Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 2 из 13)

Адзначаючы фундаментальную ролю ў рэнесансава-гуманістычным светапоглядзе прынцыпу свабоды, нельга не абысці праблему дыялектыкі свабоды, якая рэальна існавала ў гэтым светапоглядзе, менавіта праблему ператварэння свабоды ў сваю процілегласць

Асноватворнай асаблівасцю рэнесансавай свядомасці з'яўляўся натуралізм як прынцып інтэрпрэтацыі прыродна-сацыяльнай рэальнасці, у тым ліку інтэрпрэтацыі чалавека і яго духоўнага свету. Рэнесансавыя мысліцелі, аналізуючы маральнае аблічча чалавека, імкнуліся вызначыць яго сутнасць пераважна з натуральных фактараў -чалавечага розуму, волі, рэальных матэрыяльных і духоўных інтарэсаў і патрэбнасцей. У станаўленні чалавечай маралі гуманісты эпохі Адраджэння не адмаўлялі фактараў боскага парадку. Духоўна-маральны свет чалавека трактаваўся як сінтэз боскага і натуральнага. Мысліцелі эпохі Адраджэння лічылі, што натуральная падстава чалавечай сутнасці раўнацэнна яго боскай сутнасці і іх трэба не супрацьпастаўляць, а імкнуцца гарманізаваць, узгадняць. Аналагічны погляд на духоўна-маральную натуру чалавека характэрны для Скарыны, Літвіна, Кашуцкага, Волана, Буднага, Цяпінскага, Сапегі і інш.

Вызначальную ролю ў станаўленні айчыннай этычнай думкі XVI—XVII стст. адыграла Рэфармацыя. Яе асноўныя ідэі прыйшлі на Беларусь не толькі ў лютэранска-кальвінісцкай інтэрпрэтацыі, але і абгрунтоўваліся айчыннымі мысліцелямі, у прыватнасці Скарынам. Агульнымі пастулатамі Рэфармацыі, або пратэстантызму, якія істотна паўплывалі на духоўнае жыццё еўрапейскага грамадства і перш за ўсё на маральную свядомасць, з'яўляліся наступныя. Перш за ўсё гэта зварот да першаасновы хрысціянства - вучэння прарокаў і агюсталаў. На гэтай падставе адзіным аўтарытэтам ў справе выратавання, пытаннях веры і царкоўнага жыцця абвяшчалася Слова Божае, або Свяшчэннае Пісанне. У той жа час абвяргаўся бясспрэчны аўтарытэт царкоўнага Падання, або твораў айцоў царквы, багасловаў, пастаноў Усяленскіх сабораў. Кожнаму веруючамў надавалася права тлумачыць Свяшчэннае Пісанне ў адпаведнасці са сваім разуменнем. Асноватворны прынцып выключнасці аўтарытэтў Свяшчэннага Пісання і асабістых адносін чалавека з Богам, на думку ідэолагаў Рэфармацыі, павінен быў радыкальна аднавіць хрысціянскае веравучэнне і царкоўны лад. Прынцып рэлігійнага індывідўалізмў быў замацаваны ў лютэраўскім вучэнні аб апраўданні, або выратаванні чалавека адзінай верай, якая залежыць перш за ўсё ад Бога. Што тычыцца спраў, то яны ў выратаванні не маюць ніякага значэння.

Кіруючыся вышэйадзначанымі пастулатамі, Лютэр адмовіўся ад традыцыйнага вучэння пра Царкву і царкоўную іерархію. Сапраўдная царква — гэта духоўнае грамадства, аб'яднанае адзінствам надзеі, любові, веры у Ісуса Хрыста і яго вучэнне. У гэтай сувязі абвяшчаецца непатрэбнасць асобнай царкоўнай ісрархіі. Святарства не з'яўляецца прывілеяй выбраных, усе веруючыя хрысціяне праз хрышчэнне маюць права быць святарамі, прапаведаванаць Слова Божае і адпраўляць таінствы. У адрозненне ад католікаў і праваслаўных пратэстанты гракгуюць гаінсіі не як рэальнае, а як сімвалічнае ўзасмад:ісяннс з Богам. У прыватнасці, прычасце - гэта не сапраўдныя цела і кроў Хрыстова, а толькі іх выява, знак, сімвал. З усіх таенстваў Лютэр пакінуў толькі хрышченне і прычашчэнне. Адмаўляліся малітвы за нябожчыкаў і хадатайніцтва святых.

