Лірыка кахання ў значнай ступені прадвызначае духоўна-эмацыянальнае аблічча паэтычнай творчасці М. Танка, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, А. Лойкі, Я. Сіпакова, А. Вярцінскага, В. Зуёнка, У. Някляева, А. Пісьмянкова, Л. Галубовіча.
Такім чынам, перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння быў і застаецца да гэтай пары сапраўды паэтычным, уздымным, даў праявіць у творчасці арыгінальнасць, асобасны пачатак, майстэрства.
2. Праблематыка аповесці В. Быкава “Мёртвым не баліць”
У шмат якіх адносінах паваротнай для лёсу Васіля Быкава была аповесць “Мёртвым не баліць”. Яна з’явілася ў друку ў 1965 годзе ў ліпеньскім і жнівеньскім нумарах часопіса “Маладосць”. У сціслым аўтарскім выкладзе яна гучала так: “Мінулая вайна паказала, якім высокім і нізкім можа быць чалавек. Да якой велічы могуць узняцца адны, і да якой нізкасці апусціцца другія”. Гэты твор пра “чалавечнасць, без якой немагчыма было выстаяць у бязлітаснай барацьбе”. І не выпадкова, закранаючы тэму чалавечнасці, В.Быкаў згадвае пра адмоўныя вынікі культу асобы.
Васіль Быкаў, падчас напісання аповесці адштурхоўваўся ад таго, што было перажыта ім самім. Ён не раз падкрэсліваў, што твор мае шмат біяграфічнага, а сюжэтныя сітуацыі ўзяты “проста з маёй франтавой рэчаіснасці”. Аднак, нельга думаць, што пісьменнік літаральна выкарыстоўваў толькі тое, што адбывалася ў сапраўднасці. Без творчай фантазіі не абыходзяцца і ў дакументальна-гістарычнай, дакументальна –мастацкай прозе. Хоць там домысел мае строгія абмежаванні. У сваёй мастацкай аповесці, якая на строгую дакументальнасць не прэтэндуе, творчым вымыслам карыстаўся са значна большай свабодай.
Акрамя канвы падзей, аўтару трэба было стварыць вобразы людзей, што заўсёды складае галоўны клопат пісьменніка ў мастацкім творы. Бо ніякі падзейны ланцуг не ажыве без пераканальных чалавечых характараў.
Аповесць у асаблівай ступені “павернута” да таго комплексу чалавечых і грамадскіх адносін, якія моцна ўплываюць на жыццё наступных пакаленняў. Паказ мінулага перакрыжоўваецца э паказам пасляваеннай сучаснасці. У творы быў зададзены такі ўзровень мастацкай праўды, да якога тагачасны чытач, а тым больш ідэалагічныя службы проста не дараслі.
Калі ацэньваць гэты твор не толькі па яго мастацкіх адметнасцях, а перш за ўсё па тым, наколькі праўдзіва паказваецца ў ім чалавек на вайне, дык можна сказаць, што Быкаў пры ўсёй сваёй эстэтычна-выяўленчай навізне ў творчай практыцы пісьменніка застаўся ў аснове сваёй ранейшым. Ён зноў напісаў пра вайну вельмі праўдзіва мужна, але яшчэ з большым згушчэннем драматызму, з большым трагедыйным напалам.
Аўтара аповесці папракалі ў знарочыстым згушчэнні фарбаў, у празмерным нагнятанні трагічнага гучання, у празмернасці паказу і дэгераізацыі персанажаў. Так выявілася паўвекавая адарванасць літаратуры сацрэалізму ад вялікай класічнай традыцыі, якая заўсёды лічыла праўду мэтай рэалістычнага мастацтва.Так, “Мёртвым не баліць” – твор жорсткі, да краёў напоўнены драматыззмам і трагедыйнасцю. Але вінаваты ў гэтым не столькі пісьменнік, колькі сама вайна, якая жорстка абыходзілася з чалавекам. Быкаў жа сваёй аповесцю сцвярджаў элементарнае: што пісьменнік глядзіць на свет праз прызму чаллавечай душы і што пагібель аднаго чалавека азначае катастрофу сусветнага значэння.
