Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 4 из 13)

У гарадскім асяроддзі расце прэстыж адукацыі, ведаў, духоўных каштоўнасцей. Некаторыя багатыя гараджане пачынаюць выступаць у ролі мецэнатаў: садзейнічаюць арганізацыі школ, кнігадрукавання. Менавіта гарадское асяроддзе вылучыла аднаго з найбольш выдатных айчынных дзеячаў эпохі Адраджэння — Францыска Скарыну. З'яўленне такой асобы ў гісторыі беларускай культуры, філасофска-грамадскай думкі магчыма было толькі ва ўмовах развітога горада. Выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе і Вільні ажыццяўлялася пры фінансавым садзейнічанні багатых віленскіх гараджан-беларусаў. Імкненне да сацыяльнай справядлівасці і законнасці, павага да чалавека і высокае разуменне грамадскага абавязку, зацвярджэнне роднай мовы і культуры, глыбокае пачуццё любові да ра-дзімы, заклік да пазнання свету, асветніцтва народа — усе гэтыя рысы рэнесансна-гуманістычнага светаногляду Скарыны ў значнай меры з'яўляліся параджэннем развітога беларускага го-рада.

Сацыяльны настрой і імкненні ідэолагаў-гараджан сутыкаліся з мэтамі і задачамі выразнікаў інтарэсаў перадавой часткі шляхты (М. Літвін, С. Будны, Л. Волан, М. Огрыйкоўскі і інпі.). Яны абгрунтоўвалі праграму шырокага грамадскага рэфарміравання, што мела уплыў на феадальныя вярхі і ўрад. Былі праведзены рэформы, якія садзейнічалі аздараўленню грамадска-дзяржаўнага арганізма Вялікага княства Літоўскага. На працягу XVI ст. мэтанакіра-вана ажыццяўляўся працэс удасканалення заканадаўстна, былі створаны тры Статуты, якія з'яўляліся асноўным кодэксам феадальнага права. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. замацавалі класавае панаванне і прывілеі феадалаў, прыгонную сістэму ў вёсцы. Разам з тым яны мелі вялікае значэнне для грамадства ў цэлым. У краіне ўводзілася адзінае права, абавязковае для ўсіх саслоўяў, абмяжоўвалася феадальнае самавольства, у нейкай меры ставілася пад абарону закона жыццё і маёмасць рамеснікаў, гандляроў і сялян, абвяшчаліся некаторыя свабоды (свабода веравызнання, права выязду за мяжу і інш.). У Статутах атрымалі адлюстраванне філасофска-ідэалагічныя павевы эпохі Адраджэння, ідэі прававога грамадства, сфармуляваныя ў прадмовах да трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага (1588) яго галоўным рэдактарам Львом Іванавічам Сапегам.

Значны ўплыў на фарміраванне рэнесансна-гуманістычных ідэй і канцэпцый у Беларусі аказвала сацыяльная барацьба ў вёсцы. Эксплуатацыя і запрыгоньванне выклікалі супраціўленне сялян, якое рэзка ўзмацнілася ў канцы XVI—XVII ст. Пад уздзеяннем гэтага фарміравалася радыкальнае сацыяльна-філасофскае вучэнне народных ідэолагаў. Праблема феадальна-нрыгонных адносін стала прадметам вострых дыскусій у грамадскай думцы Беларусі, асабліва ў 60—80-я гады XVI ст.

Вялікае княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматрэлігійнай дзяржавай. Ў асноўным жа яго насялялі беларусы і ўкраінцы праваслаўнага веравызнання. Пасля Крэўскай уніі (1385 г.) у беларуска-ўкраінскія землі пранікае каталіцызм і паступова заваёўвае там адну пазіцыю за другой. З сярэдзіны XVI ст. у сувязі з актывізацыяй рэфармацыйнага руху ў Беларусі, літве і на Украіне зацвярджаюцца пратэстантызм, галоўным чынам у форме кальвінізму і антытрынітарызму. Пратэстантызм часова вывеў з праваслаўных і каталіцкіх шэрагаў некаторую частку беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх феадалаў, гараджан, нязначную частку сялян. Аднак у канцы XVI — пачатку XVII ст. напалоханыя ўзмоцненым антыфеадальным і нацыянальна-рэлігійным рухам, радыкалізмам Рэфармацыі большасць феадалаў разрываюць з пратэстантызмам і пераходзядь у каталіцызм.

