Смекни!
smekni.com

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага (стр. 7 из 13)

У гэтым асяроддзі нарадзіўся і расквітнеў незвычайны талент Сымона Буднага, які ўдумліва, пранікліва вызначыў адну з галоўных прычын бедстваў, што перажывалі народы Рэчы Паспалітай, і асабліва Беларусі: засілле пануючай каталіцкай царквы, якая пацкоўвала суседнія народы адзін на аднаго, ІІакідаючы ў цемры шырокія масы, асвячала дэспатызм прыгоннікаў, распаўсюджвала рэлігійныя забабоны, праследавала іншадумцаў. Сымон Будны ўсяляў у сваіх сучаснікаў упэўпенасць у тым, што барацьбой супраць царкоўнага дагматызму яны даб'юцца ўдасканалення чалавека і адносін паміж людзьмі.

Будны прыязджае ў Вільню прыблізна ў 1557 ці на пачатку 1558г. па запрашэнню пратэстанцкага суперінтэнданта Мымона Зака. Вільня стала для Буднага местам, дзе ён атрымаў выдатную мажлівасць развіць свой талент педагога, пісьменніка, філосафа і багаслова, дзякуючы існуючаму там асяроддзю. 11 студзеня ён пачаў выкладаць асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім Зборы. Умовы былі вельмі спрыяльныя для развіцця асобы Буднага. З 15 ст. Вільня ператварылася ў найбуйнейшы асяродак культуры ВКЛ. Тут былі спрыяльныя ўмовы для развіцця літаратуры, розных кірункаў мастацтва, навукі асветы. Да 60-х гг.16ст. у сталіцы былі адкрытыя шматлікія праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія навучальныя ўстановы. Пры двары вялікага князя, мана-стырах, заможных гараджан, дзеячаў культуры існавалі багатыя кнігазборы, што складаліся са старажытных славянскіх рукапісаў, выданняў антычных філосафаў, паэтаў, гісторыкаў і кніг, што выйшлі з-пад пяра пісьменнікаў-гуманістаў.

Будны распачаў сваю дзейнасць, калі рэфармацыйны рух пачынаў вызначаць культурна- рэлігійнае становішча ў ВКЛ. У 50-я і 60-я гг.16ст.многія прадстаўнікі найбуйнейшых шляхецкіх і князеўскіх родаў сталі прыхільнікамі пратэстанцтва, найперш-кальвінізму.

Працуючы ў Вільні, Будны набываў берасцейскія кнігадрукі, уважліва аналізаваў іх і абмяркоўваў іх з паплечнікамі.Будны ў віленскі перыяд заставаўся ў баку ад той дыскусіі, якая разгарэлася ў асяроддзі віленскіх пратэстанцкіх колаў і ў выніку якой адбылося рэзкае размежаванне рэфармацыйнай плыні на кірункі. Падзел адбыўся на глебе розных падыходаў да Тайнае Вячэры: адны сцвярджалі, што хлеб і віно ёсць сапраўдныя цела і кроў, другія - што гэта толькі знакі, алегорыя. Т.ч., у к.50-х гг. 16ст. у Віленскім пратэстанцкім Зборы выразна акрэсліліся дзве тэалагічныя дактрыны: Кальвіна і Лютэра.

Але Будны не спяшаўся з вызначэннем сваёй пазіцыі, не ў яго характары было прымаць на веру чужыя думкі. Бачна, што тут выявілася галоўная рыса Буднага - імкненне адшукаць ісціну, дайсці да сутнасці незалежна ад знешніх абставін. Але пасля працяглых спрэчак прымкнуў да кальвіністаў.

Каля 1560 г. С.Будны з Вільні пераехаў у Клецк, дзе ў кальвінскім мясцовым Зборы працягваў несці слова бога. Усе думкі і пачуцці выказаў С.Будны ў сваёй першай кнізе, што выйшла з Нясвіжскай друкарні 10чэрвеня 1562г.з вялікім загалоўкам "Катіхісіс, то ест Наука стародавная хрістіаньская от Святого Пісма, для простых людей языка руского, в пытаніах і отказах сбрана"."Прысвячэнне" князям Радзівілам, якім адкрываецца "Катэхізіс", падпісалі і М.Кавячынскі і Л.Крышкоўскі. Астатняе пісаў С.Будны.

