Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 10 из 13)

Падсумоўваючы этычны змест Нясвіжскага «Катэхізіса», трэба адзначыць, што ў ім сцвярджаўся чалавек як маральна свабодная істота, якая нясе індывідуальную адказнасць за свае ўчынкі, кіруецца ў сваім жыцці як грамадскім абавязкам, так і сумленнем, прычым апошняе адыгрывае вырашальную ролю ў яго выбары. У гэтым творы зафіксавана пачатковая стадыя станаўлення новай асобы, здольнай гуляць не толькі па існуючых у грамадстве правілах, жыць у адпаведнасці з патрабаваннямі соцыума, але і супрацьстаяць традыцыі, насіллю, змагацца за свае маральныя прынцыпы і ідэалы. Менавіта пратэстанцкая этыка, у прыватнасці этыка Беларусі, сцвярджала гэты новы тып асобы, асобы эпохі свабоднага прадпрымальніцтва, прававой дзяржавы, парламентскай дэмакратыі.

У пісьме да швейцарскага тэолага Булінгера ад 18 красавіка 1563 г. Будны ўпершыню ўзяў пад сумненне догмат пра боскасць Хрыста і святой тройцы.

Будны не разумеў:калі субстанцыя і прырода бацькі і сына адна і тая ж (гэта значыць сын падобна бацьку з'яўляецца богам), то якім чынам святы дух зыходзіць з бацькі і не зыходзіць з сына».

Напэўна, адну частку сваёй кнігі «Аб апраўданніі...» Будны прысвяціў даследаванню пытання пра грахоўнасць чалавека ў святле хрысціянскіх догматаў. Гэта яму спатрэбілася для таго, каб адвергнуць асноўную догму -аб боскасці Хрыста. Новым матывам, які яшчэ не сустракаўся ў іншых яго творах, было сцвярджэнне, што Хрысту не было чаго выкупляць, паколькі Адам у раі і яго нашчадкі не саграшылі. Для доказу Буднаму было неаб-ходна выкрыць хлусню айцоў царквы і апосталаў.

У другой частцы сваёй кнігі «Аб апраўданні...» Будны, мяркуючы па словах Арцёмія, ставіў пытанне аб адзінасутнай тройцы. ён разбураў вучэнне аб богу-айцу, сыне і святым духу. Будны аддзяліў сына і святога духа ад бажаства.

У час напісання кнігі «Аб апраўданні...»

Будны адхіліўся ад вучэння Лютэра і Кальвіна. Будны выказаў думку аб удзеле «жаночага семя» ў нараджэнні Хрыста, маючы на ўвазе натуралнае нараджэнне Хрыста. Старац Арцёмій пярэчыў, спасылаючыся на святое пісанне.

Ужо ў 60-я гады Будны ўсумніўся ў міфе пра бязгрэшнае зачацце, назваўшы Хрыста простым чалавекам, прыраўняў простага чалавека да бажаства.

Сваю кнігу Будны пачынаў са «Звароту» да беларускага феадала Яўстафія Валовіча, і Арцёмій лічыў неабходным папярэдзіць яго аб небяспецы і шкодзе ідэй Буднага для хрысціянскай рэлігіі. Будны гаварыў у сваім «Звароце»пра чалавечае паходжанне Хрыста, агульнасць яго лёсу з усім чалавечым родам.

Задума Буднага: імкнуўся стварыць на тэрыторыі Беларусі ачаг прагрэсіўнай думкі і далучыць да яго мясцовых магнатаў, якія былі напалоханы засіллем каталіцызму і лічылі сябе прыхільнікамі развіцця культуры. Паміж двума мысліцелямі ўзнікла на гэтай падставе разыходжанне: у той час як Арцёмій клапаціўся аб чысціні і ўзвышанасці хрысціянскай веры, Будны бачыў у невуцтве народных мас галоўную перашкоду да перагляду дагматычных царкоўных вучэнняў. Будны адмовіўся ад веры і прымкнуў да вучоных, якія ставілі веды вышэй за веру.

Як бачым, Будны змог даходліва выкласці свае перакананні аб перавазе ведаў над верай і абараніць навуковы падыход да даследавання міфаў святога пісання.

