Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 12 из 13)

Будны абвяшчаў роўнасць усіх перад законам. Аб'ектыўна ва ўмовах феадальнай дзяржавы гэта было яўным заклікам да перагляду права на буржуазны лад. На думку Буднага, крыніцай несправядлівасці службовых асоб быў захоп чужых земляў і прыгнечанне народаў. ён даказваў, што ў старажытнарымскай дзяржаве насельніцтва на захопленых землях было пазбаўлена пра-воў. Падобна да таго як у старажытнасці рымляне, а ў сярэднія вякі туркі, так і ў Рэчы Паспалітай папуючыя саслоўі звялі народы Польшчы, Беларусі, Украіны да становішча рабоў і адабралі ў іх уладу. Будны прывёў гнеўныя словы пратэсту левых арыян аб становішчы на-родаў, прыгнечаных Рэччу Паспалітай. Будны даказваў, што рабства, пры-ватная ўласнасць і інстытут улады існавалі і ў часы раннехрысціянскіх абшчын.

Будны абвінавачваў Якуба з Калінаўкі ў тым, што ён звёў пытанне барацьбы з сацыяльнай несправядлівасцю да пасіўнага супраціўлення, да дэманстратыўнага адмаўляў свецкай справядлівай улады ў будучым. Процілегласць паміж уладай і «светам» Будны бачыў у тым, што ўладзе патрэбны пакорлівыя падданыя, якія б ва ўсім падпарадкоўваліся, а падданым, г. зн. «свету», патрэбна добрая, справядлівая ўлада. На працягу 20 гадоў Будны сумняваўся, лічыць Хрыста заканадаўцам ці толькі тлумачальнікам законаў. ён расказваў аб эвалюцыі сваіх поглядаў на ролю Хрыста ў адносінах да ўлады. Відаць, што канцэпцыя Буднага аб заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах дзяржавы складвалася ў яго на працягу доўгага часу на падставе вывучэння рознага падыходу да хрысталагічнага пытан-ня. Пад выглядам абароны закона, пададзенага ў Старым запавеце, Будны адхіліў думку аб тым, што заканадаўст-ва Хрыста з'яўляецца новым. Затым ён паказаў, што абрады, прадпісаныя Старым запаветам, толькі сімвалізуюць законы духоўнага жыцця людзей.

Называў уладаю не тое, што аднойчы прынята і патрэбна траім, абараняецца ўсімі сіламі (добра гэта ці дрэнна); а для мяне гэта не ўлада, а тыранія і рабства, вельмі падобнае да папскага. Уладай было б, калі б не гасілі дух, усё выпрабоўвалі, а прымалі тое, што аказалася добрым... Дай нам бог такую ўладу, пры якой мы не думалі б аб сабе, не зневажалі іншых, дазвалялі га-варыць праўду адзін аднаму, не лічылі сябе непагрэшнымі.

Спаслаўшыся на выказванні аб дзяржаве такіх старажытных мысліцеляў, як Платон, Арыстоцель, упамянуўшы захады Драконта, Лікурга, Салона па арганізацыі дзяржавы, Будны прыйшоў да вываду: гісторыя заканадаўства не пачалася са з'яўленнем Бібліі: да хрысціянскага і да Майсеевага закона існавалі народы, якія не ведалі закона, дадзенага богам, але якія вялі барацьбу за справядлівае заканадаўства.

Такім чынам, Будны пераконваў сваіх слухачоў на саборы ў тым, што законы грамадства не залежаць ад боскага пачатку, грамадская і дзяржаўвая ўлада знаходзіцца ў руках людзей, якія ў адпаведнасці са сваімі поглядамі і інтарэсамі кіруюць народамі. Грамадства, у якім прыватныя інтарэсы людзей прыходзяць у сутык-ненне, не можа існаваць без арганізаванага насілля. Будны не змог усвядоміць дарэм-насць спроб перака-наць службовых асоб стаць сапраўднымі «слугамі гра мадства»; але ён здолеў паказаць, што ва ўмовах феа-дальнага прыгнёту «слугі грамадства» ператвараюцца ў паноў над ім і неабходны такі грамадскі парадак, пры якім службовыя асобы стануць сапраўдпымі слугамі народа.

