У тэксце прысутнічаюць гістарызмы (вянглярні, корчмы, земгальскай сялібы да курземскай; стырнавымі ў вікінгаў), запазычаныя словы з літоўскай лексікі (куншт, фрызетавы, піенс, майзе, фрыз, гапліты, кокле), прафесіяналізмы (неф).
Іронія дапамагае аўтару звярнуць увагу на праблемы Беларусі (Потым я яшчэ гадзіну лаяў руплівых да старажытнасці латышоў, якія дбайна рэстаўрыравалі Турайдскую вежу і цяпер аднаўляюць палац каля яе. А чаму б не павучыцца ў нас і не забыць гэтыя помнікі, як забыліся мы пра Мірскі замак і Віцебскае Благавешчанне, якое за апошнія дзесяць год разбурылася больш, чым за ўсе папярэднія восем вякоў свайго існавання? Прынамсі, турыстам было б спакойней. Не тое, што ў Сігулдзе ).
Структура нарыса нагадвае раку з затокамі: то хутка і імкліва нясецца аповед пра Латвію, яе гарады, людзей і г.д., то спыняецца на чым небудзь і запаволена расказваецца казка, ізноў – быстрынь, пасля – затока.
Нарыс “Шляхі ў палях” сам аднесены складальнікам збору твораў да “постацей”–нарысаў пра людзей.
Нарыс “Шляхі ў палях” прысвечаны Ул. Калесніку, сябру Ул.Караткевіча. Структура нарыса ўрыўкавая. Аўтар успамінае то адно, то другое здарэнне са сваім сябрам. Дапамагаюць гэтаму аднасастаўныя сказы (Зноў дом, і гарачыя спрэчкі, і размовы аб кнігах, раптоўны рогат[…],Сядзелі ў садзе. Вялізныя яблыні распасціраліся шырока, раскошна і цяніста. На іх была ўжо завязь). Эфект недасказанасці ствараюць шматкроп’і.
Апавяданне вядзецца ад першай асобы, аўтарская прысутнасць выяўляецца праз ужыванне займенніка “я”, а таксама з дапамогай дзеясловаў першай асобы адзіночнага ліку.
У асноўным выкарыстоўваюцца наступныя моўна-стылёвыя сродкі: эпітэты (расчохранай буслянкай), параўнанне (мядзяная, як жар), метафары (сцелецца пад колы дарога), інверсія і г.д.
Такім чынам, асноўныя моўна-стылёвыя асаблівасці вышэйназваных нарысаў наступныя:
1. Непасрэдны аповед аўтара як героя твора.
2. Экспрэсійнасць вобразных сродкаў.
3. Выкарыстанне інверсій, няпоўных і аднасастаўных сказаў.
4. Урыўкавая і дынамічная структура.
5. Ужыванне слоў гутарковага стылю, а таксама гістарызмаў.
Заключэнне
Арыгінальнасць вобразных сродкаў Ул. Караткевіча тлумачыцца нежаданнем аўтара рабіць звычайныя і шэрыя рэчы: “можна, вядома, правесці дні 8–9 студзеня гэтага года так: пайсці на працу (ці працаваць дома), пасля на пасяджэнне (сход, праўленне ці што там яшчэ)[…]. Гэта лічылася б нормай. Але такая норма, такі жыццёвы рэалізм не па мне. Па мне – паехаць у гэты дзень у Мсціслаў, дарогаю (пры трыццаці градусах марозу) трапіць у буран, […] А назаўтра, ідучы Мсціславам, бачыць у лютым марозным небе каляровую і вялізную, на палову неба, вясёлку. І ноччу пабачыць яшчэ, як памірае поўня пад час месячнага зацьмення.
Вось гэта сапраўдны рэалізм. Мой. Бо іначай жыць, іначай пісаць я не магу”.
У дадзенай курсавой працы мы вызначылі дэфініцыю і характарыстыкі лірычнай прозы як жанру. Гэта:
1. Павышаная экспрэсіўнасць, эмацыйнасць мовы.
2. Аслабленасць фабулы.
3. Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб’ектывізм.
4. Прадмет адлюстравання – духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў. Асаблівае месца – цэнтральны вобраз-перажыванне.
5. Вобраз аўтара разгортваецца не паслядоўна, а шматпланава, адначасова.
6. Прадмет, які разглядае лірычная проза – духоўнае жыццё чалавека, паказ рэальнасці праз яго суб’ектывізм.
7. Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і т.д.
Прааналізаваўшы лірычную прозу Ул. Караткевіча, у прыватнасці такія жанры як эсэ і нарыс, мы выдзелілі наступныя яе асаблівасці:
1. Выражэнне аўтарскага “я” праз займеннік першай асобы адзіночнага ліку. Непасрэдны аповед аўтара як героя твора. Аўтар можа звяртацца да чытача з дапамогай пытальных сказаў, займеннікаў “ты”, “вы”, “мы” і г.д.
2. Самым распаўсюджаным вобразным сродкам з’яўляецца параўнанне, якое характарызуецца арыгінальнасцю спалучэння аб’екта і суб’екта параўнання.
3. Выкарыстанне гістарызмаў у негістарычных тэкстах, а таксама выкарыстанне слоў гутарковага стылю.
4. Выкарыстанне аднасастаўных, няпоўных, інверсійных сказаў, што стварае дынаміку аповеду.
5. Урыўкавая і дынамічная структура.
Cпіс выкарыстанай літаратуры
1. Адамовіч, А.М. Здалёку і зблізку:зборнік літ.-крыт. артыкулаў / А. М. Адамовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. – 624 с.
2. Дасаева, Т.М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т. М. Дасаева. – Мінск: БДУ, 2001. – 152 c.
3. Іўчанкаў, В.І. Стылістычныя асаблівасці выкарыстання тропаў у творах У. Караткевіча (параўнанне і метафара) / В.І. Іўчанкаў // Беларуская лінгвістыка. Вып.35. – Мінск, 1989. – С.26–31.
4. Караткевіч, У. Збор твораў: у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – Т. 8, Кн. 2. 495 с.
5. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд / А.А. Лойка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1989–Ч. ІІ 480 с.
6. Новый энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2001 – 1456 с.
7. Русецкі, А. Ісці да чалавека: літаратурныя партрэты / А. Русецкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. – 287 с.
8. Тычына, М.А. Лірычная проза / М. А. Тычына // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 6 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) – Мінск.: БелСЭ, 1986. Т. 3.: Карчма – Найгрыш – 751с.
9. Цікоцкі, М.Я., Стылістыка беларускай мовы./ М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – 304 с.
10. www.yladzimir-karatkevich.com
[1] Прыклады з твораў Ул. Караткевіча ўзятыя з інтэрнет-сайта www.uladzimir-karatkevich.com