Рознагалоссі паміж абодвума мысліцелямі адбіліся і ў пытанні аб кульце абразоў. Арцёмію былі недаступны патрабаванні Буднага «знішчыць ідалы». Ен успрымаў царкоўныя абразы толькі як адлюстраванне таго, што апісана ў свяшчэнных кнігах, і імкнуўся апраўдаць карыстанне імі як вобразным, даходлівым спосабам азнаямлення са зместам святога пісання. Будны даў правільную ацэнку ролі культу абразоў, бачачы ў іх дапамогу не толькі духоўнай, але і палітычнай уладзе, пануючай царкве. Разам з тым ён разумеў, што культ абразоў умацоўвае закаранелыя забабоны. Будны ўказваў, што абразы ў хрысціянскай царкве, па-добна да язычаскіх, «маюць вусны і не гавораць».

У закліку Буднага знішчыць ідалы быў чуваць адгалосак яго поглядаў на літургію. У Буднага быў такі намер: выкрыць карысталюбства духавенства і супрацьпаставіць яму сапраўдных настаўнікаў. для Буднага ж асноўным было выкрыццё тых, хто выкарыстаў веру простых людзей для асабістага ўзбагачэння, хто асабістыя інтарэсы ставіў вышзй за абавязкі.

У «Катэхізісе» і «Аб апраўданні...», а таксама вусных спрэчках з праціўнікамі Будны імкнуўся перацягнуць на свой бок праваслаўных дзеячаў.

Спрэчка Буднага з Арцёміем атрымала адлюстраванне ва ўпамянутым пісьме да Булінгера. Тут, з аднаго боку, гаварылася аб разыходжанні ў поглядах на рэлі-гійныя догмы, а з другога — высвятляліся адносіны да праваслаўнай большасці ў Беларусі. Будны заявіў Булінгеру, што вывады рэфарматараў пра бога-айца, сына і святога духа не пераконваюць беларусаў.

Рэальныя цяжкасці прымусілі Буднага глыбей унікнуць у догматы пануючых цэркваў і ў адносіны асобных саслоўяў да рэлігіі. Ен разумеў, што антытрынітарскія ідэі італьянскіх прышэльцаў мала азнаёмленых з мясцовымі ўмовамі, а таксама спрэчкі, распачатыя імі з кальвіністамі, маглі прынесці толькі забаву панам. Лютэранскія і кальвінісцкія павевы з Германіі, Швейцарыі, Нідэрландаў садзейнічалі інтарэсам магнатаў, якія былі сквапнымі на багацце і ўладу каталіцкай царквы.

3 пісьма Буднага да Булінгера відаць, што яго погляды складваліся пад уплывам палемікі з праваслаўным духавенствам, і гэтыя абставіны тлумачаць прычыны павароту думкі ў бок пераацэнкі сваіх ранейшых перакананняў.

Спрэчка аб матэрыяльным і духоўным разгарэлася не выпадкова. Сімлер, абараняючы догматы хрысціянскай веры, спрабаваў даказаць, што Хрыстос з'яўляецца спрадвечным богам; Будны, абвяргаючы боскасць Хрыста, ставіў перад сабой мэту даказаць, што Хрыстос быў простым чалавекам.

Значыць, на думку Буднага, Хрыста не было да яго нараджэння і не стала з яго смерцю,— вечнасць духа, такім чынам, выключаецца. Але вечнасць духа Хрыста злучаецца з вечнасцю святога духа. Будны, аднак, адхіляе і гэту догму. У «Каментарыях да Новага запавету», у кнізе «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» відаць непаслядоўнасць Буднага у пытанні аб зачацці Хрыста: лічачы Хрыста простым чалавекам, народжаным ад звычайнай жанчыны і мужчыны, ён усюды падкрэслівае садзейнічанне святога духа. Растлумачыць разуменне Будным ролі святога духа немагчыма толькі на падставе твораў, якія захаваліся. 3 іх робіцца звычайны вывад аб абмежаванасці Буднага; але калі прыслухацца да трывожнага голасу яго праціўнікаў, то стане зразумела, што меў на ўвазе Будны, калі разам з бацькам і маці прыпісваў садзейнічанне ў нараджэнні Хрыста святому духу.

