Смекни!
smekni.com

Свет лiрычнага героя Рыгора Барадулiна (стр. 2 из 3)

Душа паэта – ахоўца філасофіі быцця у малітве Беларусі, узрошчанай на Евангеллі ад Мамы. Пад знака гэтых святыняў вывяраецца кожнае паэтычнае слова на жывучасць, апантаную ўлюбёнасць у беларускую Святасць і Светласць. Паэт вястуе пра гаспадарэнне ў крывіцкі беларускім доме. Закранаючы палітычныя праблемы, ён не творыць палітыку – ён творыць Сумленне. Бо ягоная вера ў адраджэнні нацыі, яе суверэнітэту бярэ ў нятхнальнікі і высокі дух продкаў, і вялікую міласэрнасць Бога. Біблію аутар лічыць пэўным чынам палітызаванай, бо яна вядзе барацьбу з сіламі сатаны за светлыя ідэі Хрыста. У яго паэзія жыве дзеля быцця і дзяля самой паэзіі. Гэта ратаванне той самай прыгажосці, якая павінна выратаваць свет. Нельга назваць паэта абуральна здзеклівым і няўстрыманым: “Свет уратуе не прыгажосць, / Свет уратуе / Вера й злосць”. Тут адчуваецца паэтава пержыванне за лёс Бацькаўчшыны, якую прадзімаюць сіверныя скразнякі часу. Барадулінская мастакоўская муза сягае ўсё вышей у нябёсы: “Што спадчыну датрачваю, / Старасць без пасагу пакідаю”.

2. РАЗУМЕННЕ ПАЭТАМ ЖЫЦЦЯ

“У чым жа існасць існавання?...” – такое пытанне паўстала ў філасофскай лірыцы Рыгора Барадуліна, абумовіўшы новыя аспекты ў яго ўзаемадачыненнях з рэчаіснасцю, жаданне паэта зазірнуць у сутнасць з’яў і рэчаў. За прадметамі і праявамі жыцця ён хоча ўлавіць другі і трэці іх план, спасцігнуць іх неадназначнасць і філасофскі сэнс. Ён адмаўляе статычнасць быцця ў імя яго руху, барацьбы супрацьлегласцей, развіцця. “Амплітуда смеласці”, “воблік вады”, “зерне цішыні”, “інтэлект зямлі” – гэта ўзор паэтычнага мыслення Р.Барадуліна.

Ён імкнецца не столькі ўсе апісаць, “занатаваць” у вершы, колькі пранікнуць у глыбіню з’явы, зразумець яе сацыяльныя, гістарычныя, прыродныя “параметры” і значэнне для чалавека: “Цаглінай стаць павінна гліна, / Паводкай – снегу мітусня, / Павінна помніць каляіна, / Што першай легла палазня...”.

Вельмі цікавы па думцы верш “Інтэлект зямлі”. Выраз – нечаканы: звычайна інтэлект мы звязваем не стлолькі з эмацыянальным успрыняццем свету, так сказаць, з рацыянальная, “галоўнай” яго інтэрпрэтацыяй: “Небу ўсе гімны, легенды, / Долу – / Багроў мазалі. / Космас інтэлегентны, / Ды ёсць / Інтэлект зямлі...”. У падтэксце верша паэт, як нейкі сучасны пантэіст, атаясамляе сябе з зямлёй, прыродай, адкрывае нязнаныя раней грані свайго светапогляду. Якраз у гэтым – у пашыренні асацыятыўнага кола душэўных адценняў – бачыцца далейшае ўзбагачэнне рэалізму паэзіі Р.Барадуліна.

Разуменне паэтам жыцця ніколі не хоча ўкладвацца ў нейкія рамкі, яно настолькі аб’ёмнае, што спасцігнуць яго да канца немагчыма. Гэта пацвярджаюць радкі: “Не знойдеш / У стозе сноў / Пранырлівую шаршатку. / І зноў / Усё пачынаць спачатку...”.

