Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 5 из 13)

Значны ўплыў на фарміраванне духоўнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і, у прыватнасці, Беларусі аказвала антычная культура. Гэта выяўлялася ў даволі шырокім распаўсюджанні кніг антычных аўтараў; перакладах з каментарыямі арыгінальных творау, імкненні да папулярызацыі філасофска-этычнык ідэй старажытнікаў; вывучанні лацінскай і старажытнаграчаскай моў, элементаў антычнай філасофіі, гісторыі, літаратуры ў школах; насычэнні арыгінальных твораў ідэямі, цытатамі, вобразамі, імёнамі антычных пісьменнікаў; багатым упляценні атрыбутаў культурна-мысліцельнай традыцыі Старажытнай Грэцыі і Рыма ў прыватнай перапісцы, публічных выступленнях, па-леміцы, свецкім і царкоўным красамоўстве, прозе, паэзіі, мастацтве; імкненні мысліцеляў і грамадскіх дзеячаў Вялікага княства Літоўскага ўключыць антычную філасофскую культуру ў кантэкст айчыннай сацыяльна-палітычнай і філасофска-этычнай думкі, прыстасаваць сацыяльна-філасофскія ідэі ан-тычнасці да актуальных грамадска-дзяржаўных і рэлігійна-ідэалагічных патрэб, выкарыстоўваючы іх у светапогляднай барацьбе, сацыяльна-пераўтваральнай дзейнасці, нацыянальна-вызваленчым руху і г. д. Ідэі антычнай філасофіі і літаратуры аказвалі істотнае ўздзеянне на творчасць і светапогляд Ф. Ска-рыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, С. Кашуцкага, А. Волана, Л. Сапегі, Л. Зізанія, Б. Буднага, С. Лована, М. Сматрыцкага, плеяду беларускіх шляхецкіх паэтаў канца XVI—XVII ст., якія пісалі на польскай мове.

Апеляцыя да антычнай культуры - па сутнасці зварот да традыцыі, культурна-філасофскага вопыту. Прычым гэты зварот не з'яўляецца простым запазычаннем, а выступае як творчы акт. Для таго каб сучаснасць зацікавілася мінулым, звярнула пільную ўвагу на тую ці іншую філасофскую ідэю, вучэнне, павіны існаваць сур'ёзныя пераду-мовы ў ёй самой. У філасофскай культуры Беларусі, Украіны і Літвы эпохі Адраджэння цікаўнасць да палітыкі, этыкі, логікі, анталогіі Платона, Арыстоцеля, эпікурэйцаў, стоікаў, і іншых была цесна звязана з актуальнымі палітычнымі, сацыяльнымі і духоўна-культурнымі задачамі, якія стаялі пррад беларуска-ўкраінска-літоўскім грамадствам, у прыватнасці рухам прагрэсіўных ідэолагаў шляхты і гараджан за абнаўленне дзяржаўна-прававых інстытутаў, маральнае аздараўленне народа, антытэалагічнымі светалогляднымі ўстаноўкамі і да т. п. Зварот гуманістаў эпохі Адраджэння да ідэйнай спадчыны ан-тычнай старажытнасці ў значнай ступені тлумачыцца тым, што ідэолагамі рэнесанснага гуманізму яшчэ не была выпрацавана новая тэрыя, якая супрацьстаяла сярэдневякоўю. Узнаўленне арыстоцелеўскага вучэння трэба разглядаць не толькі як зварот да культурна-філасофскай традыцыі, і як дзейнасць, якая выходзіць за межы простага каментатарства і інтэрпрэтатарства і якая звязана з творчай перапрацоўкай вялікай арыстоцелеўскай спадчыны.

3 арыстоцелеўскім вучэннем і яго разнастайнымі інтэрпрэтацыямі і мадыфікацыямі ўсходнееўрапейскі рэгіён пазнаёміўся задоўга да распаўсюджання і зацвярджэння тут схаластычнай філасофіі.

У эпоху Адраджэння і Рэфармацыі айчынныя мысліцелі атрымліваюць непасрэдны доступ да сачыненняў старажытнагрэчаскай філасофіі, што стала магчымым дзякуючы вынаходству кнігадрукавання, інтэнсіўнай пошукавай, перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці еўрапейскіх гуманістаў, узмацнелым культурным кантактам з Заходняй Еўропай і да т. п. Пад уздзеяннем арыстацелізму фарміраваліся многія аспекты светапогляду Скарыны. На ідэях Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона грунтавалася айчынная палітыка-прававая думка XVI—XVII стст. У прыватнасці, вельмі прадуктыўна выкарыстоўвалі арыстоцелеўскія ідэі Андрэй Волан, Леў Сапега і інш. Сымон Будны на старонках сваіх твораў дэманструе знаёмства не толькі з этыка-палітычнымі, але і лагічнымі працамі Арыстоцеля.

