Смекни!
smekni.com

Паэзія 20-х гадоў (стр. 5 из 7)

Я сын дубровы круглалістай, Я сын сялянскіх ураджаяў. О, як да сэрца гэта блізка! – Яно хмель – песню абуджае.

Скажы, «рахманая» о вёска, Чаму люблю твой твар я загарэлы? Чаму напеў я свой расплёскаў па сонца-жытняй акварэлі?

Разумеючы, што трэба ўвесці адзнакі новага жыцця ў паэты-зацыю «рахманай» вёскі, Пушча ў сваёй «імпрэсіяністычнай» ма-неры згадвае аб камуне, якой «аўсы… б'юць паклоны», і абмя-жоўвае сваю «рэвалюцыйную» прыхільнасць гэтым вобразам.

Уладзімір Дуброўка, схаваўшыся пад псеўданімам Ул. Гайду-ковіч, адразу адгукнуўся на першы зборнік свайго сябра па пяру, ухваліўшы яго за самабытную арыгінальнасць рытмікі: «Рытмы Я. Пушчы звязаны між сябе імпэтнасцю, імклівасцю, апраўданы зместам. Чуем у іх прастор беларускіх палёў, і працяжнасць на-родных мелодый, і, урэшце… пульс нашых дзён».

Для самаго Дубоўкі «пульс сучаснасці» ў 20-я гады ніколі не быў звязаны з апяваннем рэвалюцыйнай «завірухі» і перабудовы грамадства. У цэнтры яго ўвагі была Беларусь, яе ахвярны гіста-рычны лёс і годная будучыня. Нават калі паэт звязаў гэтую буду-чыню з «камунай свету», як у вершы «О, Беларусь, мая шыпшы-на», усё роўна ён лічыўся апазіцыйным афіцыйнаму літаратурна-му накірунку творцам. Непрыманне ім прапісных нормаў пра-леткультаўскага мастацтва падкрэслівалася паэтам як у вершах, так і ў грамадскіх паводзінах. Менавіта Дубоўка стаў лідэрам но-вага літаратурнага аб'яднання «Узвышша», утворанага ў 1926 г. пасля расколу «Маладняка», калі відавочным стала крызіснае становішча ў творчасці, якая рабілася ўсё болын падобнаю на вершаваную палітасвету. Дзякуючы «Узвышшу» беларуская літа-ратура перажыла новы мастацкі ўзлёт у другой палове дзеся-цігоддзя. Канцэпцыя «аквітызму», высунутая ва ўзвышаўскім маніфесце, была фактычна рэабілітацыяй права на творчую свабоду мастака, якой яго пазбаўляла нарматыўная пралет-культаўшчына.

Палітычная і літаратурная палеміка жывымі акордамі адбіва-лася ў вершах паэта. Сваю пазіцыю ён акрэсліваў дакладна і мужна, разумеючы пры гэтым трывожную небяспечнасць абра-нага ім шляху:

Часіна ды з сокам рабіны Качаеш мяне ў чарнабыллі, На дзіды, на востры шыпшыннік Ці сэрца, ці дух мой узбілі.

Калышуцца скаргі і моўкнуць, Разносяцца разам пялёсткі Не хоча Ўладзімер Дубоўка Спяваць пад зазубраны лёскат.

Яшчэ ў першым сваім зборніку «Строма» (1923) паэт праявіў сябе як прыхільнік нацыянальнага адраджэння, якому трэба ад-даць усе свае маладыя сілы. Ідэя нацыянальнага адраджэння, якое прарочыла папярэдняя літаратурная традыцыя найперш го-ласам Янкі Купалы і якое вось-вось ужо нібыта павінна было здзейсніцца на хвалі рэвалюцыйнага вызвалення ад царскай ты-раніі і сацыяльнага прыгнёту, актыўна спавядалася ў шматлікім асяроддзі студэнтаў-беларусаў у Маскве, да якога быў далучаны і Дубоўка. Адзін з лідэраў гэтага студэнцтва Гаўрыла Гарэцкі, ста-суючыся з новымі ўмовамі, высунуў канцэпцыю Беларускага Ін-тэгральнага Рэнесансу, або адначасовага выніковага адраджэння гаспадаркі і культуры Беларусі, за якое з энтузіязмам возьмуцца атрымаўшыя адукацыю сыны Беларусі. Менавіта гэтую моладзь і такое разуменне адраджэння вітаў У. Дубоўка.

