дэмакратызме.

Найбольшага росквіту парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі дасягнула ў 1960-я гг., калі факты літаратуры сталі ўзводзіцца ў ступень грамадскіх з’яў. А росквіт пародыі адбываецца ў перыяды росквіту літаратуры, яе стылістычнага асвяжэння, прытоку новых сілаў. Названы перыяд адзначаны прыходам у літаратуру маладых пісьменнікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Георгія Юрчанкі і іншых. Развіццю парадыявання таксама садзейнічала нармалізацыя становішча мастацкай крытыкі, развіццё яе разнастайных жанраў.

Расейскі даследчык А. Марозаў вылучыў тры віды літаратурнай пародыі:

Гумарыстычная, ці жартоўная, пародыя, якая адрозніваецца аслабленай накіраванасцю ў адносінах да другога плана, што збліжае яе з камічнай стылізацый і якая займае нейтральную пазіцыю ў адносінах да свайго арыгінала, не імкнучыся яго дэскрэдытаваць;

Сатырычная пародыя, якая вылучаецца дакладнай накіраванасцю супраць прадыяванага аб’екта і займае рэзка крытычную пазіцыю ў адносінах да свайго арыгінала;

Парадыйнае выкарыстанне, якое змяняе сваю накіраванасць і мае пазалітаратурныя мэты.

У літаратараў-шасцідзесятнікаў найбольш пашырана гумарыстычная пародыя і парадыйнае выкарстанне. Напрыклад, у вершы “Кантора” Ніла Гілевіча раскрыццё характараў аналагічнае развіццю падзей у народнай казцы “Дзедава рукавічка". Прадмет сатырычнага высмейвання - амаральнае асяроддзе штату адной канторы. Аўтар адштурхнуўся ад фабулы казкі і стварыў новых герояў: Патап - вялікі хап, Аўдзей - Скубі з людзей, Мікола - круці кола, Мікіта - шыта-крыта, Параска - калі ласка, Абросім - Колькі просім, Міхалка - Папіхалка. Мянушкі герояў выразна вытлумачваюць сутнасць кожнага з іх. Аб’ект парадыявання, зразумела, не народная казка, а менавіта рэчаіснасць, амаральнасць герояў, якая складае норму іх жыцця. У гэтым выпадку мае месца парадыйнае выкарыстанне, таму што аўтар ні ў якай меры не закрануў у сатырычных мэтах самой мастацкай сістэме выкарыстанага твора.

Аналагічны прыём уласцівы і вершам Н. Гілевіча, напісаным у форме замоў: “Замова ад падхалімства", “Замова п’яніцы", “Замова ад тупасці", “Замова ад хабарніцтва". Аб’ект высмейвання ў іх - ганебныя з’явы рэчаснасці. Выкарыстоўваючы стылістычныя прыёмы народнай вершатворчасці, характэрныя для фальклору, аўтар паказаў пэўную адмоўную з’яву знутры, выявіў грамадзянскю сумленнасць і бескампраміснасць сваёй пазіцыі. Так, у замове ад падхалімства” сатырычны вобраз падхаліма створаны пры дапамозе камічнай стылізацыі малітвы і пералічэння забароненых дзеянняў:

Першым разам,

Добрым часам!

Зара-зараніца,

Ранішняя і вячэрняя,

Памажы, царыца,

Чалавеку нікчэмнаму.

Хоць не божы ён - ды раб,

Хоць здароўем не аслаб,

Не ломіць паясніца

І не баляць вантробы, -

Ратуй яго, царыца,

Ад нелюдскай хваробы:

Каб не лізаў так часта

Ён роднаму начальству

Ні наскі, ні пяткі,

Ні ля пупа складкі,

Ні хрыбтовай косці,

Ні сярэдняй часці,

Ні спераду забягаючы,

Ні збоку заглядаючы,

Ні ззаду даганяючы,

Ні знізу падпаўзаючы!

Хай адчуе, што ён чалавек

Ныне і прысна,

І навек!

