Смекни!
smekni.com

Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі (стр. 4 из 10)

У дзеепрыметнікавых словазлучэннях разгледжаныя лексемы могуць выступаць як актыўныя суб’екты (абдзеленыя шчасцем (Дудз.; 108), доляю адпеты) або як аб’екты дзеяння: споўненая доля (Карж.; 145), скошаны лёс (Ян.; 209), лёс захапляючы (Карж.; 149), шчасце маё ашуканае (Бар.; 69).

Такім чынам, лексемы лёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца з дзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнні з дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць пра магчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пра жаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ¼ словазлучэнняў з дзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пра немагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момант яго наяўнасці.

Лексемы лёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб’ект (81% ад агульнай колькасці) або як суб’ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можа ўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.

2.2 Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з прыметнікамі

Пры аналізе вылучанай мадэлі прымалася пад увагу метафарызаванае значэнне адзінак. Гэта дазволіла выдзеліць сярод прыметнікаў адпаведныя лексіка-семантычныя групы:

1. Вылучаецца група словазлучэнняў з прыметнікамі, якія ўказваюць на дэталізацыю шчасця:

Лёс асабісты (Ян.; 131);

Прыватны лёс (Карж.; 71);

Чужое шчасце (Гудк.; 78);

Песенная доля (Ян.; 255);

Наша агульная доля (Карж.; 87);

Лёс вясковы (Ян.; 29).

Трэба заўважыць, што прыналежныя прыметнікі спалучаюцца з лексемамі доля і лёс, а з лексемай шчасце амаль не ўжываюцца. Гэта пацвярджае думку, што першыя ўспрымаюцца як дадзенае, вызначанае, а значыць, належаць самому чалавеку або іншай істоце. Шчасце ж успрымаецца як стан, унутранае перажыванне чалавека.

2. Частотна ў паэтычных творах разгледжаныя лексемы надзяляюцца здольнасцю перадаваць эмоцыі, што ілюструецца ў словазлучэннях з прыметнікамі, якія абазначаюць псіха-эмацыянальны стан:

Нястомны дзень і лёс (Ян.; 126);

Злы лёс (Ян.; 135);

Спакойнае шчасце (Рус.; 45);

Зманлівае шчасце (Гудк.; 56);

Непрыкаянны лёс (Ян.; 222);

Маладое шчасце (Бар.; 39);

Сталае шчасце (Карж.; 23);

Бяссонная радасць (Ян.; 92);

Гордае шчасцейка (Ян.; 157);

Сумнае шчасце (Дан.; 43);

Наіўнае шчасце (Дудз.; 92);

Нескваплівы лёс (Ян.; 140).

Трэба адзначыць, што наяўнасць у лексічным акружэнні канцэпту шчасце слоў, што абазначаюць рысы спецыфічна чалавечыя, гаворыць пра паэтызацыю шчасця, яго адухаўленне.

3. Словазлучэнні з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі са значэннем працягласці ў часе, аддаленасці:

Далёкае шчасце давядзецца ўспамінаць (Дан.; 43);

Даўняе шчасце (Дудз.; 151);

Нязбытнае шчасце (Дудз.; 133);

Вечнае шчасце (Бул.; 28);

Шчасце, што адкладзена на потым (Дудз.; 151);

Буду доўга шчаслівай (Ян.; 41).

У гэтай групе мэтазгодна вылучыць словазлучэнні з прыметнікамі, якія паказваюць хуткаплынны, зменлівы характар шчасця: кароткае шчасце, як ноч на Купалу (Кан.; 103), кароткае лета, як шчасце (Дар.; 18), кароткі, як шчасце (Ян.; 7).

