Смекни!
smekni.com

Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры (стр. 4 из 4)

I. Афанасьеў быў адным з першых, хто загаварыў пра чарнобыльскае светаадчуванне ў нашай лiтаратуры, акрэслiў новы модус мыслення нашага лiтаратуразнаўства (лiмаўская дыскусiя 1992 года аб сучасным стане i перспектывах беларускай навукi аб лiтаратуры).

Даследчык разважае менавiта пра выратавальную, ахоўную ролю нацыянальнай культуры i лiтаратуры сёння, у пост-чарнобыльскай сiтуацыi. I менавiта лiтаратура, “эстэтычнае iмкненне”, згодна I. Афанасьеву, дае мажлiвасць паратунку ад Чарнобыля, калi, як пазначана ў анатацыi, “слова ў мастацкай прасторы, акрэсленай усiмi магчымымi набыткамi прыгожага пiсьменства, абумоўлiвае шанц альтэрнатывы ў спрэчцы з непазбежнасцю сапраўднай катастрофы”.

Гэтыя разважаннi I. Афанасьева выдатна кладуцца ў кан-цэпцыю нацыянальнага лёсу. “Шлях”, “дарога” – адвечныя бела-рускiя архетыпы. Як тут не прыгадаць “Адвечны шлях” I. Кан-чэўскага, “Шляхам жыцця”, “Паязджане” Я. Купалы, “Млечны шлях” К. Чорнага.

У свой час Ф. Дастаеўскі адзначыў, што рускi чалавек выратуецца праз веру ў Хрыста, а беларускi – праз веру ў сябе. I. Афанасьеў пiша: “Беларусам няма на каго i на што спадзявацца. Яны, i нiхто iншы, былi гарантыяй сябе, гэткiя “грамадзяне свету”, што ў свет дапушчаны не былi. Але светам сталi. Планета Лонва. Планета Найдорф. Планета Мсцiжы. Свая зямля, што злучылася з космасам…” Наколькi дакладнае назiранне. Нездарма менавiта архетып “Роднага кута” з'яўляецца унiверсальным беларускiм архетыпам (У. Конан). Можна ўзгадаць К. Чорнага з яго “Мне ўсё жыццё хопiць апiсваць свае родныя Цiмкавiчы”, для якога свой куточак зямлi, свая “марка” (У. Фолкнер) – Сусвет.

I. Афанасьеў – гэта даследчык-фiлосаф, якi асэнсоўвае праблему ў светапоглядным аспекце: “Расейцы шануюць сваю культуру як спараджэнне гiсторыi. Беларусы намагаюцца зрабiць з нацыянальнай культуры (i лiтаратуры) падмурак гiсторыi”. Беларуская нацыя – нацыя вербальнай культуры. Прыгожае пiсьменства для нас больш, чым проста прыгожае пiсьменства: “На працягу стагоддзяў яно (Слова – А.М.) было нацыянальным выратаваннем, а сёння, пасля Чарнобыля, пераасэнсоўвае ў гэтым “двухмоўным” дыялогу сутыкненне з невядомым, з рэальнасцю “па-за”, якая паяднала iмгненне i вечнасць”.

Такім чынам, беларуская літаратура валодае значным крэатыўным патэнцыялам.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Лявонава, Е. А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е. Лявонава. – Мн.: рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.

2. Ханеня, С. Амплiтуда мастацкасцi: Умоўнасць у бела-рускай прозе канца 20 стагоддзя [Тэкст] / С. Ханеня. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2001. – 117 с.

3. Шаўлякова, І. Наш унiверсум. Вопыт сiмвалiчнай iнтэр-прэтацыi сучаснай беларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Шаўлякова // Полымя. – 1999. – № 6. – С. 186 – 189.

4. Штэйнер, І. Deja vu, або Успамiн пра будучыню [Тэкст] / І. Штэйнер. – Мн. : ЛМФ “Нёман”, 2003. – 144 с.

5. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е.Лявонава. – Мн. : Рэд. Часопіса ”Крыніца”, 1998. – 336 с.

6. Акудовіч, В. Разбурыць Парыж [Тэкст] / В. Акудовіч – Мн.: “Логвінаў”, 2004. – 298 с.

7. Галубовіч, Л. Алесь Разанаў [Тэкст] / Л. Галубовіч // ЛіМ. – 2007. - № 13. – С.16.

8. Лявонова, Е. “Слова кліча – сэнс адгукаецца...” Нямецкая кніга вершасловаў Алеся Разанава [Тэкст] / Е. Лявонава // ЛіМ. – 2004. – 12 красавіка. – С. 6.

9. Кісліцына, Г. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. Кісліцына. – Мн. : Беларуская навука, 1997. – 143 с.

10. Разанаў, А. Рэчаіснасць. Вершы [Тэкст] / А. Разанаў. – Мн. : БГАКЦ, 1998. – 200 с.

11. Разанаў, А. Інтэрв’ ю [Тэкст] / А. Разанаў // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 13 кастрычніка. – С. 6.

12. Лявонава, Е. “Крок за крокам тут збліжаюцца мовы...” Паэзія Алеся Разанава ў Германіі [Тэкст] / Е. Лявонова // ЛіМ. – 2002. – 12 снежня. – С. 6.

13. Разанаў, А. Паляванне ў райскай даліне [Тэкст] / А. Разанаў. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 121 с.

14. Тычына, М. Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць [Тэкст] / М. Тычына // Алесь Адамовіч і час: матэрыялы Адамовічаўскіх чытанняў 5 верасня 1977 года. – Мн., 1998 – С. 27 – 32.

15. Тычына, М. Алесь Адамовіч [Тэкст] / М. Тычына // Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: у 4 т. – Т. 4, кн. 1. 1966-1985 / НАН Беларусі, Аддзяленне гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – 2-е выд. – Мн. : Беларуская навука, 2004. – С. 319 – 343.

15. Корань, Л. “…Ёсць абсалюты” Даўняя гутарка з А. Адамовічам [Тэкст] // Корань Л. Цукровы пеўнік: літ.-крытыч. арт. – Мн. : Маст. літ., 1996. – С. 191 –206.

16. Афанасьеў, I. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Афанасьеў. – Вып.1: Бягучы лiт. працэс у крыт. аглядзе. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 212 с.