Смекни!
smekni.com

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст. (стр. 2 из 5)

Трэба адзначыць, што манастыры ў ХІ-ХІІ стст. на землях Беларусі адыгрывалі важную ролю ў збіранні інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Яны з'яўляліся цэнтрамі духоўнага жыцця. Тут падзвіжнікі спасцігалі навуку, набывалі мастацкі густ, а галоўнае, вучыліся хрысціянскай дабрачыннасці. Маладыя таленавітыя людзі маглі раскрыць свае здольнасці літаратара, мастака, кампазітара. Манахі не парывалі духоўных сувязяў са знешнім светам, а шчодра дзяліліся з насельніцтвам набытымі ў манастыры ведамі. Ефрасіння, каб служыць свайму народу, самааддана ўключылася ў вучэбны працэс і яшчэ больш рупліваю стала, “збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд у соты”.

Праз некаторы час, прыкладна каля 1120 г., Ефрасіння, адчуваючы пасіўнасць свайго служэння і схільная да большага падзвіжніцтва, атрымлівае дазвол епіскапа Іллі і засяляецца ў келлі, прыбудаванай да сцяны полацкага Сафійскага сабора. Пры саборнай бібліятэцы Ефрасіння пачала перапісваць кнігі, а грошы ад іх продажу аддавала бедным людзям. Можна лічыць, што была створана майстэрня-скрыпторый, дзе працавалі апантаныя высокай ідэяй людзі: перапісчыкі, пераплётчыкі, мініяцюрысты і іншыя, адным словам – майстры кніжнай справы, галоўным клопатам якіх былі не фінансавыя прыбыткі, а імкненне данесці да людскіх сэрцаў хрысціянскае слова. Верагодна, Ефрасіння не толькі займалася перапіскай кніг, але і сама пісала літаратурныя творы, якія не захаваліся. Існуе паданне, што яна мела дачыненне да стварэння летапісу Полацкага княства, які да нас не дайшоў.

У канцы 1120-х гадоў яна заснавала жаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. Пры падтрымцы епіскапа, які ў прысутнасці сведак – Святаслава-Георгія і яго старэйшага брата Барыса Усяславіча – аддае Ефрасінні патрэбны ўчастак і прароцкі абвяшчае: “працай тваёй узвялічыцца гэтае месца”. Манастыр святога Спаса хутка набыў шырокую вядомасць. Па просьбе Ефрасінні бацька адпусціў у манастыр яе малодшую сястру Гардзіславу (у манастве Еўдакію) для навучання грамаце. Прыкладна ў 1129 г. ў манастыр прыходзіць і стрыечная сястра Звеніслава (у манастве Еўпраксія), ахвяруючы яму залатыя рэчы і каштоўныя рызы. Сваю вялікую справу Ефрасіння распачала не маючы нічога, акрамя хлеба і кніг, аднак неўзабаве ахвяраванні манастыру ўзраслі і гэта дало магчымасць пачаць будаўніцтва новай царквы святога Спаса. Работы ўзначаліў дойлід Іаан. Будаўніцтва прайшло ў сціслы тэрмін – усяго за 30 тыдняў. Царква з'яўляецца дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Асветніцтва спрыяла ўпрыгожванню храма унікальнымі фрэскавымі размалеўкамі. Пазней яна падаравала Спаскай царкве дарагі крыж, выкананы па асабістым заказе і эскізам Ефрасінні майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г.

