Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Змест
1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
1.2 Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
1.3 Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920-1930-я гг.
1.4 Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я - першай палове 1950-х гг.
1.5 Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х - 1990-я гг.
Спіс выкарыстаных крыніц
Беларускае літаратуразнаўства прайшло ў сваім развіцці даволі складаны шлях. Але ў параўнанні з уласна літаратурай гэты шлях намнога карацейшы. "Значнае адставанне навуковай думкі ад творчай практыкі тлумачыцца, - як лічыць адзін з самых буйных даследчыкаў шляхоў развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі М. Мушынскі, - неспрыяльнымі гістарычнымі абставінамі, у якіх на працягу доўгага часу знаходзіўся беларускі народ, яго культура".
Самыя першыя спробы навуковага і крытычнага асэнсавання літаратуры на Беларусі можна знайсці ў помніках старажытнай пісьменнасці, у прадмовах і пасляслоўях Ф. Скарыны, у "Песні пра зубра" (1522) М. Гусоўскага, у падручніках "Грамматика словенска" (1593) Л. Зізанія, "Грамматика" (1619) М. Сматрыцкага, у творах С. Полацкага, школьных рукапісных піітыках і рыторыках XVIII ст.
Больш змястоўныя эстэтыка-літаратурныя ацэнкі твораў беларускай пісьменнасці адносяцца да XIX ст. Так, у дадатку да 1-й часткі працы В. Сопікава "Спробарасійскай бібліяграфіі" (1813) грунтоўнаразгледжана "Біблія" Ф. Скарыны. У 1816 г. у Варшаве выйшла на польскай мовекніга С.Б. Ліндэ "АбСтатуце літоўскім.", дзе аналізавалісярозныярэдакцыі помніка, характарызаваласямова, якую аўтарназываў беларускай. У 1821 г. у Маскве апублікаваны творы Кірылы Тураўскага.
Аглядновай беларускай літаратуры дадзеныва ўступным артыкуле Р. Друцкага-Падбярэзскага да 1-га тома кнігі Я. Баршчэўскага "ШляхціцЗавальня" (1844-1846).Л. Кавелін у артыкулах, надрукаваных у часопісе "Маяк" (1840-я гг.) пад назвай "Помнікі беларускай пісьменнасці",упершынюпрывёў тэкстпаэмы "Энеіданавыварат", гаварыў пра І. Манькоўскага,характарызаваў жыццё і творчасцьЯ. Баршчэўскага.
У 2-й пал. ХІХ ст. друкаваліся працы па старажытнай беларускай літаратуры, мове, гісторыі асветы,грамадскайдумкі. Сюды можна аднесці шэраг артыкулаў пад агульнай назвай "Беларусь у характарыстычныхапісанняхі фантастычныхяеказках" П. Шпілеўскага (час. "Пантеон", 1853-1856), кнігу "Пра літаратуру братніх славянскіх народаў" (1874) А. Кіркора з нарысам у ёй гісторыі беларускай літаратуры, двухтомнік "Гісторыя славянскіх літаратур" А. Пыпіна і У. Спасовіча з разглядам беларускай народнай паэзіі, кнігу П. Уладзімірава "Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова" (1888), нарыс А. Семянтоўскага "Беларускія старажытнасці" (1890), працу М. Доўнар-Запольскага "В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма "Тарас на Парнасе" (1896). Зародкі літаратурнай крытыкі выяўляюцца ў артыкулах і рэцэнзіях У. Сыракомлі на творы В. Дуніна-Марцінкевіча, водгуку Е. Раманава на зборнік З. Радчанкі "Гомельскія народныя песні".
У пачатку ХХ ст. да даследавання беларускай літаратуры звяртаюцца рускія вучоныя А. Пагодзін і С. Русаў, польскія Е. Янкоўскі і В. Вегняровіч, чэх А. Чэрны, літовец Л. Гіра, украінцы А. Русаў і І. Свянціцкі.
На пачатку ХХ ст. ужо можна весці гаворку аб станаўленні ўласнага беларускага літаратуразнаўства. Перш за ўсё гэты працэс звязаны з дзейнасцю Я. Карскага і М. Багдановіча.
Яўхім Карскі - аўтар трохтомнага даследавання "Беларусы" (1903-1922). Вучоны правёў значную работу па збіранню і навуковаму апісанню помнікаў старажытнай пісьменнасці, а таксама твораў новай беларускай літаратуры. Сістэматызаваўшы новыя і раней вядомыя творы, вучоны зрабіў спробу ўстанавіць перыядызацыю гісторыка-літаратурнага працэсу на Беларусі. Гэтым ён закладваў аснову далейшых гісторыка-літаратурных даследаванняў.