Назва аповеці “Мёртвым не баліць” утрымлівае ў сабе і працяг: “баліць жывым”. Вельмі баліць душа малодшага лейтэнанта Васілевіча, які выжыў, але не забыў пра найгоршае, што запомніў на вайне. Прырода душэўнага болю, ад якога не можа пазбавіцца Васілевіч, больш глыбокая і складаная, бо ў ім, у адрозненні ад фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыя супярэчнасці ў счасным свеце, якія перараслі ў востры канфлікт.
Надзейна, пастаянна і нязменна на вайне, ды як потым выявілася і пасля вайны, толькі адно – боль. Менавіта ён і не дае ўзняцца вышэй за падзеі, думаць пра маштабнасць ахопу.
У герояў з аповесці былі прататыпы. Яны дапамагалі вывяраць твор на максімальную праўдзівасць. Героі ў аповесці змагаюцца да апошняга ў самых неспрыяльных, сапраўды трагедыйных абставінах. Яны – людзі звычайныя, але выкладваюцца да канца, ужо тым самым праяўляючы немалы геразм, а то і самаахвярнаць.
Героі аповесці “Мёртвым не баліць”, якім трэба ахвяраваць сабою, каб спыніць танкавую атаку ворага, выказваюць нямала крыўды, нараканняў на розныя недагляды, з-за якіх тая атака аказалася не толькі магчымай, але і нечаканай. Яны часам адкрыта абураюцца. Але гэта няцяжка зразумець, ўлічыўшы хоць бы тое, што людзям, паказаным у аповесці, пакуль яны яшчэ жывыя, баляць свежыя раны, асаблва нясцерпна, калі іх пачынаюць вярэдзіць, абражаючы беспадстаўнымі падазрэннямі тых, хто зрабіў для перамогі ўсё магчымае і немагчымае.
Бязглузда, у выніку нейчага недагляду, злачыннай памылкі, гінуць сябры Васілевіча. У гэтым свеце ўсё пераблыталася, ператварылася ў сваю супрацьлегласць, але якраз тады, калі здаецца, што нічога больш горшага не здарыцца, бо ўжо надышоў край усяму, як адбываецца яшчэ нешта такое, што не ўкладваецца ў свядомасць. На мінным полі, куды байцы трапілі па віне Сахно, падрываецца Каця Шчарбенка, дзяўчына, што хавае сваю спагаду да іншых за вонкавай грубасцю і рэзкасцю, але гэтым і выклікае сімпатыю да сябе. Немітусліва-дзелавітая, надзейная пры любых нечаканасцях Каця, па сутнасці сама, па дабраце сваёй спагадлівай да людскіх пакут душы, увязалася ў тую страшэнную калатнечу, якая стала для яе апошняй. “І тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуральна: чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын салдат, застаёмся жывымі?”.
І ў гэтым, і ў іншых выпадках герой Быкава сутыкаецца з поўнай бязглуздзіцай, растлумачыць якую немагчыма, бо ён жыве і дзейнічае ў свеце абсурду. Ужо згаданы Васілевіч займае ў аповесці цэнтральнае месца. Яму аддадзена найбольш з таго, што было перажыта Васілём Быкавым пад Кіраваградам. Ад імя Васілевіча вядзецца апавяданне ў творы.
Як сапраўдны быкаўскі герой, Васілевіч не вызначаецца нейкай асаблівай прыкметнай мужнасцю. Наадварот, у шэрагу эпізодаў ён выглядае нават менш гераічным, чым некаторыя яго таварышы. І ўвогуле ён паказаны са звычайнымі чалавечымі рысамі, але ўсюды вельмі пераканальна, гыбока, з сапраўды быкаўскай псіхалагічнай дакладнасцю. Яму нялёгка трываць боль, ісці на міннае поле, вельмі не хочацца паміраць. Але ва ўсіх рашаючых момантах Васілевіч аказваецца на вышыні. А калі трэба, дык ён пойдзе і на самаахвярнасць, як у той барацьбе супраць нямецкіх танкаў, дзе Васілевіч толькі выпадкова застаўся жывы, зусім не разлічваючы на гэта.
