Смекни!
smekni.com

Раман К. Чорнага "Трэцяе пакаленне": вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор (стр. 2 из 3)

Так, калі Назарэўскі даў Зосі заданне знайсці схаваныя грошы і яна пачала старанна іх шукаць, ды пе знаходзіла, то варожасць яе да Міхала ўзмацнілася. «Часамі нават з'яўляліся адзнакі злараднага жадання: каб няйначай знайсці які-небудзь доказ яго вінаватасці». Бачыце, станоўчаму герою даруецца ўсё. Зося лічыць для сябе маральна апраўданым ноччу абшукваць кішэні Міхала, пакуль той, стомлены цяжкою працай, спіць. «Кішэні былі пустыя. Тады яна падышла бліжэй да пасцелі. Заўважыла, што пад падушкай у яго штосьці ёсць, старанна завязанае ў хустачку... Ціхом, баючыся дыхнуць, яна падсадзіла руку пад падушку і пачала цягнуць. Ен спаў, напрацаваўшыся за дзень».

Увогуле ў рамане пры непрадузятым яго чытанні выяўляецца багата не заўважаных даследчыкамі разыходжанняў паміж высокімі аўтарскімі характарыстыкамі Зосі і яе справамі. Апошнія не пацвярджаюць станоўчай атэстацыі Зосі, яе прэтэнзій на ролю гераіні. Наадварот, яны з'яўляюцца сведчаннем духоўнай абмежаванасці Тварыцкай, доказам нарматыўнасці яе мыслення, східьнасці браць на веру ў гатовым выглядзе чужыя думкі і пераконанні. Рашэнне паведаміць следчаму пра свае падазрэнні адносна Міхала якраз і народжаны дагматызмам мыслення, схільнасцю даводзіць да абсурду пэўныя лозунгі і ўстаноўкі. Гэтыя якасці яскрава выявіліся пасля суда над Міхалам, калі Зося прыняла рашэнне паехаць на будаўніцтва. Перад ад'ездам дачка Слава пытаецца ў яе, дзе лепей жыць — у старым ці ў новым доме? Зразумела, Зося, якая ўспрымае хутар і сваю недабудаваную хату як цёмную, змрочную нару, не задумваючыся аддае перавагу новай хаце.

Аднак на будаўніцтве Зося пачынае жыць не ў новым доме, як яна даказвала дачцэ, а ў чужой хаце, былой кулацкай, ужо занятай краўцом. Там ёй адвялі бакоўку. Праўда, далікатная і непатрабавальная Зося чамусьці бесцырымонна забірае ў краўца лепшы (непрахадны) пакоік на той падставе, што тут, маўляў, усе роўныя. Але калі гэта сапраўды так, то чаму стары і хворы кравец павінен уступаць лепшы куток Зосі?

У сваіх паводзінах пад час ад'езду Зося нагадвае нейкае перакаці-поле. Яна не адчувае сувязі з той глебай, на якой вырасла, з той мясцовасцю, дзе прайшло яе маленства, і памятае толькі змрочнае, што давялося перажыць. калі яна працавала батрачкаю на хутары Скуратовіча. Увогуле ўзаемаадносіны Зосі з зямлёй, са светам сялянскага жыцця складаныя. Яна хоча вучыцца, марыць стаць інжынерам, наракае на сваю горкую долю: многія аднагодкі маюць адукацыю, а яна, цёмая, толькі працуе, так і не выявіла ўласныя здольнасці.

«Зося вярнулася ў сваю хату. Гэтыя сцены душылі яе. Усё тут ёй было брыдкім. Яна адчула нянавісць да гэтай хаты і да ўсяго, што было з ёй звязана. Трымаючы Славу на руках, яна доўга сядзела і думала. Яна ўспамінала знаёмых, былых сваіх таварышак, думала пра іх. Некаторыя з іх паканчалі вышэйшыя школы, некаторыя ўжо выявіліся і выславіліся на рабоце вялікіх маштабаў. Пра адну сваю колішпюю таварышку яна чытала ў газеце як пра выдатнага інжынера. А яна — у самыя лепшыя свае маладыя гады глядзіць з гэтай нары, тхланіць гэту цесную і разам з тым ненаедную прорву. Самыя лепшыя яе гады праходзілі ў агіднай гэтай нары.