Гумарыстычныя пародыі выяўляюць слабасці аргінала, але не адмаўляюць яго. У іх ёсць крытыка, але крытыка добразычлівая. Так, у пародыі “Незацугляны бег" Банадыся Кастрыцы падкрэсліваееца залішняя “залітаратурнасць" стылю верша “Конь незацугляны" Генадзя Бураўкіна:

Мне б с людзьмі пагаманіць

І навокал глянуць, -

Ды, як той віхор, імчыць

Конь незацугляны.

У сучаснай літаратуры пашыраны сатырычныя пародыі, прыкладам якіх з’яўляецца верш “Я за грыбы" Рыгора Барадуліна, напісаны ў форме прамовы ўпаўнаважанага па нарыхтоўцы транспарціроўцы грыбоў. Удала выкарыстоўваючы афіцыйна-справавы стыль прамовы, канцылярызмы, штампы, аўтар вымейвае такія з’явы, як дэмагогія і бюракратызм. Канцылярскі шаблон у творы Рыгора Барадуліна суседнічае з высокім стылем, што стварае камічную сітуацыю.

Такім чынам, парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацы мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, а ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў ХІХ - ХХ стагоддзях. Асабліва папулярнымі сталі парадыйныя творы ў другой палове ХХ стагоддзя. Яны ў значнай ступені вызначаюць творочую індывідуаьнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.

2.2 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі

Аб’ектам гумарыстычных і старырычных твораў Г. Юрчанкі становяцца не толькі адсутнасць значных грамадскіх думак, дробязнасць тэматыкі, надуманасць сюжэтных збудаванняў, неглыбокае пранікненне ў сутнасць жыццёвых працэсаў, але і галдкапіс, штампы, голая рыторыка, моўная эквілібрыстыка, рыфмагонства, цяплічнасць, безаблічнасць, бяскрыласць, другаснасць і інш. Адчуванне агульнага літаратурнага працэсу дазваляе парадысту свабодна пачуваць сябе пры парадзіраванні розных літаратурных жанраў. Парадыст умее закранць тыповыя з’явы, раскрыць іх сэнс, абагульніць. У гэтым яму садзейнічаюць назіральнасць, тонкае адчуванне аўтарскага стылю, дакладнае разуменне індывідуальнасці пісьменніка, уменне пранікнуць у творчую лабараторыю, высветліць псіхалогію творчага працэсу, уменне дасягнуць дзейснага камічнага эфекту. Таму адчуваецца, што за пародыяй стаіць кваліфікаваны майстар, мастак, улюбёны ў сваю справу - паэт-энтузіяст. У яго асобе ўдала спалучаюцца даследчык, пісьменнік і крытык. Парадыст валодае пачуццём гумару. І гумар гэты па-сяброўску шчыры і добразычлівы, хоць можа быць калючым і з’едлівым. Яго пародыі выклікаюць іронію, добры настрой, смех, што называецца да душы.

Даследчык Наркевіч А. Так гаворыць пра парадыяванне Юрчанкі: “Парадыст па-свойму адкрывае аўтара, падае буйным планам яго індывідуальна-творчы воблік і перадае асаблівасці стылю твора настолькі дакладна, трапна, што можна і не пазначаць, на каго напісана пародыя. Вось адзін з такіх урыўкаў: “Раскажу я вам, уюнашы, якія справы мы рабілі ў свой час, аж гула-дрыжала зямля ад спраў тых неспакойных, бунтарных ды геройскіх. Праўда, даўнавата гэта было. Час тады называўся царызмам, паганым царызмам, прападзі ты ропадам. Багатыя ў той час жылі багата, а бедныя - бедна". Хто чытаў М. Лынькова, адразу пазнае яго маладнякоўскую квяцістасць з інверсіямі і паўторамі, чыста лынькоўскі вобразны і рытмічны лад. Дакладна, з лагоднай усмешкай перададзены моўны каларыт [наркевіч;].