4. Вылучаюцца словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць прыметнікі, што выражаюць эмацыянальныя адносіны чалавека да шчасця. Словазлучэнні, якія складаюць гэтую групу, выразна падзяляюцца на адзінкі станоўчай:

Дабрабытнейшае шчасце (Рубл.;99);

Безмяцежнае шчасце (Ьар.; 58);

Шчасны лёс (Б.-Загн.; 202);

Вялікае шчасце (Дудз.; 94);

Запаветны лёс (Ян.; 70)

і адмоўнай ацэнкі:

Балесны лёс (Ян.; 111);

Лёс горкі (Карж.; 149);

Непрыгожае шчасце (Багд.; 36);

Высакосны лёс (Ян.; 67);

Горкая ўдача (Ян.; 13);

Трывожнае шчасце (Бар.; 39);

Драматычны лёс (Ян.; 37);

Непапраўны лёс (Б.-Загн.; 197);

Зманлівае шчасце (Гудк.; 56);

Жорсткае шчасце (Ян.; 32).

5. Словазлучэнні з прыметнікамі, якія паказваюць на ступень праяўлення якасці:

Вялікае шчасце (Рубл.; 99);

Высокі лёс (Ян.; 258);

Поўнае шчасце (Бар.; 90);

Пранізлівае шчасце (Сільн.; 35).

Аналіз прыкладаў сведчыць: у адносінах да лексемы шчасце пераважна выкарыстоўваецца характарыстыка гранічна высокай ступені яго праяўлення. Мажліва, гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў узмацніць значэнне гэтага слова.

6. Вылучаецца група адзінак, дзе шчасце, лёс, радасць здольныя спалучацца з прыметнікамі, якія абазначаюць смакавыя (плачу за горкую ўдачу (Ян.; 256), шчасце здалося посным (Карж.; 106), лёс горкі (Карж.; 149), шчасліва-горкае сэрца) і колеравыя паняцці (кветкі шчасліва-белыя (Ян.; 265), вогненнае шчасце (Ян.; 209), святлістая доля (Мац.; 231), лёс прамяністы (Лось; 26), доля сівая (Б.-Загн.; 196).

7. Аўтарскія, індывідуальныя якасці-прыметы канцэпту шчасця перадаюцца праз словазлучэнні:

Шчасце трапяткое (Дар.; 29);

Чыстае шчасце (Карж.; 75);

Глыбінны лёс (Ян.; 169);

Павуціннае шчасце (Рубл.; 100);

Крохкае шчасце (Ян.; 70);

Дрогкая радасць (Ян.; 92);

Пранізлівае шчасце (Сільн.; 35).

Трэба заўважыць, што названыя аўтарскія прыметы вылучаюцца сваім падабенствам: маюць агульнае значэнне ‘які лёгка крышыцца, ломкі, лёгкі, дрыгатлівы’. Аднак аўтарскія прыметы канцэпту шчасце выкарыстоўваюцца ў паэтычных творах параўнальна нячаста. Колькасць такіх адзінак складае 5% ад агульнай колькасці.

8. Акустычныя характарыстыкі праяўляюцца праз словазлучэнні з прыметнікамі, што маюць значэнне ‘нягучны, ціхі’: ціха-шчаслівы (Ян.; 256), ціхае шчасце (Гудк.; 68).

Такім чынам, можна адзначыць здольнасць лексемы шчасце спалучацца з прыметнікамі ўсіх разрадаў (якаснымі, адноснымі і прыналежнымі). У колькасных адносінах на якасныя прыметнікі, што спалучаюцца з лексемай “шчасце”, прыпадае 87% ад агульнай іх колькасці. Гэты факт сведчыць пра жаданне аўтараў апісаць, ахапіць шчасце цалкам, назваць яго паўнацэнныя якасці і асаблівасці. Калі гаварыць пра выразны падзел характарыстык шчасця на станоўчыя і адмоўныя, то яны выражаюць спектр эмоцый пры апісанні гэтага паняцця.

2.3 Спалучальнасць лексем, што ўваходзяць у састаў канцэпту шчасце, з назоўнікамі

Назоўнікі, якія спалучаюцца з лексемамі лёс, доля, шчасце, радасць, можна падзяліць на наступныя лексіка-семантычныя групы:

1. Словазлучэнні з назоўнікамі, якія паказваюць на прыналежнасць да каго-небудзь, чаго-небудзь:

Даўгавы лёс (Б.-Загн.; 198);

Шчасце неразумных (Дан.; 28);

Шчасце маці змізарнелай (Лось; 164);

Жаночы лёс паэткі (Сільн.; 72);

Песні лёс (Ян.; 108).

