Смекни!
smekni.com

У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр (стр. 3 из 3)

“Ты і я” [ 4,184]

Паэт не прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі У.Караткевіча характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага. Любоў напоўнена паэтычнасцю, што пранізвае ўсе іншыя адцені чалавечых адносін: любоў да маці, родных мясцін, дружбу, таварыства.

Вывад

Удадзімір Караткевіч – яркая творчая індывідуальнасць.І менавіта ім, выдатным майстрам слова, неардынарнай творчай асобе, ганарыцца беларуская паэзія другой паловы ХХ стагоддзя.

Рамантычна-ўздымны пафас, лірычна-экспрэсіўны стыль паэзіі найбольш яскрава выяўлялі склад яго ментальнасці.

Паэтычная творчасць Удадзіміра Караткевіча пазначана смеласцю і арыгінальнасцю пошукаў, якія прывялі да узбагачэння тэматыкі, вобразнага зместу , інтэлектуальнага узроўню нацыянальнага мастацтва слова.

У.Караткевіч адрадзіў традыцыю М Багдановіча, які адным з першых звярнуўся да вобразаў беларускай гісторыі, імкнуўся ў сваёй нізцы “старая Беларусь”згадаць “аб прадзедах сваіх, - аб горы, радасцях і аб прыгодах іх”.

Творы у.Караткевіча з захапленнем чытаюць розныя людзі, рознага густу,але і знойдзецца самы удзячны водгук у маладых сэрцах. Ён сам быў да скону сваіх дзён надта малады па натуры і ведаў, чым крануць маладыя душы.

Хто сказаў, што патрэбныя слёзы?

Хто сказаў, што розны наш лёс,

І таму, што насы ў нас розныя,

Ты павінен разбіць мне нос?

Хай ён нюхае лепей кветкі

Ці каханай сваёй валасы.

Месца хопіць для ўсіх на палетках,

І на ўсіх хопіць весняй красы.

Гімн яднання. Магутныя гукі

Ап’яняюць нас, як віно.

Браты!

Сплятайце рукі!

Шчасце для ўсіх адно.

“Сплятайце рукі” [ 4, 351]

У адным інтэрв’ю У.Караткевіч сказаў: “Кожнаму дадзен свой дыяпазон. А вось ці зможа пісьменнік зрабіць што – небудзь значнае ва ўсіх напрамках сваёй творчасці – гэта залежыць ад таленту і ад лёсу”. Талент і лёс прадвызначылі ўсім творам У.Караткевіча доўгае жыццё.

Літаратура

1. Андранюк С. Пісьменнікі.Кнігі: літ.-крытыч. артыкулы. Мн.:Маст.літ.,1997.-319с.

2. Бельскі А.І. Класікі і сучаснікі . Мн:Аверсэв, 2005.-352с.

3. Ішчанка Г.М. Уладзімір Караткевіч.Мн.: Аверсэв, 2005.-207с.

4. У.Караткевіч. Збор твораў: у 8 т. Т.1. Мн.: Маст.літ., 1987.-431с.

5. Навумовіч У.А. Беларуская літаратура. Мн.:Выш.Шк., 2007.-478с.

6. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч Праз гісторыю ў сучаснасць. Мн.: Маст.літ., 2000.-300с.