Смекни!
smekni.com

Максім Багдановіч, Максім Гарэці i Васіль Быкаў як класічныя прадстаўнікi беларуская лiтаратуры 20 стагоддзя (стр. 3 из 4)

Такім чынам, творчасць М. Гарэцкага валодае выключным крэатыўным патэнцыялам.

1.3 Творчасць Васіля Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну

1.3.1 Паэтыка твораў Васіля Быкава

В. Быкаў – адзiн з самых значных i знакамiтых беларускiх i сусветных празаiкаў. Мастак, якi ўсёй сваёй творчасцю сцвярджаў чалавечнасць, маральнасць насуперак прагматызму. Л. Корань адзначыла: “Быкаў адразу i нязменна абраў вернасць чалавеку, ахвяраванаму пакутам i несправядлiвасцi”.

В. Быкаў пісаў пра тое, што такое вайна ў яе сапраўдным аблiччы: “Лiчу сваiм абавязкам ад iмя загiнуўшых пакаленняў выкрываць жорсткасць вайны, яе антычалавечую сутнасць”. Пазней пісьменнік удакладніў: “Вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, нiшто не можа апраўдаць яе iснаванне. Але вайна амаральная i таму, што яна здольная паламаць чалавека духоўна”. Такiх выказванняў у пісьменніка нямала.

В. Быкаў вывеў беларускую прозу пра вайну на еўрапейскi ўзровень. В. Быкаў быў найбольш верагодным прэтэндэнтам ад Беларусi на атрыманне Нобелеўскай прэмii. I пісьменнік быў вельмi блiзкi да гэтага. Сёння творы В. Быкава перакладзены больш чым на 50 моваў. А ў колькiх краiнах свету яны друкавалiся цяжка падлiчыць.

М. Тычына адзначае: “В. Быкаў – гэта i унiкальная эстэтычная з'ява ў айчыннай i сусветнай лiтаратуры, гэта i найвялiкшая ступень мастацкай праўдзiвасцi, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі... прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць”.

Творам В. Быкава часцей за ўсё даюцца такія характарыстыкі: “мужны талент”, “строгi рэалiст”, “маральны максiмалiзм”, “бескампрамiсная пазiцыя”, “аскетычная мастацкая манера”. “У той жа час не менш часта ўзгадваюцца быкаўская чалавечнасць, гуманiстычнае спачуванне ўсiм прынiжаным, занядбаным, абдзеленым лёсам, ахвярам жорсткага веку бясконцых войнаў i грамадскiх катаклiзмаў”. Гэта – вызначальнае ў творах В. Быкава: адмаўленне нечалавечых абставiн. I тых, хто гэтыя абставiны стварае.

Спрачаючыся з тымi, хто паставiў пад сумненне “нацыя-нальнае” ў В. Быкава, I. Афанасьеў адзначае: “Пачуванне i вы-прабаванне сябе на быкаўскiх сцяжынах мiнулай вайны, у су-тыкненнi не толькi палiтычных, але i культурфiласофскiх сiстэм, можна параўнаць з засваеннем нейкага агульнаеўрапейскага шыфру, якi дапамог “рассакрэцiць” (вылучана намі – А. М. ) самiх беларусаў i адбiць гэтае ўсведамленне ў стане культуры (у адпаведнасцi з яе знакавай прыродай) – на вырашальным, апака-лiптычным зломе, калi ўвесь нацыянальны вопыт перажыты як апошнi”. I ў гэтым значэнне прозы В. Быкава. Бог падараваў В. Быкаву жыццё, каб ён распавёў свету пра бела-русаў. Л. Корань падкрэслівае: “Быкаў здзейснiўся як вiднейшы мастак 20 ст. у беларускiм моўным мысленнi i такiм чынам з'я-вiўся як бы праваднiком тых менталiтэнтных сэнсаў, тых культурных абсягаў, якiя нясе свету беларуская духоўнасць”.