Максім Багдановіч у працах "Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця" (1911), "За сто лет" (1911), "Глыбы і слаі" (1911), "Санет" (1911)"Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры", (1912), "За тры гады" (1913), абгрунтоўваў ідэю самастойнасці і самабытнасці беларускай нацыянальнай літаратуры, сцвярджаў перспектыўнасць вывучэння літаратуры ў яе гістарычным развіцці, у сувязі з духоўным жыццём народа і грамадска-культурнымі ўмовамі.М. Багдановічам была ўдакладнена перыядызацыя літаратурнага працэсу, коратка, але даволі грунтоўна прааналізавана старажытная, новая і навейшая беларуская літаратура, дадзена ацэнка творчасці пісьменнікаў ХІХ - пач. ХХ стст., засяроджана ўвага на шэрагу тэарэтыка-літаратурных праблем. Адштурхоўваючыся ў цэлым ад метадалагічных прынцыпаў культурна-гістарычнай школы, М. Багдановіч разам з тым стараўся пераадольваць слабыя бакі гэтага літаратуразнаўчага накірунку і тым самым выпрацоўваў сваю ўласную метадалогію.
Многа зрабіў для станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай крытыкі Сяргей Палуян, аб чым сведчыць яго артыкул "Беларуская літаратура ў 1909 г." (1910). Гэтай працай істотна пашыраліся жанравыя рамкі беларускай крытыкі, замацоўвалася ў ёй форма гадавога агляду. Акрамя адзначанага артыкула пяру С. Палуяна належаць публіцыстычныя нататкі "Лісты з Украіны" (1910), у якіх побач з іншымі пытаннямі закраналіся і праблемы развіцця беларускай літаратуры.
Даволі адмысловым крытыкам з’яўляўся Вацлаў Ластоўскі. Да бясспрэчных яго здабыткаў і здабыткаў усёй беларускай крытыкі пач. ХХ ст. трэба аднесці артыкулы "Памяці Сяргея Палуяна", "Эліза Ажэшка" (1910), "Людвіг Кандратовіч" (1912), "Леся Украінка" (1913), рэцэнзіі на зборнікі "Васількі" Ядвігіна Ш., "Рунь" М. Гарэцкага, "Родныя з’явы" Т. Гушчы (Я. Коласа) (1914).
Шэраг змястоўных рэцэнзій на творы і кнігі беларускіх пісьменнікаў пачатку ХХ ст. даў Антон Навіна (А. Луцкевіч).
Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожага пісьменства і беларускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы Максіма Гарэцкага "Наш тэатр" (1913) і "Развагі і думкі" (1914).
Акрамя названых аўтараў пасільны ўклад у станаўленне ўласнай беларускай літаратурнай навукі і крытыкі зрабілі У. Самойла, А. Бульба, М. Янчук, Л. Гмырак, Я. Купала, Р. Зямкевіч, Я. Лёсік, З. Бядуля, А. Вілейскі, В. Лявіцкая.
1920-1930-я гг. сталі якасна новым этапам у станаўленні і развіцці беларускай літаратурнай навукі. Менавіта ў дадзены перыяд, і асабліва ў першай яго палове, беларускае літаратуразнаўства надзвычай вырасла, пасталела і набыло статут самастойнай нацыянальнай галіны навуковых ведаў.
Дасягненні беларускага літаратуразнаўства гэтага часу ў першую чаргу звязаны з дзейнасцю М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Барычэўскага, А. Вазнясенскага, М. Піятуховіча. Усе яны ў той альбо іншай ступені мелі дачыненне да Інбелкульта, які з’яўляўся асноўным каардынацыйным цэнтрам беларускага літаратуразнаўства на працягу 1922-1928 гг. З 1927 г. у ім існаваў аддзел гуманітарных навук, у які ўваходзіла і кафедра беларускай літаратуры (з камісіяй па выданні твораў беларускіх пісьменнікаў). Выдаваліся "Запіскі аддзела гуманітарных навук" Інбелкульта.
Максімам Гарэцкім напісана першая сістэматызаваная навуковая праца па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, якая стала адначасова і першым грунтоўным падручнікам па беларускай літаратуры. У ёй разгледжана развіццё нашай нацыянальнай літаратуры ад старажытнасці да першых паслякастрычніцкіх гадоў, ахарактарызаваны вядомыя на той час літаратурныя помнікі, творы новай і найноўшай літаратуры, паказана станаўленне літаратурных плыней і кірункаў, вызначана месца і роля вядучых аўтараў у гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства. "Гісторыя беларускае літаратуры" М. Гарэцкага вытрымала некалькі выданняў і, што таксама немалаважна, не страціла сваёй каштоўнасці і практычнай значнасці па сённяшні дзень.
Немалыя заслугі М. Гарэцкага і ў станаўленні беларускай літаратурнай крытыкі. Ён даволі рэгулярна змяшчаў у розных перыядычных выданнях свае крытыка-біяграфічныя нарысы па творчасці самых розных аўтараў - як пісьменнікаў-адраджэнцаў старэйшага пакалення, так і маладых літаратараў. Як буйны вучоны-літаратуразнаўца М. Гарэцкі не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метадалагічную сістэму. Асноўнае, самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў "Назваслоўі", якое ўвайшло ў склад "Гісторыі беларускае літаратуры" выдання 1924-га г.