Навукова-філасофсскія погляды прадстаўнікоў рэнесансна-гуманістычнай думкі Беларусі XVI—XVII стст. грунтаваліся не на адным арыстацелізме, хоць апошні дамінаваў. Мелі папулярнасць, асабліва ў этыцы і палітыцы, ідэі платанізму, умеранага стаіцызму, галоўным чынам Цыцэрона.

Станаўленне рэнесансна-гуманістычнай культуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ажыццяўлялася на моцным фундаменце папярэдняга культурна-філасофскага развіцця ўсходнеславянскага рэгіёна і перш за ўсё духоўнай культуры Кіеўскай Русі. Духоўная культура Старажытнарускай дзяржавы фарміравалася на айчыннай матэрыяльнай аснове і дасягнула ў XI— ХІП стст. даволі высокага ўзроўню. Істотную ролю ў яе станаўленні адыграла антычная, пераважна грэкамоўная культура, якая аж да XIV ст. засвойвалася ўсходне-славянскімі народамі галоўным чынам праз пасрэдніцтва Візантыі, што стаяла ў эпоху ранняга сярэдновякоўя на больш высокім узроўні культурнага развіцця ў параўнанні з заходнеоўрапейскімі краінамі.

Старажытнаруская філасофская культура зафіксавана ў вялікай колькасці помнікаў перакладной і арыгінальнай пісьменнасці. За імі ідуць маральна-навучальныя, літаратурна-публіцыстычныя, прыродазнаўчыя, гістарычныя і іншыя творы, у якіх змяшчаюцца роздумы пра чалавека, быццё, пазнанне. У старажытнарускай філасофскай культуры вызначыліся дзве гнасеалагічныя тэндэнцыі, прадстаўленыя пазней у філасофіі і грамадскай думцы Беларусі, Украіны і Расіі XVI— XVII стст. Уплывам старажытнарускай культуры трэба лічыць цікавасць да гісторыі сваёй радзімы і народа, пытанняў філасофіі гісторыі. Гэтая традыцыя, закладзеная «Аповесцю мілулых гадоў», была працягнута беларускай гісторыяграфіяй («Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі леталіс» і інш.). Сцвярджалася новае ў параўнанні з антычным разуменее гістарыч-нага працэсу як паступальнага, аднанакіраванага руху; айчынная гісторыя разглядалася ў сусветным кантэксце і г. д. У беларускіх летапісах і іншых творах, якія апісвалі мінулае сваёй бацькаўшчыны, нязменна прысутнічае ідэя генетычнага і культурна-гістарычнага адзінства старажытнарускай народнасці і народаў Беларусі, Украіны, Расіі.

Карацей кажучы, ва ўмовах канкрэтна-гістарычнай рэальнасці зварот да грэка-візантыйскай і старажытнарускай культуры быў часткай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў за сацыяльна-па-літычную і нацыянальна-культурную свабоду.

Вялікае значэнне для плённага развіцця духоўнай культуры Беларусі XVI—XVII стст. мелі традыцыйныя сувяаі з грамадска-культурным жыццём брацкіх рускага і ўкраінскага народаў. Рускае вальнадумства і рацыяналізм XIV—XVI стст. аказалі ўздзеянне на станаўленне рэфармацыйна-гуманістычнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.

У сваю чаргу грамадска-філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння ўплывала на духоўную культуру Расіі. У гэтым плане мае цікавасць лёс беларускага «Катэхізіса», выдадзенага С. Будным, Л. Крышкоўскім і М. Кавячынскім у 1562 г. у Нясвіжы. «Катэхізіс» адыграў значную ролю ў фарміраванні светапогляду рускіх філосафаў-вальнадумцаў канца XVII ст.

3начны ўплыў на культуру Расіі XVII ст. зрабіла беларуская эміргацыя, г. зн. вялікі пласт праваслаўнага і пратэстанцкага беларускага насельніцтва (рамеснікі, школьныя настаўнікі, свяшчэннаслужыцелі, кнігавыдаўцы і г. д.), прымушаныя ў выніку феадальна-каталіцкай рэакцыі пакінуць радзіму і перасяліцца ў Расію. Сярод іх Сімяон Полацкі, Ян Белабоцкі і інш.