Літаратурная спадчына Сымона Буднага мае неацэннае значэнне для народаў Польшчы, Літвы і ў асаблівасці Беларусі, таму што ў гэтых мясцінах праходзіла яго асветніцкая дзейнасць. У час панавання багаслоўя ідэі Буднага ўскалыхпулі розумы ў шэрагу еўрапейскіх краін, прарочачы абвяржэнне догматаў хрысціянства шляхам навуковага даследавання іх крыніц.

Няма нічога агульнага паміж тэорыяй верацярплівасці, якую і цяпер распаўсюджваюць прыхільнікі сучаснай царквы, і вучэннем Буднага аб неабходнасці свабоды думкі ў рэлігійных спрэчках. У першым выпадку гэта значыць адмовіцца ад праследаваня людзей іншай веры, захаваўшы веру ва ўсемагутнасць бога; у другім — заклікаць да барацьбы ідэалогій ва ўмовах засілля пануючай царквы.

Заслуга Буднага заключаецца не ў растлумачванні некалькіх заблытаных месцаў у Евангеллі, не ў спробах аспрэчваць асобныя міфы хрысціянскай рэлігіі, як імкнуцца даказаць буржуазныя даследчыкі, а ў тым, што ён адзін з нямногіх свядома павёў наступленне на рэлігійныя догмы з пазіцый крытыкі свяшчэннага пісання. Будны даследаваў цела Евангелля і паказаў памылкі, якія ўзніклі ў працэсе тлумачэнняў і перакладаў. Ён удакладніў тое, што не падлягала ўдакладненню,— менавіта выдумкі, не заснаваныя на фактах жыцця. Хрыстос Буднага быў не богам, не святым, а зямным чалавекам, надзеленым станоўчымі якасцямі.

Будны спрабаваў вызваліць Біблію ад таго, што служыла апорай пануючым цэрквам, і захаваць у гэтым помніку ўсё, што магло быць выкары-стана для пераўтварэння грамадства і перавыхавання яго членаў.

У часы пашырэння пратэсту супраць догмаў каталіцызму на Беларусі распаўсюдзіліся шматлікія варыянты перакладаў Бібліі, выдаваліся катэхізісы, якія па-рознаму трактавалі асноўныя палажэнні хрысціянскага веравучэння. Але ніхто з аўтараў гэтых твораў да Сымона Буднага не зрабіў замаху на святая святых хрысціянства — тэкст свяшчэннага пісання.

Характарыстыка Бібліі, дадзеная Будным,асабліва кнігі Новага запавету далёка пераўзышла ўсё, што было да яго сказана пра недарэчнасці і памылкі у тэкстах свя-шчэннага пісання. Веру ў Хрыста, якая ўкаранілася дзякуючы Новаму запавету, Будны спрабаваў вытлумачыць як натуральнае імкненне чалавека да дабра і дасканаласці.

Будны даў стройны аналіз прычын памылак і скажэнняў у тэкстах свяшчэннага пісання. Адпой з прычын гэтых памылак з'яўлялася перапісваннс тэкстаў ад рукі. Будны звяязваў надзейнасць кніжных крыніц з развіццём друкарскай справы. Сам факт перапісвання ад рукі не мог бы выклікаць адхіленняў ад сэнсу і моўныя памылкі, калі б не нізкі ўзровень адукацыі перапісчыкаў, пагоня за знешняй формай.

Пералічваючы прычыны, якія садзейнічалі скажэнням тэкстаў, Будны ўказваў, што першая — гэта бязглуздасць пісцоў, другая — хітрасць ерэтыкоў, трэцяя - памылкі перакладчыкаў.

Пісцы не разбіраліся ў тым, ппо перапісвалі, а чытачы слепа верылі напісанаму. Калі дзе-небудзь адно і тое ж слова сустракалася два разы ў тэксце па суссдству, то пісцы, спяшаючыся, часта пераскоквалі з першага на апошняе і апускалі па няўважлівасці ўсё тое, што было паміж імі. Некаторыя пісцы, спадзяючыся на памяць, пісалі па аднаму ўзору такія месцы, дзе былі аднолькавыя словы. Апрача таго, яшчэ больш павялічылася колькасць памылак і скажэнняў у сувязі з тым, што вучоныя адзначалі на палях асобныя словы і строфы. Іншыя перапісчыкі, лічачы сябе разумнымі, самі выпраўлялі некторыя месцы, якія ім здаваліся лжывымі, і такім чынам скажалі змест.

