Смекни!
smekni.com

Наратыўная структура рамана Івана Шамякша "Снежныя зімы" (стр. 2 из 2)

Заўважаецца такая заканамернасць у кампазіцыйнай пабудове рамана: калі Антанюк застаецца сам-насам з сабой, у яго думках і ўспамінах узнікаюць (і, адпаведна, разгортваюцца ў наратыўным плане ў выглядзе асобных эпізодаў) падзеі ваеннага часу. Настроенасць на падобныя згадкі абумоўлена перш за ўсё агульнай скіраванасцю героя на аяалітычнае пранікненне ў сваё мінулае, яго цягай да самарэфлексіі. Аднак пэўнае значэнне маюць таксама і тое асяроддзе, абстаноўка, у якіх знаходзіцца Антанюк у адпаведны момант часу, і тыя жыццёвыя абставіны, якія ўплываюць на яго душэўны стан.

Пасля доўгачаканай, важнай для яго размовы ў «высокім доме» і асабліва пасля паведамлення пра прысланае ў інстанцыі пісьмо, у якім закранаецца даўняя гісторыя яго адносін з Надзеяй, Антанюк пачувае сябе настолькі ўзрушаным, роздумна звернутым у мінулае, што гэты яго стан акцэнтуецца нават зменай спосабу апавядання.

Адна з самых паказальных і яскравых адметнасцей структурнай арганізацыі аповеду ў «Снежных зімах» заключаецца ў пераходзе ў пэўныя моманты ад выкладу падзей апавядальнікам да выказвання ад першай асобы. Натуральнасці такога пераходу садзейнічае бесперапыннасць апавядальнай плыні, блізкасць пазіцый аўтара і героя. Варта адзначыць і тое, што гэты зварот Антанюка да мінулага, углыб сваёй памяці і свайго «я», адбываецца на фоне гарадскіх краявідаў, якія ўяўляюць сабой прыкметы найбліжэйшага жыццёвага асяроддзя аўтара. I думкі героя пра манумент Перамогі, яго размяшчэнне, несумненна, адносяцца да ліку здаўна вынашаных самім аўтарам. Заснежаны Мінск змяняецца ва ўяўленні Івана Васільевіча малюнкамі ўкрытага снегам партызанскага лесу. Вобраз снегападу становіцца адным з важнейшых спалучальных звёнаў у іфасторава-часавай сістэме рамана. Пра гэта сведчыць і назва твора - «Снежныя зімы», якая мае несумненны сімвалічны падтэкст. Прырода з яе бясконцай зменлівасшо і ў той жа час пастаянствам паўтарэння выступае як бы галоўным пасрэднікам у размове, якую вядзе ў сваіх роздумах галоўны герой рамана з таварышамі па зброі, з тымі, хто застаўся навекі там, сярод пошуму ялін і сосен. Ідучы па вуліцах заснежанага горада, Антанюк імкнецца ўзнавіць сувязь паміж успрымаемай тут і цяпер рэальнасцю і той, якая аддалена гадамі пражытага жыцця.

Пераход ад аповеду пра Антанюка ў трэцяй асобе да выяўлення яго думак і перажыванняў з боку ўнутранага «я» адбываецца на працягу аднаго эпізоду, для якога характэрна адзінства настрою. Дзве наратыўныя формы раскрыцця духоўнага свету галоўнага героя аддзелены літаральна некалькімі сказамі. Кружэнне ў паветры сняжынак звязваецца асацыятыўна з віраваннем людскога натоўпу. Куды так спяшаюцца людзі, - задаецца пытаннем Іван Васільевіч, якому хочацца якраз прыпыніцца, каб вельмі многае абдумаць з таго, што датычыцца яго самога, ды і ўсіх гэтых сустрэчных людзей. Ён звяртае ўвагу перш за ўсё на маладых, якія найболын спяшаюцца, бягуць кудысьці, коўзаюцца па тонкім лядку. Мабыць таму, што перад гэтым ен якраз думаў пра моладзь, пра сваіх дзяцей, Іванам Васільевічам авалодвае жаданне быць неаддзельным ад гэтага імклівага руху наперад, у неразгаданую будучыню. «Я хачу радавацца разам з вамі! Не аб'язджайце мяне, не абганяйце, бо гэтак незнарок можаце збіць мяне з ног. А я хачу ісці з вамі плячо ў плячо. Я хачу каўзануцца і ўпасці сам, як тая вунь дзяўчына ў чырвоным шалю».