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi В. Быкава – 1951 год, калi ён на Курылах напісаў апавяданнi “Смерць чалавека” i “Абознiк” (надрукаваны ў 1957). Ужо ў раннiх апавяданнях “У першым баi”, “Смерць чалавека”, “Дваццаты”, “Фруза”, у аповесцi “Апошнi баец» абазначылася тэндэнцыя, што стане вызначальнай для творчасцi В. Быкава: «знаходзiць падзеям чалавечае вымярэнне, адзiна вартае таго, каб па-сапраўднаму глыбока i дакладна ацанiць маральную сутнасць героя”.

В. Быкаў пачынаў сваю творчую дзейнасць з надзвычайнай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць «вышэй за свой лёс», стаць «мацнейшым за магутную сiлу выпадку» (“Яго батальён”). Пісьменнік сцвярджаў вялiкi сэнс жыцця i смерцi сваiх герояў, вялiкi маральны сэнс iхнiх пакут (“Жураўлiны крык”, 1959, “Трэцяя ракета”, 1961, “Альпiйская баллада”, 1963, “Сотнiкаў”, 1970, “Абелiск”, 1970, “Дажыць да свiтання”, 1972, “Воўчая зграя”, 1974, “Яго батальён”, 1975). Але з цягам часу ў “быкаўскiм пафасе ўсё больш выразнай дамiнантаю рабiлася нiчым не знятая трагедыйнасць” (Л. Корань) (“Здрада”, 1960, “Пастка”, 1962, “Мёртвым не балiць” 1965, “Праклятая вышыня”, 1968, “Круглянскi мост” 1968, “Пайсцi i не вярнуцца”, 1978, “Знак бяды”, 1982, “Кар'ер”, 1986, “У тумане”, 1987, “Аблава”, 1988, “Сцюжа”, 1969, 1991, “Сцяна”, “Пакахай мяне, салдацік” і інш.).

В. Быкаў прыходзіць да ўсведамлення: для таго, каб паказаць сапраўднае аблiчча вайны, патрэбна праўда. Узоры такой праўдзiвай лiтаратуры пiсьменнiк бачыў у кнiгах А. Бека, К. Сiма-нава, В. Гросмана, А. Ганчара, А. Твардоўскага, Э. Казакевiча, К. Чорнага. I асаблiва Вiктара Някрасава (“У акопах Сталiнграда”), Ю. Бондарава, Р. Бакланава. Моцны ўплыў на В. Быкава мелі творы Э. М. Рэмарка i Э. Хэмiнгуэя.

“Першай, даволi нерашучай спробай” (В. Быкаў) на шляху праўдзiвага ўзнаўлення мiнулай вайны, у iмкненнi “пакончыць з сачынiцельскай прыгажосцю, эфектнасцю, бесканфлiктнасцю” пісьменнік лічыў аповесць “Жураўлiны крык”. В. Быкаў адмаўляецца ад «псiхалагiчна паслабленай эпапейнасцi i панарамнасцi ў паказе ваенных падзей» (М. Тычына) і абмяжоўвае дзеянне адным не самым значным у маштабах вайны эпiзодам. Такім чынам, творам В. Быкава ўласціва не маштабнасць ахопу падзей, а маштабнасць праўды. Галоўным героем пісьменнік зрабіў «радавога вялiкай бiтвы»: “Сталiнград для краiны, – пiсаў В. Быкаў, – быў аднойчы ў вайну, а для салдата на пярэднiм краi ён здараўся куды як часта. I ўсё ж трэба было намагчыся, каб выжыць i – галоўнае – перамагчы, бо пагiбель часта была як здрада жывым”.

У апавяданнi “Адна ноч” беларуская лiтаратура зрабiла яшчэ адзiн крок у напрамку эстэтычнай эвалюцыi ў паказе вайны. Пісьменнік наступным чынам перадае адчуванні савецкага салдата пасля забойства немца, з якім ён вымушаны быў правесці ноч у падвале і ў якім ён пабачыў не толькі ворага, але і ахвяру: “Узрушаны i змардаваны, ён нечага нiяк не мог сцямiць цi, можа, не мог чагосьцi ўспомнiць – разгарачаным нутром ён толькi адчуваў, што сталася вялiкая, яшчэ не ўсвядомленая да канца несправядлiвасць, перад магутнаю сiлай якой i ён, i Фрыц Хагеман былi бездапаможнымi”. І. Афанасьеў пісаў на гэты конт, што ў апавяданні мы маем справу з лiтаратурай пра вайну, якая перастае быць лiтаратурай учарашняга дня.

1.3.2 Творы Васіля Быкава і экзістэнцыялізм

Праблема «Васіль Быкаў і экзістэнцыялізм» ужо мае сваю гісторыю. Адны даследчыкі мяркуюць, што пісьменнік з экзістэнцыялізмам палемізуе, другія, што існуе шмат кропак судакранання гэтага філасофска-літаратурнага напрамку і творчасці беларускага празаіка (І. Афанасьеў, М. Анастасьеў, В. Локун, Е. Лявонава). Так, І. Афанасьеў разглядае “Сотнікава” і “Дажыць да світання” В. Быкава паралельна з творчасцю А. Камю і Ж.-П. Сартра. Рускі крытык М. Анастасьеў параўноўвае аповесць В. Быкава “Дажыць да світання” з раманам англійскага пісьменніка У. Голдзінга “Шпіль” і “Чумой” А. Камю. Л. Корань слушна падкрэсліла, што “найбольш кваліфікаваныя і аўтары-тэтныя даследчыкі параўноўваюць В. Быкава з заходнімі аўта-рамі не як сціплага падсуседа, а як роўнавялікую мастацкую з'яву, далёка не абмежаваную і не вычарпаную ўласна экзіс-тэнцыяльнымі, напрыклад, ідэямі і паэтыкай”.

У творах В. Быкава заўсёды прысутнiчае “памежная” сiтуацыя, сітуацыя выбару, выбару памiж жаданнем “застацца ў жывых” (Рыбак) i “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта невыносны выбар, коштам якога часта становiцца смерць. П. Васючэнка адзначае: «Па сутнасці, большасць быкаўскіх персанажаў выбірае паміж магчымасцямі (спосабамі) памерці». Часта героі В. Быкава трапляюць проста-такі ў абсурдную сітуацыю (“Мёртвым не баліць”, “Сцяна”, “У тумане”). “Памежная” сiтуацыя, сітуацыя выбару – паняцці з катэгарыяльнага апарату экзістэнцыялістаў.

Аналагічныя меркаванні выказвае М. Тычына: “В. Быкава цiкавiць найперш чалавек, яго характар, паводзiны ў экстрэмальнай сiтуацыi, калi размова iдзе пра жыццё i смерць. Звычайна ён шукае вытокi характару ў мiнулым героя, выяўляе зноў i зноў складаную залежнасць героя i абставiн. Прычым абставiны заўсёды складваюцца так, што ад самога чалавека амаль нiчога не залежыць, застаецца вельмi вузкi выбар, i менавiта ў гэты момант выяўляецца сапраўдная духоўная сутнасць гэтага цi iншага чалавека”.

Сітуацыя выбару ўласціва большасці твораў В. Быкава. Аднак нельга абмінуць увагай відавочную эвалюцыю ў поглядах пісьменніка. На пачатку сваёй творчасці В. Быкаў сцвярджаў сілу чалавечага духу, выступаў прыхільнікам гераічнай канцэпцыі чалавека, сцвярджаў вялікі сэнс пакут і смерці сваіх герояў. У аповесці “Дажыць да свiтання” (1972): “… ён амаль пэўна ведаў, што ўсё скончыцца кепска, i адначасна адмаўляўся разумець гэта. Ён хацеў верыць, што ўсё, зробленае iм у такiх пакутах, павiнна недзе адбiцца, у чымсьцi выявiцца. Няхай не сёння, не тут, не на гэтай дарозе, – можа, у iншым месцы. Павiнен жа быць у гэтым нейкi, хай не дужа значны, але ўсё ж чалавечы сэнс” [10, с. 468]. Гэты сэнс – у бунце Iваноўскага супраць наканавання, што надае цану яго iснаванню (І. Афанасьеў). Такім чынам, тут відавочная пераемнасць з экзістэнцыялізмам.