Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 13 из 13)

Вядома, што ў пачатку дзейнасці С. Будны спадзяваўся на нацыянальную самасвядомасць беларускіх феадалаў. Ён хацеў выкарыстаць варожыя пачуцці магнатаў да каталіцкага духавенства, іх часовую прыхільнасць да ідэй Рэфармацыі для таго, каб з іх дапамогай пракласці шлях да ўсенароднай асветы. Пераканаўшыся ў ілжывасці і класавай абмежаванасці буйных феадалаў, якія адкрыта перайшлі ад рэфарматарства да каталіцызму, Будны самастойна павёў наступ супраць асноу каталіцкай царквы, бачачы ў ёй галоўнага ворага прагрэсу грамадства. Яго абурала тое, што каталіцкая царква была ў цесным саюзе з прыгоннікамі.

С. Будны дабіваўся разрыву саюзу прыгонні-каў з каталіцкай царквой. ён задумаў пазбавіць прыгнятальнікаў ідэалагічнага апраўдання. Становішча, якое склалася ў Беларусі, дзе каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм раз'ядноўвалі феадалаў, спрыяла ўзпікненню ідэі аб новай царкве.

Выказваючы свае погляды, ён ведаў, чаго чакаць ад фанатычных прыхільнікаў каталіцызму і рзфармацыі. Узмацненне каталіцкай рэакцыі ў другой палавіне XVI ст. прымусіла Буднага ўважліва прыгледзецца да ўсіх праціўнікаў папства. Ён адхіліў лютэранскую і кальвінісцкую тактыку, якая прывяла ў выніку да Аўгсбургскага кампрамісу. Ен зразумеў, што крывавая расправа, учыненая рэакцыяй над паўстаўшым народам як у Чэхіі ў XV ст., так і ў Германіі і іншых краінах у XVI ст., стала магчымай з прычыны невуцтва народных мас і адсутнасці згуртаванасці ў стане барацьбітоў за новую царкву. Ацэнка гістарычных падзей павяла яго на думку аб неабходнасці аб'яднання ўсіх антыкаталіцкіх сіл у Беларусі на найбольш шырокай аснове. Варожасць да езуітаў, на яго думку. магла шмат каго згур-таваць: прыхільнікаў праваслаўя і кальвінізму, прагрэсіўных католікаў і радыкальна настроеных антытрынітарыяў. Магчыма, Будны спадзяваўся, што да новага руху далучацца беларусы і палякі, як у свой час да гусітаў немцы.

Будны раскрыў заганы феадальнага грамадства Рэчы Паспалітай. Ён не абмежваўся пералікам заган, прыведзеных Гусам, а даў поўную карціну разлажэння кіруючых саслоўяў. Ён упікаў паноў у тым, што яны абдзіраюць сваіх падначаленых «выдуманымі» подацямі, клеймаваў ліхвяроў, ігракоў, службовых асоб за несумленнасць, падман, хабарніцтва і г. д.

Будны абвяшчаў першынство розуму над верай. Будны заклікаў ісці па шляху тлумачэння тэа-лагічных, сацыяльных і палітычных пытанняў.

Да прыхільнікаў узаемаразумення і братэрства паміж народамі адносіўся і Будны. У яго творах гучалі заклікі да аб'яднання ўсіх барацьбітоў за псрамогу розуму і ісціны. Любоў да чэшскай мовы выявілася ў Гуса ў імкненні вызваліць яе ад нямецкіх наслаенняўабвяржэнні міфаў Новага запавету.

Літаратурнаму стылю С.Буднага ўласцівыя канцэптуальная строгасць, канкрэтнасць, багацце разнастайных паведамленняў і гістарычных звестак. Найбольш істотная асаблівасць паэтыкі твораў – энцыклапедычная паўната і дакладнасць апавяданняў, выверанасць характарыстык і ўвага да дэталяў.

Важным кампанентам белетрызаваных твораў С.Буднага з’яўляюцца дыялогі, якія вельмі часта даволі аб’ёмныя па памеры. Найбольш адметная рыса дяылогаў у творы – выключная інтэлектуальная насычанасць. Пісьменнік часта выкарыстоўвае рытарычныя пытанні, яркія параўнанні, выслоўі.

У творах вельмі шырокі дыяпазон моўных сродкаў. Мова твораў дасканалая і апрацаваная. Пісьменнік выкарыстоўвае стылістычна афарбаваную лексіку, знаходзіў адметныя метафары і параўнанні. Напрыклад, ныпросты шлях навучання ён параўноўвае з працай пчалы. Актыўна звяртаецца да народна-паэтычных вобразаў і сімвалаў – вужа, голуба, кубка, каменя. Творча выкарыстоўваў сюжэты іудзейскай, грэчаскай і рымскай міфалогіі.

С.Будны найбольш поўна выявіў сябе як пісьменнік-публіцыст. Беларускі інтэлектуал эпохі Рэфармацыі стварыў некалькі бліскучых публіцыстычных трактатаў, сярод якіх вылучаюцца “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, “Вызнанне аб урадзе і ўрадаўцах”, “Абарона ўрада”, што склалі аснову яго кнігі “Аб свецкай уладзе”.