Тэма ўзаемаадносінаў бацькоў і дзяцей, разумення моладзі ў творчасці I. Шамякіна наогул займае адно з прыкметнейшых месцаў. У «Снежных зімах» яна выяўляецца праз пошукі галоўным героем у самім сабе таго прамадушша і шчырасці, адкрытасці свету, якія ўласцівы маладосці. Зварот у мінулае азначае для Антанюка, апрача іншага, вяртанне ў сваю маладосць.

Метамарфозы, якія адбываюцца са спосабамі асабова-займеннікавага ўвасаблення аповеду, спалучаюцца ў тэксце са зменамі ў часавым выражэнні. У невялікай выдзеленай частцы трэцяга раздзела рамана, дзе абазначаны пераход да формы першаасабовага наратыву, адначасова акцэнтуецца часавы перапад з дапамогай кантрастнага суаднясення дзвюх граматычных форм аднаго і таго ж сказа: «Кружылі сняжынкі» - «Кружаць сняжынкі». Пры гэтым у абодвух выпадках сказ вылучаецца ў асобны абзац, і тым самым звяртаецца асаблівая ўвага на значэнне дадзенага прыёму ў агульным ідэйна-мастацкім кантэксце. Выкарыстанне цяперашняга часу, акцэнтаванае такім чынам, становіцца выразнай пазнакай узмацнення асабовага пачатку.

Такім чынам, змястоўныя фактары. якія садзейнічаюць звароту Антанюка да партызанскага мінулага (стан асаблівай самалаглыбленасці, узрушанаспь, пастаяннае зберажэнне ў памяці дарагіх і балючых вобразаў), падмацоўваюцца прыёмамі нараталагічнага характару, такімі, як суаднясенне ў таксце першай і трэцяй асобы, мінулага і цяперашняга часу, знаходжанне агульньтх пунктаў судакранання паміж тьш, што адбываецца тут і зараз, і мінулым. «Тады таксама ішоў снег», - зазначае для сябе Іван Васільевіч, ужо падрыхтаваны псіхалагічна да паўторнага перажывання складаных і драматычных калізій ваеннага часу. I адразу ж імкнецца адшукаць адрозненні і ў гэтых прыродных прыкметах, быццам жадаючы тым самым засведчыць няспыннасць і незваротнасць быццёвага руху. «Але не такі ласкавы, ціхі. Гуляла завіруха. Выла. Свістала. Лес гудзеў і трашчаў». Мінулы час, які зноў становіцца асноўным у разгортванні наратыўнай структуры, асабліва выразна акцэнтуецца ў такім ланцугу дзеясловаў.

Іван Васільевіч Антанюк паглыбляецца ва ўспаміны. Але гэтыя ўспаміны таксама вызначаюцца сваёй структурнай адметнасцю, шмат у чым адрозніваюцца ад стандартных рэтраспектыўных уставак у літаратурным творы.

Апрача майстэрскага вьткарыстання раманістам прыёмаў асацыятыўнага спалучэння розначасовых падзей і эпізодаў, характэрнай адметнасцю наратыўнай структуры «Снежных зім» з'яўляецца дыялагічнасць самога мыслення галоўнага героя, пастаянная скіраванасць яго свядомасці на дыялог-спрэчку са сваімі ўяўляемымі апанентамі, і, можа бьшь, у першую чаргу з самім сабой.

Дыялогі ў рамане падзяляюцца на некалькі тыпаў. Перш за ўсё. на тыя, якія мелі (або маюць) месца ў рэальнасці, і тыя, якія ўяўляюць сабой скіраваныя ў адрас пэўных людзей роздумы героя. Другі тып з'яўляецца, па сутнасці, разнавіднасцю ўнутранага маналога, аднак адметнасць яго заключаецца менавіта ў адраашсці, спробе героя нешта мысленна давесці, у нечым пераканаць, няхай сабе ірозі/асшт, адрасатаў сваіх выказванняў.

Першы тып дыялогаў (рэальных) у сваю чаргу падзяляецца на дзве разнавіднасці: тыя, якія супадаюць з часам аповеду, і тыя, якія ўзнаўляюцца ў памяці галоўным героем, пераносяцца ім з мінулага ў цяперашні час. Гэтыя апошнія, як рэалізуемыя паўторна ў свядомасці героя, уносяць свае нюансы ў наратыўную структуру. Яны выдзяляюцца ў тэксце графічна - пачатак кожнай фразы адзначаецца не працяжнікамі, а двукоссямі.