I яна пачала дзейнічаць».

Вядома, мы не маем права навязваць пісьменніку грамадскія ідэалы, што склаліся ў пазнейшы час, у параўнанні з часам, пра які ён расказвае ў рамане. Але ж і вартасць мастацкага твора вымяраецца тым, як далёка яго аўтар глядзеў наперад. Тое, што гераіня «Трэцяга пакалення» марыла вывучыцца на інжынера, яскрава перадае атмасферу часу. Разам з тым пісьменнік не ўлавіў небяспечнай тэндэнцыі, якая нараджаецца ў перыяд прымусовай калектывізацыі і якую несла ў сваёй свядомасці і Зося Тварыцкая,— абыякавыя мдносіны да земляробчай працы. Зося да працы на зямлі ставіцца болей чьім стрымана. Для яе такая праца ды і увесь той шматгранны свет, які быў звязаны з хутарам, з Міхалам і будаўніцтвам уласнай хаты,— штоосьці абражальнае. Дзіўная атрымліваецца логіка: для Міхала, па якога з усіх бакоў — і Зося, і Назарэўскі, і суддзі — льюць бруд, выкрываюць як ворага народа, уласніка і патанцыяльнага здрадніка Радзімы,— для Міхала праца з'яўляецца асалодай, паратункам ад усіх бед, а для Зосі — ледзь не пакараннем. Вось што гаворыцца пра Міхала, калі ён трапіў у лагер: «3 першага ж дня пасля суда, як толькі яго адаслалі на месца, ён узяўся за работу, маючы ў ёй сваю найвялікшую асалоду, і такім парадкам, душачы свой чорны настрой, ён працаваў бесперапынна, заўзята ўдасканальваючыся на кожнай новай рабоце. Такім парадкам ён зрабіўся майстрам у некалькіх спецыяльнасцях».

Што ж гэта, прабачце, за вораг народа, які сваё шчасце бачыць у працы? А можа, ён навучыўся цярпець? Можа, адчуў вялікі жыццядзейны сэнс працы? Можа, калі працаваў, дык і быў тады сапраўдным гаспадаром жыцця, стваральнікам усіх каштоўнасцей? Як бачым, логіка аўтарскай трактоўкі характару герояў не супадае з логікай жыцця. Прычынаю гэтага і былі тыя ўступкі, якія К. Чорны рабіў як пісьменнік пад уплывам абставін 30-х гг.

Варта спыніць увагу на сцэнах, дзе пісьменнік узнаўляе асобныя моманты побыту рабочых-будаўнікоў. У рамане пазначана, што рабочыя дружна працуюць і пасля працы гэтак жа дружна спяваюць. «На высокім грудзе свяціліся восемдзесят чатыры акны двух першых баракаў. Адтуль чулася гармонь і песня хорам — там ніяк не маглі ўгаманіцца». Але ж духоўнае жыццё чалавека, напэўна, не вычэрпваецца ўдзелам у калектыўных спевах. У кожнага рабочага, у кожнай сям'і, відаць, былі свае праблемы. Пра гэта ў творы не гаворыцца, А шкада, бо калі мы бачым, як на будаўніцтве арганізаваны побыт яе ўдзельнікаў, дык нельга зрабіць вывад, што духоўны ўзровень іх жыцця вышэй узроўню жыцця Міхала.