Прагрэсіруючы радыкалізм Рэфармацыі, Лівонская вайна і іншыя ўнутраныя і знешнепалітычныя абставіны паставілі перад беларускімі, літоўскімі і польскімі феадаламі пытанне аб умацаванні сваіх сацыяльных і ідэалагічных пазіцый, кансалідацыі класавых сіл на аснове каталіцызму. Яны абумовілі актывізацыю дзейнасці каталіцкай царквы і яо авангарда — ордэна езуітаў, узначальваемых і накіроўваемых Ватыканам. Феадальна-каталіцкая рэакцыя імкнулася замацаваць існуючыя са-цыяльна-зканамічныя парадкі, палажыць канец рэфармацыйна-гуманістычнаму руху, антыфрадальным выступленням народных нізоў, кансерваваць традыцыйныя рэлігійна-ідэалагічныя і царкоўныя інстытуты, прывязаць боларускія, украінскія, літоўскія землі да каталіцкай Польшчы, адарваць іх ад усходнеславянскага рэгіёна, разбурыць узаемасувязі беларускага і ўкраінскага народаў з брацкім рускім народам, якія склаліся генетычна і гістарычна, акаталічыць, паланізаваць і ў канчат-ковым выніку дэнацыяналізаваць беларусаў і ўкраінцаў. На працягу другой наловы XVI—XVII ст. езуіты пры падтрымцы каралёў і феадалаў даволі паспяхова спрабуюць зацвердзіцца ў Вялікім княствс Літоўскім эканамічна і сацыяльна, узяць у свае рукі ўсе сродкі культурна-ідзалагічнага ўздзеяння, і перш за ўсё адукацыю, падпарадкаваць сабе друкарні, устанавіць строгую цэнзуру друку і г. д.

Сродкам зацвярджэння ўплыву Ватыкана ў беларуска-ўкраінскіх землях і далейшага пранікнення на Усход была абрана унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, якая разглядалася ідэолагамі феадальна-каталіцкай рэакцыі як пераходны этап да каталіцызму. Ініцыятарамі і арганізатарамі яе выступілі асобныя прадстаўнікі вышэйшага праваслаўнага духавенства. Іх падтрымлівала частка феадалаў. Супраць уніі была рашуча пастроена асноўная маса гараджан і сялян, а таксама, асабліва з першых часоў, многія феадалы, шырокія колы духавенства. Увядзенне уніі было абвешчана ў 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце ва ўмовах, якія ўсё больш абвастраліся сацыяльна-рэлігійнай барацьбой. Праваднікі уніі спрабавалі пераканаць у тым, што яна мае выключна царкоўны характар і павінна пакончыць у Вялікім княствам Літоўскім з варожасцю паміж прыхільнікамі праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Аднак унія ўводзілася гвалтоўнымі сродкамі, што вельмі яскрава паказалі ў сваіх творах сучаснікі, беларускія і ўкраінскія пісьменнікі-палемісты канца XVI—XVIII ст. Не толькі прыгняталася рэлігійная свабода праваслаўных беларускіх і ўкраінскіх гараджан і сялян, але і ўсяляк ушчамляліся іх сацыяльна-эканамічныя інтарэсы, нацыянальная і чалавечая годнасць. Правядзенне ў жыццё уніі паклала пачатак наступу феадальна-каталіцкай рэакцыі на нацыянальную беларускую і ўкраінскую культуру, палітыцы паланізацыі.

Увядзенне уніі сустрэла рашучае супраціўленне самых шырокіх слаёў беларуска-ўкраінскага грамадства. У барацьбу супраць уніі і ваяўнічага каталіцызму спачатку ўключыліся патрыятычна настроеныя прадстаўнікі пануючага класа, аднак, калі яна пачала нерарастаць у нацыянальна-вызваленчы рух і прымаць усё больш выразны антыфеадальны характар, шляхі патрыятычна настроеных феадалаў і працоўных мас разышліся. Феадалы ў канчатковым выніку здрадзілі руху, аддалі перавагу класавым і саслоўным прывілеям, прыносячы ў ахвяру інтарэсы рэлігіі продкаў, радзімы, нацыянальнай культуры.