"Катэхізіс" прывабліваў чытачоў зместам і характарам выкладання матэрыялу, логікай разваг і доказамі, якія пераконвалі.Твор уключаў чатыры асноўныя раздзелы: "Аб дзесяці запаведзях", "Аб веры", "Пра малітву Госпада", "Аб тайнах".Праз тры месяцы выходзіць з Нясвіжскай друкарні новы твор Буднага "Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам". Кніга прысвячалася земскаму падскарбію А.Валовічу, які даваў значную колькасць грошай на будаўніцтва друкарні. Да нашага часу не захавалася ніводнага экзэмпляра "Апраўдання..".

Жывучы ў Клецку, Будны ў 1562-1563гг. паступова пачаў наладжваць кантакты з дзеячамі заходнееўрапейскай Рэфармацыі. Буднага зацікавіла пытанне: адкуль, ад Айца ці Сына, зыходзіць Святы Дух. Гэта падштурхнула яго да напісання твора з адпаведнай назвай "Аб зыходжанні Святога Духа".

З сяр.1563г. напэўна пад уплывам польскіх арыянаў тэалагічныя погляды Буднага змяніліся: ён пачаў вызначаць адзінага Бога, адмовіўшыся ад дагматы Тройцы.

16 кастрычніка 1564г. з Нясвіжскай друкарні выйшлі "Размовы" Ютына ў перакладзе Буднага. У прадмове да кнігі перакладчык яшчэ раз выказаў сваё разуменне Хрыстовай навукі, адмоўнае стаўленне да юдэйскага вучэння. У Буднага ўзнікла грандыёзная задума: зрабіць вычарпальны пераклад Святога Пісання і, нарэшце, выправіць усе хібы ранейшых перакладаў. У гэтай справе Будны разлічваў на дапамогу Радзівіла. Аднак ажыццявіць свой план у Клецку не ўдалося, бо ў 1565г. М.Радзівіл Чорны адышоў у нябыт. Рэфармацыйны рух пазбавіўся сваёй галоўнай апоры. Нясвіжскі гурток распаўся, а жыццёвыя абставіны прымусілі Буднага шукаць новае месца. У 1565(1566)г. Буднага запрасілі ў Холхава міністрам арыянскага Збору. У жыцці пачаўся новы перыяд.

Будны працягнуў сваю працу над пераклдам Бібліі і Святога Пісання. Адлучаўся ён ад гэтай працы хіба толькі на Сіноды. Вынікам хрысталагічных дыскусій падчас Сінодаў

стала з'яўленне каля 1569г. твора "Аб зачацці Сына Божага", які не захаваўся да нашага часу. У 1570г. пасля руплівай працы над перакладам біблейскіх тэкстаў Будны друкуе ў Нясвіжскай друкарні Новы запавет і Апокрыфы. У 1570(1571)г. Будны пераязджае ў Заслаўе на год. У хуткім часе быў надрукаваны і Стары Запавет з "Прадмоваю да Чытача".

Залатой парой у творчасці С.Буднага стаў перыяд з 1573 да 1583г., калі ён жыў у Лоску. Тут Будны знайшоў спрыяльныя ўмовы для плённай працы. Па з'яўленні Новага запавету 1574г. да Буднага прыйшло прызнанне. Аднак з'явіліся прыхільнікі і праціўнікі. Свае хрысталагічныя ідэі Будны выказаў і ў творы "Кароткі доказ таго, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як Бог Айцец"(1574г.). На погляды і выказванні праціўнікаў С.Будны не маўчаў. У 1575г. ён падрыхтаваў палемічны трактат "Да аргументаў Сімлера і некаторых іншых аб дзвюх прыродах Хрыста".

15 жніўня 1576г. Будны надрукаваў у Лоску свой галоўны тэалагічны трактат "Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры", які складаўся з двух твораў: "Вызнанне веры" і "Абарона Вызнання веры". Але апошняя не знайшла падтрымкі на Сінодзе. Гэта не спыніла Буднага, бо ён лічыў, што вельмі мала праўдзівых і разумных кніг і гэта падштурхнула да выдання твора.

За кароткі тэрмін пры падтрымцы А.Хамутоўскага піша "Вызнанне аб урадзе і ўрадоўцах" і "Абарону ўрада". Гэтыя творы склалі аснову зборніка "Аб савецкай уладзе", што выйшаў у студзені 1583г. з лоскай друкарні. Сюды ж увайшлі і "Апісанне Іеўскага Сінода 1568г.", "Адказ на Ліст Сеньёра".