Пратэстантызм узняў на новую вышыню аўтарытэт Ісуса Хрыста, сцвярджаючы праз яго значэнне чалавечай асобы, незалежна ад яе сацыяльнага, маёмаснага або ін-тэлектуальнага статуса, адлюстроўваючы настроі дэмакратычных пластоў феадальнага грамадства.

Кальвін радыкалізаваў пратэстаныкае вучэнне, высунуўшы палажэнне пра безумоўнае прадвызначэнне чалавечага лёсу. Згодна гэтаму палажэнню, Бог навечна вызначыў адных людзей да выратавання, а іншых да пагібелі. незалежна ад іх волі, учынкаў, заслуг. Прадвызначаныя да выратавання складаюць невялікую групу выбраных Богам люлзей. Гэтае рашэнне Бога недаступнае для розуму чалавека. У сваю чаргу ніякія намаганні не ў стане выратаваць тых, хто прадвызначаны да вечнай пагібелі. У адрозненне ад праваслаўных, якія лічаць, што Боская ласка не распаўсюджваецца на людей безумоўна, але ў'згадняецца з іх свабодай, маральнасцю, учынкамі, кальвіністы вучаць аб безумоўнай уладзе Боскай ласкі ў адносінах да чалавека. Кальвінізм па сутнасці адмаўляе свабоду чалавечай волі. Асноўнай формай царкоўнай арганізацыі кальвінізму з'яўляецца абшчына на чале з прасвітарам, які выбіраецца вернікамі. Некалькі абшчын аб'ядноўваюцца ў больш буйныя адзінкі. Пасада епіскапа не прадугледжана. Богаслужэнне зводзіцца да малітвы, казання (пропаведзі) прасвітара, спеваў псалмоў і г. д. У цэлым кальвінісцкая арганізацыя мае дэмакратычны, рэспубліканскі характар.

Побач з адносна памяркоўнай лютэранскай, катьвінісцкай і іншымі фарміравалася радыкальная Рэфармацыя, атрымаўшая ў Беларусі назву спачатку антытрынітарызму, а потым сацыніянства. У вучэнні гэтых напрамкаў прасочваецца тэндэнцыя рэабілітацыі чалавечай свабоды, ў першую чаргу свабоды маральнай.

Рэфармацыя як памяркоўная, так і радыкальная адыграла істотную ролю ў станаўленні новага светапогляду і аднаўленні маральнай свядомасці. Вялікая роля пратэстантызму ў станаўленні індывідуалістычнай, раннебуржуазнай свядомасці, палітычнай дактрыны новаеўрапейскага лібералізму і дэмакратыі і, нарэшце, новай маральнай свядомасці адзначаецца сучаснымі рускімі філосафамі. Згодна каталіцкай і праваслаўнай дактрыне, выратавацца, або атрымаць вечнае шчаслівае жыццё, чалавек можа толькі праз царкву і яе служыцеляў. Для выратавання неабходны толькі вера, маральнае жыццё, але і выкананне фармальных царкоўных правіл: рэгулярнага наведвання царквы, споведзі, прычашчэння, адпушчэння грахоў і г. д. Прычым прыярытэтам карысталіся менавіта фармальныя ўчынкі. У рэшце рэшт у каталіцтве гэта прывяло да этычнага цынізму, калі «шлях у рай», г. зн. царкоўнае адпушчэнне ўсіх, нават самых цяжкіх, грахоў стала магчымым атрымаць пры дапамозе пакупкі індульгенцый.

Як адзначалася, пратэстанцкія тэолагі радыкальна перагледзелі праблему выратавання ў хрысціянскім веравучэнні. Выратаванне не заслуга, а Боская міласць, адвольны дар Божы. Тым самым пазбаўляўся сэнсу рэлігійна-царкоўны фармалізм, які вельмі часта быў паказны. Асноўнае, што патрэбна, каб спадзявацца на выратаванне, - гэта вера ў збавіцельную ахвяру Ісуса Хрыста. Усё астатняе дасягаецца праз маральнае жыццё і перш за ўсё ў выніку добрасумленнага выканання свайго паўсядзённага, прафесійнага і грамадскага абавязку, настойлівай працы. Менавіта ў свецкай, мірскай дзейнасці чалавек павінен быць максімальна актыўным, імкнуцца да ідэалу. Як паводзіць сябе, чалавек павінен перш за ўсё раіцца са сваёй маральнай інтуіцыяй, сумленнем. Чалавеку не патрэбны нейкія знешнія прадпісанні, пасрэдніцтва святароў, нават філасофская мудрасць. Маральнае рашэнне, якое чалавек прымае, адпавядае яго магчымасцям, духоўным і фізічным сілам. Як бы чалавек ні стараўся, яно ўсё роўна далёкае ад ідэалу. Рэальныя ўчынкі чалавека заўсёды змяшчаюць у сабе элемент маральнага кампрамісу. Такім падыходам да дзейнасці чалавека сцвярджалася, па-першае, індывідуальная, маральная свабода чалавека, па-другое, яго асабістая адказнасць за свае ўчынкі.

Ліберальна-дэмакратычны характар мела пратэстанцкая канцэпцыя адносін царквы да грамадства і дзяржавы. Як ужо адзначалася, царква трактавалася пратэстантамі як хаўрус веруючых, аб'яднаных евангельскім вучэннем і таінствамі хрышчэння і прычашчэння. Служыцелі царквы не ўяўляюць асобнай, прывілеяванай іерархіі, яны раўназначныя міранам. Больш таго, міране маюць права як выбіраць, так і змяшчаць святароў. У гэтай акцыі былі закладзены элементы будучага рэспубліканізму. Рэфарматары ў асноўным з'яўляліся прыхільнікамі неўмяшання царкны ў справы дзяржавы. У той жа час яны лічылі, што дзяржава мае права ўмешвацца ў царкоўныя снравы. Аднак, на думку рэфарматараў, царква таксама можа прад'яўляць дзяржаве пэўныя прэтэнзіі, карэкціраваць яе дзейінасць, якая не адпавядае боскаму закону. Кальвін, таксама, як і беларускія рэфарматары (С. Будны, В. Цяпінскі, Якуб з Калімаўкі і інш.),прэдпісваў не падпарадкоўвацца ўладзе, якая дзейнічае насуперак Богу.

Аднак у кальвінізме ідэя залежнасці і падпарадкавання дзяржавы царкоўным прадпісанням пе з'яўляецца тэакратыяй у яе традыцыйным, сярэднявечным выглядзе, а хутчэй за ўсё дэмакратыяй, таму што царква ў пратэстанцкім разуменні -- гэта адзіны народ, аб'яднаны евангельскім вучэннем, г. зн. пераважна міране, і дзяржава павінна падпарадкоўвацца народу. Менавіта ў пратэстантызме нарадзілася ідэя народнага суверэнітэту. Другая палітыная ідэя, якая сфарміравалася ва ўлонні Рэфармацыі - гэта ідэя вяршэнства закону.

Такім чынам, прадпрынятая ідэолагамі пратэстантызму рэформа рэлігійнага светапогляду абумовіла змену ўстановак асобы. Чалавек арыентаваўся не на вырашэнне абстрактных, рэлігійна-метафізічных праблем, а пераважна на рэальныя, зямныя справы — працу, сям'ю, побыт, духоўнамаральнае самаўдасканаленне. Дарэчы, гэта арыентацыя добра прасочваецца ў Нясвіжскім «Катэхізісе» 1562 г. У межах пратэстанцкага светапогляду фарміраваўся новы духоўны тып чалавека, які ўсведамляе адказнасць за сваю справу, імкнецца да поспеху ў сваёй прафесіі і дзейнасці, чалавска разважлівага, памяркоўнага, цярпімага, сумленнага, працавітага, свабодалюбівага. Карацей кажучы, у межах пратэстанцкага вучэння сфарміраваўся тып асобы новай еўрапейскай цывілізацыі, капі-талістычнага грамадства. Пратэстантызм зводам сваіх рэлігійных і маральных установак санкцыянаваў капіталістычную прадпрымальніцкую дзейнасць. У якасці вышэйшай каштоўнасці жыцця чалавека ён абвясціў працу — працу рамесніка, купца, селяніна, інтэлігента, гаспадарчую працу на дзяржаўнай ніве чыноўніка і нават караля. 3 пратэстантызмам знітаваны ўзрастанне адукаванасці і культурнага ўзроўню гра-мадства (кожны галава сям'і павінен быць пісьменным, умець чытаць Біблію і тлумачыць яе сваім блізкім), развіццё сістэмы школьнай адукацыі. Адсюль не цяжка зда-гадацца, што менавіта рэфарматарская інтэнцыя заахвоціла Скарыну перакласці і надрукаваць Біблію для простых людзей. Значную ролю адыграла Рэфармацыя ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнай самасвядомасці.