Стойкае супраціўленне уніяцкай палітыцы і ў цэлым феадальна-каталіцкай рэакцыі аказалі беларускія і ўкраінскія гараджане і сяляне. Прычым іх барацьба супраць уніі і каталіцызму насіла не толькі рэлігійны, але і сацыяльна-класавы, нацыянальна-культурны характар. Вялікую ролю ў антыуніяцкай барацьбе беларускіх і ўкраінскіх гара-джан і сялян другой паловы XVI—XVII ст. адыгралі праваслаўныя брацтвы. Узнікшы ў другой палове XVI ст., ужо ў 80— 90-я гады XVI ст. яны ператвараюцца ў даволі масавыя арганізацыі, у якіх разам з гараджанамі ўдзельнічаюць патрыятычна настроеныя прадстаўнікі духавенства і шляхты. На нрацягу другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. брацтвы ўтвараюцца ў Брэсце, Львове, Вільні, Гродне, Віцебску, Мінску, Магілёве, Кіевс, Полацку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах. Як патрыятычныя грамадскія арганізацыі брацтвы выступалі за абміршчэнне і выпраўлене царкоўнага жыцця, развіццё нацыянальных беларуска-ўкраінскіх культурных формаў, супраць уніі, контррэфармацыі, калабарацыянісцкай палітыкі праваслаўных царкоўных іерархаў і феадалаў і г. д. У брацкім асяроддзі фарміруецца светапогляд прагрэсіўных праваслаўных грамадскіх і культурных дзеячаў, якія аказваюцца ў апазіцыі да афіцыйнага курсу кіраўнічых вярхоў праваслаўя, абгрунтоўваюць праграму далучэння шырокіх мас насельніцтва, і ў першую чаргу гараджан, да свецкай адукацыі. 3 гэтага кола выходзілі рэктары і настаўнікі брацкіх школ, аўтары і выдаўцы падручнікаў, папулярных рэлігійна-філасофскіх сачыненняў, палемічных трактатаў. Дзейнасць праваслаўных брацтваў не абмяжоўвался абнаўленча-рэлігійнымі і культурна-адукацыйнымі задачамі. У шэрагу выпадкаў яны з'яўляліся выразнікамі сацыяльна-палітычнай апазіцыі гараджан феадальнаму ладу і яго ідэалогіі. Усё гэта дае падставу некаторым даследчыкам сцвярджаць, што ў ідэалогіі і дзейнасці брацтваў існава лі рэфармацыйна-гуманістычныя тэндэнцыі.

Дынамічнае грамадскае жыццё Беларусі XVI—XVII стст. істотна ўплывала на фарміраванне духоўнай культуры, філа-софскай і сацыяльна-палітычнай думкі. Сведчаннем гістарычнага прагрэсу Беларусі ў гэтую эпоху з' яўляецца секулярыза-цыя духоўнага жыцця грамадства, развіццё адукацыі, кігадрукавання, ажыўлены імпарт разнастайнай кніжнай прадукцыі з-за мяжы і камплектаванне бібліятэк, мецэнатства і стварэнне гуманістычных таварыстваў, цікаўнасць да антычнай культуры, развіццё гістарыяграфіі, літаратуры, мастацтва, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі. Адным з крытэрыяў прагрэсу ў гэты перыяд з'яўляецца працэс дэмакратызацыі культуры, па-шырэнне сацыяльнай базы духоўнай вытворчасці, што было. Характар і змест кніжнай прадукцыі, палігра-фічны ўзровень і мастацкае афармленне кніг гавораць аб даволі прыкметных праявах Адраджэння ў культуры Беларусі і Літвы XVI — пачатку XVII ст.

На працягу XVI—XVII стст. у Бсларусь рознымі шляхамі паступалі кнігі з-за мяжы, у асноўным з краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Іх прывозілі магнаты, шляхта, багатыя купцы. Некаторыя гараджане, шляхціцы і асабліва магнаты камплектуюць прыватныя бібліятэкі. Асабліва трэба адзначыць радзівілаўскую бібліятэку ў Нясвіжы, бібліятэку Жыгімонта Аўгуста ў Вільні, кнігасховішчы князеў Слуцкіх, Хадкевічаў і інў. Акрамя прыватных, на тэрыторыі Беларусі і Літвы існавалі царкоўныя, манастырскія, школьныя бібліятэкі. Сярод кніг значнае месца займалі сачыненні антычных аўтараў. Былі прадстаўлены кнігі мысліцеляў эпохі Адраджэння, гуманістаў і рэфармацыійных дзеячаў.