2.2. С. Будны і беларускае арыянства

Сярод шматлікіх плыняў рэфармацыйнага руху на Беларусі разгарнулася выключна вострая ідэалагічная палеміка. Асабліва адметнае месца займала так званая арыянская ерась.

Творы Сымона Буднага, выдатнага антытрынітарыя, складаюць значную частку друкаваных выданняў, якія з'явіліся ў другой палове XVI ст. Усе цэрквы, уключаючы арыянскія сіноды, цураліся яго вучэння, клеймавалі аўтара за адступніцтна. I ўсё ж погляды Буднага, нягледзячы на іх своеасаблівасць, разглядаюцца даследчыкамі толькі як адно з адгалінаванняў арыянскай ідэалогіі, расцэньваюцца як водгук на заходнееўрапейскае антытрынітарства або разнавіднасць нямецкага і галандскага анабаптызму.

У апошнія гады цікавасць да поглядаў арыян узрасла. Прычыны таму: у арыянах бачылі першых польскіх сацыялістаў і пацыфістаў; дзейнасць і ўплыў арыян ахапілі шмат краін і атрымалі, такім чынам, міжнародны характар; вялікая сіла ўздеяння арыянскай ідэалогіі, нягледзячы на нешматлікасць яе прыхільнікаў.

У часы С. Буднага ў Беларусі склалася своеасаблівае становішча. Тут сутыкнуліся дзве ідэалогіі: уплыў праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы і ваяўнічы каталіцызм, які быў заняты выкараненнем ідэй рэфармацыі. У той час, калі з Усходу пранікалі ў Беларусь загартаваныя ў барацьбе з татарскім ярмом ідэі стварэння адзінай рускай дзяржавы, адгалоскі рэфармацыі, што даносіліся з Захаду, выконвалі двайную ролю: па-першае, яны ўмацоўвалі антыкаталіцкі лагер, па-другое, абуджалі свядомасць гараджан. У сялянстве, якое найбольш глыбока зведала на сабе нацыянальны і класавы прыгнёт, яшчэ толькі збіраліся сілы для масавых выступленняў супраць прыгнятальнікаў.

Узбуджэнне грамадскай думкі пад уплывам сацыяльных супярэчнасцей выклікала рост спачування рэфармацыйнаму руху, з аднаго боку, у асобных свецкіх феадалаў, а з другога — у дробнапамеснай шляхты і гараджан.

Адной з асаблівасцей гэтага руху, які адрозніваў Беларусь ад заходніх краін, было тое, што на чале яго аказалася непаслядоўная дробнапамесная шляхта. Яна шукала ў рэфармацыі магчымасць выказаць пратэст супраць наступу магнатаў на дробнае землеўладанне. У сваю чаргу, некаторыя магнаты бачылі ў рэфармацыі сродак барацьбы супраць неймаверна сквапных апетытаў вышэйшага каталіцкага духавенства, якое сапернічала з імі ў эксплуатацыі народа.

Жыццё і дзейнасць С. Буднага праходзілі ў Беларусі, якая стагнала пад класавым і нацыянальна-рэлігійным прыгнётам. Гэта, безумоўна, адбілася на поглядах Буднага. Ён супрацоўнічаў з прыхільнікамі Ф. Соцына, прысутнічаў на многіх сінодах арыянскіх братоў, аднак яго погляды шмат у чым не супадалі з ідэямі Ф. Соцына. Гжэгажа Паўла, Пятра Ганэзія, Якуба з Калінаўкі і інш. У поглядах С. Буднага было нямала хістанняў: утапічныя ідэі грамадскай і маёмаснай роўнасці, адмаўленне ад дзяржаўных пасад, евангельская беднасць або крайні пацыфізм не захапілі яго.

С. Будны зыходзячы з умоў рэчаіснасці, адхіляў утапічнае мераванне левых арыян, што сапруднаму хрысціяніну нельга займаць дзяржаўныя пасады і карыстацца ўладай мяча.Ён не патрабаваў як гэта абвяшчалі яны, адмовы ад маёмасці і поўнага разняволення сялян. Нарэшце, Будны апрўдаваў вядзенне справялівых войн у абарону краіны і асуждаў войны захопніцкія.