Даўні дыялог не проста ўзнаўляецца ў свядомасці героя ў такім выглядзе, у якім ён гучаў калісьці, ёы каменціруецца, ацэньваецца з пазіцый цяперашняй сітуацыі, атрымоўвае наратыўную аформленасць, адпаведную пункту погляду героя. Выкарыстанне асабовых займеннікаў у своеасаблівым аўтакаментарыі былой размовы падкрэслівае яе напружанасць: «Я адказаў жорстка <...> Ты здзекліва хмыкнуў... ». Гэты зварот “на ты” як бы яшчэ больш набліжае падзеі мінулага да сучаснага моманту, садзейнічае трансфармаванню ўспомненай размовы з загінуўшым братам у своеасаблівую споведзь. Размова, што адбывалася ў далёкім ваенным годзе, быццам працягваецца і зараз, набываючы аналітычна-падагулышочую завершанасць у свядомасці Антанюка.

Знешні і ўнутраны дыялагізм наратыўнай структуры рамана дапамагае раскрыццю драматычнай напружанасці, дыялектычнай складанасці духоўнага свету галоўнага героя, шматстайнасці яго сувязяў з рэчаіснасцю. Аналізуючы свой жыццёвы шлях, Іван Васільевіч Антанюк пераконваецца ў патрэбе менавіта такога, з розных пунктаў погляду, успрымання: «той Антанюк застаўся там, за мяжой, і ўсё засталося з імі.Не, лухта. Ніхто не хаваў аднаго Антанюка і не нараджаў другога. Якая мяжа? Калі і што дзяліла? Ніколі я не дваіўся, здаецца. Ды не, дваіўся ўсё-такі. Інакш пражыць нельга». Пры гэтым, як паказвае ход развіцця падзей у рамане, Іван Васільевіч заўсёды застаецца самім сабой, верным сутнаснаму ў сабе як чалавеку.

Вывады

У выніку ажыццёўленага аналізу наратыўнай структуры рамана Івана Шамякіна «Снежныя зімы» выяўлены наступныя заканамернасці. Твор I. Шамякіна ў наратыўным плане ўяўляе сабой складаную і разгорнутую структуру, з дапамогай якой раскрываецца дыялектыка ўзаемаадносінаў асобы і фамадства, багацце ўнутранага свету чалавека. Глыбокаму пранікненню ў псіхалогію галоўнага героя рамана Івана Васільевіча Антанюка садзейнічае выкарыстанне разнастайных прыёмаў кампазіцыйнага і моўна-стылявога выяўлення. Істотнае значэнне для развіцця аўтарскай канцэпцыі мае суаднясенне ў аповедзе розных часавых пластоў, спалучэнне сюжэтна-падзейнага апісання з самараскрыццём героя праз асацыятыўную разгорнутасць яго роздумаў і ўспамінаў. Адной з самых адметных характарыстык духоўнага жыцця Антанюка з'яўляецца яго пастаянная скіраванасць на дыялог з людзьмі, з якімі яго зводзіў і зводзіць лёс. Дыялог гэты ва ўмоўнай медытатыўнай форме можа весціся героем праз часавую і прасторавую дыстанцыю. Важную ролю адыгрывае таксама дыялагічны характар самарэфлексіі героя, які сведчыць пра яго напружаныя духоўныя пошукі.

Канцэптуальная значнасць і змястоўная напоўненасць структурных адносінаў на розных узроўнях тэксту, сумяшчэнне форм аповеду ад трэцяй і першай асобы, збліжэнне мінулага і цянерашняга часу, адкрытая фамадзянская пазіцыя галоўнага героя і яго рэфлексіўнасць вылучаюць раман Івана Шамякіна «Снежныя зімы» як адну з адметнейшых з'яў беларускай прозы.

Літаратура

1. Стэнафама размовы з народным пісьменнікам Беларусі Іванам Шамякіным / рэд. апраа. Т. Шамякінай II Бедарускае літаратуразпаўства: навук.-метад. зб. - Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2007. -Вып. 5.-С. 217-232.

2. Локун, В. Іван Шамякін / В. Локун II Псторыя бсларускай літараггуры XX стагоддзн : у 4 т. - Мінск : Беларус. навука, 2002.--Т. 3 : 1941-1965.-С. 597-639.

3. Каваленка, В. Іван Шамякін: Нарыс жышм і творчасці / В. Каваленка. - Мінск : Нар. асвета, 1980.-207 с.

4. Шамякін, I. Збор твораў : у 6 т. / Іван Шамякін. - Мінск : Маст. літ., 1979. - Т. 5. - 608 с.