Крыж Ефрасiннi Полацкай

Крыж мае шасціканцовую форму, велічынёю 51 см і выкананы са срэбра, золата і дарагіх каменняў. Па баках крыжа на сярэбраных пазлачаных бляшках знаходзiцца надпic на царкоўнаславянскай мове, якi ёсць вельмi вартасным i рэдкiм дакумантам тых часоў. Напic у перакладзе: “Улета 6669 (гэта зн. 1161) пакладае Еўфрасiння чэсны крыж у cвaiм манастыры ў царкве святога Спаса. Чэснае дрэва бязвартаснае ёсць, а акаванне яго: золата i срэбра i камене i перлы 100 грывен, а да... (тут напic пашкоджаны) 40 грывен. Каб нiколi не выносiўся з манастыра, не аддаваўся, не прадаваўся. Калi ж хто не паслухаецца i вынесе з манастыра, каб яму не ўспамагаў чэсны крыж нi ў гэтым жыццi, нi ў будучым, i хай будзе пракляты святою i жыватворчаю Тройцаю i святымi 318 айцамi i сямю саборамi святых айцоў, i хай яго спаткае доля Юды, якi прадаў Хрыста. Хто адважыцца зрабiць гэта... (зноў пашкоджана) вяльможа, цi князь, цi бicкуп, цi iгумення, цi любы iншы чалавек, хай на iм збудзецца гэтае пракляцце. Еўфрасiння ж раба Хрыстова, зладзiўшая гэты крыж, прыме вечнае жыццё з yciмi святымi”.

Выклiканы гэты напic тым, што даўней грабленне цэркваў не было рэдкiм з'явiшчам, нават у спакойны час. Нават caмi архiрэi, асаблiва грэкi, не раз забiралi з цэркваў вартасныя рэчы. У Полацку якраз займаў епicкапскi пасад грэк Козма (1143-1156), магчыма, ён прычынiўся да тагo, што ў надпicе не забылiся ўпамянуць i "бicкупа".

Пры канцы ручкi на крыжы ёсць надпiс майстра: “Госпадзе, памажы рабу свайму Лазару, званаму Богшам, зрабiўшаму гэты крыж для царквы святога Спаса i Еўфрасiннi”. Пачатак гэтага надпicу зусiм тaкi самы, якi сустракаецца на Барысавых камянях.

На крыжы знаходзяцца выкананыя ў перагарадчатай Biзантыйскай эмалi абразы Хрыста, Багародзiцы i святых, акаля ix адпаведныя надпicы. З надпicаў таксама даведваемся аб тых мошчах, якiя знаходзяцца ў крыжу:

1) частка дрэва, акропленая крывёю Icyca Хрыста,

2) крыху большая частка дрэва св. Крыжа,

3) камень ад гроба Багародзiцы,

4) частка мошчаў першамучанiка Сцяпана,

5) кроў св. Дзмiтра,

6) частка мошчаў св. Панцялеймана.

На вялiкi жаль, невядома, дзе гэты крыж знаходзiцца сёння, якая яго спаткала доля. Каля 1930 г. з’явiлicя звeсткi ў газетах, што яго прадалi ў Швецыю.

Па ініцыятыве Ефрасінні каля 1150 г. непадалеку ад Полацка пачалося будаўніцтва царквы Багародзіцы, пры якой быў заснаваны мужчынскі манастыр. Для гэтай царквы Ефрасіння вырашыла набыць абраз Багародзіцы Адзігітрыі Эфескай, напісаны, як лічаць, евангелістам Лукой. З гэтай мэтай Ефрасіння пасылае свайго слугу Міхаіла з багатымі дарамі ў Канстанцінопаль да імператара Мануіла I Комніна і патрыярха Лукі Хрысоверга. Але для Полацка быў перададзены не арыгінал жаданага абраза, а копія Царградскага абраза Багародзіцы Адзігітрыі. Аўтар “Жыція...”, не ведаючы пра дэталі, звязаныя з падарункам, распавядае, як пад аховай 700 воінаў рэліквія была дастаўлена з Эфеса ў Канстанцінопаль і ўрачыста перададзена Міхаілу, які прывёз яе ў Полацк. У 1239 г. ў Таропцы пад гэтым абразом вянчаўся Аляксандр Неўскі з дачкою полацкага князя Брачыслава. Назад у Полацк абраз Багародзіцы ўжо не вярнуўся.

