Смекни!
smekni.com

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага (стр. 6 из 15)

Не люби цела и будет цела

Душа, конечно, поживёт вечно.

Три жизни, хлебе, со Христом в небе…

Ці яшчэ больш рыфмаваныя па форме радкі:

Есть прелесть в свете, як в полном цвете, ту ты остави.

Возлюбленные, душе грешная, от зноб воспряни.

Приходит время, а грехов бремя тя угнетает,

демон же смелый на тебе в стрелы яд свой впущает.

Мог Полацкі бліснуць і вершам у два слупкі, якія чытаюцца і паасобку і разам:

Бог сый в небе Боже благий

Радость в тебе Свете драгий

Да дарует Да храните

Честь и славу Марфу здраву

Мужу праву За тваю славу

Да готуем Юже зримее

За то, яко Тя, любяшу

Всем благ всяко И служашу

Бываеши Сердцем правым

Бедным милость Умом десным

Скорбным радость Словом честным…

Ёсць у Полацкага паэтычныя творы, якія злучаюць радкі на трох мовах – славянскай, польскай, лацінскай. Любіў ён і ўжывальныя яшчэ ў антычнай паэзіі фігурныя вершы – у выглядзе зоркі, ромба, сэрца і г.д. пры выпадку ўмеў пагуляць значэннямі слова:

В мире не мирном мир ным бывает,

Егда царь мира врат побеждает.

Галоўны зборнік паэзіі Полацкага “вертаград шматкаляровы” выказаў усе дыдактычныя імкненні паэта, які лічыў свае вершы дапаможнікам для выпраўлення нораваў: “Обрящет зде благородный и богатый врачевства недугом своим; гордости – смирение; Обрящет гневливец – крапость и прощение удобное; ленивец – бодрость; глупец – мудрость … ненавистник – любовь … безумник – воздержание”. Ёсць там і творы сатырычнага зместу, з якіх найбольшую цікавасць мае верш-аблічэнне “Манах”:

Но увы безчиния! Благ чин погубися,

Иночество в безчинство в многих преложися.

Множицаю есть зрети стожам лежащих,..

Изблевавших питие и на свет не зрящих…

Мнози от вина бун сквернословят зено,

Лают, клявещут, срамят и честные смело…

Ни жених инный тако себе украшает,

Яко инок несмысяный, – за что погибает [7, 190].

Размясціўшы вершы ў алфавітным парадку, Сімяон стварыў своеасаблівую энцыклапедыю, дзе перапляталіся царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, погляды на ідэальнага манаха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты і чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў.

Былі ў С.Полацкага і барочныя казанні. Для барочнай паэзіі характэрны асветніцкія тэндэнцыі. Менавіта ў творах Сімяона, якія складаюць яго зборнік “вертаград мнагацветны”, гэтыя тэндэнцыі знайшлі найбольш яркае адлюстраванне. Зборнік змяшчае 1246 вершаў і часта параўноўваецца з энцыклапедычным даведнікам. Зборнік падзелены на тэматычныя рубрыкі, размешчаныя ў алфавітным парадку, пад кожнай рубрыкай аб’яднаны цыкл вершаў. Тэмы яго вершаў разнастайня – ад самых агульных, тыпу: праца, закон, мараль, годнасць, слава, любоў, смерць, да канкрэтных, накшталт апісання звяроў, птушак, рыб, дрэў, кветак, мінералаў. Трактуюцца ў вершах Полацкага і гістарычныя падзеі, гістарычныя асобы, апісваюцца палацы, цэрквы. Сімяон імкнуўся раскрыць алегарычны сэнс рэчаў, перакладваў іх з мовы канкрэтных вобразаў на мову паняццяў і лагічных абстракцый, разбураў створаны ім рэчавы свет. Вершы Полацкага адначасова адукоўваюць, павышаюць і вучаць маралі, настаўляюць у дабрачыннасці. Гэта была ў першую чаргу паэзія дыдактычная, паэзія асветніцкая.

На свае паэтычныя творы С.Полацкі глядзеў не як на гульню ці забаву – прызванні паэта і настаўніка былі для яго непарушна звязаны. Ён востра адчуваў адказнасць паэта, здольнага захапіць “думкі і сэрцы”, за ўзровень культуры і маралі сваіх сучаснікаў. Вершы Полацкага расказвалі чытачам пра падзеі старажытнай гісторыі і дасягненні навукі 16 – 17 ст., пра родныя беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск [9, 75].

Іераманах Сімяон Полацкі, здавалася б, павінен быў прапаведаваць у сваіх вершах суровы аскетызм, доўгія пасты, устрыманне. Але ён сцвярджае зусім іншае: бязмернае ўстрыманне прыносіць вялікую шкоду:

Воздержания аще безмерно хранитие,

Множицою души ти вред вашей творити:

Плоти бо изнемогшей ум не добр бывает, -

Рожсуждение в меру вся да устроят [7, 78].

На думку Сімяона, безмерны пост падточвае сілы чалавека, параджае “дух маркоты і журбы”. Заглушаючы галасы рэлігійных фанатыкаў і аскетаў, поўны веры ў людзей, гучыць голас паэта: Я чалавек і нішто чалавечае мне не чужое. Гэтаксама як і ежу, паэт не спяшаецца забараніць нават віно, якое прыносіць людзям і шкоду і карысць:

Вино хвалити или хулити – не знаю,

Яко в оном и пользу и вред созерцаю.

Полезно силам плоти, но вредные страсти

Возбуждает силою свойственные сласти.

Обаче дам суд ищев: дабро мало пити,

Тако бо здраво творит, а не вить вредити,

Сей Павел Тимофею здравит совет даше,

Той же совет да хранит достоинство ваше [7, 80].