Рэнесансна-гуманістычная культура Вялікага княства Літоўскага стваралася намаганнямі не толькі беларускага і ўкраінскага, але і літоўскага народаў. Літоўская метрыка, статуты Вялікага княства Літоўскага, паэзія Міколы Гусоўскага, айчыннае кнігадрукаванне, многія помнікі архітэктуры, скульптуры, жывапісу, грамадска-філасофскай думкі — агульны культурны набытак беларускага і літоўскага народаў.

Для айчыннай культуры XVI—XVII стст. характэрна ўзмоцненае ўзаемадзеянне з заходняй і перш за ўсё з польскай культурай, філасофскай і грамадска-палітычнай думкай. Агульнавядома значэнне для культуры Беларусі Кракаўскага універсітэта, дзе па працягу некалькіх стагоддзяў атрымлівалі адукацыю ўсходнеславянскія грамадскія дзеячы і мысліцелі. Польская літаратура, навука, мастацтва, філасофія аказалі істотны ўплыў на развіццё айчыннай духоўнай культуры эпохі Адра-джэння, Рэфармацыі, барока.

Пры характарыстыцы эпохі нельга абысці і такі фактар культуры Вялікага княства Літоўскага, як мецэнацтва і гуманістычныя таварыствы. Многія беларускія, украінскія і літоўскія феадалы, багатыя гараджане фінансавалі арганізацыю школ, друкарняў, набывалі старажытныя рукапісы і кнігі, стваралі бібліятэкі; магнаты збіралі пры сваіх дварах паэтаў, перакладчыкаў, мастакоў, усяляк падтрымлівалі іх дзейнасць. Рашучыя абаронцы асноўных устояў феадальнага ладу, яго сацыяльнай структуры, ідэалогіі, палітыкі, магнаты-мецэнаты, вядома, накіроўвалі і кантралявалі дзейнасць гуманістаў. У той жа час нельга абмяжоўнацца класавай характарыстыкай мецэнацтва. Апошняе як сацыяльна-культурная з'ява канкрэтнай эпохі шырэйшае па значэнню і глыбейшае па сваёй сутнасці, бо садзейнічала сцвярджэнню не толькі класавых, але і агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. У айчыннай культуры станаўленне мецэнацтва ў якасці актыўна дзейнага інстытута звязана з эпохай Адраджэння. Менавіта ў гэты час у пэўных колах пануючага класа выпрацоўваецца даволі высокае разуменне значэння ролі адукацыі, кнігадрукавання, літаратуры, мастацтва, навукі, філасофіі і ў цэлым духоўнай культуры ў жыцці грамадства і народа. Гуманісты Вялікага княства Літоўскага ўсяляк імкнуліся падтрымаць мецэнацкі энтузіязм феадалаў, развіць у іх пачуццё павагі да культурных каштоўнас-цей, ведаў, паэзіі, філасофіі, заахвочваючы і стымулюючы іх пратэкцыянісцкую дзейнасць.Аднак уласцівы многім буйным беларускім феадалам нацыянальна-патрыятычны энтузіазм у 70-80-х гг. пачынае рэзка згасаць. Таму садзейнічаў шэраг абставін, у прыватнасці пагоршаныя адносіны з Рускай дзяржавай, узмоцненыя антыфеадальныя народныя выступленні, боязьстраціць свае эканамічныя і сацыяльна-палітычныя перавагі і г. д. Усё гэта падштурхоўвала пануючы клас Беларусі не толь-кі да сацыяльна-палітычнага, але і рэлігійнага, культурнага збліжэння з польскімі феадаламі. У імя зберажэння класавага панавання прыносіліся ў ахвяру традыцыйная рэлігія, нацыянальная культура. Прымаючы каталіцызм, беларускія феадалы ўсё больш уцягваюцца ў сферу польскай культуры, адмаўляюц-ца ад роднай мовы, перастаюць спрыяць нацыянальна-культурнаму руху. Трэба адзначыць, што пануючы клас Беларусі з прычыны шэрагу абставін аказаўся ў большай ступені дэнацыяналізаваным і апалячаным, падвергнутым уплыву польскай культуры, чым пануючы клас Украіны.