Але паэт адшукаў тую таямнічую спружыну, што раскручвае гадзіннік жыцця. Падказала сэрца. Барадулін вяртаецца да вобраза маці, які стаў стрыжнем ўсёй яго творчасці. Маці як сімвал і аснова жыцця ў самым шырокім сэнсе і канкрытны дарагі чалавек, які даў табе жыццё, вывеў са сцежкі маленства на вялікі зямны шлях і аберагае цябе нават адтуль – з вечнасці. Так ужо павялося, што кожны чалавек за жыццё павінен прайсці спрадвечны круг ад калыскі, дзе ён няўцямна радуецца ласкаваму голасу маці, што спявае калыханку, яе цёплым вуснам на сваёй шчацэ, да нігілістычнай прыспешнай даросласці, якая ўжо часам стыдаецца гэтага пацалунку, а потым да той непазбежнай мяжы, на якой зразумее, адчуе, што такое – свет без мамы Гэты свой круг Р.Барадулін напаўняе словамі радасці, любові, удзячнасці, смутку і болю: “Мама, / Я пастарэў без цябе, / Для сцен адзіноты вырас. / Мне зараз твой зразумелы выраз: / Адзін як вока ў ілбе...”.

Вобраз маці ўладна выводзіць паэта на шлях спасціжэння гісторыі Беларусі, свайго народа. Барадулін настойліва і таленавіта ўзнаўляе ў вершах і паэмах старонкі мінулага, постаці продкаў – аратых, ваяроў, кніжнікаў. Прыгадаем такія з іх, як “Сафійка”, “Мая бацькаўшчына”, “На Беларусі...”, “Каменная балада”, “Радзімі, цябе не зламалі навалы...”, “Аплакалі вырай совы...”, “У вянок Мацею Бурачку”, “Цётка”, “Спадчына”, “Споведзь калосся”, “Вяртанне Максіма”, “Пліты”. Ён добра разумее, што гістарычная памяць народа – гэта тэрыторыя, якую акупіраваць, пакараць нельга. Калі яна ёсць, то не страшны любыя выпрабаванні лёсу. У Барадуліна гэтая памяць не абстрактная, а надзвычай глыбокая, рухомая, жывая, бо знітавана ўласным лёсам з Ушачынай, з суседнім сівым Полацкам, дзе на крывіцкай зямлі пачыналася, пісалася плугам і мячом, “кірыліцай Скарынавай” радаслоўная Радзімы. Для яго родная зямля – і гаючая сіла на жыццёвым бальшаку, і крыніца творчасці.

Радзіма – гэта найперш тое, што атуляе нас. Рыгор Баралулін па сваёй натуры – прыродапаклоннік, язычнік у адносінах да яе: “Гараджанін часовы, / Праз бетон, праз цагліны / Чую траў перазовы, / Сум засохлай галіны”.

Ён зразумеў, шта сама зямля гаворыць з намі паэтычнаю моваю, варта толькі ўслухацца ў назвы рэк, азёраў, лясоў, урочышчаў. І яны для яго – жывыя, адухоўленыя. З імі, як з людзьмі, ён размаўляе, раіцца, спачувае, бо цяжка прыродзе у наш тэхнакратычны, хімічны і ядзерны век. І яго слова гучыць натуральна, нязмушана, так, як падае ў бары совй голас зязюля, як шапочуць пад ветрам чараты, як гудзе чмель над белапеннай дзятлінкай: “Драч крычыць у густым тумане, / Быццам хто яго, дурня, рэжа. / Я прыслухаўся – / Праз мяне / Прарасла / Белавежа. / Аплялі мяне карані – / Працавітыя вязні зямныя. / Ты галіну адну крані – / Пушча ўся / Ува мне заные”.

Аўтар разважае пра каханне, ён хоча разабрацца, чым усё-такі з’яўляецца для нас каханне. Ці можа яно перагарэць і знікнуць, як знікае веснавы квецень, каб на яе месцы з’явілася завязь і наліліся плады? І прыходзіць да несуцешнага вываду: “І тыя ж гады, тыя ж вочы, і тыя і не тыя. Асвойваць немагчыма двойчы два бугаркі крутыя”.

Каханне ў вершах Барадуліна цнатлівае, чыстае, як незамутненая крыніца. Паэт ведае цану гэтаму пачуццю і беражэ яго ў душы, як самае дарагое і непазбыўнае, што меў у жыцці. Пад пяром аўтара яно набывае элегічную афарбоўку і гучанне. Аказваецца, пачуццё гэта не растрацілася і не перагарэла, яно толькі крыху зыначылася, трансфармавалася, перайшоўшы ў іншы стан, імя якому – сталасць. Яно пералілося ў пяшчоту і чалавечую дабрыню, даверлівасць і спагаду як да каханай, так і да іншых людзей. Але ў першую чаргу да вернай спадарожніцы: “Тваё каханне на маім плячы журлівае, як веснавое ранне”.