Разнастайная дзейнасць Ефрасінні ўражвае багаццем ініцыятыў і паслядоўнасцю іх рэалізацыі ў жыццё. Але найбольшую ўвагу асветніца надавала духоўнаму самаўдасканаленню і вучыла добраму і вечнаму сваіх слухачоў і вучняў. Кожны дзень яна павучала манашак цярплівасці і духоўнай чысціні, павазе да старэйшых, любові да тых, хто побач. Яна рыхтавала іх да магчымых у будучым жорсткіх выпрабаванняў у адвечнай барацьбе Дабра і Зла. “Вось я сабрала вас, нібы квактуха птушанятаў, пад крылы свае і на пашы, быццам авечак, каб вы пасвіліся ў запаведзях Божых. І я вясёлым сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, і гэтакі дождж праліваю да вас вучэннем. А нівы вашы ў той жа меры стаяць, не ўзрастаючы, не ўзыходзячы ўгору”. З палымянымі словамі Ефрасіння звярталася да людзей не толькі ў манастыры, але і за яго сценамі. Яна выступала з міратворчымі пропаведзямі перад усімі, хто імкнуўся паслухаць яе парады, знайсці дапамогу і заступніцтва. “Была яна памочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэннем, распранутым адзеннем, хворым наведваннем ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Ефрасіння сэрца сваё ўспойвала Божаю мудрасцю. Ефрасіння – незвядальная кветка райскага саду, арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду на ўсход, як прамень сонечны, прасвятліўшы зямлю Полацкую”, – вось сціслая характарыстыка агіёграфа, якую ён занатаваў у “Жыціі...” хрысціянкі-асветніцы. “Яна не хацела бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі”.

На схіле дзён Ефрасіння адважылася на духоўны ўчынак. У сярэдзіне зімы 1167 г. яна разам з малодшым братам Давыдам, стрыечнай сястрой Еўпраксіяй і іншымі спадарожнікамі накіравалася ў Святую зямлю. Пасля непрацяглага наведання Канстанцінопаля Ефрасіння нарэшце дасягае мэты свайго падарожжа. Аслабелая жанчына цяжка захварэла і 23 (24) мая 1167 г. памерла. У літаратуры смерць Ефрасінні датуецца 1173 г., што вымагае далейшых даследаванняў. Цела памерлай Давід і Еўпраксія з адпаведнымі ўшанаваннямі паклалі ў Феадосіевым манастыры непадалёку ад Іерусаліма. Пасля заваявання Палесціны Салах-ад-Дзінам у 1187 г. рэшткі цела (мошчы) Ефрасінні былі вывезены і змешчаны ў дальніх пячэрах Кіева-Пячэрскай лаўры. І толькі ў 1910 г. цела асветніцы вярнулася з трыумфам на радзіму ў Полацк.

Здаецца, звычайная жанчына-палачанка, а які яркі след пакінула ў гісторыі і памяці беларускага народа! Ефрасіння разумна распарадзілася сваім жыццём і поўнасцю аддала яго на служэнне Богу і людзям. У гэтай высакароднай жанчыне спалучаліся і палітычная дальнабачнасць, і невычарпальная душэўная энергія, супакаенне і пылкасць, і разважлівасць, і шчырая вера, але перш за ўсё – любоў.

Дзякуючы дзейнасці Ефрасінні полацкая Сафія стала важным цэнтрам духоўнай культуры Беларусі, а сабраная асветніцай культуры Беларусі, а сабраная асветніцай бібліятэка дала магчымасць атрымаць добрую адукацыю многім пакаленням палачан і далучыцца да духоўных скарбаў чалавецтва.

Ефрасіння Полацкая – адна з першых жанчын сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой, яна прылічана да Сабора Беларускіх Святых (1984). Ефрасіння прызнана святой і ў каталіцкай царкве. Вернікі лічаць найпадобную Ефрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі. Яе імя носяць цэрквы ў г. Саўт-Рывер (ЗША) і Таронта (Канада).

1.2 Кірыла Тураўскі

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасля 1190), пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго “Жыціе” – кананічная царкоўная біяграфія: “Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця і тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.