Публіцыстычная творчасць С.Буднага мела выразную гуманістычную і сацыяльную скіраванасць. Галоўнае месца на старонках яго твораў займала этычная праблематыка, сістэма каштоўнасцяў і духоўных арыенціраў чалавека.

У сваіх публіцыстычных творах С.Будны неаднаразова звяртаўся да палітыка-прававых праблем: аптымальнай арганізацыі жыцця грамадства, функцый дзяржавы і ўрадавых структур, адносін да прыватнай уласнасці. С.Будны выступаў супраць несправядлівых, захопніцкіх войнаў.

Новае прачытанне С.Будным Бібліі і пераасэнсаванне яе зместу стварылі ўмовы для перагляду ім традыцыйных поглядаў на Хрыстову Царкву. Услед за еўрапейскімі рэфарматарамі ён выступіў з крытыкай царкоўнай іерархіі, абсалютызаванай і абагатворанай улады папы рымскага. Адстойваючы гуманістычныя ідэі свабоды духу, індывідуальнай вартасці чалавека, унікальнасці кожнае асобы, С.Будны сцвярджаў, што ўсякі вернік можа размаўляць з Богам без пасрэднікаў.

Для філасофска – публіцыстычных і дыдактычных твораў С.Буднага, асабліва ранняга перыяду. Уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізм – рысы, характэрныя для ўсёй старажытнай літаратуры Беларусі.

Творы маюць выразную дыдактычна-павучальную скіраванасць. Яго “Катэхізіс” можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім арганічна спалучаўся навучальны матэрыял з выдатным літаратурна-публіцыстычным выкладам. Зварот да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. С.Будны проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.

Даступнасць выкладу, моўна-стылёвая адшліфаванасць сказаў і выразаў, лагічнасць і паслядоўнасць думак, дакладнасць фармулёвак – характэрныя рысы стылю С.Буднага.

Перакладчыцкі талент С.Буднага найбольш ярка выявіўся ў час працы над Святым Пісаннем. Ён выкарыстоўваў самыя разнастайныя папярэднія выданні і рукапісы, шматлікія творы старажытных тэолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты.

Дзякуючы надзвычайным аналітычным здольнасцям асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, глыбокай дасведчанасці ў пытаннях Бібліі і дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень Новага Запавету 1574г. стаўся самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Такім чынам, творы С.Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Літаральна кожная праблема, трапіўшы на пяро асветніа, набывала актуальнае гучанне. Аўтар увесь час палымяна спрачаецца, пераконвае, прыводзіць у сваю абарону розныя рацыяналістычныя аргументы. Каб схіліць чытача на свій бок, ён нярэдка звяртаецца да гістарычных паралеляў, суправаджае паведамленні шматлікімі каментарыямі, прыводзіць меркаванні і сцвярджэнні аўтарытэтных вучоных, пераказвае сюжэты з Бібліі. Часта ў якасці эмацыянальных аргументаў пісьменнік скарыстоўвае яркія прымаўкі, афарызмы, што надавала яго творам мастацкую прыгажосць і эстэтычную дасканаласць.

Спіс літаратуры

1. Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии.-Мн.: Наука и техника, 1971.-248с.

2. Идеи гуманизма в общественно-политической мысли Белоруссии (дооктябрьский период).-Мн.:Наука и техника, 1977.-280с.

3. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избранные произведения 16-наяала 19вв.-Мн.:Изд-во АН БССР, 1962.-524с.

4. Козел А.А. Философская мысль Беларуси: Учебное пособие.-Мн.: Амалфея, 2004.-352с.

5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік.-Мн.: Бел. Энцыклапедыя, 1995.-671с.

6. Очерки истории философской и социо-логической мысли Белоруссии (до1917г.).-Мн.:Наука и техника, 1973.-560с.

7. Падокшын С.А. Этычная думка ў культуры Беларусі 16-17стст.-Мн.: Бел.навука, 2004.-151с.

8. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Ф.Скарыны да С.Полацкага. Рэд.А.С.Майхровіча.-Мн.: Навука і тэхніка, 1990.-285с.

9. Парэцкі Я.І. Сымон Будны.-Мн.: Выд-ва БДУ,1975.-168с.

10. Подокшин С.А. Скорина и Будный: Очерк философских взглядов.-Мн.:Наука и техника,1974.-176с.

11. Саверчанка І.В. Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар.-Мн.: Універсітэцкае, 1983.- 224с.

12. Саверчанка І.В. Сымон Будны - пісьменнік і інтэлектуал эпохі Рэфармацыі. // Беларуская мова і літаратура.- 2006. - №3. – С. 48-51.

13. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. Уклад. Л.С.Курбека.-Мн.: Юнацтва, 1990.- 350с.

14. Философские и общественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы: Дооктябрьский период: закономерности развития, проблемы исследования. Ред. А.С.Майхровича, Р.М.Плечкайтиса.-Мн.: Наука и техника,1987.-336с.

15. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.2.-Мн: Бел. энцыклапедыя імя П.Броўкі, 194.-537с.