Паэтам уласціва пачуццё заўсёднае закаханасці ва ўсё прыгожае на зямлі, вянцом якому – жанчына. Закаханасць дае крылы, з ёю маладзее свет. І як не ўсміхнуцца нарджанным ў вандроўках, гарэзлівым барадулінскім радкам пра “позніх нявест”, якія “...глядзяць зялёнымі вачыма, як незанятыя таксі...”, або такому – “як жа я дамоў вярнуся з фінкаю у сэрцы?!”

Сапраўднае каханне – гэта пачуццё, якое ачышчае, узвышае кожнага чалавека. Яно адвяргае фальш і разлік. Яму немагчыма аддавацца напаўдушы, напаўсэрца: “Імчыце, / Вольнасці фургоны! / Лашак тугі траву скубе. / Я твой нявольнік, / Твой првгонны. / Нашто мне воля / Без цябе?!”

У паэзіі філасофіі жыцця Барадуліна няма рытарычнай пустаты, бо прадметам яе даследавання заўжды з’яўляецца сапраўдная сутнасць і прыгажосць жыцця, душэўная чысціня чалавека, яго унутранае багацце, тыя маральныя, гуманныя каштоўнасці, попыт на якія і цана якіх ніколі не мяняюцца. Гэта надзейна засцерагае яго ад манатоннасці, дае штуршок заўсёднаму творчаму абнаўленню. Ідучы бальшаком паэзіі Барадуліна ад першых юнацкіх радкоў да сённяшніх, бачым гэтую неспатольную дапытлівасць, цікаўнасць да чалавека, з яго звычайнымі, простымі клопатамі, з яго высокімі памкненнямі, якія таксама вынікаюць з будзённага быцця, жывяцца ім.

3. СВЕТ ЛІРЫЧНАГА ГЕРОЯ

У лірыных творах філасофіі быцця Рыгора Барадуліна пераважае гарманічнае бачанне свету. Прыкладам поўнай згарманізаванасці пачуццяў лірычнага героя і настрою прыроды ў адлюстраванні Радзімы з’ўлецца верш “З-пад нахмураных броваў...”, якім пачынаецца кніга “Рум”. Душэўны стан лірычнага героя, яго здзіўленая зачараванасць убачанымі пасля доўгай адсутнасці краявідамі вельмі дакладна перададзены ў наступных радках: “Нават страшна дыхнуць – маладыя аблокі / Над Ушачынай ціха плывуць”. Улюбёнасць, што перапаўняе сэрца паэта, - гэта адначасова і ўсведамленне сябе мікрачасцінкай у сваёй далучнасці да вечнай, няспыннай плыні жыцця.

Постаць лірычнага героя твораў Рыгора Барадуліна даволі адметная: яна сінтызуе ў сабе некалькі, здавалася б зусім неспалучальных іпастасяў. Часам ён саліптычна эгаізаваны, засяроджаны на сваім “Я”, над сваёй сутнасцю. “Я” нібы пытае: хто яно? куды? навошта? чаму? і г.д. (“А можа гэта не я зусім...”; “Гук, украдзены ў маўчання...”; “У цяперашнім...” і інш.). Нездарма ў вершах кнігі вельмі шмат пытанняў, іншы раз зададзеных пра сябе непасрэдна чытачу, бо аўтар не ў сілах сам даць адказ (“У скрухі прашу суцяшэння...”). Менавіта па гэтай прычыне, а таксама таму, што лірычны герой шукае такога адказу не толькі для сябе, а для іншых – такіх, як ён, - пошукі распаўсюджваюцца на эга-сферу. Прычым распаўсюджванне настолькі маштабнае, наколшькі тонкае, асэнсаванне свайго ўнутранага свету. Аднак няма яўнай мяжы паміж суб’ектнасцю героя і акаляючым светам, пачынаючы быццам бы з драбязы – апошняга жоўтага ліста (“Жоўты ліст”), следу крэйды на асфальце (“А што было ў сярэдзіне зімы...”), страказы (“Ушацкі абразок”), сягаючы памераў нацыянальных (“Набела!”), нацыянальна-глабальных (лера-паэма “Самота паломніцтва”), касмічных (“Калі заблудзішся ў лесе...”). Ёсць знітаванасць усіх гетых узроўняў у большасці вершаў, што з’яўляецца адной з характэрных рысаў філасофскай рэфлексійнасці лірычнага героя (“За калядны стол”; “Успомненае цяпло”, “У адкрытым космасе”).