Маладое пакаленне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэнне Кліча ўсіх пад родны схоў.

Канцэпцыя Беларускага Шляху для Дубоўкі заўжды была звязана з ідэяй незалежнасці, нягледзячы на тое, што ён жыў у Маскве. Яго геапалітычны вектар не меў «усходняга» ці «заход-няга» накірунку. Свой ідэал адроджанай Беларусі ён увасобіў у арыгінальным вобразе «трыклініюма», які не аднойчы сустра-каецца ў яго вершах. Так, ён, бясспрэчна, не мог не бачыць, што афіцыйны палітычны вектар скіраваны на Усход, і да яго менавіта прывязана кіруючымі коламі будаўніцтва новай Беларусі. Яго любоў да Беларусі такая вялікая, што ён гатовы прызнаць слушнасць гэта-га шляху, калі толькі Бацькаўшчыне і народу будзе ад гэтага добра:

I не прашу я ад жыцця замнога, Хай Беларусь, мой занядбаны край, Напорным крокам йдзе сваёй дарогай. На ўсходзе ясныя агні гараць.

I ўсё ж паэт пакідае за сабой права на ўласную думку аб шляху адраджэння Беларусі і лічыць патрэбным хаця б у песні яго выказаць: «У песнях пабудую свой трыклікі, на лозах ніцых кіну сум-жуду». Лацінскае слова тгісііпшт азначала ў стара-жытных рымлян стол з трыма ложамі для вазляжання. Бяседа-баляванне за такім сталом азначала ўдзел у ёй трох раўнапраў-ных патрыцыяў высакароднага паходжання. Такім «патрыцыем» бачылася паэту Беларусь у яе геапалітычных стасунках з Расіяй і Польшчай. Такім чынам, Дубоўка быў прыхільнікам і паслядоў-ным прадаўжальнікам Купалавай канцэпцыі нацыянальнага ад-раджэння, адлюстраваўшы сваю пазіцыю ў шматлікіх вершах 20-х гадоў. Сваю канцэпцыю гістарычнага шляху Беларусі, абапёртую на адзначаным вышэй разуменні нацыянальнага адраджэння, Дубоўка дасць у паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты», дзе, скарыстаўшы алегарычныя вобразы, выказаў крытычныя адносі-ны да сістэмы партыйнага кіраўніцтва. У паэме «I пурпуровых ветразей узвівы» ставілася праблема мастацтва і творчасці ў тага-часным грамадстве, якое патрабавала толькі ўтылітарнага слу-жэння сваёй базавай ідэі пралетарскай дыктатуры. Дубоўка ўсім ідэйна-мастацкім зместам і сістэмай вобразаў абвяргаў гэты стэ-рэатып, сцвярджаючы права творцы на высокія духоўныя пары-ванні, на асабістыя пачуцці, на смутак і летуценні. Гэта было мастацкае апраўданне свабоды творчасці і непадлегласці афі-цыёзным дактрынам. Погляды Дубоўкі, бясспрэчна, выходзілі за межы «дазволенага» ідэалагічнымі апалагетамі пралетарскай дзяржавы, таму лёс паэта пасля 1930 г. – гэта высылка, канцла-гер, «вечнае пасяленне», пакуты і ахвяра за любоў да айчыны і мастакоўскую сумленнасць.

Калі паэтычная апазіцыя А. Дудара, У. Дубоўкі, Я. Пушчы ў другой палове дзесяцігоддзя была адкрытай і мэтанакіраванай, то ў іншых паэтаў адносіны да тагачаснай рэчаіснасці раздзялілі-ся на дзве плыні. Адны «ў нагу з часам» стараліся ўзмацніць сваю рэвалюцыйную прававернасць, пагадніць яе з дарагім аб-ліччам айчыны і ўласнымі пачуццямі, што было досыць няпрос-та для такіх значных паэтаў, як П. Трус, В. Маракоў, Т. Кляш-торны, але без асаблівага надрыву адчуваецца ў 3. Бандарынай, М. Багуна, П. Шукайлы. Прадстаўнікі другой плыні перажывалі эвалюцыю ад захопленага апявання «бунтарнай», новай, камса-мольскай рэчаіснасці да адлюстравання стану расчараванасці, загубленых надзей, унутранага дыскамфорту. У так званай «ба-гемнасці» абвінавачвалі В. Маракова, Т. Кляшторнага, У. Жылку, А. Дудара, Ю. Лявоннага, Я. Пушчу, якія нібыта адыходзілі ад гра-мадскіх праблем, замыкаючыся ў сваім унутраным свеце: апявалі «вясёлы разгул», «валанцужнічанне», эратызм, «чарку», хісталіся «ўбок» ад разумення вялікай гістарычнай місіі пралетарыяту.