Героі вершаў Полацкага пераважна не бог, багародзіца і святыя апосталы, а жывыя, часта грэшныя людзі, якія заўсёды актыўна дзейнічаюць, хвалююцца і пакутуюць. Ён праслаўляе добрага і разумнага чалавека – ці гэта пакрыўджаны невукамі, філосаф (верш “Роза”):

Философ в худых ризах обычно хождении,

Ему же во двор царский нужда нека бяше.

Прииде убо к вратом, стражи и атчиаху,

Дважды, трижды и паче то ему деяху…

Пришед же к царю, поча ризу целовати

И елико можаше честь ей воздавати… [7, 21].

Ці гэта знаходлівы разбойнік (верш “Разбойнік”):

Морский разбойник, Дионид реченный,

От Александра царя вои хищенный,

Егда от царя вопрошаем бяше,

Всякую на мори разбои творяше…

Обличение окаму простил есть,

Близ правды бытии слово разсудил есть…

Увеща такмо разбая престати,

Паче же читко с враги воевати [7, 17].

Гераіня верша “П’янства” – жонка чалавека, які, не ведаючы “меры в питии”, прыйшоў дадому і ўбачыў замест двух сваіх сыноў – чатырох. І ён вырашае праверыць сваю жонку распаўсюджаным сродкам, які лічыўся ў 17 стагоддзі самым верным, - распаленым жалезам. Адважная гераіня паэта не хоча спадзявацца на літасць божаю і прапануе мужу падаць ёй распаленае жалеза сваёй рукою:

Человек некий винопойца бяше,

Меры в питии хранити не знаше,

Тем же многажды повгнезда упися,

В очию его всяка вещь двоише…

…Имя два сына, иже предстаста

Ему четыре во очию стаста.

Он нача жену абие мучити

Да бы ей правду хотела явити…

…Взял есть железо, огнём распаление,

Ко жене бедней жестоко вещание…

…Аще же с инем блуд сич творила,

Имать ожещи тя огненна сила.

Бедная жена в моте беде бяше,

Обаче умно к нему глагодаше…

…Такмо потишися своею рукою

Подати оно ты на руку мою.

А все железо распалено бяше,

Чего пияный во ум не прияти.

Ятае железо, люта опалил,

Болезни ради в мале отрезвил.

И се два сына точно видели

Невинность жены, свою вину знаше…[7, 55].

Галоўнай думкай гэтай, на першы погляд, прымітыўнай павучальнай прытчы з’яўляецца глыбокая вера ў магчымасці чалавека, што не губляецца ні ў якіх абставінах. “На бога спадзявайся, ды сам не губляйся,” – як бы гаворыць нам гераіня Полацкага, а разам з ёй і аўтар [5, 164-165].

Глыбокае асвятленне ў творах С.Полацкага знайшлі этычныя праблемы. Паэт страсна прапагандаваў патрыятызм, праслаўляў любоў да працы, дружбу паміж народамі, асуджаў невуцтва і дэспатызм, пісаў аб грамадзянскім абавязку і справядлівасці, сумленнасці і мужнасці, пастаянна вучыў дабрачыннасці. Так, у вершы “Чэсць” ён пісаў:

Родителей на сына честь не прихождает,

Аще добродетелей их не порождает.

Лучше честь собой комуждо стяжати,

Нежели предков си честию сияти …

Філосаф заклікаў выхоўваць высокую мараль асабістым прыкладам, высакароднымі, дастойнымі чалавека ўчынкамі:

Мнози к добротам инех увещают,

Сами же оных ни мало творяют.

Сии подобны суть звоном звонящим

В церковь зовущим, самим не входящим.

За шаснаццаць гадоў жыцця ў Маскве (1664-1680) паэт напісаў вялікую колькасць вершаў, дзве п’есы, некалькі твораў царкоўна-рэлігійнага характару, пераклаў на вершы і ў 1680 годзе выдаў “Псалтирь рифмотворную”, якая з’яўляецца першым друкаваным зборнікам у Маскоўскай Русі. Свае вершы маскоўскага перыяду Полацкі аб’яднаў у два зборнікі “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.

У зборніку “Рифмологион” сабраны творы панегірычнага характару. Значную з’яву складаюць п’есы Полацкага, асабліва “Комедия притчи о блудном сыне”. Паклаўшы ў аснову твора евангельскую прытчу пра блуднага сына, Полацкі ўзняў у ім надзённыя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў. Паэт паказвае прымірэнне бацькі з сынам, гэта значыць імкнецца згладзіць тыя супярэчнасці “бацькоў” і “дзяцей”, людзей двух пакаленняў, якія ў яго часы насілі ў Рускай дзяржаве абвостраны характар.

2.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага

Творчасць Сімяона Полацкага цесна звязана з традыцыямі беларускай сілабікі. Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці лічыцца найбольш значным прадстаўніком “высокага барока”. Бо паэзія С.Полацкага найбольш містычная, песімістычная і трагічная. Паэзія яго найбольш згушчаных, змрочных фарбаў, шчодра аздобленых мастацкімі каштоўнасцямі. Паэту быў уласцівы аб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, эстэтычнае ўспрыманне свету. Паэзія Сімяона поўная супярэчнасцей. Творчасць яго абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю” [12, 35].

Адной з галоўных асаблівасцей барока ў літаратуры была гіпербалізацыя, гіпертрафіраваная эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чалавека, якое выклікала ў чытача пэўны эфект, пэнае душэўнае перажыванне. Гэта прасочваецца выразна ў вершы “Слова, яже Христос, распятый на кресте молвил до бога отца”. Метафары, знойдзеныя аўтарам, эмацыянальнасць паэтычнай мовы, у еднасці са знаёмым і хвалюючым сюжэтам – рабіла незабыўнае і моцнае ўражанне на чытача: