Смекни!
smekni.com

Беларускі авангард i эсэізм як вызначальныя плынi ў беларускай літаратуры XX стагоддзя (стр. 2 из 3)

У наш час беларуская навука аб лiтаратуры адышла ад заганнай тэндэнцыi адмаўлення мадэрнiсцкiх уплываў на беларускую лiтаратуру. Айчыннымi даследчыкамi сёння даволi плённа распрацоўваецца гэта пытанне (работы Л. Корань, П. Васючэнкi, I. Багдановiч, В. Максiмовiча, Дз. Санюка i iнш.). Такiм чынам, нашы вучоныя сведчаць, што беларуская лiтаратура не стаяла наўзбоч ад сусветна-еўрапейскiх мастацкiх тэндэнцый. Арыентацыя на сусветныя мастацкiя ўзоры спрыяла павышэнню iнтэлектуальнага i мастацкага ўзроўню нашай лiтаратуры.

Мадэрнізм - найбольш паказальная з’ява для літаратуры першай паловы 20 ст. Да гэтага часу мастацтва слова ў сваім развіцці грунтавалася на мімесісе, “на вербальных упадабленнях формам быцця, як натуральным, гэтак і штучным" (В. Акудовіч), што было выкладзена яшчэ ў “Паэтыцы” Арыстоцеля. Мадэрнізм зрабіў спробу адысці ад упадаблення рэальнасці і прапанаваў новыя формы мастацкага выяўлення.

Пра мадэрнiсцкiя ўплывы на творчасць узвышаўцаў пiша Ул. Конан: “Тэзiсы эстэтычнай праграмы “Узвышша” ёсць сiнтэз класiчнай мастацкай традыцыi i лiтаратурнага наватарства першай чвэрцi 20 стагоддзя" [6, с.156], што знайшло сваё адлюстраванне ў канцэпцыi “аквiтызму”, або “жывой вады”.I. Багдановiч таксама адзначае пераемнасць эстэтычнай праграмы “Узвышша” i яе творчай рэалiзацыi з мадэрнiсцкай мастацкай парадыгмай: “Пры гэтым сцвярджэнне узвышаўскай эстэтыкi адпавядала рэчышчу еўрапейскага мадэрнiзму. ” [1, с.324].

Творчасць тагачасных беларускiх i заходнiх пiсьменнiкаў, пры ўсёй адрознасцi грамадскiх i сацыяльных умоў, адбывалася пад уплывам складаных, супярэчлiвых падзей - войнаў, разбурэн-няў iмперый, хуткiх тэмпаў тэхiчнага прагрэсу, iмклiвага раз-вiцця псiхалогii, фiласофii. Iдэi тых жа З. Фрэйда, А. Бергсона, О. Шпенглера былi вядомыя ў Савецкiм Саюзе. Новы вопыт патрабаваў адпаведных сродкаў мастацкага ўвасаблення, абнаў-лення прыёмаў мастацкай выразнасцi.

Навацыi згуртавання “Узвышша”: кантрастная вобразнасць, “жывапiсанне словам”, акцэнт на асацыятыўную рытмiку вобраза, метафарычная канцэнтрацыя (творы Я. Пушчы, Ул. Дубоўкi, Т. Кляшторнага, М. Лужанiна, В. Маракова, Ул. Жылкi).

1.1.3 Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы

Сярод маладых пісьменнікаў 20-х гадоў 20 стагоддзя асабліва вылучаўся Ул. Дубоўка. Яго паэтычны трыпціх “Кругі”, “Штурмуйце будучыні аванпосты", "І пурпуровых ветразей узвівы” - адна з самых адметных з'яў у беларускай паэзіі 20-х гадоў. Ул. Дубоўка значна ўзбагаціў паэму ў фармальных адносінах. “Штурмуйце будучынi аванпосты" - гэта паэма - “камбайн”: для яе структуры ўласціва змяшэнне паэтычных родаў i жанраў, выкарыстанне фальклорных форм i прыёмаў. Выкарыстанне міфа-фальклорнага матэрыялу, па меркаванню В. Максі-мовіча, дазваляе гаварыць пра “пазакантэкст" твора, “другі ўзровень” твора, пра “культуратворчасць як асобы від мастацкага мыслення і мастацкай рэфлексіі" [7, с.71]. І далей даследчык працягвае: “Культуратворчасць станавілася адмысловай умовай падключанасці да сусветнай культурнай традыцыі. ” [7, с.73]. Своеасаблiвай лiра-паэмай з'яўляецца цыкл “Крыху восенi i жменька кляновых лiстоў”.

Паэмы Ул. Дубоўкi з'явіліся ўвасабленнем тэорыi ўзвышэнства ў галiне стылю: “Тварэнне новых форм", “эксперыменты па кампазіцыі”, музычнасці мовы, сказавай фразеалогіі”, “эксперыменты па аднаўленні паэтычнай лексікі шляхам новага асэнсавання слоў і надання ім новых функцый, вызначаных новым светаадчуваннем”, усе гэтыя моманты, пералічаныя ў тэарэтычных артыкулах А. Бабарэкі, увасоблены ў паэме “I пурпуровых ветразей узвiвы.".

А. Бабарэка прапанаваў тэорыю "кантраснага вобраза", які павінен быць пакладзены ў аснову твора. Менавіта на кантрасным прынцыпе і пабудаваны эксперыментальныя паэмы Ул. Дубоўкі: спрэчка Лiрыка i Матэматыка - асноўны кампазiцыйны прыём паэмы “I пурпуровых ветразей узвiвы.", Пасажыра i Кандуктара - паэмы “Штурмуйце будучынi аванпосты”. Трэба адзначыць, што кантрасны вобраз атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сусветнай паэзіі (П. Элюар, Л. Арагон, Р. Дэснос, творчасць сюррэалістаў).

В. Максімовіч даводзіць “патэнцыйную спрычыненасць паэмнай структуры Дубоўкі да новай, мадэрнісцкай парадыгмы, лучнасць яго светапогляду з новым мысленнем, з новымі тэндэнцыямі ў літаратуры, якія напрамую звязаны з працэсамі актывізацыі суб'ектыўнага волевыяўлення мастака" [7, с.71].

А. Кабаковіч у манаграфіі “Беларускі свабодны верш” (1984) піша і пра дысметрычны верш як адну з форм праяўлення эксперыментатарства.

Творчасць Ул. Дубоўкі вылучаў пошук “красы” (мадэрнісцкі прынцып). Прычым “красы” гордай. Вершам паэта ўласціва майстэрства гукавой iнструментоўкi, рытмiчная гнуткасць паэтычнага радка, высокая культура рыфмы, абнаўленне жанравых форм (зборнiкi “Строма”, “Там, дзе кiпарысы”, “Трысцё”, “Сredo”, “Наля”). Роля Ул. Дубоўкi ва ўзбагачэннi выяўленчых магчымасцяў беларускай паэзii выключная.

1.1.4 Ф. Аляхновіч і “новая драма”

Францішак Аляхновіч - беларускі тэатральны дзеяч, таленавіты драматург, рэжысёр, акцёр.Ф. Аляхновіч стаяў ля вытокаў беларускага Адраджэння пачатку 20 ст. Ігнат Дварчанін надзвычай высока ацэньваў дзейнасць Ф. Аляхновіча ў адраджэнні беларускага тэатральнага мастацтва, называў яго бацькам беларускай драматургіі.

“Драматургічны “жанр" Францішка Аляхновіча жыве найперш на ўзроўні ідэі, быцця, космасу. Творчасць драматурга цесна знітавана з той новай мастацкай парадыгмай, якая знайшла сваё адлюстраванне ў класіцы такіх знакамітых майстроў драматургічнага жанру, як Генрык Ібсен, Марыс Метэрлінк, Бернард Шоу, Герхард Гаўптман, Юхан Аўгуст Стрындберг, Антон Чэхаў. Драматычная прастора іх твораў пры ўсёй сваёй “эмпірычнай" простасці, празрыстай яснасці здаецца ўбачанай праз прызму прывіднага свету, у якім за знешне досыць распаўсюджаным, добра знаёмым праступае яго ірацыянальны, у многім сімвалічны, сэнс. Творчасць сусветна вядомых мастакоў была непарыўна звязана з працэсамі далейшага паглыбленага пазнання жыцця ва ўсёй яго складанасці, шматмернасці, паўнаце, адметная сваёй псіхалагічнай заглыбленасцю" [4, с.322].

В. Максімовіч адзначае, што гэта тэндэнцыя захапіла і беларускую драматургію пачатку 20 ст.: “У эпіцэнтр яе мастацкіх задач, апроч усяго, трапілі і найважнейшыя пытанні чалавечага быцця, экзістэнцыя асобы ў складаных варунках зрушанага дэфармаванага свету, сутнасць якога выяўлялася перадусім у ігнараванні маральных запаведзяў, маральнага імператыву. Чалавек усё часцей заставаўся сам-насам з паўсюднымі недарэчнымі пярэваратнямі лёсу, з неадступным насланнём сіл зла" [4, с.322].

