Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 3 из 13)

Контррэфармацыя, якая ў Заходняй Еўропе пачалася ўжо ў першай палове XVI ст., у Вялікім княстве Літоўскім сваю дзейнасць актывізавала толькі на пачатку 70-х гадоў XVI ст. У 1569 г. па запрашэнні каталіцкага біскупа Валер'яна Пратасевіча ў Вільню прыбыла першая група езуітаў. У 1574 г. была створана асобная езуіцкая правінцыя, у якую ўвайшлі Польшча і ВКЛ. Асмоўным зместам контр-рэфармацыйнай дзейнасці езуітаў было схіленне да каталіцтва прадстаўнікоў буйных магнацка-шляхецкіх пратэс-танцкіх фамілій, моладзі, арганізацыя шырокай сеткі наву-чальных устаноў, уплыў на ўладу і перш за ўсё на караля, дзяржаўную палітыку і г. д. Менавіта пры падтрымцы буй-ных феадалаў, католікаў, дзяржаўных чыноўнікаў, караля езуітам на працягу другой паловы XVI—XVII ст. удалося за-няць пануючае палажэнне ва ўсіх вядучых сферах духоўна-га жыцця Ірамадства. Адной з акцый Контррэфармацыі на беларуска-ўкраінскіх землях з'яўлялася царкоўная унія.

Найбольш значным вынікам контррэфармацыйнай дзейнасці з'яўлялася згалінаваная сістэма езуіцкіх калегіумаў на чале з Віленскім універсітэтам, заснаваным у 1578 г. Сярод іншых дысцыплін тут выкладалася этыка.

Рэфармацыя не толькі спрыяла развіццю нацыянальнай культуры народаў,дэмакратызацыі асветы і ўсяго інтэлектуальнага жыцця, але і ўзмацніла раскол грамадства па канфесійнаму прынцыпу, распальвала рэлігійную барацьбу, аслабляючы тым самым нацыянальна-вызваленчую барацьбу.

Падрываючы царкоўныя інстытуты, рэфарматары зрабілі ў пэўнай ступені і пазітыўную для рэлігіі, царквы справу: яны ўзмацнілі веру, адрадзілі значэнне прынцыпу тэацэнтрызму, што ў сваю чаргу выкарыстала Контррэфармацыя для ўзмацнен-я сваіх ідэалагічна-філасофскіх пазіцый. Выціснутыя на перыферыю інтэлектуальнага жыцця ў эпоху Адраджэння, схаластычныя традыцыі аднаўляюцца ў эпоху Контррэфармацыі ва універсітэтах, літаратуры, філасофіі. Най больш інтэнсіўна працэс рэанімацыі схаластычнай культуры адбываецца ў Іспаніі і Партугаліі, робячыся ідэалагічнай зброяй каталіцкай царквы ў яе экспансіі ў прававыя краіны. Захаваўшы прынцып сінтэзу тэалогіі і рацыяналізму, яна перабудоўваецца, выкарыстоўваючы ідэі еўрапейскай навукі XV—XVII стст.

Контррэфармацыя выкарыстоўвае духоўна-культурныя здабыткі Рэфармацыі і Адра-джэння: новыя педагагічныя ідэі, пераклады і крытычна-філалагічнае даследаванне Бібліі.

У перыяд Контррэфармацыі адбыўся вялікі сінтэз папярэдніх культур, які абумовіў утварэнне новага тыпу светапогляду, філасофскай культуры, у якім былі зацікаўлены і тэолагі, і філосафы, і прыродазнаўцы, і літаратары, і мастакі. Гэты сінтэз, у выніку якога і сфарміравалася культура Барока, ахапіў усе еўрапейскія краіны, паўплываў на культуру большасці народаў еўрапейскага кантынента. Хоць храналагічна Барока супадае з Контррэфармацыяй і шэраг даследчыкаў разглядаюць Барока як філасофска-светапоглядную выяву Контррэфармацыі, па сваёй сутнасці гэтыя культурна-гістарычныя з'явы не тоесныя. Ідэалагічная сутнасць Контррэфармацыі знітавана з адраджэннем ролі і значэня царквы ў грамадстве, тэалагізму і схаластыкі ў інтэлектуальным жыцці, ідэалогія гэта была толькі адным з кампанентаў складанай сінтэтычнай цэласнасці, якой з'яў-лялася Барока.

Развіццё этычнай думкі Беларусі канца ХVІ-ХVII ст.адбыалася ў кантэксце станаўлення айчыннай культуры Барока, якая прапаноўвала грамадству адметны ад Рэнесансу погляд на свет, грамадства, чалавека. Культура і светапогляд Барока існавалі, узасмадзейнічалі і сінтэзаваліся з сярэднявечнай і рэнесансавай культурай, светапоглядам, ідэямі Рэфармацыі і Контррэфармацыі. У адрозненне ад Адраджэння барочны светапогляд успрымаў свет, чалавека як адзінства супрацьлегласцей -- зямнога і нябеснага, матэрыяльнага і ідэальнага, святога і грэшнага, маральнага і амаральнага, прыгожага і агіднага і г. д. Характэрны для Сярэднявечча сімвалічны прынцып інтэрпрэтацыі рэчаіснасці спалучаецца з натуралістычным, рэнесансавым. Барочная культура, філасофія, этыка, мастацтва бы-лі арыентаваны пераважна рацыяналістычна -- павучаць, выхоўваць, папярэджваць чалавека, - - у іх набываў усё большую значнасць навуковы кампанент. Разам з тым ра-цыяналістычны барочны светапогляд спалучаўся з містыкай, магіяй. Барочная культура, філасофія, мастацтва імкнуцца быць зразумелымі шырокаму, дэмакратычнаму чытачу, гледачу, суб'екту ўспрымання, яны актыўна і інтэнсіўна ўзаемадзейнічаюць з народнай, у прыватнасці гарадской, культурай, літаратурай, светапоглядам дэмакратычных пластоў грамадства. У сваю чаргу дадзеная акалічнасць стыму-лявала развіццё нацыянальнага кампанента ў культуры, літаратуры, мастацтве Барока. Агульнаеўрапейскі характар культуры Барока ўмацоўваў сувязі айчыннага духоўнага жыцця з культурай іншых народаў. Барока, адраджаючы некаторыя культурныя з'явы Сярэднявечча, прыстасоўвала іх да ўмоў сучаснага гісторыка-культурнага кантэксту. Культура, мастацтва Барока выкарыстоўваліся Контррэфармацыяй у сваіх рэлігійна-царкоўных, а таксама са-цыяльна-прапагандысцкіх мэтах. У барацьбе з Рэфармацыяй барочная раскоша каталіцкіх храмаў супрацьстаяла аскетызму пратэстанцкіх збораў, сціпласці іх абрадаў што павінна было прыцягнуць ў іх не толькі шляхту, але і паспаліты люд.Філасофска-мастацкая, рытарычна-паэтычная сістэма барочнай тэорыі, выпрацаванай у асноўным езуітамі, павінна была служыць уніфікацыі культуры, духоўнага жыцця грамадства, падпарадкаванню індывідуальнай свядомасці мэтам Контррэфармацыі, выпрацоўцы адзінай нарматыўнай філасофскай, этычнай, палітычнай, эстэтычнай дактрыны, абавязковай для ўсіх дзеячаў культуры.

У мастацка-светапогляднай культуры Барока, у тым ліку Беларусі, шырока выкарыстоўвалася эмблематыка. Эмблематыка, або своеасаблівы мастацка-светапоглядны іерогліф, складалася звычайна з выявы, надпісу, або дэвіза, і вершаванай эпіграмы. У беларускай культуры былі шырока распаўсюджаны эпіграмы на гербы буйных феадалаў. Вучоныя нават адзначаюць своеасаблівую эмблемаманію, якая ахапіла Беларусь і Украіну з пачатку XVII ст.

Культура Барока, барочны светапогляд істотна паўплывалі на маральную свядомасць чалавека і грамадства канца XVI — XVII ст. У айчыннай літаратуры гэтага перыяду. грамадскай і філасофска-этычнай думцы сцвярджаецца і ўсталёўваецца ідэал энергічнага, дзейнага, практычнага чалавека, што мы, напрыклад, наглядаем у творах Ю. Ламанеўскага і Сімяона Полацкага. Асуджаецца бяздзеннасць. лянота, грамадская абыякавасць, ухваляецца працавітасць не толькі ў асобе рамесніка, селяніна, інтэлігента. але і шляхціца і нават самога караля. Сцвярджаецца думка: якое б месца ні належала чалавеку ў грамадстве, якой бы прафесіяй ён ні займаўся, на якой пасадзе б ні сядзеў -ён павінен добрасумленна адносіцца да сваёй працы. сваіх грамадскіх і дзяржаўных абавязкаў. Бог любіць і да-памагае людзям дзейным, энергічным, працавітым — гэты дэвіз кальвінісцкай этыкі глыбока замацаваўся ў маральнай свядомасці людзей XVII ст. Дынамізм становіцца асноватворным, універсальным прынцыпам «маральнага кодэкса» чалавека XVII ст.

Беларускія гарады ўжо ў XVI ст. становяцца цэнтрамі развітой рамеснай вытворчасці і ажыўленага гандлю, складанага сацыяльна-палітычнага і кўльтурнага жыцця. Адным з паказчыкаў гэтага з'яўлялася колькасць рамесных прафесій, напрыклад, у Полацку іх налічвалася каля 50. Адмысловыя майстры стваралі ўсё неабходнае для грамадства: прылады працы, вопратку, абутак, посуд, жыллё, зброю, будавалі і ўпрыгожвалі замкі, цэрквы, касцёлы, ратушы, выраблялі паперу, друкавалі і афармлялі кнігі. Неабходнасць рэгулявання вытворчай дзейнасці і барацьбы з феадаламі прымушала рамеснікаў аб'ядноўвацца ў цэхі, якія пачалі ўзнікаць на Беларусі ў сярэ-дзіне XVI ст. Крыніцы збераглі ўпамінанно аб 112 такіх цэхах у 16 гарадах Беларус. Беларускія купцы збывалі свае тавары не толькі на ўнутраным рынку, але і здзяйснялі вельмі інтэнсіўныя знешнегандлёвыя аперацыі з гарадамі Расіі (Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Цвер, Масква), Украіны (Кіеў, Львоў, Пе-рамышль), Польшчы (Варшава, Кракаў, Тарунь, Гданьск, По.чпань, Лгоблін), Прыбалтыкі (Рыга), а таксама пранікалі ў Турцыю, Румынію, Малдавію, праз ІІольскія гарады і Рыгу падтрымлівалі гандаль з Заходняй Еўропай. Яны прывозілі на радзіму но толькі дарагое сукно, віно, зброю, ало і кнігі антычных пісьменнікаў, еўрапейскіх гуманістаў і рэфарматараў. 3 купецкімі караванамі моладзь Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку і Беларусі, выязджала на вучобу ва універсітэты Кракава, Прагі, Балонні, Лейпцыга, Вітэнберга, Кёнігсберга і інш.

У гарадах жылі таксама феадалы і прадстаўнікі вышэйшага духавенства. Ім належала частка гарадской тэрыторыі, жыхары якой не былі падсудныя магістрату, а знаходзіліся пад юрысдыкцыяй феадалаў.

3 канца XIV і на працягу наступных стагоддзяў беларускія гарады дамагаюцца самакіравання на аснове магдэбургскага права. Да іх ліку належаць Брэст (1390 г.), Гродна (1391 г.), Слудк (1441 г.), Полацк (1498 г.), Мінск (1499 г.), Магілёў (1561 г.), Віцебск (1597 г.) і інш. Замацаванне эканамічнага і сацыяльна-палітычнага становішча гараджан непазбежна аб-вастрала іх адносіны з феадаламі. Развіццё таварна-грашовых адносін у нейкай меры вяло да «абуржуажвання» часткі шляхты. Грамадскае быццё гараджан рабіла іх найбольш яскравымі выразнікамі працэсу фарміравання сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя формы развітога гарадскога жыцця абумовілі наяўнасць у грамадскай самасвядомасці гараджан раннебуржуазных тэндэнцый, эле-ментаў юрыдычнага светапогляду (ідэя прававога грамадства і дзяржавы, «натуральнага права», «агульнага дабра» і да т. п.).