Рашучую нязгоду выклікаюць і адносіны Назарэўскага да Міхала, адносіны не проста асабістыя, чалавечыя, а як прадстаўніка новай улады, як носьбіта сацыялістычнай маралі. Абаронца дзяржаўных інтарэсаў, выразнік ідэй гуманізму і сацыяльнай справядлівасці. якім у рамане лічыць сябе Назарэўскі, літаральна здзекуецца з Міхала-ўласніка, іранічна атэстуе яго «працавічком». Асаблівае абурэнне выклікае спроба Назарэўскага даказаць, нібыта Тварыцкі вораг народа, патэнцыяльны здраднік, які прадасць Радзіму, калі яму гэта будзе выгадна. «Ён шкодзіў гэтай нашай рабоце, хочучы прысвоіць тое, што належыць усёй мясцовасці, усяму народу. Ён раз сказаў — я сам з народа. Гэта праўда, ён-то з народа, але стаў адшчапенцам і ў такім выглядзе ворагам народа. 3 сваёй нары, якая нам здаецца цеснай, як магіла, ён з ганарыстай недаверлівасцю паглядае на ўвесь свет. Ен гатоў падтрымаць прыход усялякіх цёмных сіл, гатоў прадаць усялякую народную справу, што мы і ўгледзелі выразна». Ніякіх аўтарскіх тлумачэнняў да прамовы прадстаўніка ўлады ў рамане няма. Чытачу прапаноўваюць прыняць на веру сістэму доказаў Назарэўскага. Але гэта хісткія доказы, надуманыя абвінавачванні.

У прамове на судзе Назарэўскі сказаў, што адзежына Міхала парваная, смярдзючая, хоць і дала, а можа,не раз, прытулак вялікім грашам. У грамадскага абвінаваўцы няма ніякіх маральных праў смяяцца са смярдзючай адзежыны селяніна, бо ўлада не пнклапацілася, каб даць яму лепшую. Сваёй іроніяй Назарэўскі засведчыў адарванасць ад набалелых праблсм сялянскага жыцця. А намякаць на тое, што Міхал і раней, відаць, займаўся цёмнымі справамі, грашовымі махінацыямі,— непрыстойна. Для людзей тыпу Назарэўскага — суд над Міхалам — гэта не трагедыя пэўпага чалавека, а выпадак, каб на адзінкавым прыкладзе даць многім з прысутных на судзе ўрок сацыяльнай педагогікі: адных прыстрашыць, другіх папярэдзіць, бо судзяць Міхала Тварыцкага не толькі за прысвоеныя грошы з дзяржаўнага банка, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца вагадам, а спрабаваў пайсці сваім шляхам.

Аўтарская тэндэнцыйнасць шкодзіць і вобразу Скуратовіча, у абмалёўцы якога пераважаюць змрочныя фарбы, выкрывальная інтанацыя.

Нельга не сказаць і пра заключную частку рамана, прысвечаную паказу шкодніцкай дзейнасці Сцепуржынскага-Наўмысніка і Скуратовіча-Чарпакевіча, рэзідэнта замежнай разведкі. Частка гэта ўспрымаеццп як штучны дадатак да твора. Усё тут нейкае ненатуральнае, надуманае, малаверагоднае, адна недарэчнасці. нагрувашчваецца на другую. Сур'ёзны змест заменепы дэтэктыўнымі сітуацыямі. Дзеянні таго ж Наўмысмііса, які хоча скінуць з рыштаванняў краўца,— гэта танная белетрыстыка. Цяжка ўвогуле разабрацца, у чым сутнасць шкодніцкай працы героя: то ён быццам бы збірае нейкія звесткі пра будаўніцтва, то нібыта павінен быў спаліць новыя карпусы завода. Вось так паднесці запалку, і няхай гараць-шугаюць цагляныя будынкі. Потым падпал яму замянілі забойствам начальніка. Спаліш, кажуць, а бальшавікі зноў адбудуюць.

Незразумелыя і матывы паводзін Наўмысніка. Ён добры спецыяліст, добры работнік, а чаму ён стаў шкоднікам - тэма гэта ў рамане пытання не ставіцца. Дастаткова таго, што калісьці Сцепуржынскі быў багаты. Вось на якім прымітыўным узроўні асвятлялася тэма шкодніцтва.

Гэтак жа павярхоўна паказаны і ўзаемаадносіны Наўмысніка і Несцяровіча. Наўмыснік выпрошвае ў начальніка будаўніцтва патрэбнае яму пасведчанне і бясконца паўтарае байку пра сваё батрацкае мінулае, пра ўдзел у барацьбе за савецкую ўладу, а Несцяровіч класавым нюхам чуе ідэйна чужога чалавека. Зноў — павярхоўнасць, падмена мастацкіх задач публіцыстычна-агітацыйнымі.