Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка:
І сэнс не ў тым,
куда сягну,
Кім стану я ў наш век сталёвы,
А ў тым,
каб цвёрдую цану
Ніколі не згубіла слова…
Для паэта любоў да радзімы і павага да роднай мовы - тоесныя рэчы. Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай:
Матчына нявыцвілае слова,
Даўжнікі мы вечныя твае…
У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвернасці
Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць “Палескую баладу”. Яна прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннай вайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі, абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. “Ён ідзе праз сняга і завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской".
Вострыя ўспаміны дазволілі Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў у Хатыні. У паэме “Хатынь" асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя, таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні:
А вёску сціскалі ўжо абцугамі,
Карнікаў чорныя грузавікі,
Закусіла пабялелыя вусны,
Сцялілася ў страху Хатынь.
У паэме паэт апісвае трагедыю, якая адбылася 22-га сакавіка 43-га года. Сапраўды, нямы крык праціснае душу, нібыта апынаешся там, у пекле Хатыні. І набыццы праходзіць перад нашымі вачамі трагедыя людзей, іх апошнія жудасныя крыкі.
Паэма “Хатынскі снег” цэластная па сваей будове, сурова-стрыманая па стылі. Аўтар знаходзіць адпаведныя словы і вобразы, каб паказаць той страшны дзень. Снег у паэме з’яўляецца як бы экранам, на якім адбываюцца трагічныя падзеі.
“Ляжаў, не таючы, у Хатыні чырвоны снег” - словы вялікай сілы. І далей: “І раты абвугленныя крычалі нёма". “І нібы ў жахлівым дзіцячым сне, падаў з чорнага начнога неба чорны снег”. Попелам на землю асыпаліся дрэвы і хаты, і попелам на землі засталіся людзі. Прайшлі гады, адыйшла ў нябыт суровая пара Айчыннай вайны, але памяць людская ніколі не забудзе жудасцей і ахвяр фашызму.
Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук - усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц-жоўтая лодка", “Такі спрадвечны лёс мужчын” - сабраны ў зборніку “Пяшчота". У вершы “Вочы сінія-сінія" гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча “ні прызнанняў, ні песен", усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:
А яна маладая ў сваёй прыгажосці,
Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна.
Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці,
Ды з зямлёю яго абвянчала вайна…
Такое сапраўднае каханне - найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому.
Лірыка Г. Бураўкіна шчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песня заўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены на музыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні, что пачынаецца ў “Сівой даўніне". Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б не шукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся.
Бураўкін пачаў пісаць песні яшчэ ў юнацтве. А сёння песні паэта гучаць і на іменінах, і ў вясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры". Гэта такія песні, як “Конь незацугляны", або “Матылі".
Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна - паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:
Ідуць дажджы,
Асенняя пара.
Заплаканыя вочы спахмурнелі.
Аўторка не адрозніш ад нядзелі,
Ад быльнага-шпачыльнага пяра.
Вылучаюцца вершы “Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы". Я жадаю нагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне".
Паэзія Г. Бураўкіна ахоплівае новыя тэмы, з кожным напісаным радком робіцца ўсё больш глыбока-псіхалагічнай (вершы "Пакуль жывы", "Чаму павінен плакаць чалавек…", "Удача…"), абагачаецца новымі думкамі, новымі падыходамі да раскрыцця старых тэм. Так, напрыклад, новы падыход да тэмы кахання лёгка заўважыць у вершы "Непрыгожых жанчын не бывае", у якім аўтар гаворыць, што нельга злічыць усіх прыгажунь вакол нас і тлумачыць назву твора такім чынам:
Непрыгожых жанчын не бывае.
Проста шмат невідушчых мужчын.
Настала пара цвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі, нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае.
1. “Ісці да чалавека", Аркадзь Русецкі, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.131-161.
2. “Парастак радка, галінка верша", Рыгор Барадулін, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.286-299.
3. “Беларускія пісьменнікі" (том 1), І.Э. Багдановіч, Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 1992, с.395-405.