2. Назоўнікі з прасторавай семай частотныя ў словазлучэннях:

Шлях маёй долі (Б.-Загн.; 203);

Шчасны куток паэткі (Лось; 156);

На шляху да шчасця (Дудз.; 133);

Шчасны віраж лёсу (Ян.; 234).

Згаданыя вышэй назоўнікі паказваюць на “месцазнаходжанне” шчасця ў адносінах да чалавека. Нягледзячы на адлегласць, чалавек імкнецца трапіць туды, дзе знаходзіцца шчасце.

3. У лексічным акружэнні даследаваных лексем выяўляюцца назоўнікі са значэннем псіхаэмацыянальнага стану:

Слязіна шчасця (Б.-Загн.; 196);

Рады чуласці песні (Лось.; 65);

Песня пра шчасце (Ян.; 140);

Шчаслівая мука героя (Ян.; 256);

Шчасце з дробнаю слязой (Ян.; 140);

Шчаслівае забыццё лёсу (Карж.; 130);

Прадчуванне шчасця (Лось; 45);

Шчаслівая стома маладосці (Паўл.; 66);

Шчаслівае бяссонне ліпеня (Гудк.; 75);

Лёсу насмешка (Ян.; 200).

4. Ступень праяўлення прыметы, што выражаецца лексемамі шчасце, лёс, доля, праяўляецца ў словазлучэннях:

Шчаслівая да плачу (Карж; 25);

Да глупства шчаслівы (Карж.; 45);

Незавершанасць нашага шчасця (Карж.; 123);

Лёсу пятачок (Ян.; 256);

Шчасце без меры (Дар.; 18);

Кропля шчасця (Ян.; 70);

Нам бы шчасця кропельку (Рубл.; 96).

5. Назоўнікі з часавай семай зафіксаваныя ў наступных словазлучэннях:

Радасць хвілін (Ян.; 203);

Дзён шчаслівых мноства (Бар.; 154);

Шчасця месяц (Ян.; 54);

Шчаслівае лета надзей (Ян.; 200);

Гадзіну любові і шчасця (Карж.; 75);

Шчасця міг (Гудк.; 159);

Момант шчаслівы адкрыцця (Карж.; 45);

Дзень майго шчасця (Ян.; 265).

6. Акустычныя характарыстыкі праяўляюцца ў словазлучэннях:

Шчаслівы шэпт закаханых (Лось; 17);

Словы шчасця (Лось; 107);

Голас сэрца шчаслівы (Роўда; 5);

Голас ад шчасця горкі (Ян.; 256);

Нотку шчаслівага зыку (Карж.; 70);

Шэпты шчаслівых каханкаў (Сап.; 776).

7. У лексічным акружэнні даследаваных адзінак частотныя назоўнікі, якія перадаюць паняцці пачуццяў і перажыванняў:

Шчасце ў каханні (Гудк.; 86);

Няшчаснае каханне маладосці (Сом.; 77);

Лёс – суцэльнае чаканне (Ян.; 216);

Шчасця кахання нашага (Рубл.; 20);

Доля – нібы гронка любові (Ян.; 257).

8. Назоўнікі, што перадаюць смакавыя асацыяцыі, прадстаўлены ў словазлучэннях: радасць і гаркота адзіноты (Ян.; 56), шчасліва-горкае сэрца маці (Ян.; 46).

9. Назоўнікі, якія абазначаюць часткі цела чалавека, праілюструем праз наступныя словазлучэнні:

На тонкіх нагах непрыгожае шчасце (Багд.; 36);

Твар шчаслівы маці (Бар.; 137);

Сэрца шчасцем надзяляй (Лась; 106);

Даверлівы твар лёсу (Карж.; 118).

10 Лексемы лёс, доля, шчасце, радасць здольныя спалучацца з назоўнікамі, што абазначаюць стан прыроды, навакольнага асяроддзя:

У змроку доля (Карж.; 36);

Шчасце – ачмурэння едкі дым (Дудз.; 80);

Свет ад шчасця (Дан.; 28);

Сонечны зайчык шчасця (Паўл.; 79);