Будні быў псракананы, што безадказныя адносіны манахаў да тэкстаў, абумоўленыя іх невуцтвам, не спыніліся з увядзеннем друкарскай справы.

Мэтай Буднага было як мага шырэй распаўсюдзіць сваё вучэнне. Яму былі блізкія ідэі зацвярджэння вальнадумства ў Беларусі, і разам з тым ён вы-казваў рэзкі пратэст супраць царкоўных праследаванняў і цэнзуры як на Усходзе, так і на Захадзе Еўропы. ён абураўся тым, што ў яго на радзіме не выдадзены каштоўныя творы рэфармацыйных. Яму былі ўласцівыя хістанні і нават непаслядоўнасць, але на працягу ўсёй яго дзейнасці назіраецца імкненне абгрунтаваць адносіны паміж людзьмі на асновах розуму.

Ён быў патрабавальны да іншых і да сябе. Гэта выяўлялася ў строгай самакрытычнасці і пастаянных творчых клопатах, прымушала яго да канца дзён час ад часу пераглядаць некаторыя з сваіх палажэнняў. Характэрныя ў гэтых адмосінах звесткі аб тым, што ў 1589 г., г. зн. незадоўга да сваёй смерці, Будны перавыдаў свае «Каментарыі да Новага запавету» з шэрагам паправак. Перакладчыцкая і каментатарская дзейнасць Буднага глыбока адбілася на ладзе думак яго прыхільнікаў.

У апошнія гады жыцця важак «літоўскіх братоў» быў вымушаны адступіць ад часткі сваіх вывадаў. Новая прадмова Буднага 1589 г. насіла палітычпы характар. У ёй Будны абвінаваціў Фауста Соцына ў тым, што ён дапамагаў праслсдаванню і пакаранню смерцю Францыска Давідзіса, аднаго з найбольш радыкальных дзеячаў арыянства. I ў новай сваёй прадмове Будны падкрэсліваў сваю прыхільнасць да ідэі адзінства ў антыкаталіцкім лагеры.

Бастыёнам рэакцыі ў Рэчы Паспалітай была каталіцкая царква. Яна перашкаджала развіццю навуковай думкі і ўсяляк імкнулася перашкодзіць пранікненню прагрэсіўных ідэй у шырокія колы грамадства.


Заключэнне

С.Будны пакінуў значны след у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Ён валодаў унікальным талентам белетрыста і празаіка.

Творы С. Буднага напісаны захапляюча. Ён выкладаў свае думкі скупа, але пераканаўча.

Бліскучыя здольнасці ставяць яго ў адзін рад з вядучымі мысліцелямі рэфармацыйнага руху. Метадалогія Буднага з'явілася тым звяном непасрэднай сувязі з асветнікамі XVIII ст. якая прадбачыла, але разам з тым не абмежавалася рэлігійным рацыяналізмам Вішаватага і Крэля — сацыні-ян XVIII ст.

Будны адхіліў містыцызм, і ў спрэчках з багасловамі, якія спрабавалі абараняцца, ён даказвау нелагічнасць іх довадаў. Будны не бачыў магчымасці вырашыць набалелыя пытанні у духу евангелічнай роўнасці; ён усумніўся ў правільнасці рэлігійных вучэнняў наогул і пачаў шукаць у іх разумны пачатак, здольны растлумачыць будучыню.

Будны адмежаваўся ад радыкальных грамадскіх поглядаў арыян («польскіх братоў»), назваўшы іх «анархітамі»; адначасова ён узначаліў найбольш крайнія выступленні супраць каталіцкай царквы. Ён усё жыццё мучыўся сумненнямі адносна мэтанакіраванасці свасй навуковай і грамадскай дзейнасці, і адсюль у яго поруч з жалезнай логікай аргументаў — непаслядоўнасць і незакончанасць вывадаў. Праніклівы розум Буднага не знаходзіу моцнай апоры ў грамадстве, якое раздзіралася супярэчнасцямі класавага і рэлігійнага характару. Далёкі ад утопій, ён шукаў канкрэтнага вырашэння, але нічога дзіўнага, што гістарычныя абставіны не маглі яму нічога падказаць.