Паказальна, што дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Ф. Аляхновіча цікавіць не нацыянальная сутнасць герояў, а тое, “што родніць іх з трансцэндэнтальным пачаткам па-за межамі свайго “я”, з духоўным пачаткам свету" [8, с.54]. Гэта сведчыла пра выразна новы падыход да стварэння персанажа.

В. Максімовіч зазначае: “У цэнтры “новай драмы" - чалавек як ён ёсць, з усімі магчымымі і наяўнымі выдаткамі тых умоў і абставінаў, да якіх воляй лёсу яму давялося спрычыніцца. Увагу “навадрамаўцаў” прыцягвала найперш асоба, пазбаўленая аднамерных характарыстык, дзеянні і паводзіны якой недапушчальна вытлумачыць адной, хай сабе і галоўнай, прычыннай дамі-нантай" [4, с.325].

эсэізм беларускі авангард літаратура

Ф. Аляхновіч не тлумачыць прычыну чалавечых няшчасцяў герояў сацыяльнай няроўнасцю, што “пазбаўляе яго драматургію ад прамой сацыяльнай заангажаванасці і ідэалагічнай аднамернасці” [4, с.325].

Асноўную перадумову з’яўлення твораў з яскрава выяўленым паглыбленнем ва ўнутраны свет героя, у яго падсвядомасць, ірацыянальнае В. Максімовіч бачыць у “самой эпосе “крызісу мастацтва”, калі значна была падарвана вера ў магутнасць пазітывісцкай навукі, у заканамернасць і эвалюцыю развіцця гістарычнага працэсу, культуры, сацыяльнага арганізма наогул” [4, с.325].

Генезіс “новай драмы" многія даследчыкі выводзяць з філасофска-псіхалагічнага рамана, у рэчышчы якога плённа працаваў і Ф. Дастаеўскі. “Навадрамаўцы" ў многім ішлі за вялікім рускім пісьменнікам, абапіраючыся на яго здабыткі ў галіне псіхалагічнага аналізу, на спасціжэнні дваістай натуры свайго героя, якая выяўлялася найперш у сутыкненні “нерухомых ідэй” і “несумяшчальных" пачуццяў. Яны запазычылі ў яго метад псіхалагічнага даследавання, паводле якога ўнутраная працэсуальнасць чалавека залежыла не ад уздзеяння знешняга асяроддзя, а ад стыхійна ўзнікаючых духоўных імпульсаў" [4, с.328].

1.2 Эсэізм як вызначальная ідэя 20 стагоддзя

1.2.1 Паэтыка эсэ

Адной з вызначальных ідэй 20 стагоддзя з’яўляецца ідэя сiнтэзу, узаемапранiкнення.20 стагоддзе вылучаецца выразнай канвергенцыяй памiж культурамi Захаду i Усходу, паміж фiла-софiяй, рэлiгiяй, мастацтвам, навукай. “Аднак працэс сiнтэзу iдзе i ўнутры самiх згаданых галiн - сучаснае мастацтва, фiла-софiя, лiтаратура ўвесь час скрыжоўваюць разнастайныя метады i жанры, кантамiнуючы вобразы i паняццi розных эпох i сiстэм, iдучы да адзiнай унiверсальнай формы. I хоць такая форма iснуе толькi гiпатэтычна, сама iдэя унiверсальнасцi стала ў 20 ста-годдзi аб’ядноўваючай для вельмi вялiкага кола з’яў. Право-бразам такой формы будучага ў лiтаратуры з’яўляецца эсэ, якое ужо сёння настолькi моцна паўплывала на iншыя тыпы мастац-кага слова, што дало падставу крытыкам вызначыць эсэ як эвышжанр, як глабальную пазажанравую пабудову”.

Паказальная адметнасць эсэ - выяўленне ўласнага “Я”, асабістых думак, пачуццяў, перажыванняў аўтара. Эсэ з’яў-ляецца пэўнай формай духоўнага вопыту, увасабляе сабой своеасаблівае спалучэнне філасофіі, навукі і мастацтва, у эсэ перакрыжоўваюцца эстэтычныя, этычныя і пазнавальныя бакі.