Аднак калі Васілевіч намагаецца неяк адолець навакольны абсурд і ўтаймаваць стыхію хаосу, што цалкам адпавядае яго чалавечай натуры і светламу розуму, то Сахно, не ўсведамляючы сваёй разбуральнай, дыструктыўнай дзейнасці, здаецца, робіць ўсё, каб паскорыць працэс распаду чалавечай асобы. Ён у дзікай сітуацыі, калі небяспека раскладзена амаль у роўай ступені для кожнага, спрабу выгадаць, выпраўяючы наперад то аднаго, то другога з малодшых па званню. У выніку – пакутлівая пагібель жанчыны, якую невядома хто паслаў на вайну. “Менавіта гэта жорсткасць, - адзначаў Быкаў,- была адной з галоўных прычын нашых нябачаных у гісорыі страт, калі жыццё салдата каштавала менш за цынкавую скрынку вінтовачных патронаў...”.Быкаў глыбока выявіў поўную бездухоўнасць Сахно, тое, што гэта чалавек з двайнымі меркамі і двайной мараллю. Яго “жалезная цвёрдасць” жорсткасць і бязлітаснасць накіраваны толькі на іншых. Не жадаючы асабліва рызыкаваць, Сахно ідзе ўжо пракладзеным следам, аплачаным чалавечымі жыццямі. Няма яго і сярод тых, хто кладзецца пад танкі, ахвяруючы сабой дзеля будучай перамогі.
Аповесць “Мёртвым не баліць” нагадвала, як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпарка можа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной: “воля і мір – занадта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмльярднай сям’і”. У пасляваенным роздуме Васілевіча шмат публіцыстычнага пафасу і сцвярджэння гуманістычных каштоўнасцей. Часам сапраўды ствараецца ўражанне, што аўтар, ахоплены жаданнем выказацца напоўніцу, як бы адстаўляе свайго героя ўбок і сам уступае ў адкрытую палеміку з магчымымі апанентамі. Сам аўтар зазначае:”Тады нам усё гэта ўяўлялася па-рознаму, але цяпер бачыцца ўсё ясней: нашы ахвяры былі не дарэмныя, кожная кропля крыві, пралітая на полі бою, так ці іначай набліжала нашу перамогу, таму што ў той вайне і нашым жорссткім адзінаборстве пераважвала толькі чаша, да краёў напоўненая чалавечай крывёю. Мільёны чалавечых жыццяў – красамоўнае таму сведчанне. Можа быць іменна таму на нашым баку аказалася перамога, значэнне якой непераходнае для чалавецтва”.
Ветэран Васілевіч, якога такія, як Сахно і Гарбацюк, лічылі “ротным Ванькам”, здольным адно падпарадкоўвацца, нясе ў аповесці дух змагання за свааю чалавечую годнасць ва ўмовах неспрыяльных акалічнасцей. Выпадак выключны, можа, нават, унікальны, калі адзін з многіх, хто зведаў што такое вайна, гэтак небывала абвострана ўспрымае падзеі і гытак хваравіта рэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось чаму мы бачым героя ў фінале твора перад вітрынай кнігарні, бо сярод мноства кніг, у якіх сканцэнтраваны эмоцыі, роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, павінна быць кніга, што перадае яго боль і яго памяць.
У аповесці “Мёртвым не баліць” яе аўтар, прыхільнік строгага рэалізму, які сам называе “бесстароннім”, “неперадузятым”, наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў. Не зважаючы на негатыўную рэакцыю літаратурнага чынавенства на публікацыю гэтага твора, ён рабіў сваю справу, бо “свет, што раздзіраецца паміж дабром і злом, чакае не элегічных песнапенняў, а лекара і выратоўцы”.