Цікавай была ў гэтым плане эвалюцыя Анатоля Вольнага. Сааўтар А. Александровіча па «Камсамольскай ноце» А. Вольны ствараў гімн маладосці, апяваючы яе як сілу, здатную перавяр-нуць увесь свет разам з прыроднымі стыхіямі. Яго верш, што даў назву кнізе, – гэта зварот «камсамола» да «сонечных прасто-раў», які па сутнасці падкрэсліваў глабальнасць рэвалюцыйнай перабудовы, яе касмічны маштаб:

Нота наша кажа: «Сонца, мы прымусім, Мы цябе прымусім печы нам паліць! Наша воля – крэмень, наша сіла – самі мы! У сто мільёнаў ухнем – пойдзеш нам служыць!

Ведай, сябар сонца, – узрастае сіла, Што агорне песняй сіні небазвод, Фабрыку збудуе з сонечных праменняў… Сіле той сягоння – васемнаццаць год!

У зборніку А. Вольнага «Чорнакудрая радасць» (1925) асноў-нае месца займала паэма «Кастусь Каліноўскі», патрыятычны пафас якой быў звязаны з сацыяльна-вызваленчым матывам. У мінулым аўтар бачыць дзве розныя Беларусі:

Я ведаю Беларусь, што паўстанцкаю куляю Свішча:

«Вольнай хачу быць!» і другую Беларусь – бабулю, – Беларусь – край лучын і журбы…

Каліноўскі ў яго – годны змагар за «мужыцкую волю, вобраз жа самой Беларусі ўбірае ў сябе дзве іпастасі – мучаніцы і ба-рацьбіткі:

Беларусь маўчыць і церпіць, – Песняй плёскае ціха журбу, А паўстане – а самай смерці Беларусь не сагнуць у дугу…

Так на грунце мінулых падзей, але досыць далёка ад мастац-кага гістарызму Вольны выказваў сваё захапленне разняволенай нарэшце краінай.

У зборніку «Табе» (1927) гучаць матывы «багемнасці», смут-ку, расчаравання. Выказаны яны пераважна ў лірычнай настраёній паэме «Сінія кветкі», звернутай да каханай. «Хачу споведзь я любай прынесці», – заяўляе паэт, і паэма сапраўды гучыць як споведзь, што паглыбляе ў ёй плынь асабістага перажывання і ныносіць на лаверхню прыватнае жыццё лірычнага героя. Ус-косна гэта было эстэтычным сцверджаннем права «выліваць ду-шу» ў мастацкім творы, палемічным у дачыненні да абавязку ад-люстроўваць грамадскія падзеі і гістарычныя пераломы. Каханая выступае ў паэме рэзанёрам дабрачыннасці, яна хоча, каб яе аб-раннік «быў чалавекам», перастаў «згараць у піўнушках» і «весці барацьбу з ветракамі». Такім чынам, дзівацтва, «донкіхоцтва» лі-рычнага героя, якога гоніць няведама куды «сэрца ўскіпеўшая кроў», ёсць рэфлексія, характэрная для спектра тагачасных паэ-тычных матываў. Рэфлексія звязана са стратай ідэалу, і ў многім гэта была, відавочна, яшчэ не зусім ўсвядомленая рэакцыя на тагачасную грамадскую сітуацыю. Важнай у паэме А. Вольнага з'яўляецца семантыка «сіні». Матыў «сіні» як ідэал, які стаўся страчаным, разліты ў шматлікіх скразных асацыяцыях твора: сінь вачэй, чысціня якіх «прадалася»; сінь, якой «адпачыць трэ-ба ад мар»; сінь, якую «вятры параскідаюць у клоччы»; сінь, якую «мы таму бачым, што ёсць і туманы». Урэшце ж сінь – як недасяжная перспектыва: «Сінь нябесная, сінь далёкая!. – Ні дастаць яе, ні сарваць». Апраўданым з'яўляецца спавядальны тон паэмы: толькі каханай можна прызнацца ў хістаннях душы і страце «сініх ідэалаў», задаць ёй рытарычнае пытанне: «Адкажы, які шлях будзе светлым?.»