Будны атаясамлівае «святы дух» з мужчынскім семем таксама, як да яго Сервет шукаў дух у крыві. Семя і кроў расцэньваліся, відаць, Серветам і Будным як вечная жыццёвая аснова, што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста

3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў боскасць Хрыста. Будны, уключаючы Хрыста ў лік іншых багоў, якіх прыдумалі людзі, не ператвараў Хрыста ў бога, а, наадварот, развенчваў і іншых багоў, як і Хрыста. Ён не збіраўся даказваць, што раннехрысціянская царква веры-ла ў простага чалавека, як у бога. Менавіта Будны абагатвараў простага чалавека, што мара аб дабрабыце людзей не залежыць ад Хрыста-бога, а залежыць ад чалавека, прыраўненага да Хрыста — дасканалага чалавека. Будны патрабуе захавання лагічнай паслядоўнасці ў евангельскіх выказваннях. Будны неаднаразова адзначаў у сваёй кнізе, што ў асобных раздзелах пісання няма верагоднасці.

С.Будны аддае перавагу лацінскім тэкстам Евангелля перад грэчаскімі, хоць гэтыя апошнія больш старадаўнія і лаціняне іх перанялі ў грэкаў. Што ж да выступлення Буднага супраць догмы аб боскасці Хрыста, то спачатку Будны даў агульную характарыстыку прызначэння чалавека, лічачы, што чалавек па прыродзе добры, чалавек- бог, таму што дабрадзейны. Будны перакананы, што гэтак, як просты чалавек Адам быў падобны да бога, любы просты чалавек можа быць падобны да бога, г. зн. чалавек добры, справядлівы і вялікі, як бог.

Шырыня поглядаў Буднага заклюачалася ў тым, што ён не спыняўся перад атаясамліваннем чалавека з богам. Чалавек, які валодае якасцямі бога, інакш гаворачы, розумам, сілай, дабратой, справядлівасцю, станавіўся ідэалам для тых, хто ішоў за Будным. Пануючыя цэрквы, уключаючы рэфарматарскую, прыніжалі чалавека, рабілі яго забаўкай у руках бога. Будны ж мацаваў веру ў чалавека, у яго будучыню. Такім чынам, перад намі дзве канцэпцыі: Будны дабі-ваецца нябеснага жыцця для людзей на зямлі, Сімлер жа ўсімі сіламі спрабуе даказаць бяссілле смертных перад тварам бажаства. Паводле Буднага, вучэнне Хрыста трэба разумець так, каб людзі маглі дасягнуць боскага жыцця.

Погляды Буднага сустрэлі неразуменне, пагарду з боку абаронцаў дагматыкі. На яго абрушыліся не толькі католікі, але і прыхільнікі рэфармацыі, падобныя да Сімлера. Нягледзячы на скажэнне поглядаў Буднага, на магчымае пераблытванне цытат з яго твораў, крытыка Сімлера ў нейкай меры дае падставу думать, што мелі месца перакананні папярэднікаў навуковага атэізму ў Беларусі, якія фарміраваліся і мацнелі ў барацьбе з каталіцкай рэакцыяй.

Больш познія свае буйныя працы —«Каментарыі...» і «Аб асноўных артыкулах...»— ён прысвяціў вывучэнню супярэчнасцей паміж розумам і догматамі хрысціянскай рэлігіі.

На працягу больш дваццаці гадоў шматграннай выдавецкай і палемічнай дзейнасці, пачынаючы з выхаду ў свет «Катэхізіса» ў 1562 г., Будны прыбягаў да разнастайных прыёмаў крытыкі рэлігіі. У першай частцы «Катэхізіса» гэта была спроба выкрыць абраднасць і духавенства. У «Каментарыях...» (1574) рязгорнуты тэксталагічны і гісторыка-філалагічны аналізы. У творах «Аб асноўных артыкулах...» (1576) і «Аб уладзе мяча» (1583К апрача таго, ёсць сацыялагічныя даследаванні. Сваёй крытыкай рэлігіі Будны ўнёс значны ўклад у навуку: ён адхіляў метафізічны метад, г. зн. абмяжоўваўся вывучэннем фактаў, не ствараючы тэорый і аспрэчваючы тыя з іх, якія высоўваліся на падставе недастатковага фактычнага матэрыялу. Ужо ў XVI ст. Сымон Будны даказваў, што святы дух -пазбаўлены боскасці дух зводзіцца да ўласцівасці матэрыі, якая ў пзўных умовах зараджае жыццё, а душа — гэта рух крыві ў арганізме; спыненне гэтага руху і ёсць непазбежная смерць.Да высновы, што душа ёсць не што іншае, як толькі жыццё чалавека або яго цела, Будны прыйшоў у адным з найбольш яркіх сваіх твораў «Аб асноўных артыкулах...», выдадзеным у Лоску ў 1576 г. У творы больш як 150 доказаў супраць тройцы, вечнасці і боскасці Хрыста.